Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Агеньчык у цемры (на белорусском языке)
Шрифт:

"...Перада мной выбар, - нiбы раячыся з субяседнiкам, гаварыў астралётчык, - памерцi зараз цi паспрабаваць жыць... Я не агаварыўся. Iменна паспрабаваць. Гэта жыццё не прынясе мне радасцi. Я не змагу калi-небудзь вярнуцца на Зямлю. Пра мяне, напэўна, нiколi нiхто нават не даведаецца наўрад цi якi карабель забрыдзе ў гэты раён. Я не змагу нават выбрацца з пячоры - косцi абедзвюх ног раструшчаны ў час катастрофы. Я не магу сам сабе зрабiць аперацыю, бо калi змог бы вытрываць боль, то трэба мець яшчэ герметычную камеру - яе таксама няма. Такiм чынам мая будучыня - адзiнота, нерухомасць, безнадзейнасць. Але я не прымаю

смерць. Пакуль я магу - я павiнен жыць. Не таму, што iнстынкт мацнейшы за волю i я чапляюся за жыццё. Я павiнен жыць, бо я - чалавек i ў мяне яшчэ дзейнiчае мозг..."

Скрут слухаў i ўяўляў сабе разбiты выбухам зоркалёт, мёртвую планету i адзiнокага скалечанага чалавека, якому шчаслiвы, а хутчэй нешчаслiвы выпадак падараваў жыццё i якому належала пакутаваць ад бездапаможнасцi i бяссiлля доўгiя-доўгiя днi, месяцы, гады.

Цi можа такое вытрываць чалавек? Скрут не таiўся перад сабой. Для яго гэта была не проста цiкаўнасць. Ён нiколi не забываў, як гняла яго абмежаванасць прасторы ў зоркалёце. Яна была нiшто ў параўнаннi з прасторай Сусвету. I ў гэтай неадпаведнасцi яму бачылася нешта ненатуральнае, варожае. Чалавек па iдэi - вольны. Скрут разумеў свой стан i нiчога не мог з сабой зрабiць. Але яму было лягчэй. З iм заўсёды знаходзiлiся таварышы з дзяжурнай змены, яго ахоўвала моц магутнага зоркалёта. Дзе браў стойкасць гэты касманаўт? Што надавала яму сiлы? Адчуванне чалавечай годнасцi? Але ж пра гэта i Скрут нiколi не забываў...

"Ох, як гэта невыносна, калi дзейнiчае мозг. Раней мне здавалася гэта шчасцем, а зараз мне часам хочацца пашукаць нейкую там кнопку, каб хоць на iмгненне выключыць мозг, забыцца i пазбыцца свайго становiшча".

Узняўшы вочы ў час адной з паўз, калi чулася толькi патрэскванне рацыi, Скрут заўважыў побач з ложкам корпус робата. Ён быў латаны i пералатаны. Заклёпкi i швы на абшарпаным металiчным корпусе робата, можа, ярчэй за ўсё раскрылi Скруту жудасную карцiну апошнiх месяцаў жыцця чалавека, якi стараўся падоўжыць iснаванне свайго адзiнага памочнiка. Гэты робат расчысцiў чалавеку дарогу да пячоры, надзейна абсталяваў яе, каб чалавек мог жыць там столькi, сколькi хопiць энергii ва ўцалелых акумулятарах i сонечных батарэях. I, напэўна, чалавек дзялiўся з робатам, аддаючы яму большую частку энергii, не зважаючы на свой холад i голад.

Але робат не меў чалавечай вынослiвасцi. Ён знерухомеў раней чалавека. Скрут уявiў сабе роспач, якая авалодала тады чалавекам...

Нiбы ведаючы наперад аб гэтых думках Скрута, чалавек сказаў: "Сёння я застаўся без Ацiлы..."

Адна фраза, i нi слова больш, нiводнай скаргi, нягледзячы на тое, што для яго гэта было пачаткам канца.

Скрут падумаў, што яму не так лёгка будзе зразумець гэтага чалавека, замураванага ў скале далёкай планеты i непахiснага ў сваёй волi. Чалавек не спадзяваўся, што яго калi-небудзь, хай сабе i пасля смерцi, знойдуць. Ён разважаў сам з сабой, бо меў, вiдаць, адзiную слабасць - патрэбу ў субяседнiку.

– ...Ты чуеш?

Скрут уздрыгнуў. Задумаўшыся, ён ужо не слухаў. Забыўся на Балаша.

– Скрут, ты чуеш?
– паўтарыў Балаш.

Скрут прыслухаўся, аднак не адразу зразумеў, чым выклiканы воклiч таварыша.

"...Я ўвесь час думаю, дзе была наша памылка? Чаму ўзарвалiся рухавiкi? Першыя сiмптомы непаладак у iх з'явiлiся, калi мы ледзь

увайшлi ў сiлавое поле планеты. Мы спадзявалiся наладзiць рухавiкi, апынуўшыся на цвёрдай глебе. Але спынiць рэакцыю ўжо не ўдалося. Дзiўна, яна iшла быццам бы павольна, не сцiхаючы i не нарастаючы. I раптам скачок, выбух..."

У шлемафоне стала цiха. Скрут нецярплiва зiрнуў на гуказдымальны апарат. Балаш трымаў руку на выключальнiку.

– А нам удалося, - з горыччу сказаў ён, быццам адчуваючы вiну за тое, што ў iх папярэднiкаў - касманаўтаў - было менш ведаў.

Скрут адчуў, як яго ахоплiвае неспакой. Што з таго, што на Зямлi ўжо ведаюць, як спынiць такую рэакцыю? Для гэтага чалавека гэта ўжо не мае значэння. Яму важна было самому дайсцi да iсцiны, поўнасцю выкарыстаць свой яшчэ жывы i, вiдаць, магутны розум, рашаючы вялiкую загадку. Толькi гэтым ён, памiраючы, мог перамагчы смерць. Цi знайшоў ён прычыну? Скрут махнуў рукой:

– Уключы...

"Але павiнна быць рашэнне гэтай задачы, якога мы тады не бачылi".

– Канечне, канечне, - шапнуў Скрут, думаючы, што iх апарат вельмi марудна здымае гук. Ён трывожыўся: няўжо лёс не пашле гэтаму адважнаму магутнаму чалавеку поспех, няўжо дарэмныя былi яго пакуты?

Скрут хваляваўся, як нiколi яшчэ ў жыццi. А голас у шлемафоне гучаў роўна, непадуладны нiякiм няўдачам. З дня ў дзень чалавек коратка кiдаў у мiкрафон: "Нiчога новага". Ён, вiдаць, многа працаваў, бо ўсё радзей i радзей траплялiся ў запiсе разважаннi. А можа, ён бярог энергiю батарэй - яны ж, як i робат, не былi невычэрпныя.

– Больш не магу!
– нервова выгукнуў Балаш i пайшоў да выхаду.

– Мы мусiм даслухаць, - сказаў яму Скрут.
– Для нас мае значэнне не сутнасць яго адкрыцця, а сам факт.

Яны ўжо нiчога не чакалi ад асуджанага на марудную смерць. Яны думалi аддаць яму данiну як чалавеку. А ён здзiвiў iх зноў.

"Здаецца, усё. Я ведаю формулу".

Трэба быць вялiкiм матэматыкам, каб толькi запомнiць з аднаго разу гэты доўгi рад iнтэгралаў, лiчбаў i знакаў. Чалавек прачытаў яе, потым, падумаўшы, паўтарыў больш павольна, нiбы даючы слухачам магчымасць удумацца ў яе сэнс. I раптам прамовiў з сумненнем: "Цi ўсё гэта?"

– Усё! Усё!
– крыкнуў Балаш, быццам чалавек мог яго пачуць.
– Людзi на Зямлi вывелi тваю формулу...

Доўгае шыпенне ў навушнiках было адказам Балашу. Чалавек маўчаў. Можа, думаў, можа, у яго не стала ўжо сiлы, каб сказаць апошняе, развiтальнае слова, а можа, ужо лiчыў гэта слова наогул неiстотным, непатрэбным.

Маўчанне шлемафонаў было невыносным. Але нi Скрут, нi Балаш не адважвалiся выключыць апарат. Iм здавалася, што тым самым яны дачасна абарвуць жыццё гэтага мужнага чалавека. Прайшла, напэўна, гадзiна. Вяршынi гор пасвятлелi пачынаўся дзень.

– Трэба вяртацца, - сказаў Балаш, - мы безнадзейна познiмся.

– Яшчэ крышачку...
– папрасiў Скрут.

Балаш пакiваў галавой, адчуваючы i сам, што не можа пайсцi адсюль, не дачакаўшыся канца.

Патушылi лiхтар. Ранiшняе святло, лёгкае, свежае, пранiкла праз зроблены Скрутам уваход у пячору. Прамень сонца крануў гермашлем чалавека, i твар яго нiбы ажыў, разгладзiлiся пакутлiвыя складкi. Скрут усхапiўся, навёў кiнаапарат. I тут шлемафоны ажылi.

"Вось цяпер, здаецца, усё".

Поделиться:
Популярные книги

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Ружемант

Лисицин Евгений
1. Ружемант
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Ружемант

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Командор космического флота

Борчанинов Геннадий
3. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Командор космического флота

Доктор. Заново

Афанасьев Семён
1. Доктор
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.86
рейтинг книги
Доктор. Заново

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Гримуар темного лорда III

Грехов Тимофей
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III

Сатисфакция

Уленгов Юрий
4. Гардемарин ее величества
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сатисфакция