Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9

Быкаў Васіль

Шрифт:

— У мяне — шэсць… — задумліва гаворыць камандзір. А сарочае сакатанне прадаўжаецца…

Камандзір дастае камандзірскую сумку, выцягвае з яе нейкія паперы, дакументы, разглядвае… Скамечвае гэта ўсё і кідае на зямлю. Потым ламае сухія сасновыя лапкі з паваленай сасны, кладзе іх на паперы…

Усе сочаць за Камандзірам…

— Запалкі ёсць у каго? — ціха пытаецца ён. Усе пачынаюць шукаць па кішэнях…

— У мяне няма, — адказвае Валодзька.

— Дык і табакі няма, — кажа Дзед.

— Няма, —

кажа Мяцельскі, памацаў па кішэнях. Забела працягвае Камандзіру пачак запалак.

Той падпальвае скручаныя паперы…

Вогнішча разгараецца…

Аўстрыяк падкідвае ў вогнішча сухія галінкі…

Камандзір кідае туды яшчэ нейкія дакументы, потым дастае з сумкі тонкі сшытак, пачынае нягучна чытаць:

— Мяцельскі!

— Я! — таксама нягучна адказвае той.

— Казак!

— Я!

— Так… Кажухар!

— Я, — няспешна адказвае Кажухар, баюкаючы параненую руку.

— Забела!.. Забела! — Камандзір узнімае галаву.

— Прысутнічаю! — адказвае Забела. Ён, як і раней, усё глядзіць на неба.

— Адказваць трэба як належыць, — ужо мякчэй кажа Камандзір і працягвае далей: — Зубко!

— Тутака мы, камандзір, тутака! — прыўстае Дзед.

— Аўстрыяк!.. Чорт! Паслухай, Аўстрыяк, я да гэтага часу не ведаю твайго прозвішча! Як запісаў тады, Аўстрыяк, і ўсё!

— А на які хрэн табе маё прозвішча, Камандзір? Так жа лепей: без імя, без прозвішча, без роду-племені!..

— Ну, неяк, ведаеш… Хоць як завуць? Аўстрыяк усміхнуўся:

— Калісьці Цімохам звалі…

— Вось і добра… Сулашчык!

— Я! — адказвае Валодзька, які сядзіць побач з Камандзірам.

— Значыцца, усе, — ён абводзіць вачамі паўстанцаў. — Дакументы ў каго ёсць? Ці, можа, паперы нейкія?

Усе пачынаюць шукаць па кішэнях…

— Вось! Распіска ад бальшавікоў! Гэта ж калі яны з мяне апошняе зерне з клеці выграблі, дык вось гэту паперку аставілі!

— Кідай яе ў вогнішча! — кажа Камандзір. Аўстрыяк скамячыў паперку і кідае яе ў вогнішча…

Мяцельскі разглядае белы папяровы прамавугольнік, чытае:

— Мандат! Унтэр-афіцэр Мяцельскі з’яўляецца дэлегатам Усебеларускага кангрэса!.. А бальшавікі гэты кангрэс разагналі, як мышэй! Незалежнасці, кажуць, захацелі? Зараз мы вам пакажам, кажуць, дзе ў вашай незалежнасці зад, а дзе — перад! І паказалі!.. Вось толькі адзін мандат і застаўся! — ён кідае мандат у вогнішча.

— Усё? — пытаецца Камандзір.

Да вогнішча падыходзіць Забела. У руках ён трымае фотакартку.

Камандзір бярэ ў яго з рук фотакартку, разглядае:

— Мы бачым ужо немаладую, але даволі прыгожую жанчыну…

— Маці? — ціха пытаецца Камандзір.

— Так… Маці… — таксама ціха адказвае Забела.

Камандзір працягвае яму фотакартку…

— Не,

Камандзір… Я сам не магу… — Забела адварочваецца ад вогнішча.

Языкі полымя ў адзін момант узнімаюцца ўгору…

Камандзір агледжвае ўсіх і кідае ў вогнішча сшытак…

Усе моўчкі назіраюць за полымем…

— Падавацца адсюль трэба, Камандзір! Балота тут навокал…

І далей трэба ад іх адарвацца, штоб час нейкі пра запас быў… — кажа Мяцельскі, уважліва заглядаючы ў вочы Камандзіру.

— Мусім на Чорныя Ляды ісці, — кажа Дзед. — Тут недалёка, вярсты з тры. І ад вёскі далей, а там знойдзем якую-небудзь баравінку ці ўзгорак…

Камандзір ботамі разгортвае вогнішча, прытопвае вуглі…

— Галінамі прыкрыйце, каб не было відаць! — кажа ён Мяцельскаму і звяртаецца да астатніх: — Пайшлі!

І зноў усе, следам за Дзедам, выцягваюцца ланцужком па лесе…

Неба зацягваецца шэрым хмарамі…

Пачынаецца дождж…

Усё навокал становіцца мокрым: трава, дрэвы, лісце…

А яны ўсё ідуць наперад…

Недзе побач пачуўся грукат грому… Мільгаюць стрэлы маланкі…

Ланцужок людзей цягнецца па даўно не езджанай дарозе (лясной)… Дождж працягваецца…

Камандзір прыпыняецца паміж соснаў, аглядваецца навокал, нешта слухае, пры гэтым паварочваецца ўсім целам, бо не можа паварушыць галавой на балючай шыі…

Побач з Камандзірам праходзіць Аўстрыяк, таксама прыпыняецца, азіраецца, прыслухоўваецца… Потым ідзе далей…

І іншыя па чарзе спыняюцца ля Камандзіра, слухаюць, азіраюцца, бы штось выглядваючы па баках, і зноў ідуць наперад…

…Казак…

…Кажухар…

…Забела…

…Валодзька…

…Мяцельскі…

Грукат грому аддаляецца… Дождж патроху прыпыняецца…

Ланцужок людзей рухаецца па лесе…

Нарэшце наперадзе паказаўся прагал… У доле непадалёк відаць нагрувашчанне карчоў, звалочаных сюды з недарасцярэбленых лядаў…

Дзед спыняецца, чакае Камандзіра…

— Мясціна, канешне, не самая лепшая, але ўжо якая ёсць, — кажа ён Камандзіру.

Камандзір пастаяў, паазіраўся…

— Так… Далей брысці ўжо зусім рызыкоўна.

Ля Камандзіра спыняецца Мяцельскі:

— Што, тут, Камандзір? — ён запытальна зірнуў на Камандзіра.

— Тут.

— Можа б, далей?

— Не, далей нельга, Мяцельскі. Можам не ўправіцца. Адна ж рыдлёўка.

Самотны цень мільгануў і прапаў у вачах Мяцельскага. Ён зразумеў сваю задачу без загаду.

— Казак, давай! — стрымана гукнуў ён.

Чалавек магутнай паставы ў шэрай паддзёўцы, з вінтоўкай і засунутай за дзягу рыдлёўкай, падыходзіць да Мяцельскага, на хаду вымаючы рыдлёўку. Спыняецца, моўчкі глядзіць на яго.

Поделиться:
Популярные книги

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны