Quo Vadis
Шрифт:
Адчайныя і мсцівыя думкі абселі, як вараннё, голаў Вініція. Ну, а каб гэта яму спрабаваць? Род Вініціяў, які аж да апошняга часу меў шэрагі консулаў, даволі знаны быў у Рыме. Народу патрэбнае толькі прозвішча. Адыж раз ужо ледзь не дайшло да бунту за кару смерці чатырохсот нявольнікаў прэфекта Пэданія Сэкунда, а што ж было б сяння, падчас найбольшае злыбяды, перавышаючае амаль усе, якія Рым на працягу васьмі вякоў перажываў? Хто возьме пад зброю квірытаў, думаў Вініць, той бессумніўна зваліць Нэрона і сам убярэцца ў пурпуру. Дык чаму б яму гэтага не даканаць? Быў дужэйшым, бадзёршым ды малодшым за іншых аўгустыянаў… Нэрон меў пад загадам, праўда, трыццаць легіёнаў, раскватараваных на рубяжох дзяржавы, але ці ж і гэныя легіі ды іхнія правадыры не ўзбурацца на вестку аб спаленым Рыме і ягоных святынях?.. А тады ён, Вініць, стаўся б цэзарам. Адыж хадзіў у сваім часе сярод аўгустыянаў пошапт, быццам нейкі вяшчун варажыў пурпуру Атону. Чым жа ён горшы? Можа, і Хрыстус памог
Але думкі гэныя, выбухнуўшыя з ягонай галавы, бы сноп іскраў з палаючага дому, так і загаслі хутка, як тыя іскры. Перад усім трэ было як найхутчэй Лігію ратаваць. Прыглядаўся цяпер бядзе зблізку, дык зноў апанавала яго трывога, а бачачы мора вагню й дыму, бачачы страшэнную рэчаіснасць, тая надзея, што Пётр выратуе Лігію, замерла зусім у ягоным сэрцы. Роспач агарнула яго зноў, дык, выкараскаўшыся на віа-Портуэнсіс, вядучую проста на Затыбра, апамятаўся аж у браме, дзе пачуў тое самае, што казалі яму ўцекачы: большая частка таго кварталу не была абнята яшчэ пажарам, хоць агонь у некалькіх мяйсцох перакінуўся ўжо за рэчку.
Затыбра, аднак, было поўнае дыму і ўцякаючага народу, праз які цяжэй было пралезці ў глыбіню, бо людзі, маючы больш часу, выносілі й ратавалі больш маёмасці. Галоўная Партовая дарога была ў многіх пунктах зусім ёю завалена, а каля Наўмахіі Аўгуста высіліся аж цэлыя стосы. Цяснейшыя завулкі, у якіх тоўпіўся гусцейшы дым, былі проста недаступныя. Жыхары ўцякалі адтуль тысячамі. Вініць спатыкаў па дарозе страшэнныя эпізоды.
Не раз дзве людскія ракі, плывучыя з процілеглых бакоў, спаткаўшыся ў цесным праходзе, напіралі адна на другую і змагаліся з сабою назабой. Людзі біліся й талачылі адны другіх. Сем’і ў сумятні губляліся, маткі роспачна заклікалі дзяцей, Вініцію валасы ўставалі на ўспамін, што мусіла дзеецца бліжэй агню. Сярод вераску і суталакі цяжка было чаго дапытацца або допыты зразумець. Час ад часу каціліся новыя хвалі дыму з-за ракі, чорнага і так цяжкага, поўзаючага па зямлі, закрываючага дамы, людзей і ўсю рухлядзь так, як закрывае цёмная ноч. Але вецер, выкліканы пажарам, развяваў яго, і тады Вініць мог прабірацца далей да завулку, на якім стаяў дом Ліна. Гарачыня ліпнёвага дня, уздвоеная жагою ад пажару, сталася невыноснаю. Дым выгрызаў вочы, у грудзёх займала дух. Нат і тыя жыхары, якія не спадзяваліся, што пажар перабярэцца цераз раку, ды сядзелі дагэтуль у дамох, пачалі ўцякаць, і сумятня пабольшвалася з кожнай часінай. Вініціевы прэторыяне засталіся ззаду. У натоўпе нехта параніў молатам яму каня, які пачаў кідацца з закрываўленым лбом, станавіцца дуба й наравіцца. Пазналі па багатай вопратцы аўгустыяніна, і зараз жа пачалі разлягацца крыкі: «Смерць Нэрону й ягоным падпалячом!»
І вось прыйшла хвіліна грознае небяспекі, сотні кулакоў паднялося супраць Вініція, але спуджаны конь вынес яго, драсуючы людзей, а хутка нахлынула новая хваля чорнага дыму, ахінаючы цемраю вуліцу. Вініць бачыць, што не праедзе, дык саскочыў з каня і пабег пехатою, туляючыся каля сцен ды ўстрымоўваючыся, каб уцякаючы натоўп яго мінаў. У душу лезла думка, што гэныя натугі дарэмныя, Лігіі можа ўжо ў горадзе й няма, магла таксама ўцячы: лягчэй было знайсці шпільку на беразе мора, чым яе ў гэнай суталацы й хаосе. Намагаўся, аднак, хоць бы за цану жыцця дабрацца да дома Ліна. Сюд-тут затрымоўваўся і праціраў вочы. Адарваўшы рог тунікі, засланяў сабе нос і вусны ды бег далей. Чым больш набліжаўся да ракі, тым страшней узмагалася гарачыня. Вініць, ведаючы, што пажар заняўся ля Вялікага Цырку, думаў спачатку, жага тая б’е ад ягонага папялішча ды ад Форум Боарыюм і ад Вэлябрума. Гарачыня станавілася ўсё больш невыноснай. Нейкі ўцякач, апошні, якога Вініць згледзеў, стары, на мыліцах, крыкнуў: «Не падыходзь да мосту Цэста! Уся атока ў вагні!» Сітуацыя рабілася безнадзейнай. На закруце да Вікус Юдаэарум, на якім стаяў дом Ліна, малады трыбун дагледзеў у хмары дыму полымя: гарэла не толькі атока, але й Затыбра, а прынамсі другі канец вулачкі, дзе жыла Лігія.
Вініць, аднак, памятаў, што дом Ліна быў у садочку, за якім ад боку Тыбру было невялічкае незабудаванае поле. Гэная згадка прыдала яму льгі.
Агонь мог затрымацца на пустой прасторы. Гэная надзея гнала яго далей, хоць кожны подых ветру прыносіў ужо не толькі дым, але тысячы іскраў, якія маглі ўзнавіць пажар з другога канца завулка і загарадзіць паварот.
Урэшце, аднак, дагледзеў праз дымную хмару цыпрысы ў агародзе Ліна.
Дамы за недабудаваным полем гарэлі ўжо, бы кастры дроў, але малая інсуля Лінава стаяла шчэ некранутай. Вініць глянуў з удзячнасцю ў неба і лучыў да яе праз гарачую задуху. Дзверы былі прычынены, піхануў іх і ўскочыў у сярэдзіну. У садку не было жывое душы, і дом выглядаў быццам зусім парожны.
— Можа, памерлі ад дыму й жагі, —
Маўчанне. Толькі гук далёкага вагню чуцён быў у цішы.
— Лігія!
Раптам чуе той жудасны рык, які чуў ужо раз у гэным садку. На недалёкай атоцы загарэўся, няйначай, віварыюм ля святыні Эскулапа, у якім усялякая зверына пачала з перапуду выць. Вініція праняла жудасць. Другі вось ужо раз, калі цалкам гарэў думкаю пра Лігію, адзываўся гэны злавесны рык, моў спагудная варажба.
Але гэта было кароткае мігавое ўражанне, бо страшнейшы ад звярынага рыку гук пажару выклікаў іншую думку: Лігія не адгукнулася, праўда, але магла быць у загрожаным будынку абамлелая або прыдушаная дымам. Вініць ускочыў у сярэдзіну дому. У малым атрыюме была пустата й цемра ад дыму. Шукаючы вобмацкам дзвярэй да кубікулаў, прыкмеціў мігатлівую лямпачку і, падыйшоўшы, бачыць лярарыюм, у якім замест ляраў быў крыж. Пад тым крыжам палаў святлічок. Праз голаў маладога катэхумена маланкаю прабегла думка, што гэны крыж ссылае яму той светачык, з якім магчыме знайсці Лігію, дык узяў яго ды пачаў шукаць кубікулаў. Знайшоўшы адно, адсунуў заслону — няма нікога.
Вініць быў пэўны, што гэта быў кубікулюм Лігіі, бо на сценах вісела ейная вопратка, на ложку ляжаў капітыюм [59] . Вініць схапіў яго, пацалаваў і, закінуўшы на плечы, пайшоў далей шукаць. Дамок быў малы, дык хутка перагледзеў усе каморы, а нат і падзямелле. Нідзе нікога ані духу. Было аж надта відавочным, што Лігія, Лін і Урсус разам з іншымі мяшчанамі гэнага кварталу мусілі ўцякаць ад пажару. «Трэ шукаць іх у натоўпе, за брамамі гораду», — праімчалася праз голаў Вініцію.
59
Самая сподняя кашуля, якую жанчыны насілі на голым целе (заўвага аўтара).
Не здзівіла яго надта тое, што не спаткаў іх на віа-Портуэнсіс, бо маглі з Затыбра выйсці з процілеглага боку да Ватыканскага ўзгорку. Добра й тое, што ўцалелі прынамсі ад агню. Вініцію зваліўся камень з грудзей. Ведаў, праўда, як цяжка было ўцякаць, але думка пра сілу Урсуса пацяшала яго. «Трэба мне цяпер, — казаў сабе, — уцякаць адгэтуль, прабрацца праз агароды Даміцылі ў агароды Агрыпіны. Там іх знайду. Дым тамака не страшны, бо вецер вее з Сабінскіх гораў».
Час было сапраўды яму ўцякаць, ратавацца, бо хваля агню шугала з боку атокі штораз бліжэй, а клубы дыму амаль зусім прысланілі завулак. Святлік, з якім рабіў пошукі ў доме, згас ад прахвату паветра. Вініць, выскачыўшы на вуліцу, бег прытка цяперака да віа-Портуэнсіс, у той самы бок, адкуль прыйшоў, а пажар, казаў бы, даганяў яго сваім агністым подыхам, то ахутваючы дымам, то абсыпаючы іскрамі, якія падалі яму на валасы, на шыю, на вопратку. Туніка ў некалькіх мяйсцох пачала жаляць, але ён не звяртаў на гэта ўвагі і бег далей, баючыся, каб не задыхнуцца ад дыму. У вуснах чуў смак сажы й смаліны, горла і лёгкія пяклі з гарачкі, як агнём. Кроў падшыбала яму да галавы так, што часамі рабілася ажно ўваччу ўсё чырвоным. Тады казаў сабе ў душы: «Гэта жывы агонь! Лепш мне кінуцца на зямлю й загінуць». Бег мучыў яго штораз больш. Галава, шыя і плечы абліваліся потам, а той пот паліў яго, бы гарачы вар. Каб не імя Лігіі, якое паўтараў сабе ў думцы, каб не ейны капітыюм, якім абкруціў сабе вусны, не вытрымаў бы.
Цераз некалькі хвілін пачаў, аднак, ужо не пазнаваць завулка, кудою бег.
Паволі траціў прытомнасць, памятаў толькі, што трэба ўцякаць, бо на адкрытым полі чакае яго Лігія, якую абяцаў яму Апостал Пётр. І нагла агарнула яго нейкая дзіўная, напаўгарачкавая, падобная да перадсмяротнай візыі, пэўнасць, што мусіць яе ўбачыць, павянчацца, а потым адразу памрэ. Бег ужо як п’яны, сланяючыся. Нараз у страхотным вогнішчы штосьці змянілася. Усё, што дагэтуль толькі тлела, шуганула, відаць, адным морам полымя, вецер перастаў наганяць дым, а той, што клубіўся ў завулках, сагнаў шалёны гон распаленага паветра. Подых той гнаў цяпер мільёны іскраў так, што Вініць бег у плойме іх; затое лепш бачыў усё перад сабою і ў моманце, калі меў ужо ўпасці, згледзеў канец завулка. Гэта прыдало яму сіл. Абмінуўшы нарожную камяніцу, сыйшоў у вуліцу, якая вяла да віа-Портуэнсіс і да Кадэтанскага поля. Іскры перасталі яго даганяць. Уявіў сабе, што калі ўздужае дабегчы да Партовае дарогі, дык уцалее, хоць бы й прыйшлося яму там абамлець.
У канцы вуліцы бачыць зноў як бы хмару, загароджваючую выхад. «Калі гэта дым, — падумаў, — дык ужо не прайду». Бег астанкамі сіл. Скінуў з сябе туніку, загарэўшуюся ад іскраў, якая пекла яго, бы сарочка Насусава, і ляцеў нагі, маючы на галаве толькі капітыюм Лігіі. Дабегшы бліжэй, распазнаў, што гэна не быў дым, толькі хмара пылу, з якое далятаў людскі крык.
— Зброд абкрадае дамы, — кажа сабе.
Бег туды. Усё ж такі былі там людзі, дадуць яму помач. Спадзеючыся яе, пачаў, бегучы, крычаць ратунку. Але гэта ўжо была ягоная апошняя натуга: уваччу яму пачырванела шчэ горш, у грудзях не хапіла зяхання, у касцях — сілы. Упаў.
Свет Черной Звезды
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Судьба
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
рейтинг книги
Советник 2
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Чехов. Книга 2
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Младший сын князя
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем
Проза:
роман
рейтинг книги
