Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Афiцыянтка (на белорусском языке)
Шрифт:

IV

Аднаго дня, яшчэ задоўга да абеду, Люся рыхтавалася да сустрэчы са сваiм "тынкоўшчыкам".

У гэты дзень дзяўчыне з самага рання не шанцавала. Спачатку яна разбiла цэлы паднос пасуды i расплакалася. Потым, забегшы за цёцiну шырмачку, Люся аб жалеза, якiм былi акаваны скрынi, парвала панчоху. Стала шукаць iголку i, як на бяду, яе нi ў кога не было. Нарэшце кухар паклiкаў дзяўчыну, зняў свой белы каўпак, дастаў з яго iголку i, даючы, сказаў:

– На. Яшчэ салдацкая. А другi раз каб сваю мела, глядзi. А то дзяўчына i без iголкi.

Уладзiлася справа i з талеркамi, жанчыны яе запэўнiлi,

што пасуда б'ецца абавязкова на шчасце! А цёця Глаша ад сябе дадала, што заступiцца перад Сямёнам Макаравiчам, каб ён гэтыя талеркi спiсаў.

Ужо, здаецца, усё было добра. Надзя адна абслугоўвала залу. Раптам дзяўчыне стрэлiла ў галаву, што яна ад плачу змянiлася ў твары. Люся пабегла да шафкi, у якой афiцыянткi клалi свё адзенне. У гэтай шафцы Мiра пакiнула аб сабе ўспамiн - памаду. Люся ўзяла яе i пабегла за шырму.

Калi з падфарбаванымi вуснамi, шчокамi i брывамi Люся выйшла з-за шырмы, жанчыны ўспляснулi рукамi: так той было не да твару. Але дзяўчына спадабалася сама сабе i не хацела нiкога слухаць.

Увайшоў Андрэй. Люся крыху пачакала, каб той усеўся, а потым выйшла ў залу. Хлопец узняў ад меню вочы, глянуў на дзяўчыну i сумеўся. Ён заморгаў вачыма, нават азiрнуўся навокал, потым зноў накiраваў свой позiрк на афiцыянтку.

Люся дагэтуль нiколi не фарбавала твару. Зараз ад фарбы яна не стуляла губ, i яны так i заставалiся ў яе адтапыранымi, нiбы дзяўчына збiралася свiстаць, нiбы губы ў яе былi апухлыя. На шчоках вiднелiся плямы пудры. Адчуўшы сябе няёмка, дзяўчына ўставiлася ў меню. З нафарбаванымi вуснамi яна не магла гаварыць. У такiм смешным выглядзе Люся i стаяла перад Андрэем.

У сталоўцы абедала яшчэ некалькi рабочых, якiя працавалi разам з Мiронiшыным сынам. Адзiн з iх, убачыўшы Люсю, пырснуў ад смеху. Хлопец падумаў, што ўсё гэта зроблена назнарок i цяпер з яго насмiхаюцца. Ён грозна кашлянуў i, не паднiмаючы вачэй, пачаў заказваць абед. Афiцыянтка стаяла i толькi кiвала галавой.

Вярнуўшыся на кухню, дзяўчына забегла за шырму i расплакалася. Зараз яна плакала так, што яе нiхто не мог суцешыць. А калi Надзя пачала дапытвацца, чаго яна плача, Люся пабегла да шафкi, схапiла сваё адзенне i ўцякла са сталоўкi.

У гэты дзень Люся не вярнулася, i Надзi зноў адной прыйшлося абслугоўваць усiх клiентаў.

Дзяўчаты, якiя ля комiна дапамагалi Андрэю, неяк даведалiся пра "таямнiцу" свайго муляра. I калi ён прыйшоў са сталоўкi змрочны, як лес цёмнай ноччу, пачалi строiць з яго жарты. Але ён, нiбы глухi, палез па жалезных скабах да сябе на комiн, не адказаўшы iм нiводным словам. Дзяўчаты не пакiнулi яго ў спакоi i там. Разуўшы сяброўку, якая моцна спала, у вядры ад вапны падалi яму наверх чаравiкi з запiскай: "Падарунак ад афiцыянткi". Андрэй, праўда, адправiў чаравiкi ўнiз, натаптаўшы ў iх раствору. Аднак гэта яго не развесялiла. Назаўтра муляр абедаў у другой сталоўцы. Вяртаючыся з абеду, Андрэй спаткаў... Люсю. Яна была апранута ў старэнькае палiто i абвязана цёплай хусткай. Дзяўчына iшла са старой жанчынай, захутанай у такую ж, як i Люся, хустку. Ён здагадаўся, што гэта Люсiна мацi. Бо старая iшла з дзяўчынай так, як звычайна хадзiлi па горадзе з дочкамi старыя з яго вёскi: пусцiўшы дачку ўперад, а самi тэпаючы ззаду i шчаслiва заглядаючы сустрэчным людзям у вочы, намагаючыся

разгадаць, цi падабаецца людзям iх дзiця.

Убачыўшы муляра, Люся скiравала ў завулак, пакiнуўшы мацi адну. Нiчога не разумеючы, Андрэй спынiўся, пастаяў i пайшоў на працу, чамусьцi ўжо ў лепшым настроi.

V

Без Люсi чагосьцi не хапала ў сталоўцы. Часцей бурчала цёця Глаша. Жанчына, якая мыла пасуду, сварылася з Надзяй. Настрой жанчын перадаваўся нават клiентам, ад чаго i яны былi якiясьцi iншыя.

Аднаго разу, калi ў зале сталы былi пустыя, праз акенца выглянуў кухар. Ён падпёр шчаку кулаком, уздыхнуў i сказаў да буфетчыцы:

– Эх, няма нашай Люськi! "Дзядзя Гры-ыша, - дакладна да смешнага перадаваў ён iнтанацыю голасу дзяўчыны, - я падлiчыла гэтаму клiенту, што ля акна, а ў яго за абед атрымалася адзiн рубель i адна капейка, гы?!." Нiчога такога, здаецца, i не скажа, а табе адразу весялей жыць на свеце... Хе, што мы вартыя без яе?

Але буфетчыца прамаўчала.

У цёцi Глашы быў сёння цяжкi дзень. Яшчэ з самага рання прыходзiла пастарэлая, з сiнякамi пад вачыма Мiра. Яна папрасiлася зноў на працу. Буфетчыцы прыйшлося доўга слухаць плач Мiры, чытаць ёй мараль i патрабаваць абяцання, што надалей Мiра будзе працаваць добра. Ды гэта яшчэ было паўбяды. Галоўнае, сапраўды ўсiм iм не хапала Люсi. Толькi праз некалькi хвiлiн буфетчыца адазвалася на словы кухара.

– От, горкае дзiця! Каб так надаваў, надаваў венiкам!.. Дзе ўжо той Сямён Макаравiч? Хутчэй бы вяртаўся з таго адпачынку ды камандаваў сам! прабурчала яна за прылаўкам.

– А ты не можаш камандаваць?
– дапiкаў кухар.
– А яшчэ i бралася! Эх, Глашка, Глашка, цi бабская гэта справа?

– А ты пiльнуй сваiх катлоў, а то зноў у малочным супе клiенты знойдуць капусту!
– абрынулася на яго жанчына.

Галава кухара знiкла з акенца.

Буфетчыца паклiкала да сябе Надзю, каб параiцца наконт таго, як вярнуць на працу Люсю. Але Надзя наогул яшчэ нiколi не дала дзельнай парады, i таму толькi пацiскала плячыма. Цёця Глаша тады нi за што нi пра што аблаяла афiцыянтку, адпусцiла яе i стала ламаць галаву адна.

Калi ў сталовую нясмела заглянуў муляр i пачаў асцярожна азiрацца, цёця Глаша паклiкала яго, бесцырымонна i сурова сказала:

– Ты што гэта надумаўся нашых дзяўчат крыўдзiць?

– Калi-i?..
– вырвалася ў яго недарэчнае слова. Хлопец аж уцiснуў галаву ў плечы, быццам яго збiралiся бiць.

– Яна ж, бедная, з-за цябе нават не прыходзiць у сталоўку каторы дзень!
– яшчэ больш строга казала буфетчыца.

Андрэй нешта вiнавата прамармытаў, хоць усё яшчэ нiчога не разумеў. Цёця Глаша збавiла крыху строгасцi i тонам, якi не дапускаў нiякiх пярэчанняў, дадала:

– Заўтра на абед мы яе вернем. Толькi глядзi ж, прыйдзi!
– i буфетчыца невядома завошта пагразiла хлопцу, а пасля спакойнымi рухамi пачала рэзаць хлеб, даючы зразумець, што размова скончана.

Хлопец адкрыў рот, хацеў пра нешта спытацца, потым перадумаў i выбег са сталоўкi.

– То хай бы паабедаў хоць!
– пашкадавала Надзя, калi за iм зачынiлiся дзверы.

– Нiчога, не памрэ! А ты каб мне заўтра прывяла яе!
– строга загадала буфетчыца.

– Але ж я не ведаю, дзе яна жыве!

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера