Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Млын на Сініх Вірах

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Далёкі выбух.

За гэту цішыню даў бы яму па галаве, – праз рэбры ўласныя бы глядзеў на свет белы, бандзюк. А то б галавою ў вір – і садухі.

Каляда (пасуровеўшы). Добрая ўмоўная назва: “Млын на Сініх Вірах”. Мне няма чаго гаварыць, што гэтага патрабуе ад вас Радзіма – вы ведаеце самі. На вашых плячах баяздатнасць партызан цэлай акругі. Лаўрановіч, пры поўнай рабоце млына на два паставы колькі насельніцтва

ён можа забяспечыць?

Лаўрановіч. Я не ваенны інтэндант, але раней у нас такі, прыблізна, млын працаваў на два сельсаветы, у тым раёне, адкуль я зараз прыехаў. I нічога, не вельмі скардзіліся.

Каляда. Вось бачыце. Сытасць такой колькасці людзей будзе ў вашых руках. Таму таямніцу млына берагчы, як зрэнку вока, а самы млын трымаць да самага скону, як гонар свой. Вы, Цыкмун Пятровіч, працавалі да рэвалюцыі на млыне братоў Лапіных?

Асінскі. Так, а пасля ў млынтрэсце.

Каляда. Дык вось, Цыкмун Пятровіч Асінскі, як майстра, будзе млынаром.

Асінскі. Добра. Праца будзе ладная, дык я і дачку вазьму з сабою, як гаспадыню. I падсыпку дайце такога, каб сала еў мала, а мяхі варочаў вялікія.

Каляда. Добра. Андрэй Лаўрановіч тут?

Андрэй. Тут... Таварыш Каляда, мне неяк нязручна. Руку, бачыце, асколкам раздзёрла ў першы ж налёт. Дазвольце лепей стрэльбу ўзяць. Мяхі цягаць мне цяжка будзе.

Лаўрановіч. І я лічу, што правільна. Няма чаго на млыне ацірацца, няхай ваюе разам з іншымі ў лесе.

Каляда. А я думаю іначай. Мяхі яму цягаць цяжка, а па шэсцьдзесят вёрст рабіць, у багне гадзінамі ляжаць, на дрэвы лазіць – гэта не цяжка?.. Гэта зараз найважнейшае. Зразумеў, Андрэй? Ты з адзінай здаровай рукою будзеш за дваццаць інсургентаў ваяваць.

Андрэй. Калі трэба, я пайду.

Марыся. А можа... можа б, Віцю... Віктара Сміхальскага на млын, а Андрэя... задаволіць яго просьбу (саромеецца). Усё ж гэта будзе лепей, бо Сміхальскі мацнейшы.

Сміхальскі. Не, дазвольце адмовіцца. Я гераізму жадаю, рамантыкі. Радзіма ў такім становішчы, а мяне на млын, кулі цягаць.

Асінскі. Гэта ён таму адмаўляецца, што думае: хлеб на вярбе расце.

Сміхальскі. Не, я ўсё ведаю. Я толькі думаю, што на млыне кожная пасрэднасць працаваць можа. А я больш карысці прынясу, калі буду партызанам. Да таго ж, як адзін з працаўнікоў райкома камсамола я не магу так: крычаць на зборах пра Карчагіна, а як пачалося сапраўднае, дык на млын.

Каляда. Глупства ты вярзеш, хлопча. Ты і ў райкоме быў не таму, што ў цябе з дня нараджэння шышка чыноўнасці на галаве развілася, і тут будзеш ваяваць у атрадзе не таму, што ў райкоме камсамола працаваў. Ты проста больш спрактыкаваны чалавек, ніж Андрэй. I запамятай, будзеш чакаць дзіва, пацягнеш людзей на “рамантычны” ўчынак, нешта накшталт нападу на танкі са стэкам у руках – зганю. I наогул, вельмі

рамантычнага месца не дам. А вось што. Будзеш, малец, трымаць сувязь з Дзюбкай. Будзеш на гэтым самым млыне жыць, хадзіць па атрадах і ў горад. Тут табе будзе выгодна. I паветра галаву халадзіць, і лясны водар прадухіляе чалавека ад разліцця чорнай жоўці. Ну і яшчэ... мне старому за гэта, некаторыя людзі “дзякуй” скажуць.

Сміхальскі. Таварыш Каляда! Радзіма гіне, а я...

Каляда. Што ты, што ты. Крый цябе божа. На Радзіму хан Койдан нападаў, – яна не загінула, Літва з палякамі ішла, – таксама не загінула. Палякі і немцы ў грамадзянскую ішлі – яна не загінула. I цяпер, калі працаўнік райкома Віктар Сміхальскі, які яшчэ хварэе адцягненым, трохі вонкавым гераізмам, добры хлопец, падабаецца многім, падобны на Дэмана, – не пойдзе проста ў атрад, а будзе сувязным – яна таксама, я думаю, неяк вытрымае, не загіне. Так што досыць размаўляць. Значыцца так, мы вырашылі, Цыкмун Пятровіч з Марысяю адразу ж, разам са мною, едуць у аколіцы Чорнага Бору і стуль дабіраюцца да Млына на Сініх Вірах. А вы ўсе пабачыцеся са мною праз тыдзень. Цяпер выйдзіце ў залу і атрымайце там дакументы і іншае. У Лаўрановіча.

Усе ідуць да дзвярэй у залу, Асінскі ідзе апошні.

Цыкмун Пятровіч, пачакайце. Вось што, патрэбна, каб нехта меў сувязь асабіста з вамі на той выпадак, калі ў гэтых небяспечных Чарнабогах з’явяцца немцы. Можа, там трэба кагось пасяліць, скажам, пад выглядам бежанкі, жанчыну якую-небудзь?

Асінскі. Пасяляць там нікога не трэба. Там у мяне жыве сваячка, Тэкля Каваль. Я і то збіраўся спытаць, ці нельга, каб яна калі-нікалі прадуктаў падкінула. Дый небяспека ад немцаў з гэтага боку вялікая.

Каляда. А вы за яе можаце паручыцца?

Асінскі. Вы давяраеце мне – давярайце і ёй. I выйці з вёскі яна можа так, што ніхто не заўважыць. Дый прафесія ў яе такая, патрабуе бадзянняў у лесе.

Каляда. Чакайце, Тэкля, Тэкля Каваль? Нешта знаёмае.

Асінскі. Гэта тая... ну... “вядзьмарка”.

Каляда (шчыра разрагатаўся). Памятаю, памятаю, гэта тая, знахарка, чараўніца. Што гэта ў нас такі народ падбіраецца... цікавы. Ноеў каўчэг нейкі. Сем пар чыстых, сем пар нячыстых.

Асінскі. Дарэмна вы так. Недарэчны смех. Яна не замовамі лечыць, яна адмыслова ведае травы. I ўрэшце (раззлаваўся), што ёй было рабіць? Што, я вас пытаю? Мужа забілі на Мазурскіх азёрах, старэйшых сыноў легіянеры закатавалі за партызаншчыну. Думаеце, яна менш надзейная, ніж гэтае фу-фу Сміхальскі, хоць ён і камсамольскае начальства.

Каляда. Ну, дарэмна гэта вы так, ён яшчэ малады, ён як малады хорт: гоніцца за ваўком, абгоніць зграю і не ведае, што ваўку раз кляцнуць зубамі і – гамон яму.

Поделиться:
Популярные книги

Долгий путь домой

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Долгий путь домой

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3