Сведка (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Сведка (на белорусском языке)

Шрифт:

Францiшак Багушэвiч

Сведка

У нядзелю ранюсенька заходзiць да мяне Панасюк. Тое ды сёе, а потым кажа: "У тую суботу каб быў ты ў воласцi ў сведкi на суд".
– "Як у сведкi, дык у сведкi. Хоць я нiчым нiчога, казаў той,

нiколi нiкому".

Прыходжу - сядзяць. Я зiрк - i ён тут, наш Бартак храмы.

Пытаюць суддзi: "А ты што знаеш аб гэтым дзеле?"

"Чаму, кажу я, не знаю? Ведама, усё, казаў той, знаю".

"Ну дык кажы".

"Як казаць, кажу, дык i скажу ўсё. Так i так, кажу, у мяне, кажу, Каруська (гэта жонка мая) надта, гадзiна, рана ўстае. Так якасьць пасля Пятра, якраз пасля нядзелi, чуць зорачка занялася, яшчэ навет i дзяркач на балоце нi разу не дзёрнуў, калi яна прыходзе да мяне i будзiць: "Юзук, Юзук!" - Цi ты, кажу, здурэла, цi што якое? Гэта ж, кажу, нядзеля. "Гэта, - яна кажа, - учора была нядзеля". Я схамянуўся: праўда, учора! Як так, дык так. "Iдзi ж ты, - кажа, касiць на Лабок". А той Лабок, каб ваша ведалi, - дык чысты лабок. Як пойдзеш касiць, дык сцiмбiркi толькi дзылiнкаюць ля касы ды казельчыкi скачуць, а сена толькi, сколькi валасоў вунь на галаве ў пана суддзi (адзiн лысы быў)".

"Ну, ну, - той кажа, - да дзела гавары! Цi вiдзеў?"

"Вiдзеў, кажу, чаму не вiдзець? Святлюсенька стала, покi расчухаўся. Вот расчухаўся, пайшоў пад свiран -

узяць бы касу, а касы нямаш: сюды - нямаш, туды - нямаш! Нiяк не спомню, гдзе дзеў. Аж я гэта, як рэзаў барана яшчэ з восенi, ды ўткнуў у сцяну, дык яе там цi ржа пабiла, цi мышы вышчарбiлi. Давай я яе кляпаць, а яна - давай крышыцца. Кляпаў-кляпаў, кляпаў-кляпаў... Вiджу нiчога не будзе, пара палуднаваць. Папалуднаваў, праўда - Каруська кiслага малака дала крышку, а ў нас перадойка гэты год была, казалi, палявала, а цялiцца - не цялiлася. Пад'еўшы трошкi, думаю: падбягу да Барткi храмога, вот i ён тут, не дасць салгаць, - пазычу касу.
– Покi тое ды сёе, туды ды сюды, калi i сонечка стала хавацца. Прыляцеў да Барткi храмога (а ён сусед), калi яго няма. Косiць, кажуць, тыкi ж на Лабку (i ў яго такiя ж сцiмбiркi); калi я слова сказаць, i Бартак тыц у хату, - i зараз пацямнела. Мы сабе аб тым ды аб сiм, а пасля таго я пашоў дахаты вячэраць. Як дзiсь помню, еў зацiрку з малаком. Дык чаму ж я не знаю? Усё знаю".

"А вiдзеў ты (пытаюць суддзi), як Пятрук Сушка Бартку бiў?"

"Калi?" - пытаю.

"Да тагды, як тое было?"

"Не ведаю", - кажу.

"Якi ж ты сведка?"

"Але, кажу, якi ж я сведка?"

I пашоў дахаты.

А, праўда, па дарозе зайшоў да Бэрчыхi. А больш, дальбо, нiчога не ведаю.

Комментарии:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Треугольная шляпа. Пепита Хименес. Донья Перфекта. Кровь и песок.

Бласко Висенте Ибаньес
65. Библиотека всемирной литературы
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Треугольная шляпа.
Пепита Хименес.
Донья Перфекта.
Кровь и песок.

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI