Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Імя маё? — спытаў голас.

— Сатанііл, — ціха застагналі галасы. — Люцыпар… Светаносны… Пахвіст… Чарнабог!..

— І-мя ма-ё! — быццам галоўнага патрабаваў голас.

— Уладар! — прарыдаў нечы голас. — У-ла-дар!

— Што прынеслі вы мне?

— Сябе. Душы свае. Кроплі крыві сваёй на гэтым лісце.

— Што яшчэ?

— Слухай, — сказаў нехта.

І тут над лагчынай прагучаў немы, нібы ў сонным кашмары, чалавечы крык. Нават не чалавечы, а такі, нібы рыкаў пад няўдалым нажом у перадсмяротным жаху бугай. Пасля нехта замыкаў.

— Пазнаю голас ворага майго і людскога. Чакайце з ім.

Крык яшчэ гучаў у вушах сведкаў. А

вакол даўно стаяла мёртвая цішыня начнога лесу.

— Цяпер кажыце вы, — гулка, нібы ў бездань, пралунаў голас.

Па шолаху травы можна было меркаваць, што нехта зрабіў крок наперад.

— Вялікі ўладар роду зямнога, усіх нас, — сказаў чалавек. — Яшчэ пазаўчора ніхто з нас не думаў ісці сюды. Прабач нам. Мы неслі наш цяжар і спадзяваліся і цярпелі. Твае ганцы ўмаўлялі нас, але мы заставаліся вернымі сынамі трыадзінага нашага Бога.

Голас з цемры з'едліва зарагатаў.

— Нас заганялі ў смяротны загон, нас вабілі туды байкаю аб райскай канюшыне, а мы жылі, як у пекле. І нас палохалі пеклам. Нас, верных. Мы галадалі і паміралі з голаду, а нас палохалі пеклам, бо не маглі мы купіць ані індульгенцыю, ані імшу. Нас білі, як хацелі, а пасля палохалі пеклам за адсутнасць смірэння. Нас гналі ў рай сілай, а мы бачылі, што месца і там купілі багатыя. Вогнішчы гараць на нашых плошчах, нас катуюць, дзеці нашы паміраюць з голаду, не зрабіўшы яшчэ і першага граху. На зямлі гэтай пануе зло… Нічога не можа Бог. Ён бяссільны супраць ім самім пастаўленай улады, супраць уласных слуг. Ён бяссільны супраць цябе, уладар зла. Ён катуе, гоніць і распінае лепшых сваіх сыноў, лепшых сваіх абаронцаў, або проста не можа абараніць іх. Ты, прынамсі, не мучыш верных сваіх слуг. Ты не будзеш, як ён, гнаць светлых розумам і душою, лепшую надзею, цвет стварэння свайго. Ведаем, што цябе няма тут, што гэта толькі голас твайго першасвяшчэнніка, але ты пачуеш, уладар. Твой слуга — не клірык. Твой храм — не царква. Ты пачуеш… Мы знемаглі. Мы не можам больш. Мы дапаможам табе зрынуць таго, каб на гэтай зямлі было нешта адно. Ці не ўсё адно, з кім будаваць добрае?

Ён перадыхнуў.

— Бяры нас. Мы больш не можам. Мы паміраем усё жыццё ў нашых складзеных з гною хатах. Чым больш яны гоняць нас да святасці і будучай райскай канюшыны — тым нам цяжэй, тым больш мы прагнем цябе. Яны даб'юцца, што ўсе мы зробімся тваімі. Усё жыццё мы зажыва паміраем, Чарнабог. Дай нам царства тваё, дай нам хаця аднекуль палёгку ў гэтым жыцці. Нам няма адкуль больш чакаць яе. Дай нам водбліск хаця нейкага святла, хай сабе і чорнага. Або — калі нельга і гэтага — дай нам на сваіх патаемных шабашах хаця адну хвіліну забыцця. Дай нам забыць вось тут, хаця на хвіліну, наша страшнае жыццё. Мы больш не можам. Забяры нас.

Юрась адчуў, што рука Тумаша халодная як лёд.

— Што гэта? — спытаў ён.

— Ціха, — аднымі вуснамі адказаў Фама. — Іначай — смерць. — І адным подыхам адказаў: — Чорная імша [101] .

Лягла доўгая паўза. Магчыма, уладар голасу думаў. Пасля зноў металам пралуналі ў цемры словы:

— Людзі! Вы, якія з вёсак Красовіца, Хітрычы, Бярэзіна і іншых, лікам дваццаць. Гаспадыні вашы — верныя дочкі мае. Імем сваім загадваю — хай яны дадуць вам трохі святла. Імем Чарнабога заклінаю іх забараніць згон, адмяніць стаўны невад і прыгон кормных кабаноў. Хай скінуць грашовага ўзносу па дваццаць грошай з кожнай капы. Клянецеся?

101

Пачварная

тыранія над целам і думкай спарадзіла не менш пачварны, але законны адказ. Гэтая форма пратэсту называлася «чорнай імшой». Кажуць, што цяпер сям-там у Еўропе (Іспанія, Італія і інш.) заўважаны рэцыдывы. Сімптаматычна!

— Але, — уразнабой уздыхнулі жаночыя галасы.

— На знак згоды дасцё сёння подпіс уласным целам з тым сваім падданым, якога абярэце… Іншыя слухайце. Вялікі ўладар падумае і пра вас. Вам не трэба чакаць іхняга страшнага суда, якога не будзе. А яго не будзе! Я абяцаю вам гэта.

Рэхам задрыжала лагчына.

— Я знікаю. Вам скажуць, што рабіць. Спаліце крыж. Я знікаю…

Зырка пабеглі ўгору першыя языкі полымя. Праз хвіліну над котлішчам палаў вялізны, з цэлай сасны, крыж. Агонь вырваў з цемры лагчыну, навакольныя зарасці, прывіды сухіх дрэў і шматлікія твары людзей.

Іх было мноства. Некалькі сотняў. Цэлае мора. Збольшага зусім голыя. Крыж палаў над іхнімі галовамі. Вогненнымі і чорнымі птушкамі мітусіліся над імі святло і цень.

Ля крыжа стаяў чалавек у чорным плашчы. На твары — груба намаляваная маска, на шапцы — турыныя рогі. У руцэ — доўгая дзіда.

— Неафіты, дзе ваша абяцанне?!

Над галовамі людзей паплыў вялікі, увесь няроўна, плямамі спярэшчаны чырвоны ліст пергаменту.

Мужчына сярэдніх год, вельмі падобны на таго, сівога, што спалілі сёння, магчыма брат, узяў яго ў рукі. Сказаў ужо знаёмым голасам, тым самым, што казаў «забяры нас»:

— Мы выдзерлі яго з самага вялікага Евангелля, калі бралі ахвяру. І кожны пакінуў на ім кроплю крыві. Вось.

Ён узняў вялікі палец левай рукі. І за ім пачалі сямтам уздымацца рукі з адстаўленымі пальцамі. Дзесяць… трыццаць… сто… яшчэ і яшчэ.

— Ён чырвоны, — сказаў мужчына. — Кроў выклікае кроў. Зло не нараджае дабрыні, але гнеў і зло. Дарэмна стараюцца.

Рагаты ўзняў на дзіду пергамент і падпаліў яго ад крыжа.

— Гары, — хрыпата сказаў ён. — Попел — разам. Кроў — разам. Гнеў — разам.

Усе моўчкі глядзелі, як скура карабацілася ў агні.

— Кляніся, — сказаў рагаты, калі попел абсыпаўся на зямлю.

— Клянуся за ўсіх, — сказаў мужчына. — Клянуся ў гэтым выпаленым месцы, клянуся на попеле выкрадзеных і пахаваных, што мы аддаем сваю душу, помыслы, усіх сябе і дзяцей нашых табе, Чарнабог. Навучы нас быці трывалымі, як ты, навучы нас перамагаць, як ты, навучы нас не стагнаць нават тады, калі ўся кроў у нашых жылах пачне гарэць ад іхняга жалеза, як згарэлі гэтыя кроплі. Імем тваім выракаемся Бяссілага, яго гарадоў і нават Нябеснага Града, у якіх, як і ў сэрцы слуг ягоных, як і ў іхніх гарадах, няма ні шкадавання, ні літасці, у якіх няма нічога святога, нічога чалавечага. Ён не даў нам ані кроплі святла, ані іскры надзеі. Таму рэкі нашай крыві, агонь нашай лютасці мы аддамо, каб дапамагчы табе заваліць яго, Чарнабог. Вер нам. Мы з табою да канца і, на знак гэтага, прыносім табе ахвяру.

Натоўп трохі адышоў ад агню. Плечы Хрыста калаціліся.

— Што з табой? — шэптам спытаў Іуда.

— Які гонар! Якое беднае быдла! Якая мужнасць! Якая цемра!

Перад агнявым крыжам ляжаў на плоскім камені нехта, укрыты грубай палатнінай.

— Адкрыйце, — сказаў рагаты. — Развяжыце яму хлябала.

Нехта таргануў з ляжачага покрыўку. І тут Хрыстос закрыў далонямі рот, каб міжволі не крыкнуць. На камені ляжаў генеральны камісарый доказнай інквізіцыі. Вялікая грузная туша.

Поделиться:
Популярные книги

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны