Поделиться:
Шрифт:
Уладзімір Караткевіч
Паэзія розных гадоў
Казка пра сноп
На рацэ
Вясновая непагода
"П'юць галубы блакiт iз каляiны..."
"Вагеньчык у яблынным садзе..."
"I зашумяць асiны над ракою..."
Бацька
Алень
Зямля дзядоў
Паэма
І
Блакітнае, жамчужнае змярканне, Снуецца ў сэрцы ціхіх думак рой. Чырвоны месяц выйшаў на спатканне З нячутнаю і цёплаю вадой. Не можна ад нябёс адрозніць повень: І там і там адна і тая ж бель. Плыве пад ветразем крылаты човен Як казачны ў паветры карабель. Зямля дзядоў! Такою ж залатою Яна была і ў той далёкі век, Калі зубры ішлі да вадапою І на дубах хаваўся чалавек. Гады мінулі, пазгнівалі троны, Ахуталі як коўдрай палыны Руіны замка "каралевы Боны" І над Дняпром шырокім курганы. Даўно мяне не бачыла адрына, Дзе я калісьці дзічкі ў кут хаваў, І пыл на вулках, мяккіх як пярына, Ног змораных даўно не цалаваў. І вось ізноў трава знаёмых вулак І за Дняпром сівым абрыс сяла: Збароў, дзе некалі мая матуля Вясковаю настаўніцай была. У дальні свет шырокія дарогі, Асін трапюткіх нечаканы ўздых, Дзядамі узараныя разлогі, Калыска і прыстанак вечны іх. ІІ
Абрыў ад ног у плынь Дняпра нырае. Заціхні, сэрца, - знову за сваё? Гарэза-ветрык волас папраўляе На непакрытай галаве маёй. Там - плынь Дняпра, шырокая, як мора, Тут - скочкі і заглухлы бэз капцоў. Стаю і думаю. І хвояў шорах, Як слова даравання ад дзядоў. Вайна нанесла нават мёртвым раны, Не кажучы пра цёплых і жывых. Стаптаныя дзядоў маіх курганы! Увесну бэзу не цвісці на іх. Непадалёк ад ледзь жывой капліцы, Над бабчынай магілаю старой Як слёзы залацістыя, жывіца Цячэ з параненых магутных хвой. З гурбы жывой, з гурбы безабароннай Яны сюды вадзілі па адным, Пускалі па спадзістаму адхону, І у патыліцу стралялі ім. І нехта адказаў так званым "людзям" З пагардай, хоць вялі яго на смерць: "Калі страляеш, дык страляй у грудзі І мей адвагу ў вочы мне глядзець". Усё праходзіць. Пад дняпроўскай хваляй, Там, ля Прарова берагоў густых, Вышэй ад горада, згніваюць палі Напалеонаўскіх спаруд старых. А поруч з імі, ў водарасці рыжай, У нетрах "жабніку", "багновак", "скул" Чужынскі танк з павучым чорным крыжам Зарыўся грозным хобатам у мул. Культуры вашай варты жалю ўламак, Бандыцкі танк са звернутым ствалом Прыстасаваў пад непрыступны замак Вусаты, тлусты ваявода-сом. Жывымі не ўцяклі, як і калісьці, Са зброяю сваёй пайшлі ка дну... І не паспелі іх сляды заплысці, Як зноў крычаць пра новую вайну, Звуць "боскую бязлітасную буру", З амбонаў абвяшчаюць зноў і зноў Паход за еўрапейскую культуру Супроць "славянскіх цёмных дзікуноў".
Комментарии:
Популярные книги
Лучший из худших-2
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Досье Дрездена. Книги 1 - 15
Досье Дрездена
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Подземелье
1. Гоблин
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Реванш. Трилогия
Фантастика:
альтернативная история
6.73
рейтинг книги
Бастард Императора
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Мое ускорение
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33