Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Але нічога не дапамагала — ні роспач, ні блюзнерствы, ні песні. Бяда была непераможная, няўмольная, як празначэнне, як насланнё. Каля амфітэатру Пампея загарэліся склады канапель і вяровак, прыгатаваных для цыркаў, арэнаў і рознага роду машын, ужываных падчас ігрышчаў, а таксама бочкі смалы, якімі вашчылі вяроўкі. Праз некалькі гадзін увесь той квартал гораду, за якім было Марсавае поле, так лунаў ясна-жоўтым полымем, што напаўабалванеўшым з жаху глядзельнікам выдавалася: няйначай, у агульнай гэнай пагубе паблытаўся парадак дня й ночы, і бачаць вось у начную пару сонечны бляск. Але незабаўна агульная чырвань паканала ўсё. З мора агню стралялі ўгару казаў бы велізарныя фантаны полымя, расчапурваючыся вагністаю мятлою; вецер разрываў іх, замяняў у залатыя ніці, іскраныя валасы ды нёс удалечыню над Кампаньяй аж да Альбанскіх гор.

Ноч

рабілася штораз віднейшай, паветра як бы перасякнута было не толькі бляскам, але й жагою. Тыбр плыў жывым агнём. Няшчасны горад змяніўся ў пекла. Пажар абыймаў штораз большыя прасторы, браў штурмам узгоркі, разліваўся па роўнях, заліваў даліны, шалеў, гучэў, грымеў.

XLV

Ткач Макрын, да якога прынеcена Вініція, абмыў яго, прыадзеў, накарміў, пасля чаго малады трыбун, крыху асілеўшы, заявіў, што яшчэ гэтае ж ночы распачне далейшыя пошукі Ліна. Макрын, які быў хрысціянінам, пацвердзіў словы Хілона, што Лін з старшым прэзбітэрам Клеменсам пайшлі да Острыянума, дзе Пётр меўся хрысціць цэлыя грамады адэптаў новае веры. Для блізкіх было ведама, што нагляд над домам Лін даручыў перад двума днямі нейкаму Галу. Для Вініція было гэта доказам, што ані Лігія, ані Урсус не засталіся дома, а пайшлі таксама да Острыянума. Думка гэтая дала яму польгу. Лін быў чалавек стары, цяжка было яму штодзень хадзіць з Затыбра аж за далёкую Намэнтанскую браму і вяртацца адтуль, дык, мабыць, у каго-небудзь затрымаўся за мурамі, а разам з ім хіба й Лігія ды Урсус. Такім чынам яны ўхіліліся ад пажару, які наагул не перакінуўся на другі бок Эсквіліну. У гэтым усім Вініць бачыў апеку Хрыста; чуў яе і над сабою, дык з сэрцам, больш чым калі перапоўненым любоўю, прысягаў Яму ў душы выплаціцца ўсім жыццём за гэныя відавочныя знакі ласкі.

Тым больш спяшаўся да Острыянума. Знойдзе Лігію, знойдзе Ліна, Пятра і забярэ іх куды-небудзь далей, у свае аседласці, хоць бы і ў Сіцылію. Рым гарыць, за некалькі дзён будзе знішчаны, дык нашто тут заставацца на злыбяду, на буянства разбойнікаў? Там заслоняць іх шэрагі карных нявольнікаў, утуліць цішыня вёскі, і будуць спакойна жыць пад крыламі Хрыста і багаслаўленнем Пятра. Каб анно іх знайсці.

А гэта не было лёгка. Вініць памятаў нядаўнія свае перыпетыі між віяАпія й Затыбрам, як мусіў кружыняць, каб даехаць да Партовае дарогі, дык вырашыў цяпер абыйсці горад з процілеглага боку. Ідучы Трыумфальнаю дарогаю, льго было дабрацца ўздоўж ракі аж да мосту Эмілія, адтуль, мінаючы Пінцыюс, уздоўж Марсавага поля, праз агароды Пампея, Лікула і Салюстыя на вія-Намэнтана. Была гэна найкарацейшая дарога, але і Макрын, і Хілон не раілі ёю пускацца. Агонь, праўда, не ахапіў дагэтуль тае часткі гораду, але ўсе рынкі й вуліцы маглі быць загрувашчаны людзьмі ды рэчамі.

Хілон раіў падацца праз Ager Vaticanus [62] аж да Порта-Фламіна, там перайсці раку і, цярэспал вонкавых гарадскіх муроў, за агародамі Ацылія да ПортаСалярыя. Вініць, надумаўшыся, згадзіўся з гэнай радай.

Макрын мусіў застацца на старожы дому, але выстараўся два мулы, якія маглі быць прыдатнымі і для далейшага падарожжа Лігіі. Хацеў таксама дадаць і нявольніка, але Вініць не ўзяў, спадзеючыся зноў напаткаць аддзел прэторыянаў, як напярэдадні.

І цераз хвіліну ўдвух з Хілонам рушылі праз Янікульскую вёску да Трыумфальнай дарогі. На прагалінах былі і тут табарышчы пагарэльцаў, але праціскаліся праз іх з меншымі цяжкасцямі, большая бо частка жыхароў уцякала да мора Партоваю дарогаю. За Сэптыміянскай брамай ехалі між ракою і стройнымі агародамі Даміцыі, магутныя цыпрысы якіх чырванеліся ад пажару, бы ад вячэрняе зары. Дарога рабілася свабаднейшай, часамі толькі прыходзілася прапіхвацца праз натаўпы наплываючага сялянства. Вініць як мага паганяў мула, а Хілон, едучы тут жа за ім, праз цэлую дарогу баруздзіў сабе пад нос: — Ну, пажар ужо застаўся ззаду і цяпер грэе ў плечы. Ніколі на гэнай дарозе не было шчэ так відно ўначы. О, Зэўсе! Калі не спусціш залевы на гэты пажар, дык, значыцца, не любіш Рыму. Моц людская агню гэтага не адужае. Такі горад! Служыла яму Грэцыя дый цэлы свет! А цяпер вось першы-лепшы грэк магчыме пражыць свой боб у ягоных папялішчах! І хто б гэтага спадзяваўся!.. Не будзе ўжо Рыму, ні рымскіх паноў… А хто хацеціме валындацца на пажарышчы, рабіціме гэта смела, пасвістваючы. О, богі!

62

Ватыканскае

поле (лац.).

Свістаць над такім светаўладным горадам! Хто з грэкаў або нат і барбараў мог таго спадзявацца?.. А аднак можна свістаць, бо куча попелу — ці застанецца па вогнішчы пастухоў, ці па згарэлым горадзе — ёсць толькі кучаю попелу, якую раней ці пазней развее вецер.

Так разважаючы, сюд-тут адварочваўся да пажару і ўзіраўся на хвалі агню з мінаю адначасна злою і радаснаю. Пасля талкаваў сабе далей: — Гіне! Гіне! І не будзе яго ўжо болей на зямлі. Куды цяпер свет высылаціме сваё збожжа, сваю аліву, свае грошы? Хто яму выціскаціме золата і слёзы? Мармур не гарыць, але крушэе ў вагні. Капітоль пойдзе ўдрызг, Палатын — удрызг!

О, Зэўсе! Рым быў як пастыр, а іншыя народы — як авечкі. Калі пастыр быў галодны, зарэзваў адну з авечак, з’ядаў мяса, а табе, ойча багоў, ахвяроўваў скуру.

Хмараўладны! Хто цяпер будзе рэзаць авечак, і ў чые рукі ўложыш пастырскую пугу? Бо Рым гарыць, ойча, так грунтоўна, як бы ты сам яго запаліў пяруном.

— Хутчэй! — прыспешваў Вініць. — Што там баруздзіш?

— Плачу над Рымам, спадару, — адказвае Хілон. — Такі горад Ёвіша!

Праз нейкі час ехалі моўчкі, услухоўваючыся ў гук пажогі ды ў шум птушыных крылаў. Галубы, якіх плоймы гняздзіліся пры віллах і мястэчках Кампаньі, дый усякага роду палявое птаства з-над мора і з гор навакольных навослеп ляцела статкамі на бляск у вагонь.

Вініць першы адазваўся: — Дзе ты быў тады, як пачаўся пажар?

— Ішоў да майго сябра Эўрыцыя, спадару, які трымаў краму пры Вялікім Цырку, і разважаў якраз пра навуку Хрыста, ажно чую раптам крык: «Агонь!» Людзі збегліся да цырку — адны ратаваць, другія цікаваць, але як полымя ахапіла цэлы цырк ды пачало адначасна паказвацца і ў іншых пунктах, трэ было думаць і пра ўласны ратунак.

— Ці бачыў ты людзей, кідаючых у дамы агонь?

— Чаго я не бачыў, унуку Энэя! Бачыў людзей, прачышчаючых сабе дарогу шаблямі; бачыў бітвы і растоптаныя людскія бэбахі [63] на бруку. Ах, спадару, каб ты гэта бачыў, сказаў бы: барбары здабылі горад і паднялі разню.

63

Вантробы (дыялектн.).

Людзі навокал крычалі, што прыйшоў канец свету. Некаторыя зусім павар’яцелі, не хацелі ўцякаць, чакалі бязмысна, каб глынула іх полымя. Іншыя страчвалі прытомнасць, іншыя з роспачы вылі, але бачыў я і такіх людзей, каторыя не ўмеюць ацаніць дабрадзействаў вашага лагоднага панавання ды тых праведных правоў, на падставе якіх адбіраеце ўсім тое, што маюць, і прысвойваеце сабе. Людзі не ўмеюць здацца на волю багоў!

Вініць занадта быў праняты собскімі думкамі, каб мог закеміць граючую ў словах Хілона іронію. Жахлівыя дрыготы праймалі яго на ўспамін, што Лігія магла заблукацца ў тую вулічную страшэнную таўкатню, дзе выдаўлівалі з людзей нутро. Дык хоць дзесяткі мо ўжо разоў выпытваў Хілона пра ўсё, што мог той ведаць, звярнуўся да яго яшчэ раз: — А іх ты бачыў у Острыянуме собскімі вачыма?

— Бачыў, сынку Венеры, бачыў малодухну, бачыў добрага ліга, святога Ліна і Апостала Пятра.

— Перад пажарам?

— Перад пажарам, Мітр мой!

У душы Вініція зрадзіўся сумніў, ці Хілон не махлюе, дык, сутрымаўшы мула, пранізаў старога грэка грознымі вачыма й пытае: — Што ж ты там рабіў?

Хілон змітрэжыўся. Яно праўда, як многім людзям, так і яму выдавалася, што разам з загубай Рыму прыходзіць канец і рымскаму панаванню, але тым часам быў самадруг з Вініціем, дый нагадаў сабе, што той жа Вініць забараніў яму страшэннаю пагрозаю шпягунства хрысціян, а злашча Ліна і Лігіі.

— Спадару, — кажа, — чаму мне не верыш? Я спагадаю ім. Так! Я ж бо сам паўхрысціянін. Пырон навучыў мяне больш цаніць цноту, чым філязофію, дык штораз больш цягне да людзей цнатлівых. А пры тым, я ж галыш, і калі ты, Ёвішу, баляваў у Анцыюме, я часта прыміраў з голаду над кнігамі; вось жа, садзіўся пры сцяне ў Острыянуме, бо хрысціяне, хоць самі ўбогія, больш успамагаюць бедных, чым усе рымляне разам.

Адманка гэная выдавалася Вініцію дастатковым прабачэннем, дык абніжыў тон: — І не ведаеш, дзе на гэны час закватараваўся Лін?

Поделиться:
Популярные книги

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны