Гісторыя пра карабель прывідаў

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Гісторыя пра карабель прывідаў

Гісторыя пра карабель прывідаў
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Мой бацька валодаў невялікай крамай у Бальсоры; ён не быў ні бедны, ні багаты, проста адзін з тых людзей, якія неахвотна ідуць на рызыку са страху страціць тое малое, што маюць. Ён выхоўваў мяне проста і шчыра, і неўзабаве я ўжо мог стаць яму памочнікам. Акурат калі мне было васямнаццаць і калі ён толькі-толькі заключыў сваю першую вялікую ўгоду, бацька памёр — хутчэй за ўсё гаруючы, што даверыў мору тысячу сваіх залатовак. І ўсё ж я мог бы назваць яго шчасліўцам, які адышоў у лепшы свет своечасова, бо праз колькі тыдняў пасля яго смерці прыйшла вестка, што карабель, які перавозіў бацькаў тавар, патануў. Аднак маёй юнацкай адвагі гэта пахіснуць ніяк не магло. Я перавёў у грошы ўсё, што мой бацька паспеў па сабе пакінуць, і выправіўся прэч з горада, каб паспрабаваць шчасця ўдалечыні ад радзімы, а суправаджаў мяне толькі адзін стары бацькаў слуга.

Гнаныя спадарожным ветрам, мы выйшлі з гавані Бальсоры. Карабель, на якім я купіў сабе месца, кіраваўся ў Індыю. Ішоў пятнаццаты дзень нашага цалкам спакойнага падарожжа, калі капітан абвясціў, што насоўваецца бура. Твар ягоны зрабіўся заклапочаным, выдавала на тое, што ён не надта добра знаёмы з фарватэрам

у гэтай частцы акіяна, каб спакойна сустрэць шторм. Ён загадаў апусціць усе ветразі, і наш карабель зусім запаволіў ход. Надышла ноч, было ясна і халодна, і капітан падумаў, што з прадвесцем буры ён памыліўся. Раптам нейкі карабель — раней мы яго не заўважалі — залунаў над морам зусім блізка ад нашага. Дзікі лямант і крыкі пачуліся з яго палубы, што нямала здзівіла мяне ў гэтую поўную страху гадзіну перад надыходам буры. А капітан — той смяротна збляднеў.

— Мой карабель загінуў! — усклікнуў ён. — Гэта імчыць на ўсіх ветразях сама Смерць!

Не паспеў я запытацца пра прычыну яго дзіўнага воклічу, як на палубу з роспачнымі крыкамі выскачылі матросы.

— Вы яго бачылі? — крычалі яны. — Цяпер нам канец!

Капітан загадаў чытаць суры з Карана і сам стаў за стырно. Аднак марна! Бура прыкметна набліжалася, і не мінула й гадзіны, як карабель затрашчаў і замёр у вадзе. Былі спушчаныя лодкі, і не паспеў апошні матрос перасесці, як карабель пайшоў на дно проста на нашых вачах, і поўным жабраком я паплыў у марскі прастор. Але канец бедствам яшчэ не надышоў. Бура грымела ўсё страшней, лодка больш не слухалася кіравання. Я моцна абняў свайго старога слугу, і мы паабяцалі адзін аднаму не разлучацца. Тым часам урэшце развіднела. Але з першым пробліскам зары вецер схапіў лодку, у якой мы сядзелі, і перакуліў яе. Нікога з маіх спадарожнікаў я больш не бачыў. Гэты ўдар ветру аглушыў мяне, і ачуняў я ў руках майго старога вернага слугі, які ўратаваўся на перакуленай лодцы і зацягнуў мяне да сябе. Бура сцішылася. Ад нашага карабля нічога не засталося, але ж непадалёк мы пабачылі іншы карабель, у кірунку якога і гналі нас хвалі. Калі мы наблізіліся, я пазнаў тое самае судна, што праплывала міма нас уначы і што так напалохала нашага капітана. Я адчуваў дзіўны жах перад гэтым караблём. Словы капітана, якія атрымалі такое жудаснае пацверджанне, непрыветны, закінуты выгляд карабля, на якім, як бы блізка да яго мы ні падплывалі, як бы гучна ні крычалі, ніхто не паказваўся, пужалі мяне. Але ж гэта была нашая адзіная магчымасць уратавацца, таму мы ўзнеслі хвалу Прароку, які такім цудоўным чынам захаваў нам жыццё.

З фарштэўня карабля звісала доўгая ліна. З усяе моцы працуючы рукамі й нагамі, мы нарэшце здолелі за яе ўхапіцца. Я яшчэ раз падаў голас, але на караблі панавала поўная цішыня. Тады мы ўскараскаліся па ліне наверх, спачатку я як маладзейшы… але які жах! Якая сцэна з’явілася перад маімі вачыма, калі я ступіў на палубу! Яе паверхня была ўся чырвоная ад крыві. Там ляжала каля трыццаці трупаў у турэцкім адзенні, а каля сярэдняй мачты стаяў багата апрануты чалавек з шабляй у руцэ, аднак твар ягоны быў увесь белы і пабіты, а ў ілбе тырчаў доўгі цвік, які і трымаў яго прыбітым да мачты — ён таксама быў мёртвы. Жах скоўваў мае крокі, мне ажно заняло дых. Нарэшце на палубу ўзабраўся і мой спадарожнік, і яго не менш за мяне ўразіў выгляд палубы, дзе не было відаць нічога жывога — толькі мноства жудасных трупаў. У страху сваім душэўным звярнуўшыся па дапамогу да Прарока, мы нарэшце наважыліся рушыць далей. На кожным кроку мы азіраліся, ці не пабачым чагосьці новага, яшчэ больш жахлівага, але ўсё заставалася як было, ніякіх прыкметаў жыцця, толькі мы і бясконцы марскі абшар. Мы нават гаварыць гучна не маглі, баючыся, што прыбіты да мачты капітан паверне да нас свае нерухомыя вочы або нехта з мерцвякоў павядзе ў наш бок галавой. Урэшце мы дайшлі да сходаў, што вялі ў сярэдзіну карабля. Нерашуча спыніўшыся там, мы паглядзелі адзін на аднаго, бо ніхто не мог вымавіць таго, што думае.

— О гаспадар! — сказаў мой верны слуга. — Тут адбылося нешта жудаснае. Аднак нават калі там, унізе, нас чакаюць забойцы, лепш аддацца іх літасці, чым далей бавіць час тут, у кампаніі мерцвякоў.

Я пагадзіўся з ім. Мы неяк сунялі дрыготку і асцярожна спусціліся, чакаючы найгоршага. Але і ўнізе панавала мёртвая цішыня, былі чутныя адно нашыя крокі. Мы сталі перад дзвярыма каюты. Я прыклаў вуха да дзвярэй і прыслухаўся — не чуваць ні гуку. Я адчыніў дзверы. У пакоі панавала бязладдзе. Адзежа, зброя, іншыя рэчы ляжалі як папала. Поўны гармідар. Каманда — або прынамсі капітан — напярэдадні, відаць, добра пагулялі, бо ўсё было перакуленае дагары нагамі. Мы пераходзілі з каюты ў каюту, з памяшкання ў памяшканне, і паўсюль бачылі багатыя запасы ядвабу, перлінаў, цукру і гэтак далей. Я дужа ўзрадаваўся, пабачыўшы такое, бо меркаваў, што калі ўжо на караблі няма нікога жывога, дык можна спакойна прысабечыць гэтае майно, але Ібрагім звярнуў маю ўвагу на тое, што мы, відаць, яшчэ вельмі далёка ад сушы і ніколі не зможам трапіць туды самі, без чалавечае дапамогі.

Мы пацешылі сябе ежаю і напоямі, якіх тут было больш чым дастаткова, і зноў падняліся на палубу. Але там ад выгляду трупаў у нас па скуры зноў забегалі мурашкі. Мы вырашылі пазбавіцца ад мерцвякоў і выкінуць трупы за борт, аднак наколькі паменшаў наш імпэт, калі мы высветлілі, што ніводнага з іх немагчыма зварухнуць з месца. Як прыкаваныя, яны ляжалі на палубе, і трэба было выломліваць дошкі, каб іх прыбраць, а для гэтага нам спатрэбіўся б інструмент. Дый капітана немагчыма было аддзерці ад ягонай мачты, мы шмат разоў спрабавалі выкруціць шаблю са здранцвелай рукі. Дзень мы правялі ў бязрадасным сузіранні, а калі пачало цямнець, я дазволіў старому Ібрагіму легчы спаць, сам жа вырашыў не класціся і застацца на палубе, каб абдумаць спосабы магчымага выратавання. Аднак калі ўзышоў месяц і я вылічыў па зорках, што цяпер прыкладна адзінаццатая гадзіна, мяне апанаваў такі неадольны сон, што я міжволі зваліўся за бочку, што стаяла на палубе. Праўда, гэта было хутчэй аглушэнне,

чым сон, бо я выразна чуў, як мора б’ецца ў борт і як рыпяць і пасвістваюць ветразі. Раптам мне падалося, што я чую на палубе мужчынскія галасы і крокі. Я хацеў выпрастацца, каб зірнуць, што там адбываецца, але нябачная сіла скавала мае члены, і я быў не ў змозе расплюшчыць вочы. Галасы рабіліся ўсё выразнейшыя, здавалася, цэлая каманда весела высыпала на палубу. Мне падалося, я чую гучны голас, які аддае каманды матросам, чую, як падымаюць ветразі і нацягваюць ліны. Але маё ўспрыманне ўсё больш слабела, я праваліўся ў глыбокі сон, у якім мне чуўся адно грукат зброі. Я прачнуўся толькі тады, калі сонца ўжо стаяла высока і апякала мне твар. Здзіўлены, я агледзеўся. Бура, карабель, мерцвякі і ўсё, што я чуў уначы, падалося мне сном, а калі я падняў вочы, усё было зусім як учора. Нерухома ляжалі мёртвыя, нерухомы быў капітан, прыбіты да мачты. Я пасмяяўся са свайго сну і падняўся, каб знайсці старога слугу.

Той сядзеў у каюце, моцна задумаўшыся.

— О гаспадар! — усклікнуў ён, калі я ўвайшоў. — Лепш мне ляжаць на дне мора, чым правесці яшчэ адну ноч на гэтым зачараваным караблі!

Я запытаўся пра прычыну ягонай трывогі, і ён адказаў:

— Паспаўшы некалькі гадзін, я прачнуўся і пачаў думаць, што гэта рухаецца туды-сюды над маёй галавой. Спачатку я вырашыў, што гэта вы, але іх было прынамсі дваццаць — тых, хто бегаў па палубе, — гучалі крыкі і воклічы. Урэшце я пачуў, як нехта цяжка спускаецца па сходах. Тады я ўжо ведаў, што гэта не вы, і тут, апрытомнеўшы, пабачыў таго самага чалавека, які быў прыбіты цвіком да мачты там, наверсе, пабачыў, як ён сядзіць вунь за тым сталом, спявае і п’е, а той, у чырвоным, які валяўся паблізу, сядзеў побач і піў разам з ім.

Вось што расказаў мне мой стары слуга. Можаце паверыць, сябры мае: нядобра зрабілася ў мяне на душы, бо выходзіла, што гэта была не галюцынацыя, я ж таксама чуў тых мерцвякоў. Плыць у такой кампаніі было жудасна. А мой Ібрагім зноў глыбока занурыўся ў думкі.

— Вось што я мяркую! — усклікнуў ён нарэшце: яму прыгадалася замова, якую ён даведаўся ад свайго дзядулі, абазнанага чалавека, якому дзе толькі не даводзілася падарожнічаць. Замова дапамагала ад любых чараўніцтваў і зданяў. А яшчэ ён сказаў, што наступнай ноччу мы зможам перамагчы той ненатуральны сон, які нас адолеў, калі будзем чытаць з належнай стараннасцю суры з Карана. Прапанова старога прыйшлася мне даспадобы. У нецярплівым чаканні мы глядзелі, як апускаецца ноч. Побач з каютай была каморка, у якую мы вырашылі перабрацца. Мы прасвідравалі ў дзвярах шмат адтулін, досыць вялікіх, каб назіраць праз іх, што адбываецца ў каюце, потым замкнулі пакой знутры так добра, як толькі маглі, і Ібрагім напісаў імя Прарока ва ўсіх чатырох кутах. Так мы пачалі чакаць начных жахаў. Было зноў каля адзінаццаці, калі мяне неадольна пачало хіліць у сон. Мой спадарожнік параіў чытаць малітвы з Карана, і гэта дапамагло. Раптам зверху пачалося нейкае ажыўленне, ліны зарыпелі, на палубе пачуліся крокі, і стала выразна чуваць, як гаворыць адразу некалькі галасоў. Пэўны час мы праседзелі ў такім напружаным чаканні, слухаючы, як нехта спускаецца па сходах. Калі стары пачуў гэта, ён прамовіў малітву супраць зданяў і чараўніцтва, якой навучыўся ад свайго дзеда:

З паветра бераце вы сілы, Ці з мора чорнай глыбіні, Ці з нетраў цёмнае магілы, Ці нарадзіліся ў агні — Алах ёсць панам па-над вамі, Яму слухмяныя ўсе здані.

Трэба прызнаць, я не вельмі верыў у гэты заклён, і валасы падняліся на маёй галаве, калі дзверы адчыніліся. У пакой увайшоў той мажны, ладнай паставы чалавек, якога я бачыў прыбітым цвіком да мачты. Цвік і цяпер праходзіў акурат пасярэдзіне ягонага ілба, але меч ён схаваў у похвы. За ім увайшоў яшчэ адзін, апрануты амаль з гэткай самай раскошай, яго я таксама пазнаў — ён валяўся там, наверсе. Капітан — а гэта быў, без сумневу, ён — меў бледны твар і вялікую чорную бараду і дзіка круціў вачыма, аглядаючыся вакол сябе. Мне было вельмі добра відаць, як ён набліжаецца да нашых дзвярэй, але, здаецца, дзверы, за якімі мы стаіліся, яго не надта цікавілі. Абодва ўселіся за стол, што стаяў пасярэдзіне пакоя, і завялі між сабою гучную, амаль да крыку, размову на незнаёмай мове. Размова рабілася ўсё гучнейшая і палчэйшая, пакуль урэшце капітан не грукнуў па стале так, што пакой ажно скалануўся. Другі чалавек з дзікім рогатам ускочыў і махнуў капітану рукою, запрашаючы ісці за сабой. Той падняўся, выцягнуў шаблю з похваў, і абодва пакінулі пакой. Мы пачалі дыхаць вальней, калі яны выйшлі, але страх наш трываў яшчэ доўга. На палубе рабілася ўсё больш і больш шумна. Было чутно, як там бегаюць і крычаць, смяюцца і скавычуць. Урэшце пачаўся сапраўды пякельны вэрхал, мы падумалі, што палуба зараз абрынецца проста на нас разам з усімі ветразямі, мы чулі звон зброі і лямант — і раптам павісла ціша. Калі праз некалькі гадзін мы нарэшце наважыліся выйсці, усё выглядала як раней: целы ляжалі ў тых самых позах. Усе зноў здранцвелі.

Так мы прабавілі на караблі шмат дзён. Ён увесь час плыў на ўсход, дзе, паводле маіх разлікаў, мусіла быць зямля. Аднак калі ўдзень мы пакідалі за спінай мілю за міляй, то ўначы, як мне здавалася, карабель вяртаўся туды, дзе й быў, бо калі ўзыходзіла сонца, мы ўсё яшчэ знаходзіліся ў тым самым кутку акіяна. Кожную ноч мерцвякі на ўсіх вятрах кіруюць карабель назад — іншага тлумачэння ў нас не было. Каб запабегчы гэтага, з надыходам цемры мы нацягнулі ветразі, скарыстаўшыся тым самым сродкам, што і ў каюце: напісалі на пергаментах імя Прарока, а таксама дзядулеў заклён, і абвязалі іх вакол нацягнутых ветразяў. Седзячы ў сваёй каморцы, мы са страхам чакалі, ці прынясе гэта поспех. Падавалася, што прывіды разышліся гэтым разам яшчэ мацней, але глядзі ж ты: наступнай раніцай ветразі засталіся нацягнутыя так, як мы іх пакінулі. Мы нацягнулі столькі ветразяў, колькі было неабходна, каб карабель імчаў наперад, і такім чынам адолелі за пяць дзён неблагую адлегласць.

12
Комментарии:
Популярные книги

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Трудовые будни барышни-попаданки 2

Дэвлин Джейд
2. Барышня-попаданка
Фантастика:
попаданцы
ироническое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Трудовые будни барышни-попаданки 2

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор