Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Зайшоўшы да Князя на кватэру, Янук дзiвiўся, як можна ў руiнах знайсьцi такi куток, фактычна з двух пакояў, абсталяваць яго. У пакоях было ўсё неабходнае, але мелася ўражаньне што кут неабжыты, што чалавек мог усё сваё дабро ў пару валiзак запакаваць дый на новы пункт перабiрацца. У кухнi пры плiце стаяла жанчына, а нос казытала нешта прыемнае.

— Матка! — гукнуў Князь, увайшоўшы. — Вiтай гасьцей.

— Госьцi ў хату, Бог у хату.

Ласкавы голас. Адразу Януку прыемна зрабiлася.

— Сядайце тут ля стала, — запрасiў Князь. — Я зараз-жа з вамi.

Ён пайшоў да жанчыны, а лiтоўскiя прыселi на простай рудой

лаве ля стала, пры якiм з другога боку стаяла драўлянае простае крэсла. У куце, завешаным саматканым дываном, стаяў ложак. Пры сьцяне разьмясьцiлася шырокая, крытая патрэсканай i выседжанай скурай канапа. Стол, вiдаць зроблены на хуткую руку, памаляваны пакостам.

— Добры дзень, госьцiкi, — з усьмешкай на твары жанчына, гадоў звыш пяцiдзесяцi, з тварам, якi, вiдаць, бачыў шмат нядолi, апранутая ў сьветлую блюзку ў лiловыя красачкi, зялёную саматканую спаднiцу, старыя чаравiкi, ужо зь сiвымi пасмамi валасоў, узялася чыстым кужэльным настольнiкам засьцiлаць стол. — Я тут, калi пазволiце, стол накрыю. Самi-ж, можа, згаладалiся?

— А як-жа, цётачка, — сказаў Антось. — Нешта ў вас добра пахне.

— Булёну наварыла са скваркамi. Даўно елi?

— Я ўжо забыўся калi.

Князь прадставiў гасьцей. Неўзабаве на стале зьявiўся пахучы булён у глiняных мiсках. Князь прынёс на талерках нарэзанае скрылькамi сала, чорны хлеб, салёныя гуркi, шыткаваную капусту. Побач усяго гэтага зьявiлася напалову напоўненая лiтроўка зь сiвой вадкасьцю й тры малыя чаркi.

— Дык гэта ўсё, Аўген?

— Так, дзякую, матка, — адказаў Князь.

— То я тады адлучуся, а ты, сынок, сам знаеш, калi ня хопiць то гасьцям больш булёну падлi.

— Дзякую.

Жанчына выйшла. Князь напоўнiў чаркi й сказаў:

— За незалежную i несьмяротную Беларусь!

— Так, няхай будзе, — адказаў Дзяркач.

— Няхай жыве! — падтрымаў Янук.

Выпiлi. Самагонка, але чыстая й моцная.

— Бярыце самi, усё на стале ваша, а пасьля будзем гаварыць.

Елi моўчкi. Янук не асьмелiўся нiчога гаварыць. Чалавека першы раз у жыцьцi бачыў. Хто ён такi? Сябра Падгайскага, гэта ведама, але гэтага мала. Скора таямнiца раскрылася.

— Я табе, Янук, мушу сказаць, — тлумачыў Антось, — што Аўген Князь уваходзiць у цантральны камiтэт Бiларускай Нiзалежнiцкай Партыi. Мне параiў да яго зьвярнуцца Падгайскi Кастусь i гаспадар раскажыць нам пра тое, што мы маем як дамоў вернемся. Я думаю, што гэтага для знаёмства досiць.

Янук зiрнуў на гаспадара, якi хутка сёрба-ў булён, быццам Антось не пра яго гаварыў. Дык вось яно. Гэты чалавек, мусiць, з той вярхушкi, ад якое, магчыма будзе й Янукова будучыня залежыць.

— Прашу, бярыце што на стале, а я буду гаварыць, — адазваўся гаспадар. — Часу ў нас мала, а сказаць трэба многа. У нас ёсьць дзьве перашкоды: недахоп часу й пiсаных матар'ялаў. Першая гэта з прычыны, што я ня мог запрасiць вас на вечар. Масу людзей мушу сяньня бачыць, таму вас задумаў палагодзiць цяпер. А матар'ялаў з кансьпiратыўных мяркаваньняў мы амаль ня друкуем. Гэтак бясьпечней. Перш дазвольце спытацца вас, Янук Бахмач, як цiкавiў вас кангрэс?

— Цiкавiць то надта цiкавiць, — адразу адказаў Янук. — Для мяне, маладога, разумееце, гонар там быць. Але мне здаецца, што лепш-бы гаварылi пра iншае. Хаця на кангрэсе цi выпадае…

— Пра што гэта? — цiкавасьцю зазьзялi блакiтныя Князёвы вочы.

— Пра тое, як змагацца будзем. Плянаваць,

сiлы гуртаваць, — адказаў Янук.

— Чуеш, пра што ён думаiць? — сказаў Князю Дзяркач. — Казаў-жа табе што гэта за падлётак.

— Думае правiльна. Але-ж на кангрэсе пра гэта няма як.

— А што вы пра кангрэс думаеце? — спытаў гаспадара Янук.

— Лухта, — махнуў Князь рукой, — але яна патрэбная. Безь яе анiяк, анiкуды. А гэта, што вы сказалi, то правiльна. Вось мы таму й сустрэлiся. Слухайце вельмi ўважна, бо я буду гаварыць зусiм коратка й ня буду паўтарацца.

Янук i Антось уважна прыглядалiся гаспадару.

— На фроньце суцэльны прарыў. Немцы адступаюць. З тых вестак, якiя мы маем, выглядае, што бальшавiцкiя афэнзыва набiрае iмпэту й Немцы могуць пакацiцца зь Беларусi вельмi хутка. Не далей, як за тыдзень, наша сталiца можа быць у маскальскiх руках.

Гаспадар спынiўся быццам для таго, каб лiтоўскiя дзяцюкi поўнасьцю ўсьведамiлi важнасьць сказанага.

— Таму мы з бээнпэ пастанавiлi раiць усiм нашым людзям яшчэ сяньня, каб найскарэй разьяжджалiся й станавiлiся на свае месцы, каб нiхто не завяз па дарозе. Разумееце? Мы можам памыляцца, але трэба прадбачыць найгоршае. Таму раю i вам выяжджаць сяньня вечарам. На чыгунках цяпер будзе цесна, але ты, Антось, чалавек ваенны, будзеш ведаць, што рабiць.

— Ага, вядома.

— Прадставiм сабе, што вы прыехалi ў свае родныя Гацi, а тут заўтра-ж iх занiмаюць Маскалi. Што канкрэтна вы будзеце рабiць? — зiрнуў на Антося Князь.

— Баранiцца? Хiба-ж не…

— Ды не. Дык што?

— Вывесьцi людзей i зброю ў лес, — адказаў Антось.

— Я-бы сказаў больш агульна, — заўважыў Князь. — Трэба расставiць людзей па сваiх мясцох, перадусiм нам добра ведамых i правераных людзей, даць iм iнструкцыi, парады. Так, цi не?

— Хiба-ж так…

— Ня ўсе ў лес пойдуць. Нашы сiлы, паколькi гэта магчыма, мусяць забясьпечыць сабе як найбольш выгадных пазыцыяў. Значыцца, трэба людзей i ў мястэчку пакiнуць. Але не забывайцеся пра адно, самае галоўнае.

— А што?

— А тое, што бальшавiкi, паколькi нам ведама, усiх мужчын, ад дзяцей аж да старых, як мятлой падмятаюць. Даёш Бярлiн! Разумееце? Усiх у войска. Каму дадуць стрэльбу, а каму не, але забудзьцеся як звалi. Дык з гэтага вынiкае…

— Што трэба выратаваць як найбольш сваiх людзей? А таму добра падумаць як…

— Зусiм слушна, — згадзiўся Князь. — Ясна, што ўсе нашы людзi, якiя служылi ў палiцыi, нiдзе ня скрыюцца, толькi ў лясох. Да iх далучацца iншыя, навет i Немцы. Мы зробiм памылку, калi будзем цяпер намагацца ўсё прадбачыць. Гэта немагчыма. Адно, што галоўнае маем зрабiць, дык гэта трымаць сувязь, арганiзаваць акцыi, выбар аб'ектаў. Больш пра такi практычны бок я ня буду вам расказваць. Кастусь пра гэта добра паiнфармаваны. Важнае ёсьць пытаньне бясьпекi. Бальшавiцкая разьведка будзе старацца закаранiцца ў нашых шэрагах. Таму нагляд за бясьпекай трэба аддаць у рукi надта кемлiвых людзей i варта, за ўсякую цану, мець сваiх людзей у бальшавiцкiх так званых ворганах. Разумееце? Падчас змаганьня будуць паўставаць розныя праблемы, каторыя будзем паступова вырашаць. Галоўны нацiск класьцi на адданых iнiцыятыўных, ахвярных людзей. Вайна можа працягнуцца яшчэ год, а мы можам i мусiм глядзець далей у будучыню. Але я цяпер, з вашым дазволам, зраблю такую цывiльную прапанову: давайце вып'ем яшчэ па чарцы. Можаце?

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии

Вынужденный брак

Кариди Екатерина Руслановна
1. Вынужденный брак
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Вынужденный брак

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5