Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Пятроні задуменна глядзеў падчас спавядання на зменены твар Вініція, на рукі, якія, гаворачы, выцягаў перад сабою, казаў бы сапраўды шукаў дарогі перад сабою ў цемры. Нараз устаў і, падыйшоўшы да Вініція, пачаў разгортваць пальцамі яму валасы над вухам.

— Ці ведаеш, — спытаў, — што маеш сівыя валасы над вухам?

— Можа быць, — адказаў Вініць, — не дзівіцімуся, калі незабаўна і ўсе мне збялеюць.

Замоўклі. Пятроні быў чалавек разумны і не раз задумоўваўся над людскою душою ды жыццём. Наагул жыццё ў гэным свеце, у якім абодва жылі, магло звонку выглядаць шчаслівым або нешчаслівым, але ўнутры бывала спакойнае. Як пярун ці землятрус маглі збурыць святыню, так няшчасце магло збурыць жыццё, само ў сабе,

аднак, складалася яно з простых і гарманійных лініяў, вольных ад усялякае блытаніны. Тым часам што іншае было ў словах Вініція, і Пятроні першы раз убачыў нізку духовых вузлоў, якіх ніхто да гэтых пор не разблытваў. Быў настолькі разумным, што адчуваў іх важнасць, але пры цэлай сваёй хуткасці не ўмеў нічога на дадзеныя пытанні адказаць і ўрэшце пасля доўгага маўчання адазваўся: — Гэта хіба чараўство.

— І я так думаў, — адказаў Вініць. — Не раз выдавалася мне, што ачараваў нас нехта абаіх.

— Ну а каб ты, — кажа Пятроні, — звярнуўся, напрыклад, да святароў Сэрапіса. Бессумніўна, ёсць між імі, як наагул між святарамі, многа мантачоў, але ёсць, аднак, такія, што зглыбілі дзіўныя тайніцы.

Але гаварыў гэта з тонам няпэўнасці і несувернасці, сам адчуваў, як ягоная рада можа выдавацца марнай і нат смешнай. Вініць паціраў сабе лоб і гаварыў: — Чары!.. Бачыў я чараўнікоў, якія заклікалі падземных нязнаных моцаў для зыску або для помсты над ворагамі. Але хрысціяне жывуць убога, прабачаюць ворагам, навучаюць пакоры, сумленнасці й міласэрнасці, што ім тады за карысць з чараўства, нашто яно ім?..

Пятронія ўздымала гнеўнасць, што розум ягоны не можа знайсці адказу, не хочучы, аднак, да таго сазнавацца, адказаў абы адказаць: — Гэта новая сэкта… І цераз момант дадаў: — На боскую валадарку пафійскіх гаёў, як гэта ўсё псуе жыццё! Ты выказваеш подзіў да іхняй дабрыні і цноты, а я табе кажу, што гэта дрэнныя людзі, гэта непрыяцелі жыцця, як хвароба, як смерць самая. Даволі маем іх і так! Не хапала нам яшчэ хрысціян! Злічы толькі: хваробы, цэзар, Тыгэлін, цэзарава паэзія, шаўцы, правячыя патомкамі даўных квірытаў, вызвольнікі, што засядаюць у сенаце. На Кастара! Даволі гэнага! Гэна пагубная й абрыдлая сэкта! Ці ты спрабаваў крыху атрахнуцца ад гэных цёмных мараў і засмакаваць жыцця?

— Спрабаваў, — адказвае Вініць.

Пятроні разрагатаўся й кажа: — Ах ты, здраднік! Нявольнікі хутка разносяць весткі: адбіў ад мяне Хрызатэміс!

Вініць махнуў з нясмакам рукою.

— А ўсё ж дзякую табе, — гаварыў далей Пятроні. — Пашлю ёй пару чаравікаў, нашываных перламі; у маім любоўным лексіконе азначаціме гэта: «Адыйдзі». Маю перад табою доўг падвойнае ўдзячнасці: раз за тое, што не прыняў Эўніку, а другі — што выбавіў мяне ад Хрызатэміс. Паслухай мяне: бачыш перад сабою чалавека, які ўставаў рана, купаўся, банкетаваў, цешыўся з Хрызатэміс, пісаў сатыры, а нат часамі прозу пераплятаў вершамі, але каторы нудзіўся, як цэзар, і часта не ўмеў абараняцца ад пасумных думак. А ці ведаеш, чаму так было? Таму што я шукаў далёка тое, што было блізка… Жанчына-красуня заўсёды варта столькі, колькі сама важыць, але жанчына, якая пры тым кахае, папросту не мае цаны. Таго не купіш за ўсе скарбы Вярэса. А цяпер вось заўсёды кажу сабе так: напаўняю жыццё шчасцем, як чару найлепшым віном, якім абдарыла нас зямля, і п’ю, пакуль не змярцвее рука ды не збялеюць вусны. Што будзе далей, не дбаю. Вось мая найнавейшая філязофія.

— Ты ж прызнаваў яе заўсёды, нічога тут новага!

— Ёсць у ёй змест, якога не было раней.

Сказаўшы гэта, заклікаў Эўніку, якая ўвайшла ў белых строях, залатавалосая, не нявольніца ўжо даўняя, але моў багіня кахання і шчасця. Ён разняў перад ёю рукі і кліча: — Хадзі!

Прыбегла да яго і, сеўшы на каленях, апляла рукамі яму шыю, злажыла галованьку на грудзях. Вініць бачыў, як паволі ружавелі ейныя шчокі, як кунежыліся вочы. Разам у такой позе тварылі чароўную любоўную

групу шчаслівых. Пятроні сягнуў рукою да плыткае вазы, стаяўшае на стале вобак, і, загарнуўшы цэлую жменю фіялак, пачаў абсыпаць імі голаў, грудзі й столу Эўнікі, пасля абсунуў туніку з ейных плечукоў і кажа: — Шчаслівы той, хто так, як я, знайшоў каханне, заварожанае ў такія формы… Часамі здаецца мне, што з нас двое багоў… Ну глянь ты сам: ці Праксытэлес, ці Мірон, ці Скопас або Лізыпас стварылі калі цудаўнейшыя лініі? Ці на Паросе або Пантэліконе існуе падобны мармур, цёплы, ружовы, закаханы? Ёсць людзі, што выцалоўваюць берагі вазаў, але я лепш буду шукаць раскошы там, дзе яе сапраўды можна знайсці.

Вымавіўшы гэта, пачаў вадзіць вуснамі па ейных плечукох і шыі, аж дрыготы яе спанавалі, то зачыняла, то адчыняла вочы, поўныя нявыказанае раскошы.

Пятроні па хвіліне падняў стройную галаву і, звярнуўшыся да Вініція, сказаў: — А цяпер падумай, чым ёсць у параўнанні з гэтым твае хрысціяне? І, калі не ўяўляеш розніцы, ідзі сабе да іх… Думаю, гэтае відовішча цябе вылечыць.

Пах кветак, напаўняючы залю, казытаў ноздры Вініція; ён збялеў; каб мог вадзіць так вуснамі па целе Лігіі, была б гэта хіба нейкая святакрадская раскоша, так магутная, што пасля хай бы сабе праваліўся ўвесь свет. Але, прызвычаены ўжо да самааналізу, змеркаваўся, што ў ім дзеецца: і ў гэнай хвіліне думае пра Лігію, толькі пра яе.

— Эўніка, — звяртаецца далікатна Пятроні, — загадай нам, боская мая, прыгатаваць вянкі на галовы ды снеданне.

Як яна пайшла, адзываецца да Вініція: — Маніўся яе вызваліць, а яна ведаеш, што адказала? «Лепей быць тваёй нявольніцай, чым жонкаю цэзара». І не згадзілася. Тады я даў ёй волю міма ведама. Прэтор зрабіў гэта мне так, што непатрэбная была ейная прысутнасць. Яна не ведае аб гэтым, як і не ведае аб тым, што ўсе мае каштоўнасці, за вынікам гэм, ёй належацімуць па маёй смерці.

Тое сказаўшы, устаў, прашпацыраваўся па залі і цягнуў далей: — Каханне пераіншвае адных больш, другіх менш, але пераіншыла й мяне. Калісь раскашаваўся я пахам вервены, а цяпер, калі Эўніка жадае фіялкі, і я палюбіў іх, і вось цэлую вясну дыхаем толькі фіялкамі.

Тут затрымаўся перад Вініціем і выгаворвае яму: — А ты заўсёды гонішся за нардам?

— Адкасніся! — бароніцца юнак.

— Я хацеў, каб ты прыгледзеўся Эўнікі, і кажу табе аб ёй таму, што мо і ты шукаеш далёка таго, што ёсць блізка. Можа, і да цябе рвецца дзе ў тваіх нявольніцкіх кубікулах сэрца вернае і шчырае. Прылажы гэткі бальзам да сваіх ран. Кажаш, Лігія кахае цябе? Быць можа! Але што ж гэта за каханне, якое цябе выракаецца?

Ці гэта не абазначае, што ня ёсць моцнае? Не, мілы, Лігія — гэта не Эўніка.

На гэта Вініць: — Усё гэта адна толькі пакута. Бачыў цябе, цалуючага Эўніку, і думалася тады мне: от каб мне так Лігія адкрыла сваю фігуру, дык праваліся ты пасля гэтага ўсё на свеце скрозь зямлю! Але сам толькі ўспамін пра гэта ўзняў жах ува мне так, як бы нераўнуючы памыкнуўся на вясталку або намагаўся зняславіць боства… Так, Лігія — гэта не Эўніка, толькі я йначай разумею гэтую розніцу, чым ты. Табе каханне змяніла ноздры, і прагнеш фіялкаў, не вервену, а мне змяніла душу, дык, міма майго гора, кахаю Лігію такою, як ёсць, не хачу такое, як іншыя.

Пятроні паціснуў здзіўлена плячыма.

— Як так, дык чаго ж крыўдуеш? Не разумею цябе.

На гэта Вініць з гарачкаю: — Так! Так!.. Мы ўжо не можам разумецца!

Ды зноў замоўклі на хвіліну, пасля Пятроні адзываецца: — А бадай тваіх хрысціян глынуў Гадэс! Атруцілі цябе немарасцю і зруйнавалі почувы жыцця. Бадай іх Гадэс! Дрэнна табе здаецца, што іхняя навука ёсць дабрадзейнай, бо дабрадзейным ёсць тое, што дае людзям шчасце, гэта знача: красу, каханне і моц, а яны завуць гэта марнасцяй. Нельга назваць іх і справядлівымі, бо калі за зло плаціцімем дабром, дык чым жа будзем плаціць за дабро?

Поделиться:
Популярные книги

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны