Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Я вельмі хачу, каб вы згадзіліся і прыйшлі ў аддзел...

Словам, неўзабаве мы былі разам паверхам вышэй у сакратара па ідэалогіі Кузьміна, якога ня раз слухаў на розных нарадах, семінарах. У ягоным кабінеце, зрабіў для сябе адкрыцьцё: аказваецца, ён надзвычай цікавы, разумны, уважлівы суразмоўца. Кузьмін літаральна зачараваў і сваёй простасьцю, даступнасьцю, і жывымі, маладымі, дапытлівымі з лёгкай хітрынкай вачамі, і ўменьнем слухаць суразмоўцу, і незвычайнай мяккай тактоўнасьцю.

Тады я і не здагадваўся, якую ролю адыграе гэты чалавек у маім лёсе...

Належала яшчэ пабыць на гаворцы ў загадчыка аддзелу аргпартработы Якушава, другога сакратара ЦК Аксёнава і, нарэшце, заручыўшыся іхнімі візамі, ісьці да самога Машэрава. Да Якушава і Аксёнава мусіў суправаджаць па рангу хто-небудзь з намесьнікаў Паўлава, аднак на гэты даволі фармальны абавязак ня надта зважалі і суправаджаць з дакументамі ў папачцы даручылі інструктару Міхаілу Вырвічу. Да Машэрава, канешне ж, мусіў весьці як мінімум сам Паўлаў. Аднак адбывалася ўсё чамусьці не ў планавы кадравы дзень, калі гутаркі з вылучэнцамі праходзяць першым чынам у начальства, таму прыёму ў Аксёнава давялося чакаць ледзь ці не да самага вечару. З Аксёнавым да гэтага давялося дзіўным чынам двойчы сутыкацца ў жыцьці, хоць пра тое ён, канешне ж, ня мог і здагадвацца. Першы раз, здаецца, у пятым

ці шостым класе ў нашай вясковай бібліятэцы, калі нейкі прыезджы дзядзька дужа зьдзівіўся, што я прынёс здаваць “Железный поток” Серафімовіча, які прачытаць мне парэкамендаваў прыблудны сусед-грамацей Ягор Ціханаў. Незнаёмец тут жа ўчыніў мне экзамен па прачытанай кнізе і, пераканаўшыся, што насамрэч прачытаў і ўсё зразумеў, вельмі пахваліў. Ад бібліятэкаркі потым даведаўся, што гэта быў сакратар абкаму камсамолу Аксёнаў. А праз нейкіх пяць гадоў ён падпісваў мне, маладому супрацоўніку шчучынскай раёнкі, пуцёўку на Міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў у Маскве, вядома ж, і не здагадваючыся, што перад ім той самы вясковы хлапчучок, які ў пятым класе асіліў “Железный поток”. Канешне ж, і зараз ён ня мог здагадвацца, а нагадваць пра тое ў гэтых варунках з майго боку было б крайняй бестактоўнасьцю. На гэты раз Аксёнаў, палымяныя прамовы якога я ня раз слухаў з захапленьнем, расчараваў, пакінуў непрыемны астой на душы, хоць гаварыў мне правільныя і разумныя рэчы, асабліва, калі стаў даваць характарыстыку з надзвычай высокімі ацэнкамі Генадзю Бураўкіну, які, на ягоную думку, унікальна і шчасьліва спалучае ў сабе паэтычны дар, высокія маральныя, чалавечыя якасьці, усебаковы інтэлект і выдатныя арганізатарскія здольнасьці аналітыка і палітыка буйнога маштабу, што надзвычай рэдка сустракаецца ў творчым асяроддзі. З гэтым я быў цалкам згодзен, як і з тым, што неабходна нам з ім працаваць у поўным паразуменьні і адным тандэме, дапамагаючы яму і аберагаючы ад розных зласьліўцаў, зайздросьнікаў, непрызнаных геніяў, якіх аж занадта сярод творчага люду.

Ад’езд у Менск супаў з маім саракагоддзем, і гэтыя дзьве падзеі адзначылі разам, у адзін прысяд. Гарадзенскія калегі падарылі мне на той час шыкоўны транзістарны радыёпрыёмнік рыжскай вытворчасьці, які спраўна служыць па сёньняшні дзень, і акуратна выгравіраваны цёплы надпіс на нікіліраванай аблямовачцы сагравае душу, выклікаючы добрыя і ўдзячныя ўспаміны і аб працы ў Гарадзенскім абкаме на Замкавай гары, і аб сябрах-таварышах, шмат каго з якіх ужо, як і самога абкаму, няма на гэтым сьвеце...

Разьвіталіся шчыра, у шумным сяброўскім застольлі, хоць яшчэ амаль два гады быў павязаны з Гародняй, пакуль там заставалася сям’я – чакалі і, каб сын Сяргей закончыў на месцы дзесяцігодку, і здачы цэкоўскага дому па Пуліхава, каб атрымаць кватэру ў новым доме. Можна было і чакаць, маючы ладную страху над галавой у цэкоўскім інтэрнаце, празванага начлежкай. “Начлежка” была зусім побач – на спуску вуліцы Карла Маркса да Янкі Купалы ў квартале старых дамоў, пабудаваных яшчэ палоннымі немцамі, уяўляла сабой прасторную пяціпакаёвую двухузроўневую кватэру з асобным уваходам са двара. На першым паверсе, дзе была кухня, ванная, душ, туалет, у трох пакоях маглі пражываць па два-тры чалавекі, а на другім былі два аднамесныя пакойчыкі, адзін з якіх займаў галоўурач лечкамісіі Мікалай Міхайлавіч Макарэвіч з маладзенькай мілай і сімпатычнай жонкай Валечкай і маленькім сынам, другі – дастаўся мне, каму належала глядзець тэлевізар ня дзеля свайго задавальненьня, а ў сілу службовых абавязкаў. Хто больш, хто менш, але праз “начлежку” праходзілі ледзь ці ня ўсе работнікі ЦК, прызваныя ў Менск з перыферыі. Іншы раз яна амаль пуставала, іншы раз не было ніводнага месца, і тады некаму даводзілася перабівацца ў тлумным інтэрнаце ВПШ. Але гэта ня надта хвалявала часова бяздомных адказных работнікаў, паколькі кожны меў права на мэбліраваную аднапакаёўку з невялічкай куханькай і ўсімі іншымі камунальнымі выгодамі ды некалькімі соткамі для саду і градак за горадам у Атоліне, дзе быў прафілакторый ЦК. З раньняй вясны да позьняй восені сюды спачатку зусім бясплатна, а потым за сімвалічную плату курсіравалі цэкоўскія аўтобусы, пад вечар адвозячы, а раніцай дастаўляючы насельнікаў прафілакторыя і іхніх сямейнікаў у горад на работу. Летам рэдка хто заставаўся ў душным горадзе.

Ніякіх складанасьцяў у пераходзе на цэкоўскі рэжым работы не было – тая ж, што і ў абкаме, чыноўніцкая служба, толькі звужаная па службовых абавязках і адказнасьці да дыяпазону дзейнасьці Дзяржтэлерадыё. Гэта і лепш, што гранічна вызначана парафія, але паколькі тэлебачаньне і радыё займаюцца літаральна ўсім сьпектарам сацыяльна-эканамічнага, культурніцка-ідэалагічнага жыцьця грамадства, значыць, немагчыма было абмяжоўвацца нейкімі ведамаснымі рамкамі, вузкай сьпецыялізацыяй, і гэта таксама было добра. Кінулася ў вочы, што ў адрозьненьне ад абкаму ў калідорах ЦК надаецца куды большае значэньне розным субардынацыйным умоўнасьцям, ад чаго стасункі між работнікамі рознага ўзроўню і розных аддзелаў больш складаныя, чым у абкаме, зафармалізаваныя, ім часта нестае шчырасьці, непасрэднасьці, звычайнай чалавечай цеплыні і ўзаемавыручкі. Магчыма, мне, правінцыялу, гэта толькі напачатку падавалася, бо потым тое перастала заўважацца – ці то першае ўражаньне было памылковым, ці то чалавеку дадзена да ўсяго прызвычайвацца. Асабліва збліжала, ледзь ці не радніла жыцьцё-быцьцё ў Атоліне – і клопатамі на градках, і лазьняй па суботах, і рыбалкай на сажалках, і спаборніцтвамі на спартыўнай пляцоўцы, шахматнымі турнірамі, лыжнымі кросамі зімою, і, чаго ўтойваць, застольлямі па інтарэсах... Практычна з усімі работнікамі свайго аддзелу я быў знаёмы яшчэ з Гародні, а з некаторымі, як Коля Шоба, Міша Вырвіч, Міхал Дубянецкі, Міхась Парахневіч, якога больш чым каго еў поедам Паўлаў, аж пакуль ня выжыў у “Вячэрні Мінск”, і таго раней. Са многімі з іх меў прыяцельскія, мо нават сяброўскія стасункі. Ну і, канешне ж, наш гарадзенскі Мікола Жылінскі, які пасьля Мітронаўскай слабады асеў у сектары друку. У аддзеле аргпартработы працаваў мой паплечнік па мітронаўцы Жэня Рабко, а трохі пазьней і Валянцін Жвалеўскі, які ў свой час зьмяніў мяне ў абкаме на пасадзе загадчыка сектару, а потым з намесьніка рэдактара “Гродненской правды” падаўся па маіх сьлядах у Маскву.

Неяк адразу ж сышліся з непасрэдным шэфам Васілём Аляксандравічам Каленчыцам, былым рэдактарам брэсцкай абласной “Зари”, якога спачатку прызначылі загадчыкам сектару газетаў, часопісаў, выдавецтваў, а потым – намесьнікам загадчыка аддзелу. Ён ня надта трымаў нейкую службова-паказную дыстанцыю з падначаленымі, быў просты, адкрыты, непасрэдны, аўтарытэтны ў журналісцкім асяроддзі, са сваёй пазіцыяй, якую без аглядкі, часам ня надта цырымонячыся і зважаю­чы на пасады, мог выказаць кожнаму. Ён ведаў сабе цану і стаўленьне да сябе Машэрава. Васіль Аляксандравіч быў сьпецыялістам экстра-класу, узначальваў групу, якая даводзіла да ладу, рабіла апошнія філігранныя штрышкі самых адказных дакументаў,

і перш за ўсё прамоваў, дакладаў, артыкулаў Машэрава, які без ухваленьня групы ня браўся ні чытаць прамовы, ні падпісваць артыкулы і іншыя дакументы. У групу, ці як яе звалі, мазгавы цэнтр, апроч Каленчыца, пастаянна ўваходзілі загадчык аддзелу планавых і фінансавых органаў Рыгор Вячорка, кіраўнік лектарскай групы Сіман Ходас, у якасьці эксьпертаў маглі прыцягваць каго заўгодна. Ні Каленчыца, ні Вячорку і Ходаса ад выкананьня сваіх непасрэдных службовых абавязкаў ніхто не вызваляў, і рэдка калі ім удавалася пакідаць будынак ЦК раней дзесяці вечару ці мець вольнымі выхадныя. Каленчыц стаў прыглядвацца да мяне і даручаць сёе-тое... Ня ведаю, якім чынам дайшло да Аляксандра Трыфанавіча аб спробе і мяне прыцягнуць да так званага мазгавога цэнтру, але неяк без аніякай патрэбы паклікаў мяне, запрасіў у пакой адпачынку, што лічылася найвялікшым даверам, прапанаваў кубачак кавы, цыгарэты і гэтак хітранька запытаў:

– А ты ўмееш пісаць левай нагой?..

– Ды-ы... – зьбянтэжыўся, разгубіўся я, не разумеючы, куды хіліць, што мае на ўвазе сакратар ЦК – ці не спадабалася яму падрыхтаваная мною нейкая паперчына?

Ён усьміхнуўся сам сабе, між іншым, як ён часта умеў сказаць нешта важнае ледзь ці не падтэкстам, працягваў:

– А ты паспрабуй іншы раз пісаць і левай нагой, каб адчапіліся, інакш – неба падасца з аўчынку... Пішы свае аповесьці і не сушы мазгі на... – Ён ня стаў даказваць, спадзяючыся на маю здагадлівасьць, і перавёў гаворку на нешта іншае...

Я ўсёк, і хоць гэта давалася няпроста, але... Ня мог толькі дазволіць сабе пісаць левай нагой, што мела непасрэднае дачыненьне да маіх службовых справаў і, канешне ж, для Кузьміна. Калі з першымі спраўляўся даволі проста, то з другім... Рабіць нейкі матэрыял ці дакумент для АТК (так, па першых літарах ледзь ці ня ўсе за вочы звалі Аляксандра Трыфанавіча) заўсёды было выпрабаваньнем. Асабліва па першым часе, пакуль ня ўведаеш ягонай методы і звычкі. Як бы ты ні выкладваўся, як бы не адшліфоўваў кожнае слоўца, кожны сказ мо ўжо ў дзясятым варыянце, можна было не сумнявацца, што гэта яшчэ ня ўсё, хоць ён вельмі па­хваліў і падзякаваў. Не праходзіць і гадзіны, як імчыць памочнік Зіновій Прыгодзіч, якога потым зьмяніў мой аднакашнік па Мітронаўскай слабадзе Лёня Ані­шчанка з пакрэсьленым, сьпісаным ня дужа разборлівым почыркам АТК толькі што ўхваленым тэкстам. Расшыфроўваем, разумеем, што гэта ўсё куды горш, чым было, але воля аўтара ёсьць воля аўтара. Разам нешта апускаем, нешта выпраўлям, амаль упэўненыя, што гэта яшчэ не апошні варыянт. Бывала, ужо ля пад’езду чакае машына адвезьці АТК у аэрапорт ці ехаць некуды выступаць, а ён усё крэмсае тэкст, каб пасьля, як выйдзе за трыбуну заблытацца канчаткова ў сваіх праўках-папраўках, і нічога не застанецца, як адкласьці паперчыну і выступаць без шпаргалкі. Тым ня меней змушаў рыхтаваць кожнае сваё выступленьне, нават калі гэта было нейкае звычайнае вітаньне. У адрозьненьне ад большасьці начальнікаў ён зусім спакойна ставіўся, калі правілі ці зусім выкідвалі напісанае ім, а праўкі, на ягоную думку, паляпшалі тэкст. Але гэтая думка трымалася нядоўга, і ён зноў мо ў дзясяты раз пачынаў перакрэмзваць, каб урэшце рэшт пагоршыць ці зрабіць зусім непрыдатным альбо непатрэбным, чаму аддадзена столькі чужых і ягоных нерваў, часу. АТК усё гэта разумеў, амаль заўсёды пачуваў сябе ніякавата перад тымі, чыя работа і час былі марна патрачаны па ягонай волі, але нічога ня мог зрабіць са сваім характарам, сваім глыбокім перакананьнем, што на сьвеце не існуе нічога абсалютна дасканалага, абсалютна ідэальнага, ня раз пры мне казаў, што нізашто ня можа прыпадобіцца тым, хто спакойна выходзіць за трыбуну, нават не прачытаўшы папярэдне падрыхтаваны падначаленымі ці памочнікамі тэкст. І вельмі любіў прыгадваць колішняга першага сакратара сталічнага гаркаму партыі Варвашэню – чалавека самабытнага, яркага, гаспадарлівага, сапраўднага народнага самародка, пры якім ён служыў загадчыкам аддзелу прапаганды і адначасова быў галоўным пісарам ягоных самых адказных дакладаў і прамоваў. Варвашэня амаль ніколі да выхаду за трыбуну не чытаў падрыхтаваныя яму прамовы, аж пакуль...

АТК у добрым гуморы любіў расказаць амаль анедактычную гісторыю, якая з ягонай ласкі адбылася з Варвашэнем на знакамітым пленуме ЦК КПБ, дзе неўзабаве пасьля сьмерці Сталіна па ініцыятыве Берыі абмяркоўваліся перагібы ў бок вялікадзяржаўнага рускага шавінізму, неадкладнай карэнізацыі нацыянальных кадраў у саюзных рэспубліках і пераходзе на нацыянальныя мовы, усталяваньні ленінскіх нормаў у нацыянальнай палітыцы. У сувязі з гэтым было намечана замяніць на пасадзе першага сакратара ЦК рускага Патолічава на беларуса Зімяніна. Ініцыятыва з Масквы сталася настолькі нечаканай, настолькі ня ўкладвалася ні ў якія звыклыя рамкі і ўяўленьні зрусіфікаванага, сьмяротна напалоханага нацыяналістычнымі жупеламі беларускага чынавенства, што яно анямела, разгубілася, ня верачы сваім вушам, успрымала ўсё гэта, як нейкі палітычны выверт. Толькі адчайныя аптымісты-летуценьнікі паверылі ў вяртаньне да задушанай у канцы дваццатых – пачатку трыццатых гадоў беларусізацыі, у тое, што насамрэч адкрываецца гістарычная персьпектыва наладзіць у рэспубліцы сваё нацыянальна-культурнае жыцьцё. Але большасьць кансерватыўнага па сваім менталітэце, ня схільнага да пераменаў беларускага чынавенства ўспрымала кампанію насьцярожана, нават варожа. Разам з тым не магло, ня ў стане было аслухацца першапрэстольную, тым больш, што ініцыятыва сыходзіла ад самога ўсясільнага Лаўрэнція Паўлавіча, каго аслухвацца да нядаўняга часу мог толькі адзін чалавек – таварыш Сталін.

Патолічаў у рэспубліцы меў аўтарытэт і добрую рэпутацыю. Ён вывучыў беларускую мову, прыязна і з павагай ставіўся да нацыянальных і культурных традыцыяў народу, у вялікадзяржаўных шавіністычных замашках куды больш можна выло вінаваціць кіраўнікоў беларусаў па нацыянальнасьці, чым гэтага рускага. Таму да пленуму рыхтаваліся ўсур’ёз і грунтоўна. Абгаварылі, расьпісалі, хто павінен выступіць, што сказаць. Натуральна, запеўку павінен зрабіць кіраўнік самай буйной – сталічнай партыйнай арганізацыі Варвашэня, адзін з вядомых кіраўнікоў камуністычнага падпольля і партызанскага руху на Меншчыне. Ён атрымаў абсалютна канкрэтныя ўстаноўкі, якія давёў свайму загадчыку аддзелу прапаганды і агітацыі Кузьміну, а той начыста праігнараваў усе, на ягоную думку, сумніўныя шэфавы ўстаноўкі, скляпаў самае што ні ёсьць кандовае выступленьне пра посьпехі і дасягненьні сталіцы, нафаршыраваўшы сотнямі лічбаў і прозьвішчаў перадавікоў, наватараў вытворчасьці. Як заўсёды, Варвашэня пайшоў за трыбуну, папярэдне не зазірнуўшы ў тэкст. Пад зьдзіўленыя, недаўменныя позіркі прысутных зачытаў падрыхтаваны банальны тэкст, дзе не было нават упамінку пра сутнасьць пастаўленага на абмеркаваньне пленуму вострага пытаньня. Вушлым партыйным чынавенствам гэта ўспрынялося як намёк, як нейкі сігнал. І іншыя сталі выступаць з аглядкай, а калі дайшло да галасаваньня – не хапіла галасоў вызваліць Патолічава. Гэта быў нечуваны скандал, нечаканы выклік Маскве. Варвашэню тут жа паклікалі на цугундзер: як гэта разумець?! Вы што, забыліся, пра што дамаўляліся?.. Гэта папахвае правакацыяй...

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Идеальный мир для Демонолога 7

Сапфир Олег
7. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 7

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Имя нам Легион. Том 12

Дорничев Дмитрий
12. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 12

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Система компиляции

Демидов Джон
1. Система компиляции
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Система компиляции

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Локки 6. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
6. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 6. Потомок бога

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие