Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

— Нічога, — коратка адказаў Марыконі.

— А што за святыня? — зацікавіўся Длускі.

— Тая, якую варта вярнуць у Рым, святому прастолу, — гэтак жа мякка, але з затоенай пагрозай, прамовіў рэктар. — Запэўніваю вас, што той, хто гэта зробіць, займее магутную падтрымку ад касцёлу… Калі ж не — накліча на сябе вечны праклён.

— Я б на месцы вашай правялебнасці не надта верыў чуткам, — суха прамовіў Марыконі.

— Наш айцец Ігнаці Лаёла вучыў быць пільнымі да ўсяго… — мякка запярэчыў Вайніловіч. — Пад кожным недарэчным забабонам можа выявіцца рэальная таямніца альбо пракуды д’ябальскія. У Полацку нашыя браты з ласкі караля-нябожчыка Стафана

Баторыя збудавалі касцёл Святога Стафана. Падчас будоўлі сустрэліся з дзіўнымі з’явамі… І чуткамі.

Езуіт памаўчаў, відаць, чакаючы каментароў, не дачакаўся і працягнуў:

— Магчыма, пан Марыконі, вы нешта даведаецеся пра пэўную святую рэч, і падкажаце тым, хто на яе палюе, як трэба ўчыніць.

— Калі раптам даведаюся, васпан, падкажу, — холадна запэўніў Марыконі.

— І галоўнае — ні слова пра нашыя намеры нават на споведзі! Лепей да мяне на споведзь прыходзьце! — напаўжартоўна папярэдзіў Вайніловіч.

Калі свечка былі затушаная, дзверы кабінету зачыніліся і крокі на калідоры змоўклі, шкаляры наважыліся пакінуць куфар. Пранцысь з палёгкай расцёр знямелы бок…

— Яны ж на ключ кабінет зачынілі! — з роспаччу прашаптаў Міхась. Але Пранціш толькі паблажліва паляпаў малодшага сябрука па плячы… Пасля навукі Лёдніка Вырвіч мог узначаліць банду злодзеяў і шарыцца па дамах, нягледзячы ні на якія засовы — праўда, доктар ашалеў бы, каб такое пачуў.

На вуліцы быў холад сабачы… Раптам паваліў мокры снег. Шкаляры подбегам рушылі да інтэрнату… Сталі пад дрэвам.

— Ну, слава святому Францыску, абыйшлося! — радаваўся Міхась. — Шабля твая ў цябе, ніхто нас не ўбачыў! Чаго ты кіслы, як капуста?

— Мне не падабаецца справа з Валадковічам… — прыгнечана прызнаўся Вырвіч. — Гэта не высакародна — без суда і закону расстраляць шляхціца.

Дзесьці на Верхнім рынку забрахаў сабака, і яму адазваліся супляменнікі па ўсім горадзе.

— А што табе да Валадковіча? — паціснуў плячыма Гулец. — Каб перастрэў яго дзесь, думаеш, ён бы цябе дукатамі асыпаў? Лупцаваць бедных шляхціцаў бізунамі, як ён — гэта, па-твойму, высакародна?

Вырвіч уздыхнуў, адчуваючы сябе апошнім дурнем. Але ўжо ведаў, што не можа ўчыніць іначай.

— Трэба яго папярэдзіць.

Гулец ажно падскочыў.

— Ну ты вар’ят! Яго ж і ў Менску няма.

— Можа, праз суддзю… Юдыцкага таго… — неахвотна прагаварыў Вырвіч, успамінаючы непрыемныя хвілі свайго і Лёдніка зняволення, і як Юдыцкі разбіў доктару лоб, і пагражаў праверыць Пранцысева шляхецтва… Але нават дзеля помсты ворагу сармацкія ідэалы прадаваць нельга. Двубой — так… Перайграць ворага, перамудрыць — пачэсна. Схапіць гуртам аднаго ды расстраляць — ганьба! Няхай ён тройчы заслугоўвае. Цяпер Пранціш разумеў, чаму Лёднік збіраўся лекаваць у лесе параненага канваіра, што не перашкодзіла б яму раней ці пазней засячы свайго пацыента шабляй у бойцы. Высакародны чалавек — гэта той, у каго ёсць прынцыпы, якія ён не пераступіць нават дзеля ўласнага выратавання.

Міхась Міцкевіч відавочна не разумеў, чаму атаман раптоўна стаў на бок Радзівілаў, і Вырвіч не стаў яго цягнуць з сабой. Папрасіў толькі скінуць з вакна свечку, крэсіва і крэйду.

У Вырвіча намаляваўся цікавы план, які спалучаў салодкую помсту і выкананне сармацкага доўгу. Дом на Падгорнай нездарма быў названы праклятым. Пару гадоў таму жыла там прыгожая паненка, было ў яе два заляцаннікі, адзін, як водзіцца, стары і багаты, другі — малады і бедны. Паненка ахвотна памяняла б іхнія якасці, што дазволіла б ёй нарэшце вызначыцца, а пакуль

тлуміла галаву абодвум. А калі бедны шляхціц пачаў афектавацца, пастанавіла: няхай прынясе ёй асаблівыя лілеі, што растуць толькі ў Нясвіжы, у аранжарэі палаца вялікага гетмана Казіміра Радзівіла Рыбанькі, і аддасць яна ўзамен сваё сэрца.

Добра яшчэ, зорачку з неба не папрасіла.

Шляхціц, аднак, не вагаўся, даскакаў да Нясвіжу і сярод ночы палез у княскі сад. Кветак наламаў, але быў пакусаны сабакамі, злоўлены і прыведзены да самога князя. Нягеглы злодзей шчыра распавёў Казіміру Рыбаньку сваю гісторыю і чакаў пакарання. Але князь расчуліўся, прызнаўся, што й сам зведаў падобныя палкія пачуцці, і загадаў рамантычнага злодзея адпусціць, аддаўшы яму кветкі са срэбнай вазай у дадатак. І зрабілася б яно ўсё як у казцы, калі б гэта была казка, а не жыццё. Бо закаханы малойчык, прыпёршыся са здабытымі цаной пакусаных лытак кветкамі да каханай, убачыў яе ў абдоймах багатага суперніка, і заставалася яму толькі заесці свой афронт радзівілаўскімі кветкамі. Хлопец, аднак, не меў пры сабе доктара з двума дыпломамі, каб нагадаў яму пра кантроль над дыханнем, і ўз’ятрыўся, як забытае на агні малако. Багацея засек, а каханую схапіў і — разам з ёю — у Свіслач… Так што аранжарэйныя лілеі ўсклалі на свежыя магілкі. Куды падзелася падораная гетманам срэбная ваза — ніхто не апавядаў.

Ну і, натуральна, пайшлі чуткі, што дзеўка стала русалкай і ходзіць, мінакоў зводзіць… Што значыць, пужае ды топіць у Свіслачы. І забойца пры ёй ценем блукае. Сваякі тапеліцы з дому з’ехалі, ніхто не захацеў там сяліцца. А суддзя Юдыцкі, вядомы скупінда, відаць, і паквапіўся на нізкую плату. Але, наколькі Пранціш памятаў, адвагай пан суддзя не адрозніваўся. Так што ў з’яўленне прывіда мусіў паверыць.

Дом быў аднапавярховы, на два канцы, з драўлянымі калонамі на ганку… Каб не памыліцца, дзе начуе суддзя, заставалася толькі кінуць у шыбу камень. Знаёмы вісклівы голас за адным з вокнаў зараз жа аблаяў усіх менчукоў да сёмага калена.

Цяпер засталося вычакаць, і…

Суддзя Юдыцкі сапраўды меў хворую пячонку і праблемы ў ложку, што не дадавала прыемнасці ягонаму характару. Але пры ўспамінах пра тую ноч рабіўся ён жоўтым, як шафран, і злючым, як зграя хартоў, з-пад носу якіх выратаваўся цудоўным чынам кульгавы заяц. Вось ускочыў раптам на аблачынку, ляціць сабе над лесам, рагоча, а яны могуць толькі брахаць яму ўслед…

Да канца свайго судзейскага жыцця не забудзе Юдыцкі, як у вакне ягоным мігцеў ненатуральна белы твар, які трохі нагадваў шкаляра-чарнакніжніка, якога расстралялі гарматамі ў Слуцку разам з д’ябальскай машынай.

— Юдыцкі! Юдыцкі! Святы Франтасій мяне паслаў! — завываў прывід. — Скажы Міхалу Валадковічу, хай не ідзе ў суд, бо загіне!

Суддзя, стоячы на каленях у ложку, спрабаваў маліцца, але ў галаву лезлі толькі артыкулы Статуту, датычныя запісаў і продажаў, і круцілася фраза «естлі б якій спадок на кого по змерлой руцэ правом прірожоным пріпал».

Жахлівае аблічча раптам знікла, нібыта растала ў начы. Юдыцкі не адразу наважыўся падысці да вакна. А калі ўсё-ткі падыйшоў, з запаленай дрыготкай рукой свечкай… Ну не дарэмна ж ён дасягнуў вышынь у судовай справе, якая пры каралях Сасах ператварылася не тое што ў лабірынт, а ў непралазныя нетры, дзе няма ні сцежак, ні дарожак, а з-пад кожнага карча можа скочыць драпежны звер. На лапіку мокрага снегу пад вакном, які яшчэ не паспеў растаць, бачыўся ланцуг слядоў, які ніводзін прыстойны прывід па сабе пакідаць не стане.

Поделиться:
Популярные книги

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Хроники сыска (сборник)

Свечин Николай
3. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.85
рейтинг книги
Хроники сыска (сборник)

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9