Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

Упаў апошні ланцуг з Лёдніка, і доктар стамлёна абапёрся рукамі аб слуп. Праз якую хвілю быў вызвалены і Пранцысь. Шкаляр падбег да доктара і зірнуў на ягоную спіну: сціло было ўторкнутае пад левай лапаткай. Вырвіч асцярожна дастаў тонкі скрываўлены стрыжань і хацеў грэбліва адкінуць убок, але Лёднік затрымаў яго руку:

— Дай сюды…

Ватман шматзначна перхануў:

— Калі паны нікуды не спяшаюцца, я магу іх пакінуць у гэтым прыемным месцы. Але, баюся, што якога-небудзь нябожчыка ў гэтых калідорах мне не ўдалося схаваць як след, і зараз проста да нас з’явяцца праблемы…

са стрэльбамі, шабелькамі і шастапёрамі. Разумееце, дзе ні прайду апошнім часам, — сціпла заўважыў найміт, — вакол мяне свежанькія нябожчыкі з’яўляюцца. Планіда, відаць, такая.

Лёднік усцягнуў на сябе адзенне, прычым малады гаспадар на гэты раз не пагрэбаваў сам яму дапамагчы.

— Доктар, ты хоць можаш рухацца? — на ўсялякі выпадак папытаўся Вырвіч, якога бянтэжыла, што кашуля яго слугі адразу афарбавалася чырвонымі плямамі.

— Перастаньце хвалявацца з-за некалькіх драпін! — раздражнёна адказаў доктар, зашпільваючы чорны камзол, пад якім схавалася запэцканая кашуля, як быццам ніякай страшнай сцэны і не было.

За вакном прагрукаталі па брукаванцы колы…

— Гэта мае хлопцы прыехалі. Хадзем! — скамандваў Ватман, узяўшы ў адну руку пісталет, у другую шаблю. Зброя аднавокага па праве таго, хто выжыў, дасталася Лёдніку.

Ватман ішоў, як дужы звер, трохі ўгнуўшы галаву, нібыта збіраўся прабіваць ёю сцены. Нікога жывога па дарозе не сустрэлася… Мёртвыя — так, былі. Часцей за ўсё з пераламанымі шыямі — відаць, улюбёны прыёмчык Ватмана. А вось калі дзверы з сутарэнняў прыадчыніліся, Ватман расчаравана ўздыхнуў. На выхадзе стаяла купка жаўнераў, якія паказвалі пальцамі ў бок нейкай павозкі, якую зараз абшуквалі. Усё паліваў панылы дождж.

— Уліплі мае хлопцы. Трэба прыдумваць іншы план, — шапнуў Ватман Лёдніку і Пранцысю, якія хаваліся за дзвярыма, над трупам вартаўніка ватманскай работы. — Усіх мне не перабіць.

У голасе найміта, калі ён вымаўляў апошнюю фразу, чулася задумлівая шкадоба.

— Калі б прабіцца да Малога палацу, да стайні… Вось туды… — прамовіў доктар, паказаўшы на дзверы, за якімі Пфальцман даводзіў да ладу жалезную чарапаху. Ватман кіўнуў галавой.

— Можам дабегчы. Калі вы будзеце ў мундзірах, — паказаў на труп вартаўніка. — І калі сюды раней часу не зойдзе нехта — звонку ці знізу. Скажу шчыра — калі б вас адвялі ніжэй, а дзе заканчваюцца гэтыя сутарэнні, я не ведаю, — нават у мяне магло нічога не атрымацца. Ну а калі патрапілі б у вежу Верхняга замку — усё, панове, магіла.

Скрозь залеву постаці ў замкавым двары здаваліся размытымі, няпэўнымі, як адлюстраванні на вадзе. Калі трое трохі знерваваных жаўнераў наблізіліся да Малога палацу, з Капыльскай брамы шалёным намётам, расплюхваючы дождж, слату і трывогу, уляцела кавалькада. Той, хто ехаў першым, гарлаў, як рэзаны:

— Загад князя! Шпегаў у вежу! Доктара з мальцам! Сцерагчы! Не чапаць!

— Усё, даклалі вар’яту пра гандаль, — прасіпеў скрозь зубы Ватман. — Будзе нам вяселле з расколатай дзяжой…

— Хутчэй! — выкрыкнуў Пранцысь і кінуўся ў стайню, прыстасаваную пад майстэрню.

Здавалася, сутарэнне слуцкага замка бязгучна завыла ім у спіны, як галодная пачвара, са сківіцаў якой выкараскалася амаль з’едзеная смачная

ахвяра.

РАЗДЗЕЛ ДЗЯСЯТЫ

АПОШНІ ШЛЯХ ЖАЛЕЗНАЙ ЧАРАПАХІ, АБО НАРАДЖЭННЕ СЛУЦКАГА ЦМОКА

Жалезная чарапаха была на месцы, і Пфальцманы ў поўным складзе з іхнім слугою Генрыхам у дадатак. Толькі аніяк нельга было сказаць, што праца ў іх віруе, хаця з чарапахі ішла пара, відаць, гер Якуб правяраў працу рухавіка. Фрау Эльза злосна плакала на плячы ў мужа, вусаты Генрых, падобны да пазбаўленага хаткі бабра, панурыўшыся, як над труною, мучыў у руках шапку, а насупраць злосны пан у мундзіры палкоўніка радзівілаўскага войска выгаворваў сурова:

— За ўкрывальніцтва шпегаў! За здраду яго княскае мосці!

Двое паюкоў шматзначна пакручвалі ў руках шаблі, час ад часу баязліва, з затоенай цікаўнасцю касавурачыся ў бок «цмока».

Бойка была нядоўгай. Ватман грэбліва выпусціў з рук два целы з разбітымі галовамі, і цяпер іхнія вызваленыя душы няўцямна азіраліся дзесьці побач — што гэта з імі адбылося? Лёднік акуратна схаваў скрываўленую зброю ў похвы і змрочна паглядзеў на пераляканых Пфальцманаў. У Пфальцманавай жонкі быццам адпусціла нейкую спружыну, яна кінулася на Бутрыма з кулакамі:

— Усё з-за цябе, пракляты ерэтык!

Пераключылася на Пранцыся, нацэлілася худымі пальцамі да ягоных шчырых воч:

— Ілжэц! Ілжэц!

Вынаходнік схапіў фрау ў абдоймы, што мала дапамагло, і з адчайным запытаннем, туды-сюды хістаючыся воляю сваёй фрау, паглядзеў на аднакурсніка. Той паціснуў плячыма.

— Парадаваць няма чым. Калі не сыдзем адсюль — смерць чакае ўсіх пакутніцкая і непазбежная. Геранім Радзівіл нічога не даруе.

— Што ж рабіць? Што рабіць? — вусны Пфальцмана трэсліся, як халадзец на вясельным стале падчас скокаў.

— Магу адразу прырэзаць, каб не пакутавалі, — ветліва прапанаваў немцу Ватман, як быццам прапаноўваў нюхацельную соль. Пфальцманы ягоны своеасаблівы гумар не ацанілі, і фрау пачала са збляднелым тварам валіцца на зямлю.

— Значыць, з бабы трэба пачынаць, вунь якая дохлая, толку ад яе… — меланхалічна заўважыў Ватман, і фрау хуценька ўстала на ногі, працінаючы злосным позіркам пукатых шэрых вачэй найміта Багінскіх.

— Якуб, твая машына падрыхтаваная? — мякка папытаўся Лёднік. Пфальцман спалохана зміргнуў, румянак вярнуўся на яго азызлыя шчокі.

— Ты хочаш… Ты хочаш… Каб мы…

— А нічога іншага не прыдумаць. Давай выпрабуем тваю машыну, наколькі яна вартая.

Якуб разгублена паглядзеў на жонку, але тая часова страціла здольнасць даваць парады, і наважыўся, чаму нямала паспрыяла тое, што ў замкнёныя на засовы вароты стайні пачалі настойліва грукацца.

— Сядайце! Хаця цеснавата будзе ўсім… І горача.

— Пацерпім, не васковыя! — азваўся Лёднік.

Калі Пфальцман усеўся за рычагі свайго вынаходніцтва, адразу змяніўся: рухі і голас набылі ўпэўненасць, нават рысы твару падцягнуліся. Тым больш жонка ляжала цяпер літаральна ў яго пад нагамі, да якога становішча, як відаць, не звыкла. Але іншага месца для яе не знайшлося — усе і так ціснуліся адзін да аднаго, як арэхі ў горле каляднай гусі.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2