Поделиться:
Шрифт:
Іосіф Бродскі
Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет...
Вершы
Калядны раманс
Яўгену Рэйну, з любоўю
Плыве ў журбоце беспрычыннай паміж цаглянага надсаду караблік зыркай аблачынай ад Аляксандраўскага саду, начны ліхтарык нечуваны, як ружа жоўтая, прыгожы, над галавой сваіх каханых, ля ног прахожых. Плыве ў журбоце беспрычыннай пчаліны хор прапойцаў смешных. Глядзіць маркотныміПераклад з рускай – Андрэй Хадановіч.
24 снежня 1971 году
V. S.
У Раство, хоць не ўзносім хвалы, ўсе мы трохі біблійныя магі: дзеля каўнай бляшанкі халвы у аблозе трымае прадмагі плоймай скруткаў нагружаны люд – кожны сам сабе цар і вярблюд. Сумкі, торбы, авоські, кулькі, і гамонка не знае ўгамону; водар елкі, гарэлкі, траскі, мандарынаў, хурмы, цынамону; ды шукаць паміж трактаў дарма Віфлеемскі, і зоркі няма. І нашэннікаў сціплых дароў перапоўнены транспарт хістае і выплёўвае ў зеўрах двароў, хоць вядома: пячора пустая – ні жывёлы, ні ясляў, ні Той, што ў кароне святла залатой. Пустата. Ды ўспамін пра яе – як святло, што ліецца знікуды. Знаў бы Ірад: чым больш ён злуе, тым няўхільней калядныя цуды. Непарыўнасць пасеву й жніва – падставовая схема Раства. Цуд бліжэе і ўсюды жыве, і яднае ў святое застолле ўсе сталы. Не патрэба ў Растве хай яшчэ, але добрая воля ў чалавеках відаць праз грахі. І не спяць ля агню пастухі. Валіць снег. Аж расце да гаўбцоў. Трубы-коміны трубяць дачасна. Ірад п’е. Бабы туляць мальцоў. Хто прыйсціме – нікому не ясна. Мы не ведаем часу й прыкмет. Ці ж паверыць у прыхадня свет? Ды калі на дзвярным скавышы яна выйдзе з туману густога, у хусціне, нібыта на мшы, – і Дзіцяці, і Духу Святога пазнаеш у сабе хараство. Бачыш зорку і кажаш: Раство.Пераклад
з рускай – Марыйка Мартысевіч.
Калядная зорка
Халоднай парою ў мясцовасці, звыклай хутчэй да пары спякотнае, схільнай да плоскасці болей, чым да гары, Дзіця ў свет прыйшло, Збаўца свету ад ночы самой; мяло, як толькі ў пустэльні можа месці зімой. Яму ўсё было велізарным: грудзі матчыны, жоўты шар каганца, тры цары – Мельхіёр, Бальтазар, Каспар; дарункі іх, дбайна ўцягнутыя ў стойла вала. Ён быў адно толькі кропкай. І кропкаю зорка была. Уважліва, не міргаючы, цераз густую сінь на Таго, хто ляжаў у яслях, з найвышэйшых вышынь, з іншага краю Сусвету, з другога яго канца, зорка глядзела ў пячору. І гэта быў позірк Айца. Пераклад з рускай – Марыйка Мартысевіч.
Калядная зорка
Сцюдзёнай парою ў месцах, знаёмых хутчэй з парой гарачаю, з роўнай паверхняю болей, чым з гарой, Дзіця, што выбавіць свет, у пячоры на свет прыйшло; мяло, як толькі зімою ў пустыні месці магло. Было Яму ўсё завялікае: валы, іх дыханне; твар і грудзі матулі; цары – Мельхіёр, Бальтазар, Каспар – і іх падарункі, падцягнутыя да святла. Ён быў усяго толькі кропкай. І зорка кропкай была. Уважліва й неадрыўна з-за рэдкіх аблок на яслі і немаўлятка, што ў іх ляжала, здалёк, з глыбіняў Сусвету, з іншай мяжы быцця, зорка гладзела ў пячору. Бацька глядзеў на Дзіця. Пераклад з рускай – Вера Бурлак.
Уцёкі ў Егіпет
У лёху (які-ніякі, а дах! Вярнейшы за гмах а простых кутах!) У лёху ўтульна траім было. Саломаю, зрэб’ем пахла цяпло. Агонь унутры быў, а звонку – змрок. У змроку завея малола пясок. І, згадваючы пра яе памол, храплі знепакоена мул і вол. Марыя шаптала, агонь гудзеў, Язэп задуменна ў агонь глядзеў. Дзіця, замалое для іншых спраў, драмала і сніла, як вол араў. Яшчэ адзін дзень прамінуў і знік, забраўшы трывогі і страхі, зык раз’ятранай Ірадавай арды, – і цэлым стагоддзем бліжэй гады. Спакойна было ў тую ноч траім. Праз дзверы ў прахон выпараўся дым, каб іх не трывожыць, і толькі мул у сне (або вол) сам сабе ўздыхнуў. Глядзела зорка цераз парог. Адзіным з траіх, хто напраўду мог ведаць, што позірк той азначаў, быў Немаўлёнак. Ды ён маўчаў. Пераклад з рускай – Вера Бурлак.
Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет...
Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет. Пінкертонам да ранку раздолле, і сябе выкрываеш, бо знойдзены след – непадробны і твой, як ніколі. Цішыня, але светла над кожным жытлом, і ты бачыш сваімі вачамі кожны зорны аскепачак, поўны святлом, нібы лодачка – уцекачамі. Не аслепні, глядзі! Ты і сам уцякач, сучын сын, парушальнік закону, прайдзісвет. За душой – ні халеры, прабач. Пара з рота, бы профіль дракона. Памаліся, як Той, з Назарэту, пра шлях валацугаў далёкіх і блізкіх, аб калядных дарах, самазваных царах і пра ўсіх немаўлят у калысках. Пераклад з рускай – Андрэй Хадановіч.
Комментарии:
Популярные книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Крещение огнем
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Отмороженный
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чапаев и пустота
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Младший сын князя
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Красноармеец
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00