За што?

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

За што?

За што?
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

I

Ой, мае вы песьні, Песьні-весялушкі! Будзьце мне слухмяны Вы, мае пяюшкі. Ці я сам у полі, Ці я дзе зь людзямі: Цяжка мне, нялёгка, Калі я ня з вамі. Мусіць, я памёр бы, Каб мне вас ня стала; Мусіць, паваліўся б, Як бярно-павала. Дык жа будзем жыці Разам
днём ці ночай,
Пакуль сэрца б'ецца, Пакуль плачуць вочы!
Гаварыце, думкі, Пакуль сонца ходзе, Аб маёй старонцы, Аб маім народзе. Хай нясецца жальба Там, гэй, на прывольле Аб той нашай крыўдзе, Аб той горкай долі! Можа, хто пачуе Розгалас прастачы, Ўстане і прагляне, Ўсю няпраўду ўбача.

II

У адным куточку Беларусі нашай Пры узгорку лесу, Пры лагчынцы пашы, Між кустоў, спрадлетаў На пустым дзірване, Пасяліўся Юрка, Дзягель па празваньню. Туга йдзе спачатку На такім загоне: Ані тых будынкаў, Ні ўзараных гоняў. I наш Дзягель часта Са сваёй сям'ёю Зьліўся, як за грошы, Потам ды сьлязою. Год за годам сходзіць. Бачаць гаспадары: Юрка арэ, сее, Цярэбіць гушчары; Чынш двару заплаціць Талакой, грашыма I жыве так, як бы Ў Бога за плячыма. Зацьвілі загоны Усялякім збожжам; Як палацам, хатай Пахваліцца можа. Эй, бо што мужыцка Праца не падоле? Дзірваны ў сад зьменіць, А горы — на поле!

III

Сорак год так Дзягель Жыў ня ў кепскім стане, Пакуль пан стары жыў I старая пані. Але, як той кажа, Ўсё у нас ня вечна: Годзе Юрку жыці З хлебам ды бясьпечна! Новы пан прыехаў I зьмяніў парадкі: Прыказалі Юрку Выбірацца з хаткі. А ці ж лёгка гэта? Дый хто з вас ня знае, Як наш брат к зямельцы Быццам прырастае. Зь дзеда і на ўнука Гэта пераходзіць, Хаця тое поле Родзіць
ці ня родзіць.
Бедны Юрка, бедны! Зьвяў, як бы націна. Шкода столькі працы, Страшна цяганіна! I пайшоў ён рады Па судах шукаці; I прапаў спакой зь ёй, Прапала багацьце.

IV

Год, другі праходзіць, Суд ідзе па судзе; Юрка ўсё бяднее, Багацеюць людзі. Дзе той спрыт падзеўся, Дзе тое здароўе? Ў хаце непарадкі, Проста безгалоўе. Тут жа суд апошні I пастанаўленьне: Заплаціць расходы — I на высяленьне! А было ўжо лета На зямлі шырокай; Сёмуха мінула, Пётра недалека; Дабрыцо красуе, Траўка зелянее. Юрка кіне вокам — Так і абамлее: Ўся яго работа Каля маткі-нівы Пойдзе, як у процьму, Марна, нешчасьліва. Дарма ён і к пану, I к усякім членам — Б'е паклон нізенькі І гэтым, і гэным. Станавы прыехаў Выкідаць астаткі Зь яго роднай ніўкі, Зь яго роднай хаткі…

V

Спета Юркі песьня, Ўсё пайшло па сьвеце. Жонка у пясочку, Людзям служаць дзеці. Сам ужо да працы Стар і слабаваты, З торбамі папхнуўся Ад хаты да хаты. Пусткаю зірнула У яго прысельлі: Ні плужок, ні збожжа Вока не вяселяць. Зноў зрастаюць гоні Лазіною дзікай, Зайцаў там ды соваў Толькі чутны клікі. Так зьвярцелась прахам Доля чалавека, Так усё ідзе ў нас Ад века да века. Можа, хто ня верыць Гэтай песьні сьлёзаў? Дык паслухай толькі Гоману бярозаў; Што крыжы гавораць Пры пуціне кажнай, Ды званы на вежы, Што гудзяць так важна; А яны раскажуць Аб маёй старонцы, На якую глянуць Страшна нават сонцу…
Комментарии:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2