Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Колькі ж разоў я праклінаў яго падчас журбы, але, можа, гэта памысны трап, бо інакш не пазнаёміўся б я з хрысціянамі ды не зразумеў бы цябе.

— Вер мне, Марк, — адказала Лігія, — гэта Хрыстус вёў цябе да сябе гэтаю дарогаю.

Вініць зрабіў галавою жэст здзіўлення.

— Праўда! — жыва прытаківаў. — Усё так дзіўна сплялося, што я, гукаючы цябе, знайшоў хрысціянства… У Острыянуме з подзівам слухаў Апостала, бо такіх рэчаў ніколі не чуў. Ты малілася за мяне?

— Так! — цвердзіла Лігія.

Прайшлі міма абзелянелага летніка і падыйшлі да мейсца, дзе Урсус, задавіўшы Кратона, кінуўся на

Вініція.

— Тут, — кажа юнак, — каб не ты, быў бы мне канец.

— Не згадвай і не дакарай яму за гэта.

— Ці ж я мсціўся б яму за тое, што цябе бараніў? Вызваліў бы зараз, калі б ён быў нявольнікам.

— І Аўлюсы яго даўно вызвалілі б.

— Памятаеш, — прыгадваў Вініць, — як я маніўся цябе аддаць Аўлам?

Але ты не хацела, бо мог бы даведацца аб гэтым цэзар і мсціцца над імі. Ну а цяпер магчымеш з імі спатыкацца даўспадобы.

— Як гэта, Марк?

— Кажу «цяпер», а маю на думцы тую хвіліну бяспечную, калі будзеш ужо маёю. Так!.. Бо калі б цэзар, даведаўшыся, спытаў, што я зрабіў з закладніцай, якую мне паверыў, адкажу: «Звянчаўся з ёю, і да Аўлаў ходзіць з мае волі». Ён доўга не будзе ў Анцыюме, бо яму хочацца ў Ахайю, а хоць бы й забавіўся, не патрабую спатыкацца з ім штодзень. Як Павал навучыць мяне вашае веры, зараз прыйму хрост і вярнуся сюды, адсвяжу прыязнь з Аўламі, якія на днях вернуцца ў горад, і не будзе ўжо перашкод, а тады забяру цябе і пасаджу ля майго вогнішча. О carissima, carissima!

Сказаўшы гэта, выцягнуў рукі, казаў бы неба заклікаў у сведкі свайго кахання, а Лігія, падняўшы на яго палаючыя вочы, дасказала: — І тагды прысягну: «Дзе ты, Кай, там і я, Кая».

— Не, Лігія! — адазваўся Вініць. — Прыракаю табе, што ніколі ніводная жанчына не была, можа, так паважана ў доме, як ты будзеш у мяне.

Праз хвіліну йшлі моўчкі, не могучы змясціць у грудзях шчасця, раскаханыя ў сабе, падобныя да пары бостваў, так прыгожыя, як бы іх разам з кветкамі вычаравала вясна.

Затрымаліся ўрэшце пад цыпрысам недалёка ўваходу ў дом. Лігія абаперлася ля дрэва, а Вініць пачаў прасіць дрыжачым голасам: — Загадай Урсусу прынесці ад Аўлаў да мяне твае манаткі й забаўкі.

А яна, зачырванеўшыся, бы ружа ці зарніца, перасцерагла: — Звычай дыктуе йнакш… — Я ведаю. Заносіць звычайна пронуба [48] за сужэнкаю, але ты зрабі для мяне вынятак. Я забяру іх з сабою ў маю віллу да Анцыюма, і будуць мне прыгадваць цябе.

Згарнуў рукі, бы дзіцянё, і налягаў далей:

48

Матрона, павучаючая аб абавязках жонкі (заўвага аўтара).

— Пампонія на днях вернецца, дык зрабі мне прыемнасць, дзіва, зрабі, carissima мая!

— Хай Пампонія зробіць, як захоча, — адказала Лігія, румянячыся на ўспамін «пронубы».

Ды зноў замоўклі, каханне прыпыняла ім дух у грудзях. Лігія апіралася плячыма аб цыпрыс, з белым, як кветка, абліччам, з вачыма апушчанымі і жыва хвалюючымі грудкамі, а Вініць мяняўся на твары, бляднеў. У паўднёвай цішыні чулі біццё сваіх сэрцаў, упоеныя, раскашуючыся ўсім, што іх акружала.

У дзвярах з’явілася Мырыям і запрасіла іх на

полудзень. Заселі разам з Апосталамі, якія глядзелі на іх з уцехаю, як на новае пакаленне, што па іхняй смерці прахоўваціме і засяваціме зерне новае навукі. Пётр ламаў і багаславіў хлеб; на ўсіх абліччах была пагода, нейкае вялікае шчасце напаўняла гэту хату.

— Ну дык бачыш, — адазваўся ўрэшце Павал, звяртаючыся да Вініція, — якія мы непрыяцелі жыцця й радасці.

А той адказаў: — Ведаю ўжо, як ёсць, ніколі я не быў так шчаслівы, як між вамі.

XXXV

Вечарам таго ж дня Вініць, ідучы праз Форум дамоў, убачыў пры ўваходзе на Вікус Тускус залочаную лектыку Пятронія, якую несла васьмёх бітынцаў, і, затрымаўшы іх ківом рукі, падыйшоў да фіранак.

— Прыемнага й салодкага сну! — адазваўся, смеючыся, да соннага Пятронія.

— Ах, гэта ты! — кажа, схамянуўшыся, Пятроні. — Так! Крыху прыдрамаў, бо пагуляў ноч на Палатыне. Выбраўся вось купіць што для лектуры да Анцыюма… Што чуваць?

— Ходзіш па кнігарнях? — спытаў Вініць.

— Але. Не хочацца разварочваць бібліятэкі, дык прызапашваюся на дарогу. Ці праўда, выйшлі новыя творы Музонія й Сэнэкі? Шукаю таксама Пэрсыя і аднаго выдання эклогаў Віргілія, якога не маю. Ох, як я змучаны!

Як баляць рукі ад здымання навояў з пруткоў!.. Бо за адным заходам хочацца й тое й сёе пабачыць. Быў у Авіруна, у Атракта, на Аргілетум, а перад тым шчэ ў Созывушаў на Вікус Сандалярыюс. На Кастара! Як мяне сон марыць!..

— Ты быў на Палатыне, дык я цябе павінен пытаць, што чуваць? Або ведаеш што? Адашлі лектыку і кніжкі ды хадзем да мяне. Пагутарым пра Анцыюм ды йшчэ аб нечым.

— Ладна, — адказаў Пятроні, выхіляючыся з лектыкі. — Адыж мусіш ведаць, што пазаўтра выбіраемся да Анцыюма.

— Скуль бы я меў ведаць?

— На якім ты свеце жывеш? Дык, знача, я першы табе звяшчаю навіну?

Так! Будзь гатовы на пазаўтра на раніцу. Гарох на алею не дапамог, хустка на грубым карку не дапамагла, і Рудабароды ахрып. Дык няма чаго й гутарыць пра адклад. Праклінае Рым і ягонае паветра на чым свет стаіць, рад бы яго з зямлёю змяшаць, агнём спаліць, прагне як найхутчэй мора. Смурод гэты, кажа, што нясе вецер з вузкіх вуліц, у труну яго загоніць. Сяння зложаны па ўсіх святынях ахвяры, каб голас ягоны аздаравеў — і гора ўсяму Рыму і сенату, калі хутка не аздаравее!

— Не было б чаго ехаць тады ў Ахайю.

— Або ж наш боскі цэзар толькі адзін гэты талент мае? — адказаў, смеючыся, Пятроні. — Выступіў бы на алімпійскіх ігрышчах як паэт з сваім «Пажарам Троі», як квадрыгіст, як музыка, як атлет, а нат як танцор і пабраў бы напэўна ўсе кароны рэкордантаў. А ці ведаеш, ад чаго тая малпа ахрыпла? Учора захацелася яму дараўняцца ў танцы да нашага Парыса і танцаваў нам «Прыгоды Леды», пры гэтым спацеў і прастудзіўся. Увесь быў мокры й клейкі, як уюн, свежа выняты з вады. Змяняў маскі адна за другою, круціўся, як верацяно, махаў рукамі, бы п’яны матрос, аж гідасць брала, гледзячы на той трыбух на саламяных ножках. Парыс вучыў яго нешта са два тыдні, ну але ж уяві сабе Агенабарба як Леду або як бога-лебедзя! Добры лебедзь! Няма чаго казаць! А шчэ ж маніцца публічна выступаць з гэнай пантамімай, наўперад у Анцыюме, а пасля ў Рыме.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Сочинения в двух томах

Майков Аполлон Николаевич
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Сочинения в двух томах

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Собрание сочинений. Том 5

Энгельс Фридрих
5. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
история
философия
политика
культурология
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том 5

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне