Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Чытаў?

– Ага.

– А ты, Косця?

– Усяго не паспеў.

– А я, браткi, да цешчы ездзiў. Галава балiць, - шчыра прызнаўся Лапацiн, вiнавата зморшчыўшыся.

– Няхай жывуць цешча i шчырасць!
– весела выгукнуў Славiк.
– Нават я пра галаву не прызнаўся б.
– I гарэзлiва аглянуўся: - Ша! Каб нiхто не пачуў.

– Не блазнуй, калi гавораць пра такiя рэчы, - асек яго Iван.

Ужо тады Славiку хацелася счапiцца з iм. Але размова сапраўды iшла занадта сур'ёзная. Славiка яна таксама цiкавiла, праўда, больш з iншага боку-усё з таго: шчыра хлопцы так зацiкаўлены i так блiзка бяруць да сэрца ўсё, што запiсана ў надрукаваным учора праекце

Праграмы, цi па звычцы выказваюць "газетныя пачуццi"? Гэтае пытанне ўзнiкла ў яго яшчэ ўчора ў адносiнах да бацькi i Яраша. "Класiк" (так Славiк называў бацьку ў яго адсутнасць) прылiп да дачы; калi не трэба на работу, яго немагчыма сiлком выпiхнуць у горад: гатовы сядзець на адной цыбулi i грыбах, абы не ехаць лiшнi раз. А тут раптам у добрую спякотную нядзелю паляцеў пасярод дня - знарок па газеты. А Яраш адмовiўся нават пайсцi на раку - так нецярплiва чакаў гэтых газет. Яны абодва зачынiлiся ў пакоях i чыталi да самага вечара. А потым да позняй ночы спрачалiся каля кастра.

Славiк спачатку паставiўся да павышанай цiкавасцi бацькi i Яраша даволi скептычна. Ён чуў размовы, што ў Праграме будзе запiсана наконт прыватнай уласнасцi - дач, машын. Цi не гэта пагнала старога па газеты?

Адвячоркам бацька загадаў яму катэгарычна i не дужа прыязна:

– Прачытай! Можа, паразумнееш.

Ён разгарнуў "Правду" i ўпотай свiснуў: гэтулькi чытаць, дзесяць газетных палос! Але асобныя раздзелы прачытаў. I адразу ж, з першых радкоў, зразумеў, якое ў яго было вузкае i прымiтыўнае ўяўленне аб будучай Праграме, пра якую многа гаварылi. Партыйны дакумент захапiў юнака незвычайнай шырынёй фiласофска-палiтычных i эканамiчных палажэнняў, грандыёзнасцю практычных планаў. Быў яшчэ адзiн нечаканы вынiк азнаямлення з Праграмай: бадай, упершыню Славiк зразумеў, як мала ў яго, "тэарэтыка новай маралi", ведаў. Да ўсяго ён ставiцца скептычна, нiгiлiстычна. А сам што ведае? Што адкрыў? Што зрабiў? Па-свяцiў на тэлестудыi? Завiнцiў сотню гаек? Гэтыя думкi спалохалi i засмуцiлi. "Э-э, пачынаю здаваць пазiцыi. Уступаю пад напорам прапаганды", падумаў ён i акуратненька, без паказной, а з сапраўднай пашанай згарнуў газету. Мацi, якая не спускала з яго вачэй, сказаў:

– Не для майго маленькага розуму такiя высокiя матэрыi.

Самакрытычнасць сына, якi раней быў даволi высокай думкi пра свой розум, спадабалася Валянцiне Андрэеўне. Яна лагодна сказала:

– Але, усяго адразу не ахопiш. Гэта трэба вывучаць паступова, удумлiва.

...Калi хлопцы спыталi, цi чытаў Праграму Славiк, ён прыгадаў словы мацi i тут жа перакруцiў iх, як кажуць, дагары нагамi - усё тое ж недарэчнае жаданне вызначыцца, не быць падобным на другiх.

– А навошта? Прымусяць вывучаць - тады прачытаю.

– А без прымусу ты не можаш?
– зноў не стрымаўся Ходас. Была другая прычына пасварыцца з iм. Але Тарас умеў спрытна адвесцi размову ад Славiкавых часам залiшне гарэзлiвых, часам празмерна сур'ёзна-песiмiстычных i амаль заўсёды недарэчных заўваг i адказаў.

Хлопцы гаварылi аб Праграме так, што ў Славiка зноў з'явiлася захапленне яе велiчнасцю, i ён слухаў моўчкi i сур'ёзна. Ды раптам выявiў, што Iван Ходас не чытаў Праграмы, нават газету не бачыў (Славiк зразумеў гэта па тым, як ён разглядаў Тарасаву газету). А робiць выгляд, што чытаў. Паўтарае ўсё, што гаворыць разумны Генрых Варэнiк.

"Ах, вось ты якi маралiст, ханжа!
– узрадаваўся Славiк "падзенню" свайго ворага.
– Чакай жа, я зараз цябе злаўлю", - i ўжо пачаў успамiнаць тыя раздзелы, якiя прачытаў учора, каб на iх выкрыць Ходаса. Але перашкодзiў гудок.

Праз якую паўгадзiну

яны сутыкнулiся ля станiны. Страсцi накалялiся. Славiк гарэў помстай.

У часе абеду ён знарок сеў за той жа стол, што i Ходас. Але ад iх не адступаў Тарас. Брыгадзiр хiтра нейтралiзаваў усе прычэпкi i наскокi вучня. Ды i ад Iвана ўсе Славiкавы словы - што гарох ад сцяны. Пакуль Косця (яго чарга) выбiваў чэкi i падносiў талеркi з супам, Iван густа намазваў хлеб гарчыцай i еў. Гарчыца, вiдаць, была пякучая, хлопец крывiўся, чмыхаў, з вачэй сыпалiся слёзы, але еў са смакам. Славiка давяла да шаленства такая Iванава абыякавасць да яго прычэпкi:

– Ты за ўсю брыгаду жарэш хлеба.

– А ён бясплатны.

– Не бясплатны. А ўваходзiць у кошт страў. Пабудуеш з такiмi камунiзм!

– Слава! Як не сорамна!
– абурыўся Тарас.
– Табе хлеба шкада? Няхай есць на здароўе. Хлеб застаецца на сталах.

– Гэта крык душы iндывiдуалiста, якi не можа дараваць, што нехта з'еў больш за яго, - спакойна, быццам аб нечым пабочным, сказаў Варэнiк з суседняга столiка.

А для Славiка яго словы - што аплявуха. Ён зразумеў, наколькi недарэчны папрок, якi ён кiнуў Iвану. Ганебны. Як не сорамна яму, сыну iнтэлiгента, якi рос у выгодзе, папракнуць за кавалак хлеба рабочага чалавека? Пры ўсёй сваёй развязнасцi Славiк збянтэжыўся i змоўк. Раптам адчуў, што цяпер самому страшна працягнуць руку за хлебам. А хлопцы ўжо гаварылi пра другое. Кiнулi дзве рэплiкi - i далей, нiколi не перажоўваюць адно i тое ж. У размовах, як у працы, у жыццi, не спыняцца, iмклiва рухацца ўперад - такi дэвiз iх.

Славiк сербануў гарачага супу i адставiў талерку.

– Ты што?
– заклапочана спытаў Тарас.

Хлопец зморшчыўся.

– Нясмачна? Ды не, сёння якраз што трэба, малайцы кухары. Еш.

Суп Славiку падабаўся, есцi хацелася, i яму зноў стала ледзь не да слёз шкада сябе. Следам за гэтым прылiвам жаласцi да сябе - злосць на ўсiх, нiбы яны вiнаваты, што з-за сваёй упартасцi ён застанецца галодны. А Ходас, накiдаўшы ў суп гарчыцы, сёрбаў з такiм смакам, што ажно варушылiся паружавелыя вушы i раздзьмулiся ноздры.

"Чаўкае, як свiння", - падумаў Славiк, каб хоць як-небудзь прынiзiць свайго непрыяцеля. Да iх падышоў сакратар парткома завода Гарачкiн. З тонкiмi рысамi твару, белымi валасамi, сакратар здаваўся маладзей сваiх год. Але на заводзе ведалi, што ён дваццаць пяць год праслужыў у армii палiтработнiкам. Чалавек ён памяркоўны, далiкатны, але напачатку спрабаваў заводскую дэмакратыю ператварыць у вайсковую.

– Я вам прынясу супу, Пятро Савелевiч, - прапанаваў Косця, калi сакратар падсеў да iх стала.

– Дзякую. Няма калi. Тысяча спраў. Я пазней паабедаю.

"Калi ў сталоўцы не будзе рабочых?" - хацеў уедлiва спытаць Славiк, але стрымаўся.

– Хлопцы, пасля змены правядзём мiтынг. Скажам наша рабочае слова аб Праграме. Трэба, каб хто выступiў ад вашай брыгады.

– Тарас.

– Ды ну, хлопцы, няёмка! Усё я ды я.

– Правiльна. Лепш, каб хто з сябраў брыгады.

– Тады Iван. Ён народжаны прамоўца.

– Значыцца, дамовiлiся: Ходас, - звярнуўся сакратар да рабочага.

Iван кiўнуў галавой.

– Падумайце, што вы можаце яшчэ зрабiць да з'езда, - сказаў сакратар да Тараса.
– Паглядзiце свае абавязацельствы.

Тады Славiк гучна, здзеклiва i зларадна хмыкнуў:

– Хэ! А што ён скажа, Ходас? Ён жа газеты ў вочы не бачыў.

Iван падскочыў, твар яго ўмiг налiўся крывёю.

– А ты бачыў?

– Я не толькi бачыў. Я чытаў! А ты ўпершыню ў Тараса пабачыў. А збiраешся выступаць. Балбатун ты!

– Сам ты балбатун! Большага за цябе...

Поделиться:
Популярные книги

Крепость в Лихолесье

Ангина
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость в Лихолесье

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Клан Мамонта. Народ моржа. Люди Быка

Щепетов Сергей
Каменный век
Фантастика:
научная фантастика
6.60
рейтинг книги
Клан Мамонта. Народ моржа. Люди Быка

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи