Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

Памалу вiднела, аднак здавалася, што ад снегу iдзе больш святла, чым ад неба. Кантэн як нiколi ўважлiва сачыў сёння за гэтым змаганнем памiж днём i ноччу. Яму здавалася, што новы дзень пракладвае дарогу да яго дому, скаванага зiмою, быццам карабель iльдом.

Як толькi развiднела, Кантэн вярнуўся ў дом i пайшоў на кухню. Там ён сеў ля акна i стаў глядзець на дарогу, на якой ноч знiшчыла ўсе сляды.

Знiклi сляды паштальёна, настаўнiка, сляды, якiя пакiнуў сам Кантэн,

калi ад'язджаў i калi вяртаўся. Гэта зiмовая ноч знiшчыла ўсё мiнулае i пасялiла ў гэтым кутку холад i адзiноту.

– Калi вецер са снегам, чакай адлiгi!

I сапраўды, за ноч усё замяло. Кантэн уздыхнуў. Няўжо вось так i час, як гэты вецер са снегам, зможа сцерцi некаторыя ўспамiны?..

Думаць не хацелася. Кантэн глядзеў на заснежаную дарогу, на бялюткi луг, на зусiм шэры лес удалечынi, на неба, якое, здавалася, ляжала сёння на вяршынях далёкiх пагоркаў, якраз там, дзе пачыналася бясконцая раўнiна. У яе глыбiнi знаходзiўся горад... Але ён быў нябачны з гэтага акна.

За спiною ўзад-уперад снавалi жанчыны. Адчынялiся i зачынялiся дзверы, i тады ў пакой трапляла халоднае паветра. Быццам калматы сабака, яно праходзiла ў Кантэна мiж ног i прымушала мiтусiцца полымя ў печцы. Дзiўна, як упэўнена паводзiць сябе зiма: заходзiць сюды i адразу выказвае свой гнеў, як толькi ўчуе пах гарачых вугалёў.

Iзабэла толькi што выйшла на двор з двума гарачымi чыгункамi, i пакой напоўнiўся добрым пахам варанай бульбы i вотруб'я. Кантэн удыхнуў гэты пах з асалодаю, i адразу прыпомнiўся яму горад, яго смярдзючыя вулiцы, выхлапныя газы, ад якiх рэзала ў вачах i пякло ў горле. Там нават вецер быў брудны. Ажно непрыемна было слухаць, як ён свiстаў у металiчнай сетцы.

Пасля таго як Iзабэла выйшла, на кухнi ўсталявалася цiшыня. Толькi было чуваць, як гудзе полымя. Дэнiза сядзела за бацькавай спiной. Кантэн здагадаўся, што яна глядзела на ясельцы. Яму карцела павярнуцца да яе, але ён быў настолькi моцна працяты спакоем, якi лiўся звонку, што не змог гэтага зрабiць. У такое ранне ён не жадаў больш вяртацца ў думках да таго, што адбывалася з iм два днi запар. Ён быў зачараваны гэтым неадчувальным святлом, гэтай цiшынёй, i яго больш нiчога не займала.

Нарэшце Кантэн устае i павольна iдзе да Дэнiзы. Тая падымае на яго вочы, i Кантэн адразу чытае ў iх тое, што яна збiраецца папытацца. Ён разумее, як цяжка ёй знайсцi патрэбныя словы.

– Тата, - гаворыць яна няўпэўненым голасам, - праўда, наша Марыя-Луiза прыедзе сёлетнiм летам?..

– А як жа, прыедзе, на вакацыi, як i мiнулым летам.

– А мы пакiнем яселькi, каб яна змагла ўбачыць iх?

Кантэн кiвае галавою ў знак згоды. Пагляд

у малой загараецца, але адразу хмурнее ад нейкай новай думкi. Пасля доўгiх ваганняў яна цiха пытаецца ў бацькi:

– А праўда, што настаўнiк больш да нас не прыйдзе?

Кантэн добра ведае, што хлопец больш не прыйдзе сюды нiколi. Ад гэтай думкi яму становiцца адначасова i цяжка, i лёгка. У вачах у Дэнiзы ён бачыць вялiкую надзею i не можа адным словам разбiць яе. Ён ведае, што час загоiць любую рану, таму весела адказвае:

– Вядома, ён да нас прыйдзе! Толькi гэта будзе праз некалькi дзён, а можа, i тыдняў.

Вочы ў дзяўчынкi заблiшчалi. На твары з'явiлася шчырая ўсмешка, ад якой Кантэну спачатку зрабiлася цёпла, а праз хвiлiну - кепска. Але ён падышоў да дачкi, стаў гладзiць яе прамыя валасы, потым лёгенька папхнуў да стала:

– Дэнiза, дачушка, ты яшчэ не прыбрала свайго кубка. Спяшайся, i выцеры стол, пакуль мацi не вярнулася з хлява.

Дэнiза ўзяла кубак i аднесла яго да каменнай мыйкi. Вярнулася з анучай i спыталася:

– Тата, раскажы мне яшчэ, што вы рабiлi ўчора з Марыяй-Луiзай?

Кантэн павярнуўся да акна. Шыба, якую ён нядаўна працiраў, зноў запацела. Ён працёр яе яшчэ раз.

Дзень перастаў наступаць. Ён спынiўся, быццам скаваны марозам. Толькi паўночны вецер не супыняўся. Час ад часу ён прыносiў адзiнокiя сняжынкi, якiя ашалела кружылiся ў паветры. Адкуль яны сарвалiся, з зямлi цi з неба? Яны праляталi за акном, нерашуча пырхаючы, быццам аслепленыя матылькi, а потым адляталi некуды далей, у бок вёскi.

Кантэн сеў на сваё крэсла ля плiты. Паварушыў вуголле, агонь успыхнуў. На каленi скокнула котка. Дэнiза выцерла палову стала i замерла з крошкамi ў левай руцэ, якую прыцiскала да грудзей з настаўленай далоняй, быццам збiралася жабраваць.

– Тата, - прашаптала яна яшчэ раз, - раскажы мне пра Марыю-Луiзу.

Кантэн неадрыўна глядзiць на полымя. Ён вагаецца, бо думае, з чаго пачаць. Яму цяжка гэта зрабiць, але ён ведае, што пасля будзе лягчэй.

Кантэн робiць дачцэ знак, каб яна хутчэй канчала свой занятак, i адразу пачынае расказваць.

Ён расказвае, а сам сочыць, як павольна i старанна ссоўвае дзяўчынка крошкi па цыраце i абводзiць анучай кожны намаляваны на ёй букет кветак.

Урэшце яна канчае выцiраць, кладзе анучу на месца, ссыпае крошкi ў гаршчок i iдзе да буфета. Кантэн ведае, што яна спынiцца перад партрэтам Марыi-Луiзы, якога ён пазбягаў увесь гэты ранак, аднак заўсёды яго погляд натыкаўся на ўсмешку i крыху сумныя вочы старэйшай дачкi.

Шэль, 17 чэрвеня 1965 года

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2