Авальны партрэт

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Авальны партрэт

Авальны партрэт
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Эдгар Алан По

Авальны партрэт

Замак, у які мой слуга наважыўся праламіцца гвалтам, каб не дазволіць мне ў маім безнадзейна немачным стане прабавіць ноч пад голым небам, уяўляў сабою адну з тых напышлівых і панурых каменных крушняў, што здавён змрочна высіліся сярод апэнінскіх схілаў, нібы спароджаныя фантазіямі сп-ні Рэдкліф. Па ўсім было відаць, што ягоныя насельнікі часова і зусім нядаўна яго пакінулі. Мы разьмясьціліся ў адным з найменшых і найсьціплей абстаўленых пакояў, які ляжаў у невялічкай вежы наўскрай

будынку. Ён быў багата аздоблены габэленамі і завешаны шматлікімі і разнастайнымі геральдычнымі шчытамі, разам зь незвычайна высокай колькасьцю вельмі жывых сучасных карцінаў у рамах з залачонымі арабэскамі. Гэтыя карціны, якія віселі ня толькі на самых сьценах, але ў шматлікіх угінах і сховах, якія непазьбежна ўтвараліся дзівоснаю архітэктураю замка, неяк дзіўна мяне зацікавілі, мабыць таму, што я ўжо пачынаў трызьніць; і я папрасіў Пэдро зачыніць цяжкія аканіцы — бо за вокнамі ўжо стаяла ноч, — запаліць сьвечкі ў высокім кандэлябры, што стаяў у галовах майго ложку, і адхінуць заслоны з чорнага аксаміту, якія закрывалі сам ложак. Усё гэта я загадаў зрабіць дзеля таго, каб аддацца калі ня сну, дык прынамсі папераменнаму сузіраньню гэтых карцінаў і гартаньню невялікай кнігі, якую я знайшоў каля падушкі і якая зьмяшчала іхны агляд і апісаньне.

Я доўга-доўга чытаў і пільна-пільна ўглядаўся. Гадзіны праляталі хутка і ўрачыста, пакуль не настала глыбокая поўнач. Мне не спадабалася, як стаіць кандэлябар, і, зь цяжкасьцю працягнуўшы руку, каб толькі не будзіць прыснулага слугу, я пераставіў яго так, каб полымя паўней асьвятляла кнігу.

Аднак гэтае дзеяньне мела зусім неспадзяваны вынік. Промні ад сьвечак (а іх было некалькі) цяпер асьвятлялі нішу, якая дагэтуль патанала ў глыбокай цемры каля адной з апораў ложку. І я пабачыў у зыркім сьвятле незаўважную дагэтуль карціну. Гэта быў партрэт дзяўчыны, у якой толькі пачала высьпяваць жаноцкасьць. Я пасьпешліва зірнуў на карціну і заплюшчыў вочы. Чаму я гэтак зрабіў — мне й самому адразу было незразумела. Але пакуль павекі заставаліся апушчаныя, я ў думках пашукаў прычыну — чаму я заплюшчыў вочы. Гэта быў міжвольны рух, каб заашчадзіць хвілінку на роздум — каб упэўніцца, што мой зрок мяне не падмануў — каб супакоіцца і падпарадкаваць уяўленьне цьвярозаму і пэўнаму роздуму. Празь некалькі імгненьняў я зноў пільна ўзіраўся ў карціну.

Што мне не прымроілася — у тым не было аніякага сумневу; бо першы водбліск полымя на палатне, як здалося, разьвеяў мройнае здранцьвеньне, якое апанавала мае пачуцьці, і ўмомант абудзіў мяне да жыцьця.

Гэта быў, як я ўжо казаў, партрэт дзяўчыны. Звычайны партрэт, калі ўжыць тэхнічны тэрмін, у манеры віньеткі; вельмі падобны стылем да партрэтаў Сюлі. Рукі, грудзі і нават кончыкі прамяністых валасоў незаўважна зьліваліся зь няясным і глыбокім ценем, які ўтвараў тло карціны. Рама была авальная, пакрытая багатым залачэньнем і маўрытанскімі філігранямі. Як твор мастацтва сама карціна была дасканалая. Аднак наўрад ці самое выкананьне ці несьмяротная прыгажосьць твару маглі так раптоўна і моцна мяне ўразіць. І ўжо зусім не магло быць, каб маё ўяўленьне, абуджанае ад паўсну, магло зблытаць партрэт з жывым абліччам. Я адразу пабачыў, што асаблівасьці ўзору, стылю і рамы мусілі б

адразу разьвеяць гэткую думку — мусілі б ня даць ёй узьнікнуць нават на імгненьне. Паважна думаючы над гэтымі пытаньнямі, я нейкую гадзіну сядзеў у ложку, ня зводзячы вачэй з партрэта. Нарэшце, задаволены сапраўднай таямніцай ягонага ўзьдзеяньня, я зноў лёг. Чары карціны, на маю думку, палягалі ў абсалютнай жыцьцепадобнасьці выразу твару, які спачатку зьдзівіў, а пасьля зьбянтэжыў, скарыў і спалохаў мяне. З глыбокім і багавейным страхам я паставіў кандэлябар на старое месца. Калі прычына майго глыбокага хваляваньня схавалася ад вачэй, я пачаў прагна гартаць кнігу, дзе апісваліся карціны ды іхныя гісторыі. Знайшоўшы нумар, якім быў пазначаны авальны партрэт, я прачытаў так гэткія няясныя й дзівосныя словы:

«Яна была панна незраўнанае прыгажосьці, і весялосьць яе не саступала ейнай красе. І ў ліхую гадзіну пабачыла яна, пакахала і ўзяла шлюбам мастака. Ён быў апантаны, заўзяты, няшчадны і ўжо меў за нявесту сваё Мастацтва; яна ж была панна незраўнанае прыгажосьці, і весялосьць яе не саступала ейнае красе; яна зьзяла і ўсьміхалася і скакала, як маладая лань; любіла й песьціла ўсё, што бачыла навокал; ненавідзела толькі мастацтва — сваю злую суперніцу; баялася толькі палеты і пэндзляў ды іншых нясьцерпных снадзіваў, якія забіралі ў яе каханага. Таму страшна было пачуць гэтай паньне, што мастак жадае намаляваць партрэт сваёй нявесты. Аднак яна была пакорлівая й паслухмяная і аддана сядзела доўгімі тыднямі ў цьмяным пакоі ў вежы, дзе на бледнае палатно аднекуль высока згары падала рэдкае сьвятло. Аднак ён, мастак, упіваўся славаю ад свае працы, якая цягнулася гадзінамі, дзень пры дні. Гэта быў апантаны, дзікі й наравісты чалавек, які згубіўся ў сваіх мроях; так што ён і не заўважыў, як прывіднае сьвятло ў самотнай вежы пачало губіць здароўе і сілу ягонай нявесты, чыё павольнае зьвяданьне заўважалі ўсе, апрача яго. Але яна й надалей усьміхалася і не наракала, бо бачыла, што мастак (які меў немалую славу) адчуваў ад сваёй працы пякучую асалоду, ён працаваў дзень і ноч, каб намаляваць тую, што так яго кахала і што няможала й слабла з кожным днём. І сапраўды, усе, хто глядзеў на партрэт, шэптам гаварылі пра падабенства як пра вялікі цуд, як пра доказ ня толькі вялікага майстэрства мастака, але й яго бязьмежнага каханьня да той, каго ён так незраўнана апісаў на карціне. Аднак урэшце, калі праца ўжо набліжалася да завяршэньня, у вежу перасталі пускаць староньніх людзей; мастак зусім зьдзічэў у запале сваёй працы і рэдка зводзіў вочы ад палатна, нават каб паглядзець на жончын твар. Таму ён і не заўважаў, што адценьні, якія ён наносіў на палатно, браліся з шчокаў той, што сядзела побач зь ім. І калі мінула яшчэ некалькі тыдняў і засталося зрабіць зусім мала, правесьці пэндзлем па вуснах і дадаць адценьня вачам, душа панны ўскалыхнулася, як полымя лямпы перад згасаньнем. І тады фарба легла на вусны і адценьне дадалося вачам; і мастак на хвіліну застыў, зачараваны сваім творам; аднак празь імгненьне, яшчэ не адвёўшы вачэй ад партрэта, ён задрыжаў і сьмяротна зьбялеў, і ў жаху закрычаўшы немым голасам: «Дык гэта ж самое жыцьцё!», павярнуўся да сваёй каханай: — Яна была нежывая!»

Комментарии:
Популярные книги

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

А небо по-прежнему голубое

Кэрри Блэк
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
А небо по-прежнему голубое

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Запрещенная реальность. Том 2

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Запрещенная реальность. Том 2

Страж Тысячемирья

Земляной Андрей Борисович
5. Страж
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Тысячемирья

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.

Толстой Сергей Николаевич
Документальная литература:
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов