Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Калі ў яго зноў выцягнулі з рота кляп — аддаўся той самы, што і раней, жывёльны крык.

— Судзіў і судзімы будзеш, — сказаў рагаты. — Кажы, што хацеў яшчэ сказаць, іначай будзе позна.

— Адпусціце, — з клекатаннем у глотцы сказаў той. — Бачыце, вы ёсць. Значыць, нельга сказаць, што мы вядзём вайну з бязвіннымі. Паўсюль вайна за душы, і ў гэтай вайне я — салдат. Палонных не забіваюць.

Бялявыя валасы таго, што прысягаў за ўсіх, зблытанымі кучмамі падалі на шалёныя вочы. Твар запаў у шчаках. Вусны пабялелі так, што амаль не адрозніваліся ад колеру ўсяго аблічча.

— Значыць,

і ерэтыкі — палонныя салдаты? — Вочы ягоныя ашклянелі. — А што робяць з імі? А знішчаныя вёскі і гарады? А разораныя краіны без людзей? Чым вінныя былі перад табою і Богам тыя, спаленыя сёння? Той стары з курачкай? Нас не было. Гэта ты нас выдумаў. Ты жорсткасцю зрабіў нас. Хто пайшоў бы сюды, каб не штурхнуў ты і твае браты ў забойстве? Можа, я? Па даносу хапаў бязвінных, гвалціў жанчын, катаваў і паліў — і ты салдат? Не было б цябе — не было б і д'ябла. За жорсткасць — жорсткасць… Рыхтуйся. Мы дамо табе хуткую смерць. Не як ты.

І тады, зразумеўшы, галава доказнай інквізіцыі зноў нема закрычаў. Брат спаленага прыставіў яму нож да сэрца і налёг на рукаятку.

— Не ха-чу! — крык захлынуўся ў нейкім булькаценні, змоўк.

Чалавек вытаргнуў нож, ашалела паглядзеў на ўсіх.

— Б-бярыце гэтую пад-длу.

Ён стаяў, хістаючыся, і раптам упаў, нібы яму ўдарылі пад каленкі. Яго аднеслі. Народ стаяў у суровым маўчанні. Ціха-ціха. Пагрозна ціха. І тады рагаты падышоў да падгарэлага крыжа і адным ударам нагі паваліў яго на труп. Узляцеў ураган іскраў.

— Жары… Каб яшчэ з аднаго бандзюгі не зрабілі святога.

Дыван жарынак засыпаў ляжачага. Ускінулася полымя. На яго накідалі яшчэ сушняку. Вакол былі суровыя, амаль безнадзейныя, мядзяныя твары з рэзкімі чорнымі ценямі.

І тут за спінамі людзей, недзе ў цемрыве, пачалі павольна біць барабаны, раўці дуды, уздыхаць бубны. Заспявалі смыкі.

Палілася павольная музыка. Рытм яе ўсё пачашчаўся. У ім было нешта пагрозлівае, д'ябальскае і, аднак, поўнае жыцця, страснае.

Успыхнулі раптам яшчэ два вогнішчы… Яшчэ. Разам з узрастаннем языкоў агню паскараўся тэмп гукаў.

У гэтым рытме было нешта такое заразлівае, што нават Хрыстос з вялікай цяжкасцю падавіў міжвольныя рухі сваіх ног і прымусіў сябе сядзець нерухома.

Усё меншыя рабіліся паўзы, усё больш прыбаўлялася мігатлівага святла. Нагія людзі пачалі павольна пагойдвацца. Натоўп, зачараваны ўсім гэтым, нібы забыў аб жыцці, аб тым, што чакала ў хатах з гною, прыйшоў у рух.

Рукі шукалі другія рукі, спляталіся. Ногі пачалі спачатку павольна, а потым хутчэй і хутчэй папіраць зямлю.

Яшчэ агні… Яшчэ… Усё больш нясцерпнай і д'ябальскай рабілася музыка і ўдары барабанаў. Бубны клікалі, захаплялі, вялі.

І вось пацягнуўся між вогнішчаў чалавечы ланцуг. Наперадзе цягнулі за вялізныя рогі казлоў, і густы казліны мех мяшаўся з чырванню чалавечай скуры.

Дуды… Трубы… Імкненне… Палёт.

Усё хутчэй і хутчэй, у нястрымным карагодзе між агнёў і вакол галоўнага, нахіленыя наперад, імпэтныя. Выгукі, крыкі, сп'яненне.

Рытм стаў невыносны. Ляцелі развеяныя ў неўтаймаваным палёце валасы, мільгалі ногі, рукі, закінутыя твары. Сям-там, не вытрымаўшы экстазу, бегу, шалёнага

імкнення, пачыналі падаць людзі. Але ў віхуры, у вінна-крывавым святле, у ярасці і ўтрапенні, у крыках імчала няздольнае спыніцца чалавечае кола.

Нібы ўзнесеныя пякельным ветрам, нібы сапраўды ў вечным Дантавым карагодзе, у штохвілінным сконе і ўзлёце і як быццам у паветры, не адчуваючы нагамі зямлі, імчалі яны.

Віхура, ураган, вецер саміх стагоддзяў на твары. Забыццё розуму і самога сябе. Пекла, вечнае полымя, шалёны вечны палёт самога жыцця.

Раздзел XXVІІ. Паганскі аркан

У кожнай рэчы ёсць два бакі. Непатрэбным урыўкам пергаменту можна распаліць камін, а можна і напісаць на ім індульгенцыю, прадаць і купіць за тыя грошы дом з камінам. На пожагу можна смажыць курэй, а можна і ўстраміць яго ў печань гандляру індульгенцыямі. У кожнай рэчы ёсць два бакі, але бачыць іх дасведчаны і абазнаны, астатнія ж глядзяць, як совы на сонца.

Сярэдневяковы ананім

Стоячы тварам да сонца, мой дружа, мачыцца нягожа.

Гесіёд

Ніколі яшчэ дагэтуль не былі яны так блізка да мэты сваіх пошукаў, як у гэты дзень. Ад мястэчка, у якое прыйшлі яны на кірмаш, было да манастыра не больш за дзень упартай, з летняга ўсходу да захаду, хады. Але ведала, што яны ідуць у гэтым напрамку, адна Магдаліна. І яна адначасова радавалася, што хутка скончыцца яе шлях, што яна выкупіць свой грэх, і незразумела тужыла.

Падалі на натоўп гукі храмавага звона. Кірмаш быў як кірмаш. Мянялі, прадавалі, куплялі. Неяк асабліва добра было чуваць пасля той неймавернай, бы ў сне, ночы звычайныя чалавечыя галасы, будзённыя размовы. Апосталы радасна штурхаліся між людзей. Толькі на адным твары, на твары Хрыста, ляжаў пакутны, не ўчарашні і не пазаўчарашні роздум.

Звінелі макітры. Звінелі ўедлівыя жаночыя галасы ад ятак. І нерухома, як ідал, стаяў сярод натоўпу багата апрануты крымчак з шабляй. Чалма вакол паўкруглага, з шыпам, шалома, насурмленыя бровы, пільны позірк пагардлівых халодных вачэй. Малады яшчэ, прыгожы, гарбаносы твар. Каптан стаіць лубам, відавочна, ад паддзетай кальчугі. Нязмерна шырокія ў калашынах аксамітныя шаравары не гнуцца. На нагах — пацёртыя ад страмёнаў саф'янавыя чобаты. Стаіць, нібы нічога яго не абыходзіць.

На самай справе крымчак слухаў. Так сядзіць на кургане па-царску непарушны драпежны сапсан, не зварухнецца і нібы спіць, а сам чуе падземны віск землярыйкі ля падножжа.

Гаварылі два мужыкі. Адзін маладзенькі, празрыста-прыгожы, з авальным іканапісным тварам, акруглым падбароддзем і некароткім носам («Якшы, — сказаў сабе крымчак. — Для Персіі найлепшы быў бы тавар»), другі — пажылы, але моцны яшчэ, з хітрымі вачыма, тонкім кручкаватым носам і сівымі, аж снежнымі, вусамі.

— Гародзенец адзін прыязджаў, — лупэткі маладога былі поўныя наіўным здзіўленнем перад дзівамі Божага свету, — то ён казаў: Хрыстос выйшаў з горада. І вось нібыта гэта якраз яны унь ходзяць па рынку. Вя-алі-кай магутнасці людзі.

Поделиться:
Популярные книги

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны