Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

* * * Вудаўё дрыжыць ці рука?

Вудаўё дрыжыць ці рука? Рыба спрытная, маладая, Дзе глыбей ідзе, Пакідае Звечарэлага рыбака. А зрываецца больш з кручка, Застаецца ўлову нядужа. Дыхае за спіною сцюжа У ссівелага рыбака. На губах дагарае луска Пырскамі З рыбіны шанцавання. І самота, Капрызная паня, Смела туліцца да рыбака.

* * * Не адлучаўся я зусім…

Не адлучаўся я зусім З вушацкай хаты анікуды. Дратоў з’інелых перагуды Мой цягнуць сон З далёкіх зім. І
дні спяшаюцца ўпадбеж
Вярнуцца ў цішыню нязлую. Там толькі, Дзе душа начуе І прачынаецца, Жывеш…

Хай абмінае!

Яшчэ мне плача Сініца ў пляніцы З марозных малечых дзён, А ўжо Дамініцы Надумаў прысніцца Першы сон. …І шэпча сонна, Што мама Ілона Мела пушысты занятак — Венікам з хаты Выганяла заўзята Куранятак. А Дамініка (хай расце вяліка!) Грэлася пры сонейку, Чуўся Крылкаў кароткі лопат. І, калі верыць сонніку, Дык куры — гэта клопат. Некалі ж прабабка Дамініччына Куліна Спявала, як выпадала Святлейшая хвіліна: Курачкі, не сакачыце, Галоўкі не клапачыце, Ёсць у мяне рэшата пшаніцы, Буду я дзетак жаніці… Дамінічцы прысніліся кураняткі За першым разам, Значыць, клопат З дуронкаю, распушчонкаю Разам Пачынае расці, Каб потым за ёй ісці Па жыцці. А Дамінічка Пад хусцінкаю, Як сунічка пад лісцінкаю, — Гэтакая маленькая, Гэтакая саладзенькая. Хай абмінае яе да пары Клопат — Дзед стары З кавенькаю У людскім бары…

Bono sensu

Не толькі грэцца ля цёплай грубы Ды чаравата хварэць на пана, Агні, й воды, й медныя трубы Прайсці ў жыцці нам наканавана. Агні гартуюць, халодзяць воды, А трубы медныя лашчаць зманна. Ля крупадзёрні чакаем лагоды, Там, дзе дзярэцца нябесная манна. Калі ж мы вернемся да гасподы Той самай, Дзе ў печы гліняныя поды, І вусны жвіровыя сцісне магіла, Не запытаўшы нашае згоды, Наноў разбудзіць агні й воды Труба Гаўрыіла.

Трысцё

Лявону Баршчэўскаму

Жыві самотна. Без цябе Тваё жыццё хутчэй прамчыцца. І можа, цельная ваўчыца Завые ў лесе не ў жальбе, А ў радасці, Што ўсё яшчэ Трывацьме доўга Род ваўчыны — І пах крыві, І дух аўчыны Халодны голад урачэ. Жыві няўтульна. Дабрабыт Цябе ў сваё нутро зацягне, І глухнуць будзеш, Як у багне, І прагнасць свой пакажа спрыт. Жыві вясёла. Без цябе Пакумяцца твой сум з тугою, А смех званочкам пад дугою На ўсіх забудзецца ў гульбе. А кум куме рад, Павёў куму ў вінаград: — Шчыпі, кума, ягодкі, Каторыя салодкі. Каторыя горкі, Для маёе жонкі, Каторыя сладкі, Ды для маёй маткі. Ці вінаград, Ці віны грады — Жыццё? Не скажа забыццё. Лес малады заселіць лды, Звяселіць берагі трысцё.

* * * Бог спачатку неба стварыў…

Бог спачатку неба стварыў, А пасля ўжо зямлю надумаў. Бёрны сплавіў з захмарных румаў, Свет зрабіў, Як святы наіў. Тумановы
клубіўся дым
Над яшчэ не патайнай вячэрай. Не сякерай рубіў, А верай Свет, Жагнаючыся духам святым.
Нам у доме паначаваць, А прачнуцца ўжо ў дамавіне. Свет — наш дом. Позірк неба сіні Нам у душы шле багадаць.

Ашуканка

Мама мая ашуканкай была. Каля стала У дзяльбе Ашуквала сябе, Калі дзяліла Апошнюю скібку — Меней сабе, Сыну болей. Доля маму Абдзірала як ліпку, Ды мама ішла У перахітрыкі з доляй. Ашуквала голад Крапівою ці шчаўем, Ашуквала холад Паветкай дашчанай, Ашуквала сон — Уставала з расою, Ашуквала соль — Нішчымніцу саліла Слязою. Сын ашуканкі, Душой халадзею, Ці не ашукаў я Яе надзею?

* * * Плытчэе, святлее…

Плытчэе, святлее Гадоў бруя, А сорам саломы палае. Душа твая, Як і ўнучка твая, Гарэзлівая й маладая. Пястунка дазволіць Сябе забаўляць, Люляць І насіць на шыі. Пакуль твае плечы Не забаляць І стома торбу пашые. І смеху жаўрук Заціхне ўвушшу. Абрынецца Радасці восець. Спытаюць: — Што робіш? — Душу нашу. А можа, яна Мяне носіць?

* * * Сапернік вечнага Тварца…

Сапернік вечнага Тварца, О скульптар, Дужы глінамесец, Зляпіць ці можаш Поўны месяц Ці хоць бы веташок з канца? Ты з гліны месіш продкаў прах, Як заўважаў Хаям цвярозы. Табе чалядніцамі крозы, Табе дарадцам боскі страх. Гарнушкі, міскі ды гаршкі, Вядома, ў гаспадарцы трэба. Ды атрымай заказ ад неба Ты на бажкоў і веташкі!

* * * Прыйшлі канцы к гародам…

«Прыйшлі канцы к гародам» — Прыйшлі з Вушачы словы. Як на паўдзён каровы. І вочы есць куродым. Бязладзіца ў гародах — Ва ўсіх гадах мінулых. Спяць шулякі на шулах. Дождж сохне ў азяродах. Бязлюдзіца ў гародах — Тваіх усмяглых летах. Яшчэ нязніклы ветах — У небе смутку продых. Гаротнасць у гародах — Тваіх апалых вёснах. З усмешкаю на вуснах Пачуў халодны подых. Зайздросцячы чародам, Пашлі хоць думку ў вырай. Будзь сам сабе апірай. Прыйшлі канцы к гародам.

Ліст у Межава

Алесю Лобкісу

Маладзенькім яблынькам тваім Б’ю чалом, Як спелы яблык долу, За дары з зялёнага прыполу. Мы садамі ўсохлымі стаім, Каранямі мерзнем ад падзолу. Дружа мой з вушацкае пары Той, дзе сум Здаваўся лёгкай ношкай, Той, дзе хцівасць Адзічэлай кошкай, Помніш, Не тачыла кіпцюры. Там ні гуку ў цішыні старожкай. Яблык кожны ў кулаку цвярдым Сціснуў цёмнай ісціны зярняты. Кожны яблык сам сабой заняты. Таямніца яблыні і ў тым, Што сваёй усім хапае раты. Яблык падае — І мы за ім…
Поделиться:
Популярные книги

Долгий путь домой

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Долгий путь домой

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3