Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Дачулі, аднак, яго, а дакладней — дагледзелі, і двух чалавек падбеглі на помач з вадою. Вініць, які ўпаў ад знямогі, але не страціў прытомнасці, хапіў аберуч судзіну з вадою і прагавіта выпіў да паловы.

— Дзякую… — кажа. — Пастаўце мяне на ногі, далей сам пайду!

Другі чалавек абліў яму вадою голаў, разам удвух паднялі яго з зямлі й панеслі ў сваю грамаду, дзе абступілі яго іншыя, аглядаючы кругом, ці не скалечыўся надта. Спагадная іхняя рупнасць зацікавіла Вініція.

— Людзі, — спытаўся, — хто вы такія?

— Разбураем дамы, каб пажар не мог дайсці да Партовае дарогі, — адказаў адзін з работнікаў.

— Успамаглі вы мяне ў бядзе. Дзякую вам.

— Нам не можна адмаўляць помачы, — адазвалася некалькі галасоў.

Тады Вініць, які ад самага рання глядзеў на адзічэлы натаўп, на разбоі і грабеж, зірнуў уважней

на прысутных і кажа: — Хай вам адплаціць… Хрыстус.

— Слава Яму! — адазваўся цэлы хор галасоў.

— Лінус?.. — пачаў Вініць.

І не мог дакончыць пытання ды дачакаць адказу, ад перачулення ды знямогі абамлеў. Апрытомнеў аж на полі Кадэтанскім, у садзе, абступлены некалькімі жанчынамі і мужчынамі, і першыя словы, якія ледзь вымавіў, былі: — Дзе Лін?

Праз момант не было адказу, пасля нейкі знаёмы Вініцію голас кажа: — За Намэнтанскаю брамаю, выйшаў да Острыянума… два дні таму… Pax табе, перскі валадару!

Вініць падняўся, сеў і бачыць перад сабою Хілона. А грэк далей: — Дом твой, спадару, пэўна, згарэў, бо Карыны ў вагні, але ты заўсёды багаты будзеш, як Мідас. Ох, што за няшчасце! Хрысціяне, сынку Сэрапіса, даўна прарочылі гэта месту… А Лін разам з дачкою Ёвіша — у Острыянуме… Во гора, дык гора!

Вініція зноў пачала браць млоснасць.

— Бачыў ты іх? — пытае.

— Бачыў, спадару… Дзякую Хрысту і ўсім багом, што я мог табе добраю весткаю адплаціцца за тваю дабрыню. Але я табе, Озырысе, шчэ адплачуся, прысягаю на гэны згарэлы Рым!

На двары ўжо вечарэла, а ў парку было відно, бы ўдзень, бо пажар узмогся яшчэ. Здавалася, гараць ужо не апрычоныя кварталы, але ўвесь горад ушыркі і ўдаўжкі. Небасхіл быў чырвоны кругом, і ноч на свеце рабілася чырвоная.

XLIV

Загарава так шырока разнялося па небасхіле, як толькі льго было сягнуць вокам. З-за гор выкаціўся месяц, вялікі, поўны; ён хутка загарэўся бляскам распаленай медзі ды, як бы дзівячыся, пазіраў на спагудную пагубу светаўладнае Ромы. У зардзеўшайся пространі неба міргалі таксама ружовыя зоркі, але зямля насуперак звычайнасці была яснейшая, чым неба. Рым, бы велічэзны светач, азараў усю Кампанью. Пры крывавым бляску відаць былі далейшыя горы, гарады, віллы, святыні, помнікі й аквадукты, бягучыя з усіх навакольных гор да места, а на аквадуктах — рой людзей, хаваючыхся там ад небяспекі або прыглядаючыхся на пажар.

Тым часам страшэнная стыхія абыймала штораз новыя кварталы. Нельга было сумнявацца, што нечыя ліхадзейскія рукі падпальвалі горад, бо штораз новыя пажары выбухалі ў куткох, ад пажарышча далёкіх. З прыгоркаў, на якіх разлёгся Рым, агонь сплываў, бы марская хваля, на даліны, шчыльна забудаваныя пяці- і шасціпавярховымі дамамі, поўныя будаў, крамаў, драўляных перавозных амфітэатраў, збудаваных прынагодна для розных відовішчаў, і ўрэшце складоў дрэва, алівы, збожжа, арэхаў, пініевых шышак, зернем якіх жывілася ўбогае жыхарства, і вопраткі, якую часамі з ласкі цэзараў раздавана галіце, што гняздзілася па цесных завулках. Там пажар, натрапляючы на пальны матар’ял, змяняўся ў чараду выбухаў і з нечуванаю хуткасцю ахапляў цэлыя вуліцы. Людзі, качуючыя за горадам, адгадвалі па барве полымя, што гарыць. Шалёны гон паветра часамі выносіў з агністага тапелішча тысячы й мільёны распаленых лупін арэхавых і мігдальных, якія нагла ўздымаліся ўгару, як незлічоныя статкі ясных матылёў, і лопаліся з трэскам у паветры або, гнаныя ветрам, спадалі на новыя кварталы гораду, на вадацягі, на поле, кругом. Усякі намер ратунку выдаваўся недарэчным, а сумятня пабольшвалася, бо калі з аднаго боку жыхарства ўцякала ўсімі дарогамі і брамамі за горад, з другога — пажар вабіў тысячы цікаўных пастухоў, сялян, дробнамяшчан, якіх цягнула таксама й спадзева нажывы.

Вокрык «Рым гіне!» не ўціхаў, а канец гораду выдаваўся ў тагдышнюю пару адначасна і канцом уладства ды разрывам усякіх путаў, якія дагэтуль вязалі чалавецтва ў вадну цэласць. Народныя масы, у якіх пераважвала лікам нявольніцтва, чужазброд, не дбалі пра панаванне Рыму, гібель ягоная варажыла ім вольнасць, дык пачалі грозна наёжвацца. Шырылася нахабства і грабеж. Адно хіба відовішча гібелі гораду, адцягваючы людскую ўвагу, паўстрымоўвала выбух разні, якая пачнецца тады, як з гораду зробіцца адно папялішча. Сотні тысяч нявольнікаў, забываючыся, што Рым апрача святынь і камяніц мае шчэ колькідзесят легіяў ува ўсіх частках свету, казаў бы, чакалі верхавода й

сігналу.

Згадвалі імя Спартака, але Спартака не было, дык самі пачалі збірацца і зброіцца, чым хто мог. Найпракуднейшыя весткі кружылі па ўсіх брамах. Некаторыя цвердзілі, быццам гэта вулкан з наслання Ёвіша нішчыць горад агнём, што вырынае з-пад зямлі; іншыя бачылі ў гэтым помсту Весты за вясталку Рубрыю. Людзі такога пераканання не хацелі нічога ратаваць, а замест таго абягалі святыні і малілі ў багоў літасці. Але найпапулярнейшаю была погаласка, што цэзар загадаў спаліць Рым, каб пазбыцца смуроду з Субуры ды каб выбудаваць новы горад пад назовам Нэронія. На згадку пра гэта закатная злосць агартала людзей, і каб, па думцы Вініція, знайшоўся павадыр, які б умеў выкарыстаць гэны вулкан нянавісці, канец Нэрона прыспешаны быў бы на цэлыя гады.

Гаварылі таксама, быццам Нэрон азвярэў і яшчэ загадае прэторыянам і гладыятарам выразаць горад. Некаторыя бажыліся, быццам звяр’ё з усіх віварыяў выпусцілі па загаду Рудабародага. Бачылі на вуліцах львоў з асмаленаю грываю, расшалелых сланоў і тураў, масакруючых народ. Было ў гэтым нат крыху праўды, бо ў некалькіх мяйсцох сланы, бачачы блізкі пажар, развалілі віварый і, вырабіўшыся на свабоду, беглі, спуджаныя, у процілеглы бок, ломячы ўсё перад сабою, моў бура. Публічная вестка падавала згінуўшых у вагні на дзесяткі тысяч. Згінула нямала. Былі й такія, якія, страціўшы маёмасць або найдаражэйшыя сэрцу асобы, кідаліся самахоць у вагонь.

Іншых душыў дым. У асяроддзі гораду, між Капітолем з аднаго, а Квірыналам, Віміналам Эсквілінам з другога боку, таксама між Палатынам і ўзгор’ем Цэліус, дзе былі найгусцей забудаваныя вуліцы, пажар падыймаўся ў так многіх мясцох адначасна, што цэлыя грамады людзей, уцякаючы ў адзін бок, траплялі неспадзявана на новую сцяну полымя з процілеглага боку і гінулі страшнаю смерцю ў агнявой каламесіцы.

Людзі сопалаху ад сумятні й збянтэжання не ведалі, куды ўцякаць. Дарогі былі загрувашчаны, а ў многіх пунктах зусім загароджаны. Тыя, што ўцякалі на рынкі й пляцы, дзе пазней пабудавана Амфітэатр Флавіяна, да святыні Зямлі, да портыку Лівіі і вышэй, да святыні Юноны й Люцыны, між Клівус Вібрыюс [60] а старою Эсквілінскаю брамаю, акружаныя адусюль агнём, пагінулі ад жагі. У мясцох, куды полымя не дасягнула, знаходзілі пазней сотні трупаў, спражаных на вугаль, хоць тут і там няшчасныя вырывалі каменныя пліты й закопваліся ад спёкі ў зямлю. Ніводная, бадай, сям’я з асяроддзя гораду не ўцалела, дзеля таго ўздоўж камяніц, ля брамаў і па ўсіх дарогах чутно было роспачнае выццё жанчын, галосячых і прычытаючых па загінулых у пекле пажару.

60

Схіл Выбрыюса (лац.).

І так адны малілі ў багоў міласэрнасці, другія блюзнілі ім за гэную страшэнную злыбяду. Бачылі старцаў, выцягаючых рукі да Ёвіша Лібератара: «Ты ж — выбавіцель, выбаў твой алтар і горад!»…Роспач аднак жа звярталася галоўным чынам супраць старых рымскіх багоў, якія ў паняцці народу абавязаны былі гэны горад сцерагчы рупней, чым іншыя. Аказаліся яны бездапаможнымі, дык дакаралі ім. Прымеж таго, калі на Віа Асінарыя [61] паказалася групка святароў егіпскіх, пераправаджваючых статую Ізыды, выратаваную з святыні ў аколіцы Порта Цэлімантана, народ кінуўся гурмам, прыпрогся ў воз, прыцягнуў яго аж да брамы Апійскай і паставіў яе ў святыні Марса, адапхнуўшы святароў ягоных, якія не давалі тут ставіць. У іншых мяйсцох маліліся да Сэрапіса, Баала, Еговы, вызнавальнікі якога, выраіўшыся з завулкаў Субуры й Затыбра, напаўнялі вераскам і гоманам поле. У іхнім крыку вычуваліся тоны як бы трыумфу, таму, калі падыймаўся хор галасоў, славячых «Валадара свету», дык выклікаў абурэнне іншых, якія намагаліся сцішыць несвоечасную гэную радасць. Дзе-нідзе чутны былі пяяныя мужчынамі, старцамі, жанчынамі й дзяцьмі дзіўныя песні, паважныя, змест якіх цяжка было зразумець, паўтараліся ў іх словы: «Ідзе суддзя гневу й кары». Так неспакойная й бяссонная хваля людская акружала, бы разгуканае мора, заліты агнём горад.

61

Асліная дарога (лац.).

Поделиться:
Популярные книги

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны