Апавяданне без канца (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Апавяданне без канца (на белорусском языке)

Шрифт:

Iван Чыгрынаў

Апавяданне без канца

На золку, калi яшчэ спявалi пеўнi, я пакiнуў Брады, каб да сонца выйсцi праз дальнi расцяроб да Пычава берага.

Дарога iшла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль нiхто не ездзiў, таму каляiны пазарасталi высокай травой. Трава даставала да каленяў.

Можа ўжо гадзiну мае грудзi дыхалi халадком яснага рання.

У густым ельнiку, што стаяў паабапал дарогi, спрасонку валтузiлiся сытыя дразды. Па-над возерам, у млявай шэранi, чубiлiся галубы.

– Галубка, кума, ты будзеш мая...

Лес

неўзаметку праганяў дрымоту.

Я моўчкi збiваў парусiнавымi туфлямi халодную расу i ўсё спяшаўся.

Хутка павiнен быў пачацца луг.

Але на Пычаў бераг трапiў не я першы. Чалавек, якi паспеў туды раней, сядзеў нерухома каля самай вады, звесiўшы ногi, i зацята глядзеў перад сабой, быццам сiлiўся разгледзець нешта на дне ракi. Побач ляжалi рыбацкiя прылады бляшанка з чарвямi i арэшкавае вудзiльна. Леседзь хоць i была раскручана, але ён пакуль нi разу не закiнуў вуды, бо бляшанка з чарвямi стаяла зачыненая. Рака дымiлася цёплым туманам.

Учора гэтага чалавека бачыў я разам са старшынёй райвыканкома i дырэктарам саўгаса ў садзе. Шырока стаўляючы ногi, ён пахаджваў памiж дрэў, падпёртых калкамi, каб не ламалася ад яблыкаў сучча, i голасна смяяўся. Ва ўсёй яго постацi адчувалiся здароўе i тая абыякавая ўпэўненасць, з якой прывыклi ступаць па зямлi толькi нямногiя людзi. Нават старшыня райвыканкома, якi гаварыў яму пра нейкiя справы, iдучы побач, здавалася, губляўся пад яго насмешлiвым, трохi спагадлiвым позiркам.

Ён быў чалавекам высокага росту, з шырокiмi, крыху прыўзнятымi плячамi, з высокiм iлбом i доўгiмi, закiнутымi назад валасамi, якiя ўжо добра пасiвелi.

Якраз i я апынуўся ля будкi вартаўнiка. Стары Панаська сказаў:

– Бач, як перад гэтым Чыкiлёнкам гнуцца... i наш i той раённы.

Стары дымiў люлькай i соннымi вачмi глядзеў у той бок, дзе за коўратамi сабраўся каля легкавушак натоўп.

– Ну i пралаза гэты Чыкiлёнак, - дадаў стары.

Потым спытаў:

– А ты яшчэ не схадзiў да яго на паклон?

I, не чакаючы адказу, пахвалiў:

– Ты гэта правiльна, хлопец, робiш. Табе няма чаго знацца з iм.

Панаську быццам цягнуў хто за язык.

– Бацька яго, Iван Чыкiла, быў чалавек, - гаварыў Панаська.
– Iгнаська таму i аддаў сваю Вольгу. Думаў, сын па бацьку. Яблыка ж, гавораць, падае недалёка ад яблынi. Але як часта людзi памыляюцца!.. Гэта аж вон куды закацiлася. Нават дастаць цяжка.

Панаська гудзеў сваiм нутраным - глухаватым, але яшчэ моцным голасам:

– I добра, што хоць Вольга не бачыць. Адпеклавала дзеўка сваё. Ды ён, мусiць, i не надумаўся б сюды, каб яна жыла. Не, што нi кажы, а Чыкiлёнак гэты пралаза, брат. Во бачыш, як сустракаюць яго. Дамогся свайго. А нашы вочы вылупiлi ды шапкi ледзь не ломяць. Сказана, дурнi. Бо ў галаве замест мазгоў падалiкi. Ну i што, калi начальнiк? Ды такога начальнiка, як Чыкiлёнак, калi па-людску рабiць, дык i блiзка не трэба пускаць.

То было ўчора. А сёння Чыкiлёнак выглядаў адзiнока. Што прывяло

яго на Пычаў бераг? Няўжо сапраўды тыя шчупакi, якiя мне каторы дзень не давалi спакою?

Здалёку ён не чуў маiх крокаў. Не паварушыўся i тады, калi я затупаў блiзка.

Але я не шукаў з iм сустрэчы.

Зоркi тым часам тухлi на небе. Паказалася сонца. Спачатку яно высунулася адным сваiм краем i стала падобнае на чырвоны шар, у якi нехта неўзаметку дзьмуў збоку, i таму ён усё павялiчваўся, узнiмаючыся ўгору. Нарэшце гэты распалены шар адарваўся ад зямлi i закалыхаўся над ёю - вялiкi, блiзкi i разам з тым недасягальны. Сонца здавалася нейкiм няпраўдашнiм. Быццам яго намаляваў хто чырвонай фарбай ды павесiў там, дзе яно заўсёды ўзыходзiць, каб падманваць даверлiвых.

– Гэта ты, Iваноў?
– спытаў Чыкiлёнак i не павярнуў галавы, напэўна, падумаў, што прыйшоў яго шафёр.

Я прамаўчаў.

Тады ён раззлаваўся:

– Ты што, не чуеш, Iваноў?

– Гэта не Iваноў, - адказаў я, каб неяк азвацца.

"Ну i пралаза гэты Чыкiлёнак", - успомнiў я словы старога Панаськi.

Штосьцi прыгожае i непрыгожае было адначасова ў яго твары. У шэрых i крыху раскосых вачах, асаблiва калi ўсмiхаўся, загаралiся хiтраватыя iскры. Але яны загаралiся толькi на адзiн кароткi мiг.

Дзiўнымi якасцямi валодаў Чыкiлёнак. Ён яшчэ не разгледзеў мяне як мае быць, толькi акiнуў паспешлiва позiркам. Ён яшчэ не сказаў нiчога такога, каб запомнiлася. I не зрабiў нiчога, адно што ўзяўся за вудзiльна. Але на Пычавым беразе захадзiла ўсё хадуном, зрабiлася раптам шумна, быццам неспадзявана хто запоўнiў, як пляшку, усю пустэчу, якая да гэтага была тут.

– А, рыбак, - гаварыў ён паблажлiва, i я ўжо бачыў яго такiм, якiм быў ён учора ў садзе; быццам толькi што не сядзэў на Пычавым беразе адзiнокi i заклапочаны чалавек, якога варта было пашкадаваць.

– Ты, мусiць, не адсюль?
– I сам адказваў: - Канечне, не адсюль. А то ж я адразу цябе пазнаў бы, нягледзячы на тое, што ўжо дваццаць гадоў не быў тут. Я, брат, на пароду памятлiвы. Дык я, малады чалавек, маю сказаць табе, што на гэтым Пычавым беразе...

Гаварыў ён спакойна, важна, уладна. I ўвесь час стараўся быць дружалюбна абыякавым.

Гаворкай сваёй ён нiбы закалыхваў.

Ён меў нешта сказаць мне пра Пычаў бераг. Але ж я таксама меў што сказаць яму. Напрыклад, пра тое, як памiрала яго жонка.

...Тым летам над тутэйшымi пясчанымi пагоркамi стаяла засуха. Яравыя гарэлi на коранi, а жыта, пасмяглае, нiзкарослае, было пустое.

Дажджы iшлi стараной.

Але прывiды голаду не палохалi людзей.

– Нябось, зямля вялiкая, дзе-небудзь зародзiць, - гаварыў хто-небудзь, i ўсёй вёсцы перадавалiся яго спакой i развага.

– Хлеба прывязуць у краму...

Але пасля гарачынi, калi на зямлю прыходзiў вечар, нехта ўсё ж валачыў за вёскаю плуг, пракладваючы паўз гумны збавiцельную баразну; нехта насiў да возера чужы частакол...

123

Книги из серии:

Без серии

[6.2 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты