Добры дзень, мая Шыпшына
Шрифт:
— Зялёнай Чары?!
— Да заўтра,— празвінелі словы незнаёмкі.
— Да заўтра,— механічна адказаў Уладзіслаў і пачуў у трубцы кароткія гудкі.
Хто яму званіў? Адкуль даведалася жанчына, якой належыць гэты прыгожы голас, пра яго заўтрашнюю паездку? I — самае дзіўнае і невытлумачальнае — адкуль яна ведае пра Зялёную Чару, бо ён называе возера гэтак толькі сам-насам з сабою, а папраўдзе ў яго зусім іншае імя.
Заставалася адно — чакаць раніцы.
Адхінаючы рукою шырокія лапы ляшчынніку, ён ішоў з вудамі па ўтравелай сцежцы, якую, пэўна, пароўну білі звяры і людзі. Пахла лясным туманком. На імшысты прыгорбак поруч са сцежкаю
Ён спыніўся на строме пад скарлючанаю хвояй-самотніцай. Пад нагамі ляжала вялікае зеленкавата-блакітнае возера ў зялёнай аздобе баравін. Рыбакоў не было відаць, адно каля нізкага процілеглага берага сумавала нечая лодка-надзьмуханка. «Ну, добрай раніцы!» — у думках сказаў да возера Уладзіслаў.
Затока сустрэла яго ціхім шапатком трыснягу. Пад мяккім павевам ветру лёгка заківалі белыя гарлачыкі, ужо гатовыя раскрыцца, каб цэлы доўгі дзень піць крамянымі кветкамі шчодрае ліпеньскае сонца. Ён няспешна раскруціў вуды, выняў з рэчмяшка бляшанку з чарвякамі. Стракозы яшчэ недзе хаваліся, але Уладзіславу здалося, што і яны — фіялетавыя, жаўтлявыя, аксамітава-чорныя — ужо таксама ведаюць, што ён тут.
Ён не памятаў, калі гэта пачалося.
Спярша далекаватае ад буйных гарадоў зацішнае возера вабіла яго толькі ўдалай рыбалкай, асабліва добра браліся тут на чарвяка акуні. Ён любіў прыязджаць нанач і, чуйна падрамаўшы якую гадзіну ля вогнішча, нацямочку ўжо быць на нагах, каб атрымаць сваю долю шчасця і, вяртаючыся адвячоркам да няблізкае шашы, адчуваць за плячыма прыемную важкасць рэчмяшка. Але неяк спакваля, неўпрыкмет для яго, рыбарская заўзятасць саступіла месца ціхай замілаванасці гэтым глухаватым лясным кутком. Забываючыся на паплавок, ён у абладзе дзіўнага супакою мог доўга слухаць, як недзе далёка, на тым, яшчэ ахінутым туманам беразе, ранняя зязюля санліва лічыць нечыя гады, альбо затоена віжаваць за пацешнаю чубатаю паганкай, што гнездавалася ў трыснягу водбліз затокі і на спіне вывозіла сваіх малых пухнацікаў на прагулянку.
У спякотныя летнія дні ён любіў, разагнаўшыся, даць нырца ў халаднавата-аксамітавую свежасць азёрнае вады. Ён адплываў ад берага, пераварочваўся на спіну, заплюшчваў вочы і, падставіўшы твар сонцу, люляўся на хвальках. Дзіўна, але Уладзіславу здавалася, што нечыя ласкавыя рукі асцярожна падтрымліваюць яго.
Тут, ля возера, яго душа нібыта выпроствалася і наструнена замірала, прагнучы толькі чысціні і прыгажосці.
Аднаго разу Уладзіслаў злавіў сябе на тым, што ў думках размаўляе з возерам, быццам яно можа зразумець ягоныя радасці і непамыслоты. Хвілінаю яму мроілася, што возера і сапраўды чакае яго, бачыць і слухае; ён нібыта адчуваў уважлівы прыхільны позірк аднекуль з шапаткіх зялёных зараснікаў ці з празрыстай сонечнай глыбіні, дзе мільгацелі порсткія чародкі рыбінае малечы.
Тае пары ў возера і з'явілася новае імя. Здаецца, само возера аднойчы, у ясны блакітны дзень, ціха, але выразна прамовіла: «Зялёная Чара. Мяне завуць — Зялёная Чара».
Ужо з дзесятак акунёў паспелі памяняць возера на цеснае вядзерца з вадой. Сонца пачынала прыпякаць, і ўсцешаныя стракозы
У трох кроках ад Уладзіслава, над самай вадою, стаяла і са спакойнаю ўсмешкай пазірала на яго невысокая зграбная дзяўчына ў даўгой, колеру азёрнае вады сукенцы, заколатай на грудзях пералівастаю брошкай. Нейкі несучасны, але наўздзіў суладны ўбор готак пасаваў незнаёмцы, што выдаваў адзіна для яе магчымым. У незвычайна доўгіх светлых валасах, нібы яна кагадзе купалася, зіхацелі вадзяныя кроплі.
— Добры дзень! — зазвінелі ў голасе дзяўчыны ўчарашнія льдзінкі.
— Дык гэта вы... — разгубіўся Уладзіслаў.
— Добры дзень! — паўтарыла яна.— Гэта я.
— Але... хто вы?
Незнаёмка, дапытліва і глыбока зазірнуўшы яму ў вочы, адказала не адразу.
— Я — німфа Зялёнай Чары.
— Цаню ваш жарт. Але як вы даведаліся...
—...што вы называеце возера гэтым імем? — скончыла яна.
— Але.
— Яго завуць так ужо тысячагоддзі. Толькі не кожны можа пачуць гэта імя.
Белую шыю дзяўчыны песцілі смарагдавыя каралі з бялюткаю кветкай гарлачыка. Толькі цяпер Уладзіслаў змеціў, што брошка на яе сукенцы — на самой справе не брошка, а страказа з жывымі слюдзянымі крылцамі.
— Я жыву тут з тых часін, калі адступіў ледавік.
Яна ўсміхалася, і поўны лясных і азёрных пахаў ветрык перабіраў яе вільготныя валасы.
— Нам было забаронена сустракацца з вамі. Але сярод нас былі неслухмянкі, якія кахалі зямных мужчын. Адну з маіх сясцёр людзі назвалі Свіцязянкай...
— Я ведаю. Значыць, вы таксама...
— Не! — хутка сказала яна.— Мы вырашылі адкрыцца людзям. Вы павінны ведаць, што мы ёсць.
— Дзеля чаго?
— Мы паміраем...
Уладзіслаў чуў тонкі водар кветкі з яо караляў. У гожым матавым твары, у невысокай гнуткай постаці, у арабінавых вуснах было столькі нсыцця, што словы пра смерць гучалі жорсткім недарэчным жартам.
— Хіба німфы паміраюць?
— Мы жывём, пакуль чыстыя нашы воды.
У зялёных вачах хавалася туга.
— Вы павінны ведаць,— паўтарыла яна.— Магчыма, тады вы спыніцеся...
Прашумелі крылы, і на яе плячо, не палохаючыся Уладзіслава, апусцілася чорнагаловая чайка. Птушка быццам штосьці сказала дзяўчыне на сваёй мове.
— Мне пара.
— Мы цяпер няхутка ўбачымся,— прамовіў Уладзіслаў.— Я ад'язджаю.
— Я ведаю.
Чаіца сарвалася з яе плечука. Уладзіслаў міжволі глянуў услед птушцы, і, калі праз хвілю яго позірк вярнуўся назад, дзяўчыны ўжо не было, адно з лапушыстага лісця гарлачыкаў нібыта глядзелі сумныя зялёныя вочы.
Прыблюзнілася, вырашыў Уладзіслаў і ўбачыў — а мо гэта толькі здалося яму,— як мяккая хвалька злізнула з мыльцу след маленькай босай нагі.
Назаўтра ён паехаў.
Там, у далёкім горадзе, яму часта, да драбніц, прыгадвалася неверагодная сустрэча ля возера. Аднойчы ён наважыўся распавесці сваю гісторыю суседу па гатэльным нумары, але сусед стаў паглядаць на яго неяк дзіўнавата, і Уладзіслаў мусіў прабачыцца і сказаць, што пажартаваў. Дый яму самому часцей і часцей прыходзіла на думку, што ўсё гэта — і незвычайны тэлефонны званок, і зеленавокая дзяўчына — было толькі прыгожым сном, з тых, што сняцца дзецям ва ўзнагароду за любоў да казак.