Quo Vadis
Шрифт:
Даміцый Афер, напрыклад, будзе скарбнікам, ведамы з сумленнасці. Цэзар, люблю твае летуценні пра Егіпет, і адклад выезду выклікае ў мяне сум.
Нэрон кажа: — Вашы смяротныя вочы нічога не бачылі, боства бо робіцца невідушчым для каго захоча. Бачыце, калі быў я ў святыні Весты, яна сама стала ля мяне й кажа мне ў самае вуха: «Адкладзі выезд». Сталася гэта так раптоўна, што я аж жахнуўся, хоць за такую відавочную апеку багоў нада мною павінен быў бы я быць удзячным.
— Усе мы жахнуліся, — адазваўся Тыгэлін, — а вясталка Рубрыя аж абамлела.
— Рубрыя! — дзівіцца Нэрон. — Як жа снежную яна мае шыю!
— Але чырваніцца, на цябе гледзячы,
Ды задумаўся на хвіліну, пасля пытае: — Скажэце вы мне, чаму людзі больш баяцца Весты, чым іншых багоў?
У чым тут справа? От мяне самога жах пераняў, хоць я і найвышэйшы святар. Памятаю толькі, што ўпаў ніцма і быў бы рынуў на зямлю, каб хтось не падтрымаў мяне. Хто мяне падхапіў?
— Я, — адказаў Вініць.
— Ах! Ты, «строгі Арэсе»? Чаму не быў у Бэнэвэнце? Казалі мне, што хворы, і сапраўды твар маеш зменены. Ага! Чуў я, што Кратон хацеў цябе замардаваць? Ці то праўда?
— Праўда — і зламаў мне руку, але я абараніўся.
— Зламанаю рукою?
— Дапамог мне адзін барбар, які быў дужэйшы за Кратона.
Нэрон уставіў у яго здзіўленыя вочы.
— Мацнейшы за Кратона? Шкелі строіш? Кратон быў наймацнейшы чалавек на свеце, а цяпер ёсць Сыфакс з Этыёпіі.
— Кажу тое, што бачыў собскімі вачыма.
— Кажы, дзе тая перла? Мо стаўся каралём Немарэнскім?
— Не ведаю дзе, згубіў з вачэй.
— Не ведаеш нат, з чыйго народу?
— Я ж меў зламаную руку, дык нельга было яго распытаць.
— Пашукай ты мне яго.
На гэта Тыгэлін: — Я за гэта вазьмуся.
Але Нэрон далей гаварыў Вініцію: — Дзякую табе, што падтрымаў мяне. Мог, падаючы, разбіць голаў. Калісь добры з цябе быў кумпан, але ад часаў вайны й службы пад Карбулонам здзічэў ты нейк, і рэдка цябе спатыкаю.
І, памаўчаўшы крыху, гаварыў зноў: — А як жа маецца твая… танклявая малодухна… у якую ты быў закахаўся? Я ж адабраў яе ў Аўлаў для цябе… Вініць здэтынаваўся, але Пятроні ў тым жа моманце падаспеў яму на помач: — Іду ў заклад, доміне, што забыў. Ці не бачыш, як спудлаваўся? Пытай у яго пра тое, колькі іх было ад тае пары, а не ручаю, ці і на гэта патрапіць адказаць. З Вініціяў добрыя ваякі, але ўдалейшыя йшчэ пеўні. Ім трэ цэлыя статкі. Укарай яго за тое, доміне, не запрасі на банкет, які Тыгэлін абяцае зладзіць на твой гонар над сажалкай Агрыпы.
— Не, не зраблю гэтага, спадзяюся на Тыгэліна, што там якраз статкаў будзе ўдоваль.
— А ці ж дазволю, каб быў недахоп харытак там, дзе будзе Амур? — запэўнівае Тыгэлін.
Нэрон пачаў жаліцца: — Нуда мне дакучае! Застаўся я з волі багіні ў Рыме, але не магу яго цярпець. Выеду да Анцыюма. Цесна мне ў гэных вузкіх вуліцах, сярод гэтых старых дамішчаў ды занеахаеных завулкаў. Смуродам цягне аж сюды, пад мой дом і сады. Ах, каб землятрус зруйнаваў Рым, каб які загневаны бог зраўнаваў яго з зямлёй, вось тады паказаў бы я вам, як трэ будаваць горад — сталіцу свету і маю.
— Цэзар, — адзываецца Тыгэлін, — кажаш, каб які разгневаны бог зніштожыў горад, ці так?
— Так, дык што?
— Або ж ты не бог?
Нэрон махнуў нядбала рукою й дадаў: — Пагледзімо, што нам уладзіш на ставах Агрыпы. Потым выеду да Анцыюма. Вы ўсе замалыя, каб зразумець, што мне трэба рэчаў вялікіх, — гэта сказаўшы, прыжмурыў вочы, даючы праз гэта знаць, што патрабуе супачынку. І аўгустыяне пачалі разыходзіцца. Пятроні выйшаў разам з Вініціем і кажа яму: — Дык, знача, ты запрошаны
— Хто табе гэта казаў? Мне дык даўно гэта збрыдла, але ж я не ў тваіх гадох. Дый я маю іншую жылку, якое табе недахоп: люблю кніжкі, якіх ты не любіш, люблю паэзію, якая цябе нудзіць, люблю мастацтва, гэмаў ды шмат рэчаў, на якія ты й глядзець нат не хочаш, маю боль у крыжы, якога ты не маеш, і ўрэшце, я знайшоў Эўніку, а ты нічога падобнага не знайшоў… Я раскашуюся дома архітворамі, але з цябе ніколі не зраблю эстэты. А ведаю, што ў жыцці нічога больш не знайду апрача таго, што знайшоў, ты сам не ведаеш, што заўсёды яшчэ чагось спадзяешся й шукаеш. Каб табе прыдарылася смерць, ты б пры цэлай сваёй адвазе й летуценнях паміраў бы з жахлівым здзіўленнем, што трэба развітвацца з светам, а я прыняў бы яе, як чаканую, будучы пэўным, што няма на ўсім свеце такіх ягадак, якіх бы я ўжо не каштаваў. Не спяшаюся, але не буду таксама й ацягацца, пастараюся толькі, каб было весела да астатку. Ёсць на свеце вясёлыя скептыкі. Стоікі дык мне выдаюцца глупымі, але стоіцызм прынамсі гартуе, а от твае хрысціяне ўводзяць на свет сум, які ёсць тым у жыцці, чым дождж у прыродзе. Ці ты ведаеш, аб чым я даведаўся?
На забавах Тыгэлінавых з’явяцца люпанарыі, а ў іх будуць жанчыны з найпершых дамоў у Рыме. Няўжо не знойдзецца хоць адна красуня, якая б здолела цябе пацешыць? Будуць і такія дзяўчаты, што першы раз выступяць на свет як… німфы. Такое нашае рымскае цэзарства… Цёпла ўжо.
Паўдзённы вецер сагрэе воды і не спрышчыць цела нагіх балаўніц. А ты, Нарцысе, ведай, што не знойдзецца ні адна, якая б ад цябе баранілася.
Ні адна, хоць бы гэта была вясталка.
Вініць удараўся даланёю па лбе, як чалавек, не могучы адвязацца ад аднае назойлівае думкі.
— І трэба ж шчасце на такую мне было натрапіць!
— А хто ж гэта спрычыніў, як не хрысціяне! Але людзі, якіх сымболем ёсць крыж, не могуць быць іншымі. Слухай. Грэцыя была прыгожай і стварыла мудрасць свету, мы стварылі сілу, ну а што створыць гэная навука? Калі ведаеш, дык расталкуй мне, бо — на Палукса! — не магу дадумацца.
Вініць паціснуў плячыма: — Ты, відаць, баішся, каб я не стаўся хрысціянінам.
— Баюся, каб сабе жыццё не завязаў. Калі не патрапіш быць Грэцыяй, будзь Рымам: ўладай і гуляй! Шалы нашыя маюць свой сэнс, што ў іх менавіта змяшчаецца такая думка. Рудабародага не люблю, бо ёсць грэкам-блазнам. Каб пачуваў сябе рымлянінам, меў бы толк, дазваляючы сабе на буянства й шалы. Пабажыся, што калі, вярнуўшыся цяпер, застанеш каго з хрысціян, высалапіш яму язык. Калі гэта будзе лекар Глаўк, дык ён нат і не здзівіцца. Да пабачэння на ставе Агрыпы.
Свет Черной Звезды
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Судьба
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
рейтинг книги
Советник 2
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Чехов. Книга 2
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Младший сын князя
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем
Проза:
роман
рейтинг книги
