Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Шрифт:

Ці будзе калі ў Вырвіча такое шчасце?

Вось ён, адпушчаны на святы дадому — так, менавіта ў Лёднікаў быў ягоны дом — сядзіць, такі гожы ў сваім мундзіры, з заўважнымі вусікамі, пры літым поясе са слуцкай персіярні, пры залатых галунах і чырвоных ботах, дзеўкі млеюць —

а вялікага і вернага кахання няма. Знікла княжна Багінская за акіянам, адзіны след — перадала з Гданьску цыдулку без подпісу. Маўляў, адплываюць, памагай святы Хрыстафор.

На двары забрахаў руды Піфагор — весела, прыветна. Нешта забубнеў таксама прывітальнае Хвелька… Значыць, вярнуўся гаспадар.

Лёднік стамлёна зайшоў у пакой, зняў капялюш, паставіў доктарскую сваю валізу, сеў на канапу, правёў рукой па худым дзюбаносым твары.

— Цяжкая аперацыя была… Ледзь адратаваў пацыента. Жоўць разлілася ў брушыну… А вопытных асістэнтаў бракуе, — гэта ён дакорліва адрасаваў Вырвічу, які адрынуў медыцыну дзеля вайсковай справы. Пранціш, аднак, віны не адчуваў ні на каліва — пан Вырвіч гербу Гіпацэнтаўр, нашчадак Палямона — шляхціц, рыцар, вой!

Малы Алесь радасна падбег да бацькі, забраўся на калені. Лёднік пацалаваў малога ў лоб і адкінуўся на спінку канапы, заплюшчыў вочы, прыціскаючы да сябе сына і чуючы пахі вячэры — пані Саламея хуценька накрывала на стол…

Ніхто не ведаў, колькі лёс дазволіць доўжыцца такім ціхім вечарам, напоўненым сямейным шчасцем, таму яны і былі асабліва дарагія сэрцу.

На вуліцы пачуліся стрэлы і крыкі… Лёднік нат не зварухнуўся, не адплюшчыў вачэй, адно па твары ягоным прабег цень. Вырвіч ускочыў, зазірнуў у вакно:

— Што

там робіцца? Бутрым, ведаеш што-небудзь?

Лёднік цяжка ўздыхнуў і неахвотна адказаў:

— У саборы людзі Станіслава Панятоўскага пачалі страляць па радзівілаўскіх… Ну і… зноў сеча. Відаць, хутка прыбягуць прасіць камусьці з паноў выпушчаныя вантробы ўправіць на месца.

Пранціш замітусіўся, схапіў шапку, шаблю. Пані Саламея трывожна глядзела на яго.

Лёднік толькі сумна папытаўся:

— За каго біцца будзеш, драгун?

Пранціш трохі задумаўся, потым усміхнуўся, расправіў плечы:

— Не бойся, у дурную зваду не палезу. Але што ж я за шляхціц, калі стану хавацца ад боек у цяжкія для радзімы часы? За каго біцца? Ясная рэч, за волю, за Беларусь! Ну, бывайце!

Пранціш выбег на двор, хутка па бруку застукалі капыты ягонага каня…

— Як думаеш, ён не патрапіць у бяду? — папыталася Саламея.

Лёднік толькі паціснуў плячыма.

— Калі залева, не вымакнуць немагчыма. Невядома, куды нас віры палітычныя занясуць. Будзем маліцца, Залфейка, ды чакаць. Калі ў чалавека ёсць годнасць ды любоў да радзімы — ён не стане трэскай на чужых хвалях. Не прападзе і ягоная мосць пан Пранціш Вырвіч.

Над Вільняй зазванілі званы, паплылі аблокі, заплакалі анёлы… Сонца прабілася скрозь хмары, як вогненны меч.

І не было іншага часу і іншага месца для тых, хто быў прызначаны жыць, кахаць і змагацца тут, дзе жыве Беларусь.

2012
Поделиться:
Популярные книги

Пятьдесят оттенков серого

Джеймс Эрика Леонард
1. Пятьдесят оттенков
Проза:
современная проза
8.28
рейтинг книги
Пятьдесят оттенков серого

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг