Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

З усяго выкладзенага вышэй можна ўбачыць, што выказаць на навамоўі нейкія нядобранадзейныя меркаванні было амаль што немагчыма. Вядома, можна было выказваць нават вельмі грубыя ерэтычныя думкі, нешта накшталт блюзнерства. Можна было б, напрыклад, сказаць: Вялікі Брат нядобры. Але гэтае сцверджанне, якое для добранадзейнага вуха гучала як відавочная бязглуздзіца, не магло быць падмацавана разумнымі аргументамі,

бо адпаведных слоў проста не існавала. Варожыя Ангсоцу думкі маглі існаваць толькі ў няпэўнай, бясслоўнай форме і маглі быць выказаныя толькі вельмі агульнымі тэрмінамі, якія мяшалі ў кучу і асуджалі ўсе варожыя ідэі, пры гэтым нават іх дакладна не акрэсліваючы. Фактычна можна было ўжываць навамоўе для нядобранадзейных выказванняў, толькі перакладаючы патаемна некаторыя словы назад на старамоўе. Напрыклад, сказ Усе людзі роўныя быў цалкам прымальным сказам у навамоўі, але толькі ў тым самым сэнсе, што і старамоўны сказ Усе людзі рыжыя. У ім не было граматычнай памылкі, але ў ім гаварылася відавочная няпраўда — гэта значыць, што ўсе людзі маюць аднолькавы рост, вагу або сілу. Паняцце палітычнае роўнасці болей не існавала, і такім чынам гэтае другое значэнне слова роўны паступова знікла. У 1984 годзе, калі старамоўе ўсё яшчэ было звычайным сродкам зносін, тэарэтычна існавала небяспека, што той, хто ўжывае навамоўныя словы, можа прыгадаць іх пачатковыя значэнні. На практыцы таму, хто добра засвоіў прыёмы двухдумства, было няцяжка гэтага пазбегнуць, а праз пару пакаленняў і сама магчымасць гэткай памылкі ўжо не існавала. Той, у каго адзінаю мовай будзе навамоўе, ужо не будзе ведаць, што слова роўны мела некалі дадатковае значэнне «палітычна роўны» або што слова свабодны некалі значыла «інтэлектуальна свабодны», гэтак жа як і чалавек, які ніколі не чуў пра шахматы, ніколі не здагадаецца аб існаванні спецыяльных значэнняў у слоў кароль ці слон. Некаторыя злачынствы і памылкі ён проста не здолеў бы зрабіць, бо для іх не было наймення і таму іх было немагчыма сабе ўявіць. І можна было прадбачыць, што з цягам часу характэрныя ўласцівасці навамоўя зробяцца яшчэ больш выразнымі — слоў будзе рабіцца ўсё меней і меней, значэнні іх будуць усё вузейшыя, і небяспека ўжыць іх не так, як трэба, будзе няспынна памяншацца.

Калі старамоўе раз і назаўсёды будзе адмененае, апошняя повязь з мінуўшчынай абарвецца. Гісторыя ўжо была перапісана, але недасканала правераныя рэшткі літаратуры мінулых часоў сям-там

яшчэ захаваліся, і пакуль яшчэ старамоўе канчаткова не забылася, іх можна было прачытаць. У будучыні гэткія абрыўкі мінуўшчыны, нават калі яны і выжывуць, будуць незразумелыя і неперакладальныя. Старамоўны тэкст можна было перакласці на навамоўе толькі тады, калі ён апісваў нейкі тэхнічны працэс або вельмі простыя штодзённыя дзеянні або ўжо быў сам ідэалагічна вытрыманы (на навамоўе — дабрадумны). Практычна гэта значыла, што ніводная кніга, напісаная прыблізна да 1960 года, не магла быць перакладзеная цалкам. Дарэвалюцыйная літаратура магла падлягаць толькі ідэалагічнаму перакладу — гэта значыць перакладу з трансфармацыяй сэнсу і мовы. Возьмем, напрыклад, добра вядомы ўрывак з Дэкларацыі Незалежнасці:

Мы лічым відавочнымі тыя ісціны, што ўсе людзі створаны роўнымі, што ім дараваны іх творцам пэўныя неадчужальныя правы, сярод якіх — жыццё, свабода і імкненне да шчасця. Каб забяспечыць гэтыя правы сярод людзей, усталёўваюцца ўрады, якія карыстаюцца ўладай са згоды падуладных. Што, як толькі любы ўрад пачынае парушаць гэтыя прынцыпы, народ мае права замяніць або зрынуць яго, Каб усталяваць новы ўрад…

Было б абсалютна немагчыма перакласці гэта на навамоўе, захаваўшы сэнс арыгінала. Найбольшым набліжэннем да гэтай мэты было б растварыць увесь гэты ўрывак у адзіным слове злачындум. Поўны пераклад мог быць толькі ідэалагічным перакладам, пры якім словы Джэферсана ператварыліся б ва ўсхваленне абсалютысцкай формы кіравання.

Значная частка літаратуры мінуўшчыны ўжо была перакладзена такім чынам. З меркаванняў прэстыжу было пажадана захаваць памяць пра пэўныя гістарычныя постаці, адначасова ўзгадніўшы іх дзейнасць з філасофіяй Ангсоцу. Розныя пісьменнікі, такія як Шэкспір, Мілтан, Свіфт, Байран, Дыкенс і некаторыя іншыя, праходзілі такім чынам працэс перакладу: як толькі гэтая праца будзе завершана, іх арыгінальныя творы, а таксама ўсё іншае, што застанецца ад літаратуры мінулых часоў, будзе знішчана. Такі пераклад быў справай павольнай і складанай, і меркавалася, што скончаны ён будзе не раней за першыя дзесяцігоддзі дваццаць першага стагоддзя. Была таксама вялізная колькасць чыста спецыяльнай літаратуры — неабходныя тэхнічныя дапаможнікі і да таго падобнае, — якая мусіла прайсці такую самую перапрацоўку. І якраз дзеля таго, каб выдзеліць дастаткова часу на папярэднюю перакладчыцкую працу, для канчатковага пераходу на навамоўе была прызначана такая далёкая дата — 2050 год.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Граф Суворов 8

Шаман Иван
8. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 8

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия