Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Вініць застаўся сам. Выданы загад ажывіў яго й запаліў. Тым часам стараўся сканцэнтраваць і ўпарадкаваць думкі. Адчуваў польгу, перамога сябе самога задавальняла яго. Яму здавалася, што праз гэта зблізіўся да Лігіі, што павінна за гэта спаткаць яго заплата. У першым моманце не прыйшло яму ў голаў, як цяжка скрыўдзіў Хілона, што загадаў яго секчы за тое самае, за што калісь узнагароджваў. Да таго, быў яшчэ рымлянінам, не балеў яму чужы боль, не марочыў сабе галавы адным грэцкім абарванцам. А каб і быў згадаў пра гэта, дык і так думаў бы, што зрабіў добра, караючы круцяля. Але ён думаў пра Лігію і гаварыў ёй: не адплачу табе злом за дабро, а даведаўшыся калісь,

як паступіў я з тым, хто падвучаў мяне рабіць табе гвалт, будзеш мне за гэта ўдзячна. Тут, аднак, задумаўся: ці Лігія пахваліла б ягоны ўчынак з Хілонам? Адыж навука ейная кажа дараваць, адыж хрысціяне даравалі яму, хоць мелі большую рацыю да помсты. Тады адазваўся ў ягонай душы крык: «У імя Хрыста!» Прыгадаў сабе, што падобным воклікам Хілон выкупіўся з рук ліга, і пастанавіў дараваць яму рэшту кары. З тым намерам хацеў заклікаць дыспэнсатара1, а той сам паказаўся ў дзвярах і далажыў: — Той старац абамлеў, а можа, і памёр. Што з ім рабіць далей?

— Ачуціць яго й прывесці сюды.

Загадчык атрыюма знік за заслонаю, але ачуцьванне не йшло, мусіць, лёгка, бо Вініцію прыйшлося чакаць, і пачаў гарачыцца, аж урэшце нявольнікі ўцягнулі Хілона і на пададзены знак самі аддаліліся.

Хілон быў белы, як палатно, а ўздоўж ног сплывалі на мазаіку атрыюма ніткі крыві. Быў, аднак, прытомны і, упаўшы на калені, пачаў гаварыць, выцягаючы рукі: — Дзякуй табе, спадару! Міласэрны ты й вялікі.

— Ведай, сабача, — кажа Вініць, — што дараваў я табе дзеля таго Хрыста, якому і я жыццё заўдзячваю.

— Буду служыць Яму і табе, спадару!

— Маўчы і слухай! Устань! Пойдзеш са мною і пакажаш дом, дзе жыве Лігія.

Хілон сарваўся, але ледзь стаў на нагах, збялеў яшчэ горш і адазваўся млеючым голасам: — Доміне, я сапраўды галодны… Пайду, пайду! Але не маю моцы… Загадай мне даць хоць недаедкі з лаханкі твайго сабакі, а тагды пайду!..

Вініць загадаў яму даць есці, залатнік і плашч. Хілон, якога аслабілі розгі й голад, не мог ісці, нат пад’еўшы, хоць жах падымаў яму валасы на

1 Вызвольнік, інтэндант (лац.).

галаве, баяўся бо, каб Вініць не падумаў, што яму не хочацца, ды не загадаў яго нанава аддубасіць.

— Вось мо віно мяне разагрэе, — паўтараў, цапаючы зубамі, — магчыму йсці зараз хоць бы й у Вялікую Грэцыю.

Сілы, пачакаўшы, нейк прыплылі крыху, і тады Вініць з Хілонам выйшлі з хаты. Дарога была далёкая, бо Лінус жыў, як і большасць хрысціян, на Затыбры, недалёка ад дому Мырыям. Хілон урэшце паказаў Вініцію асабнячок, абнесены зазялененым мурам, і сказаў: — Вось тут, спадару.

— Добра, — сказаў Вініць. — Ідзі цяпер адгэтуль, але запамятай, што табе скажу: забудзь пра службу ў мяне; забудзь, дзе жыве Мырыям, Пётр і Глаўк; забудзь таксама пра гэны дом ды пра ўсіх хрысціян. Прыходзь кожны месяц да мяне, вызвольнік Дэмас выплачваціме табе па дзве штукі золата. А калі не перастанеш шпіёніць хрысціян, зноў загадаю цябе адсцёбаць або аддам у рукі прэфекту.

Хілон пакланіўся і прысягнуў: — Забуду!

А як толькі Вініць знік на закруце вуліцы, выцягнуў за ім кулак і крычма гразіў: — На Атэ ды на Фурыі! Не забуду!

Дый зноў абамлеў.

XXXIII

Вініць пайшоў проста ў дом, дзе жыла Мырыям. Перад брамаю спаткаў Назарку з выглядам крыху збянтэжаным, прывітаў яго і загадаў весці сябе ў памешканне маткі.

У кватэры, апрача Мырыям, застаў Пятра, Глаўка, Крыспа і Паўла з Тарсу, які нядаўна вярнуўся быў з Фрэгеле. Убачыўшы маладога

трыбуна, усе здзівіліся, а ён адазваўся: — Вітаю вас у імя Хрыста, Якому аддаяце шанаванне!

— Будзь слава іменю Ягонаму навекі!

— Бачыў я вашу сумленнасць і дазнаў дабрыні, дык прыходжу як прыяцель.

— І паздраўляем цябе як прыяцеля, — адказаў Пётр. — Сядай і падзялі з намі хлеб-соль, як госць.

— Сяду і падзялю з вамі хлеб-соль, анно перш выслухайце мяне ты, Пётра, і ты, Паўле з Тарсу, каб пазналі шчырасць маю. Ведаю, дзе знаходзіцца Лігія, іду з-пад дома Лінуса, суседняга тут. Маю права ад цэзара забраць Лігію, маю ў горадзе каля пяцісот нявольнікаў; мог бы акружыць ейнае прытулішча ды схаваць яе, аднак, бачыце, не зрабіў я гэнага й не зраблю.

— Хай Бог багаславіць цябе за гэта й ачысціць тваё сэрца, — сказаў Пётр.

— Дзякую табе, але паслухайце мяне далей: не даканаў я таго, хоць жыву з пакутаю страшэннаю і тугою. Упярод, як яшчэ не ведаў я вас, быў бы напэўна забраў яе і затрымаў сіламоц, але вашая цнота й навука, хоць яе не прызнаю, змяніла мне душу так, што не адважваюся ўжо на гвалтоўнасць.

Сам не ведаю, чаму так сталася, але так ёсць! Вось жа прыходжу да вас: дайце мне яе за жонку, а я прысягну вам, што не толькі ёй не забараню вызнаваць Хрыста, але і сам вучыцімуся Ягонай навукі.

Гаварыў, трымаючы высока голаў, голасам станоўкім, але быў, аднак, расчулены, і ногі пад паласатаю накідкаю дрыжалі, а як па словах ягоных настала маўчанне, пачаў гаварыць далей, як бы маніўся ўпярэдзіць непамысны адказ: — Ведамы мне перашкоды, але кахаю яе, даражэй мне яна за ўласныя вочы, і хоць я яшчэ не хрысціянін, непрыяцелем не буду ні вашым, ні Хрыстовым. Хачу перад вамі быць у праўдзе, каб маглі мне верыць. Гавару вам праўду, хоць магу гэта прыплаціць жыццём. Іншы сказаў бы мо: «Ахрысцеце мяне!» — я кажу: «Асвяцеце мяне!» Веру, што Хрыстус уваскрос, бо аб гэтым сведчаць людзі, якія жывуць праўдай, якія бачылі Яго па смерці. Веру, бо сам бачыў, як вашая навука плодзіць цноту, справядлівасць і міласэрнасць, а не злачынства, за якое вас чэрняць. Мала яе дагэтуль пазнаў. Балазе ад вас, з вашых учынкаў, балазе ад Лігіі ды з гутарак з вамі. Адыж, кажу вам: і ўва мне штосьці яна ўжо змяніла. Трымаў я даўней у жалезнай руцэ маю службу — цяпер не магу. Не ведаў літасці — цяпер ведаю. Раскашаваўся распустаю — цяпер уцякаю з ставу Агрыпы, бо ўва мне сэрца бурылася ад абрыды. Даўней верыў у нахабства — сяння яго выракаюся. Паверце, сам сябе не пазнаю, абрыдлі мне банкеты, абрыдла віно, песні, вянкі й цытры, абрыдзеў двор цэзара, і нагасць балаўніц, і ўсе буянствы.

А як уяўлю сабе, што Лігія бы снег у гарах, дык тым больш яе кахаю; а як падумаю, што навука ваша робіць яе такою, дык мілую і гэну навуку і жадаю яе! Але ж не разумею яе, не ведаю, ці магчыму ёю жыць, ці стрывае яе мая ўдача, дык і жыву ў няпэўнасці й пакутах, не раўнуючы як у цямніцы.

Тут бровы яму насупіліся болем, зачырванеўся твар, гаварыў далей нервова, з большым уздымам: — Бачыце! Пакутую з кахання і змуроку. Казалі мне, што ў вашай навуцы не астоіцца ні жыццё, ні людская радасць, ні шчасце, ні права, ні парадак, ні ўлада, ні рымскае валадарства, няўжо гэта так? Казалі мне, што вы шалёныя людзі; скажэце, што прыносіце нам? Ці каханне ёсць грахом? Ці адчуванне радасці ёсць грахом? Ці жаданне шчасця ёсць грахом? Ці вы — непрыяцелі жыцця? Ці хрысціянін мусіць быць абавязкова жабраком? Ці канчаткова мушу выракацца Лігіі? Якая ваша праўда? Учынкі вашы і словы празрыстыя, бы крынічная вада, але якое ж дно тае вады? Бачыце хіба маю шчырасць.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Сочинения в двух томах

Майков Аполлон Николаевич
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Сочинения в двух томах

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Собрание сочинений. Том 5

Энгельс Фридрих
5. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
история
философия
политика
культурология
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том 5

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне