Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

— Дык яшчэ адно пытанне: ці ты ўжо стаўся хрысціянінам?

— Дагэтуль — не, але Павал з Тарсу едзе са мною і выкладаціме мне навуку Хрыстову, а пасля прыйму хрост, бо тое, што ты казаў, быццам яны непрыяцелі жыцця, ёсць няпраўдай.

— Дык тым лепш для цябе й для Лігіі, — адказаў Пятроні, па чым, даючы знак здзіўлення, гаварыў як бы сам сабе: — Дзівосная рэч, як тыя людзі ўмеюць здабываць вызнавальнікаў, і як тая сэкта шырыцца!

Вініць падхоплівае з запалам, годным сапраўднага хрысціяніна: — Так! Тысячы, дзесяткі тысяч ёсць у Рыме, у гарадох Італіі, Грэцыі й Азіі. Ёсць хрысціяне ў легіях, сярод прэторыянаў, ёсць і ў самым палацы цэзара. Вызнаюць гэтую навуку нявольнікі й грамадзяне, бедныя й багатыя, плебс і патрыцыят. Няўжо не ведаеш, што й некаторыя Карнэліюсы таксама хрысціяне, што хрысціянкай ёсць Пампонія Грэцына, што была ёю, падобна, Актавія, а ёсць Актэ? Так, гэта навука авалодвае свет, і яна адна можа яго адрадзіць. Не паціскай

плячыма, бо хто ведае, ці за месяц або за год сам яе не прыймеш.

— Я? — наставіўся Пятроні. — Не, на сына Леты! Я не прыйму яе, хоць бы ў ёй была мудрасць людская й боская… Гэта вымагала б працы, а я не люблю натугі… Гэта вымагала б самаадрачэння, а я не люблю ў жыцці чагонебудзь зракацца. З тваёй натурай, падобнай да агню й вару, заўсёды магло штось падобнае прыдарыцца, але я? Я маю свае гэмы, свае камэі, свае вазы і сваю Эўніку. У Алімп не веру, але яго сабе ўладжваю на зямлі, і буду цвісці, пакуль не праніжуць мяне стрэлы боскага лучніка або пакуль цэзар не загадае падрэзаць сабе жылы. Да таго люблю яшчэ пах фіялкаў і выгодны трыклініюм, люблю нат нашых багоў як рытарычныя фігуры і Ахайю, куды выбіраюся з нашым трыбухатым, танканогім, незраўняным, боскім цэзарам, аўгустам, Перыяданіцэсам, Геркулесам, Нэронам!

Гэта выгаварыўшы, падгумарыўся на сам толькі ўспамін, што мог бы прыняць навуку галілейскіх рыбакоў, і пачаў паўголасам падспёўваць:

Ухарашу я ў міртовую зелень мой меч Ў Гармадыёса й Арыстагітана след…

Але перарваў, бо дакладчык звясціў прыход Эўнікі. Незабаўна падалі й вячэру, падчас якое пасля некалькіх песень, адпяяных цытрыстам, Вініць расказваў Пятронію пра адведзіны Хілона, пра крывавую расправу з ім, пра зроджаны падчас тае расправы намер ісці проста да Апостала. На гэта Пятроні, зноў сонны, ударыўшы сябе ў лоб, сказаў: — Думка была добрая, калі вынік добры. А што да Хілона, дык я даў бы яму залатнікоў з пяць, а калі жадаў бы адсцёбаць, дык трэ было і ўвогуле засцёбаць, бо хто ведае, ці не будуць яму яшчэ кланяцца сенатары, як сяння кланяюцца нашаму рыцару-шаўцу Ватынію. Дабранач!

І, паздымаўшы вянкі, пачалі разам з Эўнікай збірацца дамоў, а як выйшлі, Вініць засеў у бібліятэцы і так пісаў да Лігіі: «Хачу, каб пісьмо гэта, як толькі адкрыеш твае цудоўныя вочы — о боская! — сказала табе: добры дзень! Таму сяння пішу, хоць узаўтра бачыцімемся.

Цэзар да Анцыюма выязджае пазаўтра, і я — эгэў! — мушу з ім ехаць. Я ж ужо тлумачыў табе, што не паслухаць — гэта смерць, а я цяперака не меў бы адвагі памерці. Але, калі ты не хочаш, напішы слоўца, дык застануся, а Пятроні старацімецца адвярнуць як-небудзь небяспеку. Сяння ў радасным дню я раздаў падарункі ўсім нявольнікам, а тых, што праслужылі ў маім доме дваццаць гадоў, завяду ўзаўтра да прэфекта і вызвалю. Ты, любка, павінна гэта пахваліць, бо гэтага вымагае твая салодкая навука, а па-другое, зрабіў гэта для цябе. Скажу заўтра, што ты ім дала вольнасць, хай табе дзякуюць і славяць імя тваё. Сам затое аддаюся ў няволю шчасцю й табе, і бадай бы ніколі не дачакаўся вызвалення!

Пракляты той Анцыюм і Агенабарбава выправа! У тры-чатыры столкі шчаслівейшы я, што не такі эрудыт, як Пятроні, бо, можа, мусіў бы ехаць у Ахайю. Тым часам часіны гэнае разлукі саладзіціму сабе ўспамінамі аб табе. Калі магчыму вырвацца, асядлаю каня і прыскочу ў Рым, каб вочы нацешыць тваім воблікам, а вушы напаіць тваім салодкім галаском. Калі не магчыму — прысылаціму нявольніка з пісьмамі. Здароўлю цябе, боская, абыймаючы твае ногі. Не гневайся, што заву цябе боскай. Калі забароніш — паслухаю, але сяння яшчэ не ўмею інакш. Здароўлю цябе з будучага твайго дому — усёй душой!»

XXXVI

Было ведама ў Рыме, што цэзар па дарозе маніцца адведаць Остыю, а больш за ўсё найвялікшы мараплаў на свеце, які нядаўна быў прывёз збожжа з Александрыі, ды адтуль надбярэжнаю дарогаю лучыць да Анцыюма. Загады ўжо былі выданы перад некалькімі днямі, дзеля таго ад самага рання пры Порта Остыенсіс тоўпіліся грамады мясцовага зброду й чужаземцы з усіх краёў свету, каб паразяўляцца на цэзарскі паход, з якога рымскі плебс ніколі не мог надзівіцца. Да Анцыюма дарога была не цяжкая дый не далёкая, а ў самым курорце, які складаўся з камфортавых палацаў і віллаў, льго было знайсці ўсякія выгоды, а нат і вынайдаваны тагдышні збытак. Цэзар, аднак, меў звычай браць у дарогу з сабою ўсё, што дыктавала ўспадоба, пачаўшы ад музыкальных інструментаў і дамавога знадоб’я ды канчаючы на статуях і мазаіках, якія былі ўкладаныя нат і падчас кароткіх папасаў. З тае прычыны ехалі з ім цэлыя грамады слугаў, не кажучы ўжо аб прэторыянскіх кампаніях ды аўгустыянах, з якіх кожны таксама меў сваю світу нявольнікаў.

Таго ж дня на світанні пастухі з Кампаньі, загарэлыя на твары, з казлячымі скурамі на нагах, перагналі праз браму пяць сотак асліц, каб Папея назаўтра па прыездзе да Анцыюма магла

сваім штодзённым звычаем выкупацца ў іхнім малацэ. Суталака з уцешлівым смехам прыглядалася ў хмарах пылу расцяляпаным доўгім вушам табуна ды весела прыслухоўвалася лясканню пастуховых бізуноў і галёканню. Як вуліца апаражнілася ад стада, рынуўся на дарогу рой замятальнікаў і, ачысціўшы яе добра, пачаў пасыпаць пініевым зялёным шпіллём ды кветкамі. Натоўп талкаваў сабе, што ўся дарога да Анцыюма так будзе прытрэсена квяццём, назбіраным з прыватных навакольных агародаў, а нат і дорага закупленым пры Порта Мугіёніс ад кветачніц-гандлярак. З кожнай гадзінай рунда збольшвалася. Некаторыя папрыводзілі цэлыя сем’і, а каб не доўжылася, прыладжваліся на каменнях, прыгатаваных пад новую святыню Цэрэры, і спажывалі сабе прандыюм пад голым небам. Дзе-нідзе збіраліся гурткі на чале з бывальцамі, якія расказвалі аб цэзарскім выездзе ды наагул аб падарожжах і дзівах-дзівосах свету, найбольшымі знаўцамі тут аказваліся маракі й старыя, маючыя выслугу гадоў, ваякі з далёкіх паходаў. Гарадскія дамаседы, што ніколі ў жыцці далей не бывалі, як на вія-Апія, слухалі з подзівам аб індыйскіх і арабскіх дзівосах, аб Брытанскіх архіпелагах, дзе на нейкай атоцы Брыяр мучыў соннага Сатурна, дзе жылі духі, аб краёх гіпербарэйскіх ды марох замерзлых, як шумелі й раўлі воды акіяну падчас занурання ў ягоную пучыну заходзячага сонца. Падобным роспаведам рымская галайстра лёгка верыла, бо таму верылі нават такія людзі, як Пліній і Тацыт. Талкавалі і аб тым мараплаве, што быццам на два гады вёз пшаніцы, не лічучы чатырохсот падарожных і столькі ж абслугі ды многа дзікіх звяроў для летніх ігрышчаў. Выклікала гэта ў народзе агульную прыхільнасць да цэзара, які не толькі карміў, але й весяліў народ. Усе рыхтаваліся да гарачага прывітання.

І вось паказаўся аддзел нумідыйскіх конных прэторыян. Былі яны апранутыя ў жоўтыя ўніформы з чырвонымі падпяразкамі ды з вялікімі завушніцамі, кідаючымі залаты водбліск на іхні чорны твар. Вастрыё іхніх бамбукавых пікаў полымем гарэла на сонцы. Прайшлі яны, зачаліся провады, падобныя да працэсіі. Натаўпы ціснуліся, каб прыгледзецца бліжэй хараству, але падаспелі аддзелы пешых прэторыянаў і, устанавіўшыся ўздоўж з аднаго і з другога боку брамы, пільнавалі доступу да дарогі. Наўпярод ішлі фургоны з пурпуровым, фіялетавым, снежна-белым матар’ялам ды іншым прыладдзем для палаткаў ад сонца, усходнія дываны, цыпрысавыя сталы, кавалкі мазаік, кухоннае знадоб’е, клеткі з птаствам з Усходу, Поўдня й Захаду, якіх мазгі або языкі йшлі на цэзарскі стол, і амфары з віном, і кашы з садавінаю. Далікатнейшыя рэчы, каб не згінулі ці не пабіліся, былі несены пешымі нявольнікамі. Цэлыя сотні людзей неслі мастацкія вазы, статуэткі з карынскае медзі, асобна неслі вазы этрускія, асобна грэцкія, асобна залатое суддзё, срэбнае або з александрыйскага шкла. Паміж іх ішлі невялікія групкі прэторыянаў пешых і конных, а над кожным нявольніцкім гуртком цікаваў даглядчык з бізуном з жалезнымі й алавянымі канчурамі замест ляскаючага ўчкура. Паход людзей, нясучых кемна і ўважна цэзарскае знадоб’е, падобны быў на рэлігійную працэсію, а падабенства станавілася выразнейшым, калі пачалі несці музычнае прыладдзе цэзара й дваран. Відаць былі гарфы, грэцкія лютні, гебрайскія лютні й егіпецкія ліры, формінгі, цытры, пішчалкі, даўгія павыгінаныя буцыны й цымбалы.

Гледзячы на гэнае мора інструментаў, палыскуючых на сонцы золатам, бронзам, дарагім каменнем і перламутрам, можна было падумаць, што сам Апалон ці Бахус выбраліся ў падарожжа па свеце. Затым з’яўляюцца важныя карукі, поўныя штукароў, танцораў, танцорак, прыгожа згрупаваных, з тырсамі ў руках. За імі ехалі нявольнікі не для абслугі, але для збытку: дзяўчаткі й хлапчаняты, выбраныя з цэлае Грэцыі й Малое Азіі, даўгавалосыя або кучаравенькія ў залатых сетках, падобныя да амуркаў, чароўнага выгляду, але пакрытыя грубым слоем касметыкі, каб вецер, бач, не апаліў далікатнае іхняе скуры.

І зноў ступаў прэторыянскі аддзел велізарных сыкамбраў, барадатых, ясна- і рудавалосых, блакітнавокіх. Перад імі імагінарыі неслі рымскія арлы, табліцы з надпісамі, статуэткі багоў рымскіх і германскіх, а ўрэшце — статуэткі цэзара. З-пад вопраткі і ваяцкіх панцыраў відаць былі моцныя, загарэлыя, здольныя валадаць цяжкою зброяй рукі. Зямля стагнала пад іхнім роўным цяжкім ходам, а яны, казаў бы сведамыя сваёй сілы, якую маглі паказаць нат і супраць самога цэзара, важна пазіралі на вулічную чэрнь, відаць забыліся, што многія з іх прыйшлі сюды ў ланцугох. Але была іх невялікая толькі жменя, бо галоўныя прэторыянскія сілы заставаліся ў кватэрах на мейсцы дзеля старажавання гораду й трымання яго ў дысцыпліне. За імі вялі ездавых львоў і тыгрысаў Нэрона, каб было што запрэгчы на выпадак, калі б Нэрону заманілася наследваць Дыонізаса. Вялі іх гіндусы й арабы на сталёвых ланцугох з петлямі, але так упрыгожаныя кветкамі, як бы з самых кветак сплеценыя. Асвоеныя дазнанымі бестыярамі звяры пазіралі на масы народу сваімі соннымі зялёнымі зекрамі, часамі падыймалі вялікія галовы, уцягаючы храпліва ноздрамі людскі пот ды аблізваючы шурпаватым языком пашчу.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Сочинения в двух томах

Майков Аполлон Николаевич
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Сочинения в двух томах

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Собрание сочинений. Том 5

Энгельс Фридрих
5. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
история
философия
политика
культурология
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том 5

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне