Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Адвечная песня
Шрифт:

Малады

Хто вясёлы, хоць і ў горы, Таму слава, таму чэсць. Чым багата, рада хата, Не жалейце піць і есць!

(Да маладой.)

Ты, сястрыца, дось смуціцца, Уздыханне ў кут пашлі, Еш, лябёдка, запі водкай, Душу песняй весялі! Кончым зараз гэты галас, Гульня пойдзе за нішто; Зажывём мы па-сваёму, Як ніколі, як ніхто.

Маладая

Гуляй,
мілы, колькі сілы!
Не ўважай нуды маей: Я паплачу, знамо, бачу Чужу хату і людзей.
Чужа хатка, бацька, матка, Сама тутка першы раз; Ныюць грудзі, што то будзе? Што чакае ў жыцці нас?

Хор

Рэдкі смехі і пацехі, Часты слёзы i бяда! Ё часіна, ё скрыпіна — Весяліся, грамада!

Сват вылазіць з-за стала і сыпле лявоніху са сваццяй; за ім малады з маладой і ўся дружына.

IV. ВЯСНА

Раніца. Вясковая хата: выгляд непрытульны і ўбогі. Праз маленькае аконца прабіваецца бледнаваты бляск. Цемнавата. Мужык сядзіць на палу, звесіўшы ногі, курыць люльку і глыбока нешта думае. Уваходзіць Вясна: на галаве ў яе з кураслепу і пралесак вянок, у руках разарваны ланцуг.

Вясна (з рызыкай, тоненькім голасам)

Ну, як дуж, мужычок? К табе ў госці іду. I каб жыва, набок! I бяду, і нуду! Пратры вочы са сну, Марш к другому жыццю! Ладзь саху, барану I сявалку сваю! Ўжо прасохла ралля, Ўжо рунее трава, К сабе кліча зямля — Ты ў яе галава. Табе рэчкі бурляць, Табе кветкі цвітуць, Табе пушчы шумяць I зязюлі пяюць. Ды і сонца, глядзі, Гэтак свеціць не зра. Ну ідзі! ну ідзі! Араць, сеяць пара!

Мужык (штохвіля ўздыхаючы)

Ўжо ўстаю, ўжо іду, Ясна пані Вясна, Толькі вось, на бяду, Зерня к севу няма. Трохі нешта было, Што мне Восень дала, Вось Зіму нанясло, I ўсё чыста звяла. Апаследні мяшок К Калядам я змалоў, Цяпер свіран і ток Як хто махалам змёў. I сам сеяць я рад, Ды, як бачыш, з Каляд Усё выбраў да дна. Ой, Вясна! ой, Вясна!

Вясна

Што мармочаш ты там? Няма часу чакаць, — Табе раду я дам, Як бяду ашукаць. Асмель трохі сябе, Пыху з сэрца знімі I насенне к сяўбе 3 магазына вазьмі. Браць
не прыйдзецца шмат,
Які пудзік, другі, Бо, як чула я, брат, Шнур твой вельмі вузкі.

Мужык

Міла рада твая, Ясна пані Вясна, Дый, як свет пазнаў я, Мне вядома яна. Знаю я магазын, Толькі з ім з году ў год Адзін выхад, адзін: Недарод, недарод.

Вясна

Бог з табой! — я іду Падаць Лету наказ; Адно скем: я ў гаду Не бываю двух раз.

Адыходзіць. Мужык злазіць з пала, бярэ з калка хамут і дугу, выходзіць з хаты. Сонца прыветліва заглянула ў аконца.

V. ЗА САХОЮ

Поле. Неба яснае. У недалёкай зялёнай дуброве кукуе зязюлька. Мужык арэ. Конік, малы і худы, штомінуту прыпыняецца. Над галавой аратага пяюць жаваранкі. Гасцінцам прыбліжаецца падарожны.

Араты (ходзячы за сахой)

Гэй жа, баразною, Косю мой маленькі, Гэй жа, за сахою, Селянін худзенькі! Гэткае раздолле На усе староны! Выарам мы поле Ў скібіны, ў загоны. Зерне ў полі зложым Жменяй спрацаванай; Зарунейся збожжам, Цьмяная паляна! Пройдуць гэтта людзі, Бедны і багаты. Дзіўна, дзіўна будзе, Што зрабіў араты? Гэй жа, баразною, Косю мой маленькі! Гэй жа, за сахою, Селянін худзенькі!

Падарожны (падбліжаючыся)

Гэтак з песняй, гэтак, 3 верай і надзеяй Кожны свой палетак Хай арэ і сее! Ці дождж залівае, Ці вецер бушуе, Птушка ані дбае, Гнёзды ўе, будуе. Не пытаў араты Свайго шчасця, долі, Што дадуць зярняты, Кінутыя ў полі. Гэтак з песняй, гэтак, 3 верай і надзеяй Кожны свой палетак Абарэ, засее!

Араты (як бы сам да сябе)

Тупы штось нарогі, Конь ісці не хоча, Млеюць рукі, ногі, Пыл засыпаў вочы. Ліха чуць старое — Ломіць косці, грудзі. Жонка, як на тое, 3 полуднем марудзіць. Гэй, спачыньма, косю! Люльку закуру я, Можа, праца после Лепш памашыруе.

Падарожны (мінаючы аратага, кланяецца)

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Граф Суворов 7

Шаман Иван
7. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 7

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Славься, Кей!

Прядильщик Артур Иванович
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
6.33
рейтинг книги
Славься, Кей!

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач