Арэхападзенне

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Арэхападзенне

Арэхападзенне
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Віялета Пачкоўская

Арэхападзенне

* * *
твае вусны — як комін над хатай маёй бабулі толькі паліш часцей, чым яна ў печы твае вусны — як слімак на старой слівіне пяшчотныя і выкшталцоныя валасы — як халодныя макароніны звіваюцца долу, падаюць у міску ты некалі будзеш з залысінай як мой дзед, ты й зараз да яго падобны: стары грыб — худыя ногі, цыгарэта ў зубах і выключны ўнутраны свет толькі што не храпеш, але гэта прыйдзе з часам прасую твае майкі гладжу тваю скуру латаю кішэні, прышываю гузікі я кожны дзень шчаслівая бо ты штораніцы просіш есці а ноччу абдымаеш у
сне
я думаю, нам не будзе сумна на пенсіі пры ўмове, што я не памру раней ад смеху а ты кінеш паліць і пачнеш есці суп бо шчасце — гэта ж як два пальцы
* * *
каб заплюшчыць вочы не трэба нейкіх надзвычайных высілкаў толькі стома, вялізная стома калі ляжу ў цёплым ложку (лепш за ўсё дома, але неабавязкова) і фіранка здаецца ветразем вялікага карабля калі цені перастаюць пужаць і ператвараюцца ў таніраванае шкло ў незамкнёныя дзверы паміж сёння і заўтра ты яшчэ нешта мне расказваеш нейкую надзвычай цікавую гісторыю а я ўжо сама бяру ўдзел у іншай гісторыі я ўжо гартаю вялізную кнігу сноў у пошуках зместу але па звычцы замаўляю два з тваім удзелам бо і ў сне хачу быць побач ты крыўдуеш ты надзімаеш вусны бо не можаш са мной кантактаваць вербальна але выключаеш лямпу і сцеражэш маё дыханне шкарпэткі на падлозе і зубы на шафцы а я працягваю праз пакой свае народжаныя сном шчупальцы і бараню цябе ад сябе ад ценяў на сцяне ад пірацкіх караблёў і сумненняў
мы з табой катаемся на санках да самага-самага ранку
Віёла
спадар, зайграйце на віёле дастаньце скрыпку з футарала яна без вас засумавала і вабіць вашых рук няволя спадар, зайграйце на віёле выправу, бранль у стылі рэгі вы самі гэтага хацелі струна і смык ўжо больш за ролі спадар, зайграйце на віёле і не заплюшчвайце вачэй цалуе вас віяланчэль каленьмі сціснуўшы да болю спадар, зайграйце на віёле спадар, зайграйце на віёле…
* * *
архітэктура тваіх касцей нашмат складанейшая за шкілет тваёй чарапахі але, напэўна, прасцейшая за формулу паху дажджлівай восеньскай ночы дзіўныя нейкія сны спрасоння працягваю руку і спрабую намацаць тваю рабрыну але ты не побач да цябе пяць прыпынкаў на падземным каўчэгу і пяць навучальных дзён ва ўніверсітэце да цябе не было людзей у цябе няма рабрыны але ёсць выйсце на правы бок з яго крыштальным паветрам гарбатай цукеркамі і саплівым носам наўзамен
* * *
пасялюся ў тваім заплечніку а ты нават не заўважыш буду кімсьці накшталт дамавіка шамацець сшыткамі надкусваць печыва а неяк па неасцярожнасці а мо й знарок засну ўсяродку і ты знойдзеш мяне на пары па лаціне ці міфалогіі возьмеш маленькую на рукі і панясеш далёка-далёка за самы далягляд мы будзем есці хлеб з семкамі і цалавацца сярод канваліі і сон-травы я падарую табе зялёны шарык патрэбных памераў і буду шторанку расчэсваць твае валасы самшытавым грэбнем а ты мае сваімі пальцамі заплятаючы ў іх траву і кавалкі смугі будзе
вецер і драўляная мэбля
ціхая музыка і раскінутыя рукі
я буду заўсёды маленькая а ты будзеш заўсёды шчаслівы
* * *
Уцякаю ад цябе ў розныя гарады пакідаючы лужыны 37 памеруй пах парфумы на брукаваных вуліцах а яшчэ недапалкі й адбіткі пальцаў на поручнях трамваяў і метро зіма замарожвае выдыхі робіць коўзкімі ходнікі і я валюся раскідваючы ў радыусе аднаго метра гарбузовыя семкі й рыбіну луску што расце ад адзіноты у далонях і кішэнях паліто (можаш пашукаць, калі дворнік не зблытаў з меднай драбязой) ты робіш тое самае ў гарадах дзе я ніколі не з’яўлюся таропка азіраешся на паваротах і толькі засынаючы ў аўто адчуваю як прыціскаешся да мяне рэменем бяспекі і трымаеш за руку
* * *
я хацела б угнаць трамвай ды махнуць да цябе ў Амерыку па шашы Масачусэтс — tut.by але я ад прыроды нясмелая так што ты там пакуль трывай без мяне а трамваі калі вырастаюць збіраюцца ў зграі і едуць у Стайкі катацца на лыжах гуляцца ў снежкі паліць і піць піва (і нат зачынаюць там трамваянятак!) стаю на прыпынку й чакаю бо зараз лета рыхтую напад (але гэта табе па сакрэце)
* * *
я хачу цалаваць снег на тваіх валасах шкада, што яшчэ далёка да зімы цёплыя рукі пазбаўленыя права патрабаваць сагрэцца і вушы трамваяў не абрастаюць белым пухам хутчэй бы згубіць дзе-небудзь парасон каб без згрызотаў сумлення папрасіць восень сабраць свае рэчы і сысці каб без сораму цалаваць снег на тваіх валасах пакуль святлафор не ўсміхнецца зялёным і машыны не пачнуць сігналіць прыспешваючы нас перайсці дарогу мы пяройдзем а мо нават перабяжым і спынімся ля пераходу каб вярнуцца назад каб зноў чакаць зялёнага і цалаваць снег на валасах
Верш пра польскую візу
За спінай залева Ізноў залівае пра сны А я не ведаю Куды мне схаваць І з чым зрымаваць Сваю шчаслівую рожу Схаваю у метро Хоць нягожа Так усміхацца, хай сабе шчыра На людзях Я столькі б хацела Усім пра цябе расказаць Але выходжу З сябе на «Плошчы Якуба Коласа» І парушаю тваю Памежную зону А ў мяне толькі польская віза І два талоны На верхні транспарт І ніякай страхоўкі
Напрадвосені
Не бойся, распранайся, мы ідзем Выколваць вочы ночы. Жнівень. Твой Салёны смак і водар палыновы І я — метафара the best да слова восень Нам хопіць органаў пачуццяў адшукаць Чарговы ўсход і філасофскі камень Нам хопіць перашкодаў, каб забыць Свае імёны і чужыя хайку Я расцякуся па тваёй крыві Ты зацвярдзееш у маіх касцях Ты быў Я буду А цяпер мы ёсць І немагчыма зашпіліць маланку На голай праўдзе й патаўсцелай ночы Я затушу апошніх светлячкоў Не бойся, распранайся, мой анёле Не бойся, дай руку Я твая восень
123
Комментарии:
Популярные книги

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас