Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Доказная інквізіцыя засядае, — невядома каму растлумачыў дурыла Якуб, — святая служба.

Вочы Хрыстовы сустрэліся з вачыма Іуды. Той быў толькі зеленаваты, і шкаляр зразумеў, што Раввуні відавочна не па сабе.

— І сюды дабраліся, — сказаў іудзей. — Дзвесце пяцьдзесят год паўзлі. Дацягнулася святая служба… А я нібыта сам помню.

— У нас яна доўга не працягне, — буркнуў Тумаш. — Не бойся. Цябе не дамо.

Яны ўбачылі, што перад святым сінедрыёнам стаіць скручаны мужчына з маладой сівізною. Злое, рэзкае аблічча, глыбокія вочы.

Апосталы глядзелі на яго і не слухалі пытанняў службы. Пытанні былі заўсёды амаль аднолькавыя. Гэта пасля, у пратаколах,

іх расквечвалі краскамі мудрасці, чыстага высакародства і веры, якая сарамаціла і разбівала ўшчэнт сцверджанні ерэтыкоў. А на самай справе допыт быў хуткай і абрыдлівай справай, вельмі будзённай і сумнай. Пытанне — адказ — прызнанне або адмаўленне, і тады некалькі сказаў пры катаванні — прысуд — напуцце на страту. Нікому не цікава было, што чалавек адчувае, чаму ён зрабіў тое ці іншае, гаворыць ён праўду або брэша (даносчык ведаў лепей, чым той, на каго даносілі). Калі падсудных было многа ці суддзі спяшаліся — задавалі толькі некалькі пытанняў, асабліва калі справа датычылася аднаго падсуднага, а не арганізацыі. Дробных ерэтыкоў, якіх нельга было назваць страшным словам «ерэсіярх», асуджалі часта і без гэтага. На вялікіх вядзьмарскіх працэсах у Германіі, калі трэба было за нейкія пару дзён ачысціць горад ад двухсот — трохсот чалавек, прызнанні ахвяр лузалі як арэхі. У выпадку судовай памылкі рэабілітаваў і расплачваўся месцам у раі Пан Бог.

Былі і правілы: «Адзін даносчык — не даносчык» (у Германіі нядаўніх часоў на гэта не звярталі ўвагі, што сведчыць аб безумоўным прагрэсе), але падсудны мог прызнаць праўду даносу. «Нельга два разы прымяняць адно катаванне». Але можна было яго «перарываць і пачынаць зноў». «Прызнанне і самаасуджэнне — кветка дазнання». Але калі чалавек не прызнаваўся і на прэнгу, яго лічылі «моцна западозраным у ерасі» і выпускалі пад нагляд.

Страшна было тое, што на тагачасных беларускіх землях машына шматвяковай хлусні і звыклай крывадушнасці сутыкнулася з першабытнай, язычаскай яшчэ праўдзівасцю большай часткі людзей. Люд у вёсках не замыкаў дамоў (хіба што ўначы, ад звера), сведчыў толькі сваім словам; за аблудныя сведчанні — забівалі. Але ўжо тады сярод найбольш блізкіх да храма людзей пачынала буяна расцвітаць хлусня, крывая прысяга, ілжэсведчанні, даносы — усё тое, што народ непаразумела называў «душою рыгнуў».

За пару стагоддзяў гэтаму паспяхова навучылі цэлую грамаду. Як не паверыць пасля гэтага, што вера і догма змякчаюць норавы?!

— Гаварыў ганьбавальныя словы на Пана Бога? — спытаў камісарый суда. — Зневажаў?

Чалавек, відаць, быў старой рошчыны. Не зразумеў, чаму ён павінен хлусіць.

— Я яго не лаяў. Нашто мне зневажаць яго? Я пра другое…

Ён прызнаваў тое, што казаў калісьці. Не ўвесь учынак, а частку яго, тое, што было сапраўды. Ён не ведаў, што досыць і часткі, што астатняе дахлусяць за яго. З усіх бакоў на гэты адзіна чалавечы твар глядзелі морды. Знясіленыя бяссоннымі начамі, або тлустыя, пергаментныя, або налітыя крывёй, — але ўсё адно морды. Кожная — не аблічча, не «вобраз Божы», не адзнака Высокай Істоты, не Твар, а менавіта os porci, свінячае рыла без сораму і сумлення… Чакалі.

— Я не лаяў, — паўтарыў мужчына. — Пустое месца не лаюць. Я проста казаў, што не дазволіў бы Ён такіх пакут добрым, каб быў.

— Адвядзіце… Па агавору сазнаўся… Наступны…

Падвялі шляхцюка. Вельмі пацертая вопратка ў пыле розных дарог, збітыя чобаты. Відаць, бяздомнік. Маленькі, нягеглы сабою, ужо ў гадах. Тварык з кулачок, рэдкія вусы, галодныя і вартыя жалю вочы.

— Імя, — перад шляхцюком камісарый здаваўся асабліва сытым, няспешным, грамагласным,

як асёл.

— Варган Будзіміраў пан Коцкі, — усміхнуўся чалавечак.

— Ты раскажы пра сябе.

— Яно, пане… з сагнаных я. Перавялі з зямлі нашы магнаты ўсіх нас, бедалагаў, у загонавую шляхту. Яно можна б і жыць, ды толькі нобіль наш упаў вокам на маю дачку… Прыёмную. Сябра нябожчыка… Я, прызнацца, і жанаты не быў… Шкада стала сірату. Пайшоў беззямельнікам з ёю. А яе і задумай адабраць, — голас у чалавека быў слабы, ён нібыта мяўкаў. — Яно… моцныя людзі — што скажаш? Але і на моцных ёсць Бог… Ёсць!.. Яна таго не вынесла. Прасіўся я, каб мне хаця вусы мае на ганьбу выдралі, ды не чапалі дзіця… Не вынесла… Каб ганьбы не было — павесілася… Няўжо яна пеклу душу сваю аддала, каб гонару не страціць? Не можа быць такога жорсткасэрддзя. Што можа бяссільны?… Вось і хаджу ўжо дзесяць год. Бог смерці не дае… То курачку было насіў з сабою. Дзе гной на дарозе або зерне нехта рассыпаў — выпушчу, падзяўбе. А яна мне часам — яечка. Ды ад старасці няспрытная стала. Забіў яе капытом магнацкі конь… Беленькая, так яна крывёю і аблілася… Сям-там і я, як яна, падзяўбу. Ды вось учора прыйшоў сюды ды ў карчме малака трохі купіў. Даўно не піў малака, а тут…

— До, — сказаў камісарый. — Агаварыў цябе той самы чалавек.

— Ды ў чым, ойча? Мне і памерці даўно трэба, і ў турме мне лепей будзе, сыцей, дый усё адно. Але ж праўду таму чалавеку шанаваць трэба. У чым?

— Ты пераўвасоблены чорны кот, што належаў раней мясцоваму касцельнаму арганісту.

— Зроду не быў катом… Вы мне, можа, растлумачыце?

— Спачатку ты растлумач і давядзі, што гэта не так.

Лягла паўза.

— Бачыш, не можаш. А мы давядзём. Мы ўсё ведаем, і ты нам пра курачак не брашы. Ты паглядзі на сваю Богу брыдкую морду.

Аблічча ў чалавека было сапраўды падобнае да аблічча старога гаротнага ката. Маленькі круглы тварык, зеленаватыя галодныя вочкі, выцертыя кароткія валасы на галаве — чорныя, у проседзь, вусы — рэдкія, спрабуюць тырчаць.

— Ты на сябе паглядзі. Вусы рэдкія, унь якія — раз.

— Раз, — паўтарыў пан Коцкі.

— Прозвішча — два.

— Каюся, два.

— Ты з'явіўся, а ў той самы дзень кот знік — тры.

— Не ведаю я гэтага. Нашто мне кот? Я і сам вечна галодны.

— Арыштавалі цябе, калі піў у карчме малако, — чатыры.

— Піў. Хацеў малачка.

— Бачыш? А які добры хрысціянін з таго часу, як першая карчма з'явілася, піў у карчме малако?! Га?!. Пераўвасобіўся воляй сатаны.

— Ды я… Што ж мне рабіць, ойча?

— Пераўвасабляйся назад, бо шкоду прынёс ты арганісту. Лаві мышэй.

— Зроду я мышэй не лавіў, — жаласна ўсміхнуўся чалавечак. — Не магу.

— Упарціцца, — сказаў камісарый. — У памылковых думках непапраўны. Адвесці да тых.

Стары апусціў галаву. І раптам Хрыстос сам адчуў, як цяжка, са свістам, ён дыхае, адчуў цеплыню нагрэтай рукаяці корда. Ён агледзеўся, нібы непрытомнасць толькі што пакінула яго.

Яны адарваліся ад усіх. Побач з ім стаяў пузаты Фама, сціскаючы шаблю. Побач з Фамою — іудзей, Ільяш, яшчэ пара апосталаў. А супраць іх стаяла некалькі дзесяткаў латнікаў з дзідамі і мячамі. Маленькі натоўп павольна знік перад вачыма Хрыста. Ён шумна ўздыхнуў.

— Нічога не здолеем, — ціха сказаў ён. — Роўна нічога. Адыдзем, Тумаш. Памаліся ты свайму Богу, Іуда, а ты, Фама, свайму. Можа, мы вымалім праклёны на іхнія галовы і на ўсё гэта паскуднае жыццё.

Яны адышлі на старое месца, адчуваючы, што яны — як пабітыя псы. Камісарый, відаць, заўважыў іхні дэмарш і сказаў голасна:

Поделиться:
Популярные книги

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны