Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Яна ашчэрыла пры гэтым абодва рады занадта белых зубоў і платаядна паводзіла вачыма: менавіта гэтай мімікі ён якраз і чакаў ад яе цяпер.

Яе твар нагадваў жахлівую маску невядомага божышча: гэты бог пануе ў цёмнай нетры, у патайным месцы, і вышчарам зубоў і выразам вачэй быццам патрабуе неадкладнай чалавечай ахвяры. Яму яе прыносяць, каля ног ягоных струменіцца кроў, ён прынюхваецца пляскатым носам да знаёмага саладжавага паху і крыху пахіляе валадарскае цела ў рытме шалёнага тамтама. А навокал вернападданыя вядyць радасна-шчасны танец. Ускідваюць рукі і ногі, падскокваюць,

хістаюцца, тлумяцца; іх рыканне пераходзіць у жарасна-пахацімскі стогн, вось ужо яны задыхаюцца, вось ужо зняможана падаюць, падаюць пад ногі чорнаму боству, любаснаму, пашанавальнаму, бо яны могуць любіць і шанаваць толькі таго, каму ахвяравалі самым дарагім — крывёю.

Гендрык павольна пачаў танцаваць. Але куды падзелася яго трыумфальная лёгкасць, якая так захапляла публіку і калегаў? Знікла яна; здавалася, ён пакутліва перасоўвае ногі — але ў гэтай пакутлівасці была і асалода: яго выдавала самазабыццёвая ўсмешка на бледных сцятых губах і застылы, засяроджаны пагляд.

А Джульета і не думала танцаваць — хай вучань памучыцца сам. Яна толькі падбадзёрвала яго, пляскаючы ў далоні, грубымі крыкамі і рытмічным пагойдваннем цела.

— Хутчэй, хутчэй! — шалёна патрабавала. — Што ў цябе ў касцях? І яно мне хоча лічыцца мужчынам! Яно яшчэ ў артысты пнецца, яшчэ й за грошы сябе паказваць хоча? Э-э, нэндза раскіслая...

Плётка пахаджала па лытках, па руках. Гэтым разам ужо слёзы не наплывалі яму на вочы, вочы былі сухія, вочы гарэлі. Толькі сціснутыя губы дрыжалі. Прынцэса Тэбаб сперазала яго яшчэ раз.

Ён працаваў без перапынкаў паўгадзіны, быццам яму ішло пра важную трэніроўку, а не пра вусцішную забаву. Нарэшце задыхаўся. Пахіснуўся. На твары выступіў пот. З цяжкасцю вымавіў:

— Галава пайшла... Можна дух перавесці?

Яна зірнула на гадзіннік і адказала, дзелавіта і коратка:

— Не, яшчэ чвэрць гадзіны паскачаш.

Музыка зайграла зноў, Джульета зноў асатанела запляскала ў далоні, а ён яшчэ раз паспрабаваў адбіць складаны стэп. Але змардаваныя ногі ў какетлівых паўчаравічках і шкарпэтачках адмовіліся служыць. Гендрык нейкую секунду павагаўся, потым стаў. Спацелай рукой ацёр пот з лоба.

— Што яшчэ за штукі? — рыкнула яна. — Канчаць без дазволу? Гэта нешта новенькае, нешта файнае — мyжчына мне!

І яна прыцэлілася плёткаю проста ў твар; дзякаваць, ён паспеў у час нагнуцца, ухіліцца ад гэтага страшнага ўдару. Явіцца ўвечары ў тэатр з крывавым шнарам ад лоба да падбародка — гэта ўжо было б занадта. Нягледзячы на сваю адключанасць, яму было ясна, што гэтага ён сабе дазволіць не можа.

— Годзе! — коратка сказаў. І ўжо адварочваючыся ад яе, дадаў: — На сёння годзе!

Яна зразyмела, што гэтым разам ён не жартуе. Не адказваючы, з палёгкай уздыхнуўшы, яна паглядзела, як ён надзявае спальны халат на мяккай подшыўцы, шаўковы, чырвоны, дзіравы, як кладзецца на софу.

Софа, якая на ноч ператваралася ў пасцель, удзень была накрытая пледам і каляровымі падушкамі. Каля канапы стаяла лямпа на круглым нізкім століку.

— Выключы гэта яркае святло! — напеўна, пакутліва-меладычным голасам папрасіў Гендрык. — І ходзь да мяне,

Джульета!

Яна ішла ў ружовым мораку. Калі спынілася каля яго, ён ціха ўздыхнуў:

— Як добра!

— Табе спадабалася? — даволі суха спыталася яна. Закурыла цыгарэту, падала яму запальнічку. Ён карыстаўся доўгім, ардынарным муштуком — дарункам Рахэлі Морэнвіц.

— Я ператаміўся, — сказаў. І на яго бледным твары паявілася дабрадушлівая, поўная разумеласці ўсмешка.

— Гэта добра, — сказала яна, нахіляючыся да яго.

Ён паклаў свае шырокія, бледныя з рыжымі валаскамі рукі на яе прыгожыя, бліскучыя ў чорным шоўку калені. Сказаў замроена:

— Як брыдка глядзець на мае агідныя рукі на тваіх цудоўных нагах, каханая!

— А на табе ўсё брыдкае, парсючок ты мой, — галава, ногі, рукі, ну ўсім-усё! — з бурклівай пяшчотай запэўніла яна яго.

І прылегла каля. Шэры футраны жакецік зняла. Пад ім яна насіла кароткі, падобны на кашулю сачык з бліскучага, у чырвоную і чорную клетку шоўку.

— Я заўсёды буду кахаць цябе, — стомлена сказаў ён. — Ты дужая, моцная. Ты чыстая. — І паглядзеў з-пад павек на пругкія і вострыя грудзі, выразна акрэсленыя пад тонкім шоўкам.

— Ах, ты кажаш, проста каб казаць, — сказала яна сур'ёзна і крыху пагардліва. — Бразнyў, што ў галаву ўбілася. У некаторых бывае так, мусова ім трэба нешта ўявіць. Інакш не ў сіле.

Ён правёў пальцамі па яе высокіх мяккіх боціках.

— Але я ведаю, што кахацьму цябе заўсёды, — цяпер ужо заплюшчыўшы вочы, прашаптаў ён. — Я ніколі не знайду такой жанчыны, як ты. Ты жанчына майго жыцця, прынцэса Тэбаб.

Яна недаверліва пахітала цёмным сур'ёзным тварам над яго белым, стомленым.

— А ты ж мне нават не дазваляеш хадзіць у тэатр, калі іграеш, — сказала яна незадаволена.

Ён выдыхнуў:

— Тым не меней я іграю толькі дзеля цябе, толькі табе, мая Джульета. У табе мая сіла.

— Але я больш не дазволю забараняць мне, — сказала яна ўпарта. — Я ўсё адно пайду ў тэатр, дазволіш ты ці не. Днямі прыйду, сяду ў партэры, і буду рагатаць, як толькі ты выйдзеш на сцэну, малпачка ты мая.

Ён сказаў парывіста:

— Не жартуй так!

Ён спалохана расплюшчыў вочы, прыўзняўся. Але выгляд Чорнай Венеры, здаецца, зноў супакоіў яго. Ён усміхнуўся, пачаў дэкламаваць:

— Viens-tu du ciel profond ou sors-tu de l'abіme — о Beautе?

— Што за глупства ты вярзеш? — перабіла яна яго.

— Гэта вунь з той цудоўнай кнігі — растлумачыў ён, паказваючы на французскі томік у жоўтым акладзе, які ляжаў каля лямпы на століку, — гэта былі "Les Fleurs du Mal" Бадлера.

— Не разумею нічога, — сказала Джульета з прыкрасцю.

Але ён не даўся збіць сябе з тропу, цытаваў далей:

Tu marches sur des morts, Beaute, dont tu te moques. De tes bijoux l'Horreur n'est pas le moins charmant. Et le Meurtre, parmi tes plus cheres breloques, Sur ton ventre orgueilleux, danse amoureusement...
Поделиться:
Популярные книги

Крепость в Лихолесье

Ангина
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость в Лихолесье

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Клан Мамонта. Народ моржа. Люди Быка

Щепетов Сергей
Каменный век
Фантастика:
научная фантастика
6.60
рейтинг книги
Клан Мамонта. Народ моржа. Люди Быка

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи