Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

У гэты час нешта прыглушана бухнула. Нясцерпна запахла смаленым і гноем. Схаваны агнём ледзь не да шыі, забойца азваўся страшэнным крыкам. Пасля ён сціснуў зубы і, амаль крычучы, стаў мерна чытаць нешта, падобнае на малітву:

— Адроддзе пекла… Сыны Веліяла… Нашчадкі д'ябла і сукі з манастыра… Ісцінна кажу: сярод звяроў драпежных на першым месцы — поп, на другім — начальнік і толькі на трэцім — тыгр.

Галава ягоная ўпала. Жанчына ўжо абвісла, відаць, учадзеўшы. Сівы маўчаў.

На твар Хрыста лепей было не

глядзець. Па твары Фамы відаць было, што ён зусім адурэў. Вочы заплюшчаныя, кулакі сціснутыя. Пасля ён з надзеяй расплюшчыў вочы — слупы былі на месцы.

І тут раптам залямантаваў гаспадар:

— Дык я ж з руплівасці! Я ж з дбайнасці! Няўжо і мне адплата?!

— І табе, — няголасна сказаў Хрыстос. — Не агаворваў бы, каб верыў чыста.

Гаспадар нібы толькі тут заўважыў яго і ўспомніў аб абяцанні:

— Хрыстос! Ратуй мяне! Р-ратуй мяне, Хрыстос!

— Ісцінна кажу табе, сёння ж уздадуць табе па жаданнях тваіх, — ціха паўтарыў шкаляр.

— Я ж ча-ла-ве-ек!

Раввуні не мог больш цярпець гэтага. Ён паглядзеў на Юрася і жахнуўся: вочы ў шкаляра былі бязлітасныя.

— Успомніў, — сказаў Хрыстос. — Свіння бачыць зоры толькі, калі ёй пнуць у рыла.

Падбег сабака, радасна паглядзеў на вогнішча, панюхаў, заматляў хвастом.

— Хрыстос, — натужна сказаў Фама. — Я зараз не вытрываю. Я збыдлеў. Зараз забрашу, на ўсе чатыры стану і…

— К-куд-ды? — схапіў яго Братчык. — Табе нельга. Ты… чалавек.

Фама відавочна вар'яцеў. Вар'яцеў і апошні жывы на вогнішчы, шляхціц. І раптам ён, відаць, знайшоў дзеля сябе нейкі выхад, пакуль не згасне прытомнасць:

— Божа, калі ты ёсць! Намучыў ужо, до! Аддаю табе душу маю!.. У раі, то ў раі. А ў пекле, то ў пекле — на ўсё твая воля. Толькі змясці ты нас разам, каб не клялі мы цябе… Адзіных, што дзеля мяне… А я дзеля іх… Сябра майго… Дачку… Мяне… Курачку-бялютку. Няпраўда гэта, што душа ў яе маленькая і небессмяротная… Яна дзеля… больш, чым многія… Курачку не забудзь!

У наступны момант пан Коцкі перастаў быць.

…Раўло, круціла, несла. Агонь разгараўся ўсё зырчэй, і страшна было думаць — чаму? Страшна і няварта. А ад сталоў манатонна бубніў і бубніў голас:

— Святога апостала нашага Паўлы да яўрэяў пасланне…Хрыстос адчуваў, што ён памірае. Знікла сонца.

— Яны загінуць, а ты застанешся; і ўсе абвятшаюць, як рыза…

Знікла сонца.

— Бо як сам ён выцерпеў… так можа дапамагчы і тым, каго спакушаюць…

Цемра стаяла ў вачах.

— Таму што Бог наш ёсць агонь, які паядае.

Ірваўся, ірваўся ў неба агонь.

Раздзел XXVІ. Чорная імша

Ратуй нас, Божа, ад сатаны і басурманаў,

А яшчэ больш ад папы і патрыярхаў.

Сярэдневяковая прыказка

Там,

сярод высокіх гор,

Чвалам прэ вядзьмарскі хор.

Гетэ

Ноч для іх была страшная. Яны не пажадалі і на хвіліну застацца ў злашчаснай вёсцы і сышлі прэч. Хацелі былі дабрацца да мястэчка, да суседняй вёскі, хаця да якоганебудзь жытла, ды збіліся з дарогі, блукалі ў непрасвяцімай цемры па хмызах, змакрэлі і закалелі ад расы.

Урэшце ім удалося знайсці нейкую лагчынку. Па тым, як трашчала пад нагамі, зразумелі: лаўжы, сухастой. Сяк-так наламалі сушняку, расклалі вогнішча. Пры ягоным маленькім святле справа пайшла весялей, і хутка зароў, зашыпеў зыркі агонь.

І ўсё ж ім брыдка было сядзець каля самага цяпла. Яны з занадта вялікай свежасцю памяталі, што можна зрабіць з кожным Божым блаславеннем, нават гэтым.

І ніхто з іх не захацеў есці. Смажыць мяса было вышэй за іхнія сілы. Нават вышэй за сілы Піліпа з Віфсаіды і Якуба Зеведзеева. Пры адным успаміне брала дрыготка агіды. Таму яны задавальніліся святлом, здалёк падкідаючы ў полымя сушняк.

А калі агонь разгарэўся яшчэ больш — яны агледзеліся і зразумелі, што трапілі з агню ў полымя.

Яны сядзелі на старых, відаць было па ўсім — закінутых, могілках. Пахілыя, замшэлыя крыжы, каменныя пліты, укрытыя зялёнай коўдрай моху, тоўстыя абрэзкі магутных бярвенняў на ўсю магілу, з «галубцамі», прыбітымі да іх. Пліты ўлежку, пліты перагорнутыя, пліты пахіленыя, пліты старчма. І на ўсім гэтым — разліў імхоў, а над усім гэтым — сухія дрэвы.

Паўсюль нейкія ямы, разбураныя капліцы, праваленыя магільні. Відаць, тут добра пагаспадарыла нечая рука, што не звыкла саромецца або даваць справаздачу перад іншымі ў сваіх учынках.

За іхняй, маленькай, лагчынкай ляжала вялікая, абкружаная даволі стромымі схіламі. На ёй, па краях, цьмяна былі відаць рэшткі якіхсьці фундаментаў. Вакол вялікай лагчыны таксама цямнелі нейкія камяні, расла высокая трава (пэўна, на месцы былых градак ці кветнікаў). Але ўсё гэта густа зарасло даволі ўжо вялікім лесам. Лес быў цёмны, але сям-там у ім мёртва бялелі высахлыя шкілеты былых садовых дрэў.

Яны памёрлі ад глушыні і бязлюддзя і вось бялелі далей і бліжэй, абкружалі лагчыну і падступалі да яе. Нібы вычварныя распяцці. Нібы дзесяткі пачварных прывідаў.

Страшна было глядзець на гэта, і людзі зменшылі вогнішча да маленькага агеньчыка, які асвятляў толькі іхнюю лагчынку, дзесятак крыжоў і пліт у іхнім маленькім котлішчы.

Знясіленыя, яны нікуды не ў змозе былі ісці, спаць не маглі таксама і вырашылі сяк-так перачакаць у гэтым месцы ноч.

Гаварыць таксама нікому не хацелася. Толькі пасля вялікай паўзы Тумаш сказаў:

— Калі палілі іх, я ўсю веру прызваў, каб зніклі слупы — куды там, чорта бяспятага! Стаяць, як стаялі. Куды ён вядзе нас, Бог?

Поделиться:
Популярные книги

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны