Мужык і дзіва аднавокае

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Мужык і дзіва аднавокае

Мужык і дзіва аднавокае
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

П'яны мужык дыбаў з радзiн у сястры. Iдзе, хiстаецца, дарога ў яго вачах знiкае, ялiны ўпрысядкi скачуць. А яму гора мала: спявае песнi. Толькi чуе раптам:

— Пачакай жа, мужык!

Аглядзеўся — што за трасца з хваробай. Анiкога. Ледзь пайшоў далей — зноў:

— Ды пачакай жа ты!

Глянуў — i бачыць:

сядзiць на двух ялiнах дзiва аднавокае, гайдаецца на верхавiнах, як на сеннiку. Скокнула дзiва на зямлю i пачало перад мужыком расцi. У таго й хмель знiк:

— А што, мужык, калi б мне дзеля развагi з'есцi цябе?

Мужык трохi падумаў i кажа.

— Развага, вядома, добра, толькi давай я лепш табе раней нешта пакажу.

— Ану, — кажа дзiва.

Мужык выцягнуў крэсiва, выбiў на "грыб" цяпло, сцiснуў яго зубамi, агнём унутр i пачаў дзьмухаць. За зубамi ў яго трут цеплiцца, зубы сталi ружовымi наскрозь, i з роту дым заклубiўся.

— Бач ты, — кажа дзiва аднавокае, — вiдаць, што ты чалавек разумны. Толькi ўсё адно я цябе з'ем.

Мужык засумаваў жыватом, але няма чаго рабiць — сарвалася справа.

— А дзе ты мяне есцi думаеш? — пытае. — Я б лепей ля хаты жадаў быць з'едзеным. Тут недалёка, вярсты чатыры.

— Пайшлi, — кажа дзiва, — усё адно ўвесь азадак мохам аброс.

— Так iсцi нецiкава, — кажа мужык, — давай лепей адзiн на другiм па чарзе будзем ехаць. Ты сядай мне на шыю i датуль будзеш ехаць, пакуль усiх спеваў, якiя ведаеш, не прапяеш, а потым я табе на шыю сяду, i ты мне будзеш везцi, пакуль я ўсiх сваiх не прапяю.

— Добра, — кажа дзiва, — я першы палезу.

I з гэтым — скок яму на горб, сам цёплы, гарачы нават, як кот на прыпечку, мяккi. Вось мярзота!

Пачало дзiва аднавокае спяваць, але ж калi патрэбна нешта прыпомнiць — яно не прыйдзе ў галаву. Так i тут, не йдуць песнi на язык. Няма чаго рабiць, злез, не праехаўшы нават вярсты. А мужык, як толькi ўскочыў дзiву на горб, так i запеў усiм вядомую песню "У папа быў сабака".

Ехалi, ехалi, дзiва хвалявацца пачало,

што гэта, кажа, за песня гэткая бясконцая.

— Ого, — адпавядае мужык, — калi б ты ў маё становiшча патрапiла — i не тое б заспяваў.

Агеньчыкi вёскi замiргалi. Як жа ж гэта ад дзiвы аднавокага пазбыцца, — думае мужык.

— Хопiць, прыехалi, — кажа дзiва, — абдурыў ты мяне, мужык.

— Гм, — кажа той, — а ты, дзiва, чараваць можаш?

— Эге.

— Ну дык давай мы з табой вып'ем.

Дзiва, слова не кажучы, села на мужыковую шапку, а калi ўстала — там бутэлька гарэлкi ляжала i розная страва. Выпiлi ўдвох, мужык i кажа:

— Залезцi туды зможаш?

Дзiва падскочыла — i туды "шчупачком".

А мужык коркам бутэльку запхнуў i кажа: "Ведай, як з сялянствам размаўляць, падла".

I пайшоў да вёскi, а дзiва ў бутэльцы варухаецца, каравыя лапкi выпускае, як хрушч з сернiчковай скрынкi. Мужык у вёску ўвайшоў, а ўсё прыадчынiць корак i запiхне назад лапку. А дзiва лямантуе:

— Я ўсё адно адсюль па кавалачках выдрапаюся.

I пачало сыпацца стуль кавалачкамi. Мужык давай гэтыя кавалкi лавiць i зноў на месца пiхаць. А сам мармыча:

— Вось дзiва! Вось дзiва дык дзiва. Вачыма не бачыў, вушыма не чуў.

А ў вёсцы рух, прыбегла нейкая баба да суседкi i крычыць ёй:

— Хрысцiнка, твой мужык па вулiцы йдзе п'яны-расп'яны i на чарцей палюе.

Выглянула тая, i сапраўды бачыць такое: стаiць яе муж на вулцы, разгойдваецца, твар п'яны, вочы без усякага сэнсу.

Трымае ў руцэ пустую бутэльку, а другою нешта ў паветры ловiць i запiхвае ў рыльца, асцярожна прыадчыняючы корак. А сам мармыча:

— Вось дзiва дык дзiва. Вачыма не бачыў, вушыма не чуў.

Комментарии:
Популярные книги

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

(Не) моя ДНК

Рымарь Диана
6. Сапфировые истории
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
(Не) моя ДНК

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец