Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Таварыш маёр, атака не ўдалася, батальён адышоў на…

— Хто дазволіў? — рэзка перапыніў яго камандзір палка, гняўліва варухнуўшы брывамі.

— Не было сувязі. Нямецкая артылерыя…

— Хто вам дазволіў? — з яшчэ большаю злосцю крыкнуў камандзір палка, нерухомым позіркам уставіўшыся яму кудысьці пад грудзі.

У траншэі зрабілася дужа ціха. Прадчуваючы скандал, усе напружана разглядалі земляныя камякі на брустверы.

— Я ж вам тлумачу, — павысіў голас Валошын, сабраўшы ў адно ўсю сваю вытрымку, каб хоць

знешне заставацца спакойным.

— Хто вам дазволіў адысці? — выразна адсякаючы кожнае слова, дабіваўся камандзір палка. — Вы атрымалі загад на атаку?

— Я атрымаў загад на атаку, але мне не хапіла часу разведаць вышыню, таварыш маёр. А там аказалася больш васьмі кулямётаў. Апроч таго, батальён папаў пад знішчальны агонь брызантных і страціў амаль трэць свайго складу…

— Я пытаюся, — цішэй і таму яшчэ болей зласліва паўтарыў сваё пытанне Гунько. — Я ў вас пытаюся, хто вам дазволіў адвесці батальён на зыходны рубеж?

Валошын змоўк. Ён ужо ведаў гэтую манеру многіх начальнікаў дапякаць падначаленых пытаннем і не даваць тым адказаць. Напэўна, і цяпер адказваць не мела сэнсу, ягоны адказ зусім не цікавіў камандзіра палка.

— Хто дазволіў адысці?

Апрануты ў новенькі белы паўшубак маёр Міненка, які стаяў за камандзірам палка, з нязменнай хітраватай усмешкай на дабрадушным твары з’едліва заўважыў:

— Можна падумаць, што ён першы дзень камандуе батальёнам. I не разумее, што перш, чым прыняць такое рашэнне, трэба параіцца.

Звыш сіл напружаны спакой камбата раптам разляцеўся ў шматкі.

— Я не першы дзень камандую батальёнам і ведаю, што трэба. Але аднаго ведання мала. Каб далажыць — трэба сувязь, а яе…

— А хто ж павінен клапаціцца пра сувязь? — з’едліва сказаў камандзір палка, зрабіўшы яўны промах у веданні нядаўна ўведзенага баявога статута, і камбат тут жа падхапіў гэты ягоны промах.

— У даным выпадку — ваш штаб, таварыш маёр. Паводле новага статута сувязь у часцях арганізуецца зверху ўніз і справа налева.

— Граматны! — ніколькі не сумеўшыся, сказаў камандзір палка да свайго намесніка, кіўнуўшы ў бок камбата. — Граматны! А чаму не ўзята вышыня?

— Я растлумачыў чаму. Не падавіўшы агнявых сродкаў, я не магу губіць людзей у бескарыснай атацы, — сказаў ён цвёрда і нават з некаторым выклікам, тут жа зразумеўшы, між іншым, што сам дапусціў прамашку — пра людзей лепш было змоўчаць. I сапраўды камандзір палка падхапіў з’едліва:

— Ага, шкадуеш людзей! Шкадлівы які! Міненка, ты чуеш, — кіунуў ён нампаліту. — Яму людзей шкада. На загад яму напляваць — яго адолела шкадаванне. Вы чулі? — звярнуўся маёр да ўсіх, хто быў у траншэі, але ўсе прыгнечана маўчалі.— Можа, ты яшчэ і сябе пашкадуеш?

— Мне сябе не шкада. Але байцоў — да. I дарма губіць батальён не стану, — з унутранай рашучасцю сказаў камбат, падумаўшы, што цяпер ужо ўсё роўна, што траціць яму няма ўжо чаго.

Але ён памыліўся. Ён яшчэ не ведаў,

што яму нарыхтуе камандзір палка.

— Во як! — здзівіўся маёр. — Тады я цябе адхіляю. Я цябе адхіляю ад камандавання! — на цвёрдым абсівераным твары камандзіра палка з’явілася няўмольная рашучасць. — Ты зразумеў?

— Я зразумеў,— чамусь мала што разумеючы, адказаў Валошын і, каб не пахіснуцца ад раптоўнай і дзіўнай расслабленасці, прысланіўся да сцяны траншэі.

Камандзір палка са стоенай злосцю абвёў позіркам камандзіраў у траншэі.

— Лейтэнант Маркін!

— Я вас слухаю, — адклікнуўся зводдаль начальнік штаба.

— Камандуйце батальёнам!

— Ёсць! — не вельмі ўпэўнена адказаў Маркін.

— Навесці ў батальёне парадак і атакаваць вышыню. Да трынаццаці ноль-ноль далажыць аб узяцці. Ясна?

— Ясна! — упалым голасам выціснуў Маркін, і Валошын адхіснуўся ад сценкі.

— Якім гэта чынам ён яе возьме да трынаццаці? — бесцырымонна ўмяшаўся ён ужо не ў сваю справу. — Вунь на суседняй немцы. Яны б’юць батальёну ў фланг і спіну. Спярша трэба ўзяць вышыню «Малую».

Камандзір палка змераў яго амаль ненавісным поглядам.

— Якім чынам узяць вышыню? Магу параіць. Выстраіць батальён і сказаць: бачыце вышыню? Там будзе абед. У абед туды прыязджае кухня. I возьмуць!

— Таварыш камандзір палка! — пачуўся рашучы голас з дальняга канца траншэі.

Усе са здзіўленнем павярнулі галовы ў бок незнаёмага маёра, які, дзіўна заварушыўшы плячыма пад запэцканым паўшубкам, сказаў:

— Таварыш камандзір палка. Адну хвілінку… Я не згодны!

«Цікава, з чым ён не згодны, гэты конскі доктар?» — міжвольна падумаў Валошын. Аднак ветэрынар, астматычна сапучы грудзямі, ужо праціскаўся па траншэі бліжэй да камандзіра палка.

— Я не згодны са зняццем камандзіра батальёна.

— Вы? — здзівіўся Гунько. — Хто вы такі?

— Я ўпаўнаважаны штадыва, маёр ветэрынарнай службы Казькоў.

«Во як?» — зусім ужо недаўменна падумаў Валошын, які зусім не разлічваў на чыю-небудзь абарону, і цяпер заступніцтва гэтага ветэрынара з’явілася ўсё ж прыемным для яго суцяшэннем.

— Ну і што? — холадна кінуў камандзір палка. — Ну і што, што вы ўпаўнаважаны? Камандзір батальёна не забяспечыў выканання баявой задачы, вось я яго і адхіляю ад пасады. Дарэчы, з ведама камандзіра дывізіі.

— Вы памыляецеся! — рэзка сказаў маёр. — Я быў у батальёне і бачыў усё сваімі вачамі. Камандзір батальёна дзейнічаў правільна.

— Многа вы разумееце! — сказаў камандзір палка. — Тут я гаспадар, і я прымаю рашэнні. Вось са сваім намеснікам. Маркін!

— Я, таварыш маёр!

— Выклікайце камандзіраў падраздзяленняў, стаўце задачу!

— Ёсць выклікаць камандзіраў падраздзяленняў! — як рэха, адгукнуўся Маркін, і гэты яго паслухмяны адказ, нібы вядро сцюдзёнай вады, вярнуў да Валошына адчуванне няўхільнай рэальнасці.

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Законник Российской Империи. Том 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 3

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Сын Тишайшего 3

Яманов Александр
3. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 3

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин