Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

21 лістапада 1986 году. Сёньня ў “Правде”: 1. У матэрыяле “В Политбюро ЦК КПСС” сярод іншага чытаем: “Прынята пастанова ЦК КПСС і Савету Міністраў СССР аб удасканальваньні арганізацыі рэканструкцыі і капітальнага рамонту жылых дамоў, аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэньня ў Расійскай Федэрацыі”.

Ня будзем кранаць рэдакцыю і “мілагучнасьць” прыведзенай назвы пастановы і сэнс самой пастановы. Гэта нам, як кажа мой знаёмы М. С Гарбачоў, да фені. Зьвернем увагу толькі на юрыдычны бок практыкі, якую дэманструе гэтая абвестка: Палітбюро камерна зацьвярджае пастановы ня толькі значна шырэйшага і вышэйшага свайго органа, якім зьяўляецца ЦК КПСС. Яно прымае таксама і пастановы, што павінны быць у кампетэнцыі Савету

Міністраў, падмяняе Савет Міністраў, пазбаўляе яго ягоных правоў.

І яшчэ. Палітбюро настолькі зжылося са сваёю роляй “самага-самага”, што і не заўважыла, як само здрабнела. Пачало ўжо вырашаць справы ня толькі за Савет Міністраў СССР – орган больш-менш паралельны калі не з Палітбюро, дык з ЦК КПСС. Палітбюро штампуе ўжо рашэньні і ад імя інстанцыі, ніжэйшай за Савет Міністраў СССР, – за Савет Міністраў РСФСР.

2. Публікуецца “Закон Саюзу ССР “Аб індывідуальнай працоўнай дзейнасьці”. Гэта значыць, што партыя, урад і кадэбэ перад усім сьветам прызнаюцца, што сацыялістычны спосаб гаспадараньня зьяўляецца неэфектыўным. Што на дапамогу яму заклікаецца “індывідуаліст”, “прыватнік”, які і павінен выратаваць сацыялізм ад канчатковага краху.

У “Законе” пералічаныя ня толькі віды “індывідуальнай дзейнасьці”, якімі можна займацца, але ж і тыя, якімі не дазваляецца займацца.

Нельга, напрыклад, вырабляць: множыльныя апараты, капіравальныя апараты, штампы, штэмпелі, пячаткі, шрыфты.

Забараняецца арганізоўваць заняткі грамадзянаў “па прадметах і курсах, якія не ўваходзяць у вучэбныя планы агульнаадукацыйных школаў, прафесійна-тэхнічных, сярэдніх сьпецыяльных і вышэйшых навучальных установаў СССР”.

Не дапускаецца таксама прыватны промысел у сферы відовішчных мера­прыемст­ваў.

Ох, як выразна тырчаць рогі з гэтага меху! Апроч гэтых, у “Законе” расстаўленыя і іншыя жандармскія кропкі і клічнікі. Цытую “Закон”:

“Дзейнасьць гэтага Закону не распаўсюджваецца на творчую дзейнасьць грамадзянаў у сферы навукі, тэхнікі, літаратуры і мастацтва…”

Пасьля пераліку забароненых відаў саматужна-рамесных промыслаў чытаем:

“Заканадаўствам Саюзу ССР і саюзных рэспублік могуць быць забароненыя заняткі таксама іншымі відамі саматужна-рамесных промыслаў, калі гэта супярэчыць інтарэсам грамадства”.

Дакладна такія самыя перасьцярогі вянчаюць параграфы пра бытавое абслугоўваньне насельніцтва і пра дзейнасьць у сацыяльна-культурнай сферы.

3. Не ад добрага жыцьця публікуе “Правда” “артыкул” акадэміка Г. Арбатава “Не ад добрага жыцьця. З прычыны выступленьня Р. Рэйгана”.

Артыкул займае прыкладна палову вялікай праўдзінскай паласы. І што ж даведаўся чытач пра тую прамову прэзідэнта Рональда Рэйгана? А нічога, калі не лічыць даты (18. ХІ. 1986 г.) і месца прамовы (Цэнтр дасьледаваньняў у галіне этыкі і грамадскай палітыкі). “Акадэмік” не працытаваў ніводнай фразы прэзідэнта! Значыць, прамова была густая. Кожная фраза трапіла ў цэль. Так трэба разумець дзіўны арбатаўскі метад абвяргаць штосьці і не сказаць што. Аналагічна ж паступіла і ЦТ. Яно нават і папярэдзіла слухачоў, што няма чаго цытаваць прамоўцу, паколькі, вядома ж, ён нічога вартага і ня можа сказаць.

Арбатаў “вучоную” “спрэчку” зьвёў да вулічнай лаянкі, вядома ж, з непрыстойнымі выпадамі на адрас свайго дзяржаўнага праціўніка.

24 лістапада 1986 году. Божа, што гэта робіцца на сьвятой Беларусі! Усе яшчэ дагэтуль кажуць, што гэта самы ціхі, самы сьціплы і самы сумленны край на ўвесь Савецкі Саюз. Але мы бачым, што гэта край як край – тыповая “савецкая зямля”, дзе беспакарана свавольнічаюць “верныя ленінцы”, дзе пануе насаджанае імі беззаконьне.

Днямі нарэшце арыштавалі прарэктара Менскага дзяржаўнага медыцынскага інстытуту камуніста Паўла Касько. У час арышту знайшлі проста ў яго кабінеце больш за шэсьцьдзесят тысячаў рублёў. А ўсяго канфіскавалі пакуль

што быццам бы крыху больш за сто тысячаў. Гэта, кажуць, маленькая частка з яго “непрацоўных даходаў”, што меў ён за “ўладкаваньне” на вучобу ў свой інстытут бяздарных тупых юнакоў і дзяўчат. Як высьвятляецца, ёсьць і сьпецыяльная такса за такія паслугі – пяць тысячаў рублёў за “паступленьне” ў інстытут і дзьве тысячы рублёў за жаданае разьмеркаваньне на працу пасьля яго заканчэньня.

У тым жа самым інстытуце да нядаўняга часу загадваў кафедраю нехта Шпілеўскі. Вядома ж, доктар навук, прафесар і г. д., – як і той Касько. Яшчэ задоўга да гарбачоўскага закону “аб дробных промыслах” Шпілеўскі адкрыў свой промысел пад дэвізам “Навука – вытворчасьці!”. Ад імя сваёй кафедры ён заключаў з рознымі арганізацыямі ўмовы на выкананьне за пэўную плату патрэбных ім навуковых досьледаў. Гэтай самай кафедрай, універсітэтам выконваліся адпаведныя партыйна-ўрадавыя рашэньні, якія патрабуюць такіх “узаемасувязяў” паміж навукай і “жыцьцём”. Але ж неяк высьветлілася, што Шпілеўскі частку тых грошай бярэ ў сваю кішэню. Суд прымусіў яго вярнуць прысвоеныя ім пяць тысячаў рублёў. Злодзея пагналі з працы, але ж не з навукі: ён перайшоў у іншую вышэйшую навучальную установу. А вось нядаўна раскапалі, што тады справу не давялі да канца. Ня пяць, а шэсьцьдзесят пяць тысячаў рублёў дапамаглі партыйныя дырэктывы “зарабіць” палітычна актыўнаму навукоўцу! Варта толькі ўважліва чытаць “дакументы партыі і ўраду”!

Цяпер правяраюць навуковую вартасьць выкананай Шпілеўскім чужымі рукамі “гаспадарча-дагаварной” тэматыкі. Можна ня надта дзівіцца, калі пасьля такой праверкі будзе пастаўленая самая папулярная ў народзе адзнака за патрыятычныя намаганьні палітыканствуючых ленінцаў – нуль.

Цяпер мы пераканаліся, што маштаб “беларускай” карупцыі адпавядае маштабу ўсесаюзнай карупцыі. Гэта і вядома: аўтары іх – усё тыя самыя выхаванцы і пасьлядоўнікі, як яны сябе ўсюды велічаюць, ленінскай партыі.

Нядаўна мы ўжо згадвалі пра забойствы і суды несправядлівыя, што чыняцца тымі ж ленінцамі на Беларусі. А цяпер прасачыліся зьвесткі пра серыю новых забойстваў. Ужо на Магілёўшчыне (тыя, ранейшыя, былі на Гомельшчыне і Віцебшчыне).

25 лістапада 1986 году. Нарэшце адазваўся Генрык. Вось перада мною яго сьля­ды – заадрасаваны ім на маё імя паштовы канверт. У канверце – доўгачаканая мною вестачка. Нават вестка-запрашэньне. Ксёндз-прыміцыянт Генрык Акалатовіч з адчувальнай радасьцю запрашае на свае прыміцыйныя ўрачыстасьці. Падзея гэтая адбудзецца праз чатыры дні, 29 лістапада, у горадзе Браславе.

Во аж куды занесла хлопца! У Менску, куды ён быў накіраваны рэлігійнай уладаю, прадстаўнікі савецкай улады не дапусьцілі яго. А перад Менскам быў жа яшчэ і Нясьвіж! Паезьдзіў Генрык па Гродзенскай вобласьці, згодна з самавольствам залескіх, і там нідзе не прыткнуўся. Карацей кажучы, палётаў малады сьвятар па сваёй бацькаўшчыне – Беларусі, як тая райская мухалоўка Muscicapidae, што выдрукавана на гэтым ягоным канверце. Цяпер во Віцебшчына. Пакуль гісторыя больш падрабязная мне не вядома. А яна ж, вядома, была. І магчыма, багатая на прыклады рэлігійнай “свабоды” ў СССР.

Апроч запрашэньня, Генрык даслаў таксама і вельмі сімпатычную Памятку сваёй ужо абвешчанай Першай Імшы: на верхнім баку шматкаляровая выява вялікага папы Яна Паўла ІІ з надпісам унізе: “Anno Santo della Redenzione 1893”; на другім, ніжнім, баку – тэкст, які Прыміцыянт палічыў неабходным даць тут у якасьці свайго першага пастырскага бласлаўленьня.

Ох, як яскрава сьведчыць гэтая Памятка пра цяжкія ўмовы функцыянаваньня рэлігіі ў СССР!

1. Тэкст надрукаваны на канцылярскай пішучай машынцы. Ва ўсім сьвеце гэта спрадвеку робіцца друкарскім спосабам. Але ж тут, у гэтай дэмагагічнай краіне, нават Патрыярхія агромістай царквы – Рускай праваслаўнай – ня мае ніводнай сваёй друкарні!

Поделиться:
Популярные книги

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Пожиратели миров

Кири Кирико
1. Сердце реальности
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Пожиратели миров

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы