Лісты не спазняюцца ніколі

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Лісты не спазняюцца ніколі

Лісты не спазняюцца ніколі
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзімір Караткевіч

Лісты не спазняюцца ніколі

І

Найбольш балючымі былі тры літоўскія стралы: яны заселі калісьці ў маладой, сакавітай драўніне. Лягчэй абышлася свінцовая куля польскага пулгака. І ўжо зусім глупствам быў ірваны, вызублены асколак, дасланы нямецкай гаўбіцай у апошнюю вайну.

І ўсё гэта дуб перамог, перабалеў, зацягнуў каравымі,

бугрыстымі нарасцямі.

Куды больш важлівым было наліць сонцам зародкі жалудоў, зрабіць так, каб на іх зялёную лакіраваную паверхню лёг пяшчотны карычневы загар. І дуб павольна варушыў галінамі, падстаўляючы іх сонцу.

Двум людзям, якія выбраліся на паляну, ён здаўся такім надзейным, што яны папаўзлі да яго і з палёгкаю прыніклі да карэнняў, што выпіралі з зямлі.

Людзям патрэбен быў спакой, адпачынак. Занадта доўга гнёў іх неўсвядомлены, затоплены ў ярасці і ап'янелай лаянцы страх. Прыцярпецца да яго было некалі: вайна ішла толькі восьмы дзень.

Раніцай гэтага дня, калі жаўранкі выпырхвалі з цяжкай расы і цягнулі да неба сваю выслізгваючую бясконцую звонкую ніць, немцы спасціглі два пашматаных стралковых батальёны пасярод чыстага поля, у трох кіламетрах адсюль.

Збоку гэта не было бітвай. Былі гусеніцы чужых машын, якія прасавалі поле, і жывая, гарачая плоць, на якую тым, прыкрытым бранёю, шкада было выдаткоўваць снарады.

І ўсё ж гэта быў бой: стрэлы бог ведае куды, лаянка, выбухі гранат, малапаспяховыя спробы прарвацца

да лесу, які сінеў воддаль. І доўга яшчэ пасля канца ўсёй гісторыі з узлеску, з ускраіны хмызоў, што прымыкалі да пушчы, з ліхаманкавай паспешнасцю кашляла саракапяціміліметровая гармата. Яна падбіла яшчэ два танкі, і цяпер да яснага, як сляза, ледзь прытуманенага спякотай неба падымаліся ўжо чатыры дымных факелы.

Перамога адбылася даражэй, чым можна было меркаваць. І, разам з пачуццём гэтага, у сэрцы пераможцаў прыйшла ярасць. Пах мяса стукнуў у галаву. Справай гонару стала знішчыць усіх, хто агрызаўся, да апошняга чалавека. Яны не мелі права так дорага прадаваць сваё жыццё.

А знішчаць амаль не было каго. Раніцай было два батальёны, пад паўдня засталіся чатыры чалавекі - разлік гарматы, - гадзінай пазней - толькі два: наводчык гарматы і маладзён, узяты замест забітага напавал зараджаючага.

Потым давялося бегчы і гэтым двум. І гэта было якраз у пару, таму што апошнія ўспышкі вінтовачнае страляніны безнадзейна згасалі ў хмызах. І, магчыма, нават трошкі позна, таму што былы наводчык недаравальна замарудзіўся каля падбітай гарматы, знішчаючы ўсё, што магчыма. Ім наогул авалодала сляпая, не разважаючая ярасць. Замест таго каб уцячы, паспрабаваць замесці сляды, ён марудзіў каля кожнага прыкрыцця - пня, заімшэлага вываратня, валуна, чакаў з'яўлення нязвыклай, брыдка-зялёнай плямы, падводзіў пад яе мушку і страляў.

Калі пляма знікала, зліваючыся з атрутнай зелянінай махавіны, рот яго зларадна крывіўся:

Што, наклаў у штаны? Чакай, усім тое ж будзе.

І балюча штурхаў у бок суседа:

– Страляй. Страляй, сволач. Дзеўка ты ці хто?

Хлапчына глыбока ўздыхаў, прыціскаў прыклад да пляча - паводле ўсіх правіл, бы ў ціры, здаючы на варашылаўскага стралка, - і, перабольшана затойваючы дыханне, націскаў пуск.

Пажылы, спатнелы ўзлахмачаны чалавек апрытомнеў толькі тады, калі ў абодвух засталося не больш за дваццаць патронаў.

– А зараз - давай.

Яны беглі праз кусты, правальваліся ў яры, востра пахнучыя склепам, тапталі нагамі душны багун.

Хлопец амаль з нянавісцю адчуваў пах дзікага звера, які ішоў ад чалавека, што бег наперадзе.

І толькі калі абодва прыніклі да карэнняў дуба, калі адчулі, як жорстка і пяшчотна ўпіваецца праз гімнасцёркі яго кара ў іх разгарачаныя целы, - хлопец змог разгледзець свайго таварыша.

Жорсткія вузкія вочы, тупы нос, кароткія складкі ў вуглах вялікага рота - здаліся яму такімі непрыемнымі, што ён апусціў павекі. У вачах адразу ўстаў чырвоны, гарачы туман, і хлопец з жудаснай пэўнасцю, упершыню за гэты дзень, адчуў, што гэты туман і ёсць жыццё. У павеках, як і ва ўсім целе, пульсуе прагная, гарачая кроў; павекі тонкія, яны прапускаюць праменні гарачага сонца; сонца і кроў нараджаюць туман.

Заб'юць - не будзе туману. Тады хоць матыль сядай на адкрытае вока - нічога не адчуеш.

Яго ўразіў нейкі дзіўны, уздыхаючы гук поруч з сабою. Ён павярнуўся і пабачыў, што сусед хапае ротам паветра.

– Што гэта з вамі? Раненыя?

– Ідзі ты да д'ябла, - у пажылога скрывіўся рот.
– Хлопцы, хлопцаў за што? Хіба гэта сумленная бойка - гусеніцамі па жывому?

І тут хлопец са здзіўленнем пабачыў, што з вачэй пажылога пакаціліся брудныя злыя слёзы. Ён не саромеўся іх, ён усе хапаў паветра:

– Ну пачакайце, ну пачакайце, сволачы. Дайце час... Мы вам, будзе і на нашай вуліцы мядзведзь...

Пакутлівая безнадзейнасць гэтай грубай і смешнай пагрозы зрабіла тое, што хлопцу стала сорамна думак аб сабе і чырвоным тумане. Гэты, поруч, нават плакаў не аб сваім болю. І хоць спадарожнік быў яму па-ранейшаму непрыемны, ён працягнуў яму біклагу:

– Наце, сербаніце...З дому яшчэ. А я сам не п'ю.

Пажылы канвульсіўна сербануў, зморшчыўся.

– Гэта што яшчэ за кісляціна?

– Гэта добрае віно, сухое.

– Н-не ведаю, - з сумненнем працягнуў пажылы, - мне б лепей звычайнага, мокрага.

І, відаць, супакоіўшыся, ужо з цікавасцю спытаў:

– Ты адкуль такі? Хто?

– Студэнт з Мінска. Філолаг.

– А-а, - паразумела працягнуў пажылы, - вось чаму ты ўвесь час нейкую бязглуздзіцу сечаную чытаў, калі яны па нас садзілі.

Студэнт пачырванеў:

– Гэта не бязглуздзіца, гэта Авідый.

– Ды чорт з ім. Авідый - не Авідый. Толькі нашто гэта?

Комментарии:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI