Quo Vadis
Шрифт:
Пасля грозных і неміласэрных слоў Крыспа Пятровыя словы былі для прысутных бальзамам. Замест Божае трывогі завалодала душамі Божая міласць. Людзі тыя знайшлі такога Хрыста, якога палюбілі з апостальскіх расказаў, а знача: не бязлітаснага Суддзю, але салодкага й цярплівага Баранка, міласэрнасць якога ў сто разоў перавышала злосць людскую. Настрой польгі агарнуў цэлую грамаду, і супакаенне лучна з удзячнасцю для Апостала перапоўніла іхнія сэрцы.
Падняліся галасы з розных бакоў: «Мы твае авечкі, пасі нас!» А бліжэйшыя прасілі: «Не пакідай нас у дню пагубы!» — і кленчылі ля ягоных ног; бачачы гэта, Вініць падыйшоў, схапіў за бераг ягонай адзежыны і, спусціўшы голаў, адазваўся: — Доміне, паратуй мяне! Шукаў я яе ў дыме пажарным і людскім натаўпе ды нідзе не мог знайсці, але веру, што ты можаш мне яе вярнуць.
Пётр палажыў яму на галаве руку.
— Узмацняй надзею, — кажа, — і хадзем за мною.
XLVI
Горад
Дом пры Аква Апія, дзе да часу закватараваўся Тыгэлін, акружалі натаўпы жанчын, што крычалі ад рання да позняе начы: «Хлеба і даху!» Дарэмна прэторыяне, выкліканыя з вялікага абозу між віа-Салярыя і Намэнтана, натужваліся ўтрымаць сякі-такі лад. Сям-там сутыкаліся яны з аружным супрацівам, а безабаронныя грамады крычалі, паказваючы на агонь: «Рэжце нас ля гэтага агню!» Зларэчылі цэзару, аўгустыянам, прэторыянам, і ўзбурэнне расло з кожнаю гадзінай так, што Тыгэлін, пазіраючы на тысячы вогнішч вакол гораду, казаў сабе, што гэта лагеры ворагаў. Па ягоным загадзе апрача мукі даставілі вялікую колькасць печанага хлеба не толькі з Остыі, а і з усіх гарадоў і навакольных вёсак; але як толькі надыйшлі першыя транспарты ноччу да Эмпорыюма, народ адбіў галоўную браму з боку Авентыну ды ймгненна расхапіў запасы сярод суталакі. Пры бляску агню біліся за боханы хлеба і шмат утапталі ў зямлю. Мука з паразрываных мяшкоў пакрыла, як мелам, увесь прастор ад сверняў аж да луку Друзуса і Германіка, і хаатычны розрух трываў аж датуль, пакуль войска не абсадзіла ўсіх будынкаў ды не пачало адганяць натаўпу стрэламі.
Ніколі ад часаў нападу галаў пад камандаю Брэнна не спатыкала Рыму падобная злыбяда. Рабілі параўнанне гэных двух пажараў. Але тады застаўся прынамсі Капітоль. Цяпер і Капітоль быў акружаны страшэнным вянком агню. Мармур не гарэў, праўда, агнём, але ноччу, калі вецер на хвіліну расхіляў полымя, відаць былі шэрагі калюмнады вышняе святыні Ёвіша, нагрэтыя да чырвані і свецячыя, бы распаленыя вуглі. Урэшце, за часаў Брэнна Рым меў жыхарства здысцыплінаванае, прывязанае да роднага гораду й святынь, а цяпер вось наўкола палаючае сталіцы качавалі рознамоўныя масы, па большай частцы нявольнікі й вызвольнікі, разгуканыя неслухі, гатовыя пад націскам голаду кінуцца на ўладу.
Але сам гром пажару, напаўняючы сэрцы жахам, да пэўнае ступені абяссільваў масы. За няшчасцем агню магло прыйсці няшчасце голаду й хваробаў, як на большую бяду, бо настала страшэнная ліпнёвая гарачыня. Распаленым ад агню й сонца паветрам нельга было зяхаць.
Ноч не толькі не прыносіла польгі, але станавілася пеклам. Дзень адкрываў жахлівае й злавеснае відовішча. Усярэдзіне — велізарны горад на ўзгорках, выглядаючы як разгуканы вулкан, а навокал, аж да Альбанскіх гораў, адно непрагляднае качовішча будаў, палатак, шалашоў, вазоў, тачак, ношаў, крамаў, вогнішч, прыслоненае дымам, пылам, асвечанае рудымі касулямі сонца, поўнае гоману, крыку, праклёнаў, нянавісці й страху, нялюдскі выгляд мужчын, жанчын і дзяцей. Паміж квірытаў — грэкі, кудлатыя яснавокія народы з поўначы, афры й азіяты; паміж грамадзянамі — нявольнікі, вызвольнікі, гладыятары, купцы, рамеснікі, сяляне й ваякі; існае мора людское, абліваючае атоку агню.
Розныя весткі буялі тое мора, бы вецер — сапраўдныя хвалі. Былі памысныя й непамысныя. Расказвалі пра незлічоныя запасы збожжа й адзежы, што хутка надойдуць у Эмпорыюм і будуць раздавацца дарма. Гаварылі таксама, быццам па загаду цэзара з азіяцкіх і афрыканскіх правінцыяў будуць звозіцца багацці і раздавацца паміж жыхарамі Рыму так, каб кожны мог сабе паставіць собскі дом. Адначасна хадзілі й такія навіны, што вада ў вадацягах затручана, што быццам Нэрон хоча знішчыць горад, а мяшчан выгубіць да аднаго, каб перанесціся ў Грэцыю ці Егіпет і адтуль валадарыць светам.
Кожная пагалоска разыходзілася
64
«Прахадны дом» (лац.).
XLVII
Агонь тым часам дасягнуў да віа-Намэнтана, а ад яе разам з пераменаю ветру адвярнуўся да віа-Лата [65] й да Тыбру, акружыў Капітоль, разліўся на Форум Боарыюм і, пустошачы ўсё, што ў першым імпэце абмінуў, зноў набліжыўся да Палатыну. Тыгэлін, сабраўшы ўсе сілы прэторыянаў, слаў пасланца за пасланцом насустрач цэзару з даносамі, што святазарнасць відовішча штораз паляпшаецца, бо пажар узмагаецца. Нэрон хацеў прыспець ноччу, каб тым лепш насыціцца відовішчам пагубы гораду. Для гэнае мэты затрымаўся ў ваколіцах Аква Альбана і пры помачы трагіка Алітуруса ўкладаў позу, міміку, позірк, вучыўся розных манераў, заўзята спрачаючыся, ці пры словах «О, святы градзе, што трывалейшым меў быці, чым Іда» падыме ўгару абедзве рукі, ці, трымаючы ў аднэй формінгу, апусціць яе, а падыме толькі другую. І гэнае пытанне выдавалася яму ў той хвіліне важнейшым ад усіх іншых. Выехаўшы ўрэшце на змярканні, раіўся яшчэ з Пятроніем, ці не было б добра ў вершы, апісваючым няшчасце, памясціць пару стройных блюзнерстваў супраць багоў, ці іх не вымагае мастацтва ў даным выпадку і сітуацыя чалавека, аглядаючага гібель бацькаўшчыны.
65
Шырокая дарога (лац.).
Каля поўначы пад’ехаў урэшце да гораду разам з вяльможнаю сваёю світаю, дваранамі, сенатарамі, рыцарамі, вызвольнікамі, нявольнікамі, дамамі й дзецьмі. Шаснаццаць тысяч прэторыянаў, устаўленых баявымі шэрагамі па дарозе, пільнавала ягонага прыезду, трымала ў цугундары разгуканыя масы народу. Народ праклінаў, крычаў, свістаў, гледзячы на карагод, не смеў, аднак, на яго крануцца. У многіх пунктах галайстра нат і віватавала, бо яна, нічога не маючы, нічога ў пажары не страціла, а спадзявалася болей шчодрага раздавання збожжа, алівы, вопраткі і грошай. Урэшце і воклікі, і свісты, і воплескі заглушыў гук трубаў і рагоў па загаду Тыгэліна. Нэрон, праехаўшы Остыйскую браму, затрымаўся на хвіліну і прадэкламаваў: «Бяздомны ўладар бяздомнага народу, дзе ж прытулю нанач бяздольную сваю голаў!» — далей, мінуўшы схіл Дэльфіна, падняўся па прыгатаваных для сябе сходах на Апійскі вадацяг, а за ім — аўгустыяне і хор спевакоў з цытрамі, лютнямі ды іншым музычным прыладдзем.
Усе ўстрымалі дыханне ў грудзях, ці не выкажа, бач, якіх вялікіх слоў, што дзеля ўласнае бяспекі трэ было запамятаць. Але стаяў важна, нямы, прыбраны ў пурпуровы плашч і вянец з лаўраў залатых, азіраючы расшалелую сілу полымя. Тэрпнас падаў яму залатую лютню. Ён падняў вочы да неба, аблітага загаравам, як бы чакаў натхнення.
Народ паказваў на яго рукамі здалёк, аблітага крывавым бляскам. Далёка сычэлі вужы полымя і гарэлі векавыя найсвяцейшыя рэліквіі: гарэла святыня Геркулеса, якую збудаваў Эўандар, і святыня Ёвіша Статара, і святыня Луны, пастаўленая яшчэ Сэрвіем Туліем, і дом Нумы Пампілія, і святыня Весты з пенатамі рымскага народу, у грывах пламяністых паказваўся часамі Капітоль, гарэла мінуўшчына й душа Рыму, а ён, Цэзар, стаяў з лютняю ў руцэ, з мінаю трагічнага актора і з думкаю не пра гінучую айчыну, а пра позу і патэтычныя сказы, якімі б найлепш можна было выказаць вялікасць злыбяды, выклікаць найбольшы подзіў ды найгарачэйшае брава.
Свет Черной Звезды
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Судьба
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
рейтинг книги
Советник 2
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Чехов. Книга 2
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Младший сын князя
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем
Проза:
роман
рейтинг книги
