Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Мама памерла ўвесну, калі на нашым падворку зацвіла чаромха. Чамусьці ў памяці амаль не засталося хаўтураў — толькі белая квецень і дурманлівы саладкавы пах, што неяк незварушна вісеў у паветры. Ды яшчэ п'яная песня на памінках.

Нават самой сабе няёмка прызнавацца, што я ніколі не любіла бацькі. Як была малая, ён доўга не жыў з намі, ездзіў у заробкі на Поўнач, але і пасля, калі вярнуўся, мы засталіся чужымі, нібыта сустрэліся пад адной страхой не бацька з дачкою, а два выпадковыя начлежнікі. Ён усё часцей піў, а калі не было грошай, не тоячыся, прадаваў маміны рэчы. Я занадта добра памятала, як аднаго разу ўзімку ён замкнуў

нас з мамаю ў халодным летніку, і мы, каб не акалець, усю ноч былі на нагах, а пад раніцу маму пачаў біць кашаль. Памятала і тое, як аднойчы, схапіўшы касу, бацька скасіў у гародчыку маміны мальвы і касачы. I ўсё-ткі пасля мамінае смерці я кожную суботу ехала дахаты, гатавала бацьку есці, мыла бялізну, палола лехі. Хацелася хоць крышачку палюбіць яго, бо можна жыць на свеце, калі цябе ніхто не любіць, але немагчыма — калі нікога не любіш сам.

Ды толькі неўзабаве па сарачынах мяне сустрэла ў нашай хаце чужая жанчына. Яна ласкава называла мяне Янечкай і шчыравала вакол стала, збіраючы полудзень, але на буфеце ўжо не было мамінага здымка, а са сцяны знік знаёмы і дарагі з маленства фотапартрэт, той, дзе мама ў вянку з рамонкаў. І я таго ж дня паехала назад і ў аўтобусе, плачучы, зразумела, што мне больш няма куды прыязджаць.

Раман гаварыў, што ў душы кожнага чалавека з дзяцінства гарыць такі агеньчык; ён можа патухнуць, і тады другія людзі адчуюць гэта і не пакінуць чалавека аднаго.

Калі на нашым падворку зацвіла чаромха, мой агеньчык пачаў гаснуць і цяпер пагас зусім.

Тады і з'явілася Верачка.

Васіль Максімавіч

Тыдні праз два пасля калядных прыгодаў новыя знаёмцы ўсім гуртам заваліліся ў маю ціхую кватэру. Я меркаваў яшчэ пару гадзін папстрыкаць на машынцы, а потым пазваніць Марыі, каб разам павячэраць, і цяпер, не хаваючы раздражнення, пазіраў, як колішнія калядоўшчыкі бесцырымонна рассаджваюцца на канапе, крэслах і проста на дыване, па-турэцку закруціўшы ногі. Жыццярадасны малады чалавек, той, што быў «мядзведзем» і даволі прэтэнцыёзна зваўся Вінцуком, з размаху плюхнуўся ў мой улюбёны фатэль, выцягнуў аднекуль шыракаполы саламяны капялюш і нацубіў яго на свае кудлы, відаць, збіраючыся гэтым ашчаслівіць маю персону. Мэта візіту, якую неўтаймоўныя госці выклалі, не валаводзячыся, магла толькі прыспорыць зласлівасці.

Раман адмоўчваўся, затое астатнія гаварылі ўзахапы. У Тынковічах, як ім стала, бачыце, вядома ад нейкіх надзейных людзей, не сёння-заўтра знявечаць (яны так і казалі — знявечаць) царкву пятнаццатага стагоддзя. Старшыня калгаса наважыў зрабіць там збожжасховішча, а дзеля гэтага трэба раскідаць апсіду і частку сцяны. Я з маім імем павінен выступіць на абарону культурнай спадчыны. Яны чыталі маё эсэ пра беларускае дойлідства (надрукаванае дваццаць гадоў таму) і ўпэўненыя, што я памагу.

— Гэта помнік сусветнай значнасці,— паведаміў мне навіну Вінцук.

Я наіўна спрабаваў іх супакоіць: маўляў, Таварыства аховы помнікаў не дапусціць, у нас цяпер, дзякаваць богу, шмат рэстаўруецца і гэтак далей.

— Вы ў полацкай Сафіі арган слухалі? — памяркоўна пытаўся я.

— Пакуль адзін помнік аднаўляюць, два...— ваяўніча размахваў капелюшом Вінцук.

— Замірскі замак турысты падпалілі! — падаў голас акулярысты Сяргей-«каза».— За такое садзіць трэба! Гэта ж барочны палац згарэў, а не куча хлуду. Цалюткі стаяў.

У кватэры панавала гамарня; нехта, разжыўшыся з майго пачка цыгарэтай, задыміў, нехта

сунуў нос у надрукаваную да паловы старонку, нехта цягнуў з кніжнай шафы том з летапісамі... I хоць хтосьці ў маёй душы не меў аніякае ахвоты ўвязвацца ў гэткую справу, у яго нечакана знайшоўся апанент. Дзіўна, але факт: візітанты насупер усяму пачыналі мне падабацца, і я амаль весела падумаў: а ці не ведае Раманава сябрына пра той выпадак з саборам?

Тады былі страшэнным дэфіцытам белыя нейлонавыя кашулі, і якраз у такой, пазычанай у сябра кашулі і ў шыкоўным гарнітуры колеру марской хвалі (пазычаным у другога сябра) я прымчаў аднойчы ў гэты горад. Не, не прымчаў, а прыбыў у якасці «афіцыйнага прадстаўніка міністэрства культуры» (далібог, з мяне атрымаўся б някепскі «сын лейтэнанта Шміта»), прыбыў, каб папярэдзіць гаспадара аднаго кабінета, што, калі сабор, які стаў яму ўпоперак дарогі, будзе падарваны, руіны назаўсёды пахаваюць пад сабой ягоную кар'еру...

А можа, гэтыя хлапчукі чулі, як калісьці я бараніў імя свае роднае вёскі, якая чатыры стагоддзі, яшчэ ў актах Вялікага княства Літоўскага, звалася Бязбабавічамі (ніхто з вяскоўцаў на такое мяно і не думаў наракаць, наадварот, тут была цэлая легенда), а ў адзін цудоўны дзень з ласкі нейкага дбайцы аб эстэтычным выхаванні ператварылася ў Лучазарнае?..

Я смакаваў гарбату на зёлках і з непаразумелым сумам думаў, што тады мне да ўсяго быў клопат...

Калі Раман з сябрамі сабраўся сыходзіць, я адчуў, што не хачу развітвацца з імі. Як бы гэта растлумачыць?.. У гэтых хлопцах было штосьці сапраўднае.

Я доўга сядзеў, пагойдваючыся ў фатэлі, і задуменна глядзеў на падараваны мне капялюш. Ён быў нечым падобны да сонца, і на момант здалося, што ў пакоі дапраўды стала святлей і прытульней. Ды толькі неяк няўзнак простае шкадаванне, што госці пайшлі, пачало ператварацца ў больш складанае вярэдлівае пачуццё. Я паспрабаваў акрэсліць яго. Гэта была якаясьці беспадстаўная незадаволенасць сабой. Каб адагнацца ад наслання, я сеў за машынку, але здолеў выціснуць усяго пару каструбаватых сказаў. На шчасце, яшчэ не позна было пазваніць Марыі.

Мы трапілі ў кавярню за гадзіну да закрыцця і нават паспелі разы два станцаваць. Марыя была ў вішнёвай аксамітавай сукенцы, якая падкрэслівала ледзьве прыкметную паблякласць яе трыццацігадовай прыгажосці; гэтая яшчэ амаль няўлоўная паблякласць заўсёды хвалявала мяне. Мы размаўлялі пра нешта лёгкае. Марыя, як звычайна, была ўважлівай і дасціпнай, і я любаваўся яе трошкі цыганаватым тварам. Нядаўняя глухая незадаволенасць як быццам незваротна сплыла, але, калі вярталіся, на сцюдзёнай і голай зімовай вуліцы непрыемнае пачуццё навалілася зноў. Хутчэй па інерцыі я запрасіў Марыю да сябе, ды яна, відаць, штосьці адчула, бо ветліва адмовілася і, пацалаваўшы мяне на адвітанне, паабяцала зайсці заўтра.

Назаўтра дама з Таварыства аховы помнікаў так доўга і такім аптымістычным тонам запэўнівала мяне, што ўсе без выключэння помнікі ў нас на строгім уліку і ніякіх прычын для трывогі няма, што ў душы на самой справе заварушылася трывога. Махнуўшы рукой на не зусім спраўныя тармазы, я сеў у «Жыгулі» і пагнаў у Тынковічы...

«Надзейныя людзі» ўвялі маіх юных сяброў у зман: у рэнесансавай царкве меркавалася зрабіць не збожжасховішча, а склад угнаенняў.

Марыя застала мяне за машынкай. У параўнанні з аповесцю артыкул пасоўваўся тугавата, але я пацалаваў Марыю, толькі паставіўшы кропку.

Поделиться:
Популярные книги

Долгий путь домой

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Долгий путь домой

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3