Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вядома, - вырвалася ў iнспектара Слэка.
– У вас ёсць якiя-небудзь меркаваннi наконт гэтага?

– Праўду кажучы, ёсць, - сказала мiс Марпл.
– Можна задаць вам адно пытанне? Цi маюць якое-небудзь значэнне адбiткi пальцаў?

– А, - вымавiў iнспектар Слэк.
– Вось тут дык яна была хiтрэйшая за нас i працавала або ў гумавых пальчатках, або ў простых. Яна была вельмi

асцярожная, усё выцерла ў сваёй спальнi i ў другiх пакоях. Нiдзе не знайшлi нiводнага адбiтка пальцаў!

– Калi б у вас былi адбiткi яе пальцаў, гэта памагло б вам?

– Магчыма, мадам. Яны могуць быць вядомыя ў Скотланд-Ярдзе. Я ўпэўнены, гэта не першая яе справа!

Мiс Марпл кiўнула галавою. Яна адчынiла сумку i дастала з яе маленькую скрыначку. Усярэдзiне, асцярожна замацаванае на вугалках ватаю, ляжала маленькае люстэрка.

– Маё люстэрка, - тлумачыла мiс Марпл.
– На iм адбiткi пальцаў пакаёўкi. Па-мойму, яны павiнны захавацца: перад тым як падняць люстэрка, яна трымала ў руках лiпкую цукерку.

Iнспектар Слэк вылупiў вочы.

– Вы ўзялi адбiткi пальцаў наўмысна?

– Вядома.

– Ужо тады вы падазравалi яе?

– Разумееце, мне здалося, што яна занадта добрая, каб быць сапраўднаю. Так я i сказала мiс Лавiнii. Але яна проста не захацела зразумець майго намёку! Ведаеце, iнспектар, я не веру ў iдэальных людзей. У большасцi з нас ёсць недахопы, а ў хатняй прыслугi яны распазнаюцца вельмi хутка!

– Ну што ж, - сказаў iнспектар, прыходзячы ў сябе, - я вам вельмi ўдзячны. Мы пашлём адбiткi пальцаў у Скотланд-Ярд i паглядзiм, што яны нам скажуць.

Ён змоўк. Мiс Марпл схiлiла галаву набок i паглядзела на яго.

– А вы не лiчыце патрэбным, iнспектар, прыгледзецца блiжэй да дома?

– Што вы хочаце сказаць, мiс Марпл?

– Гэта вельмi цяжка растлумачыць, але калi вы сустракаеце нешта дзiўнае, вы заўважаеце яго. Хоць часцей за ўсё гэтае незвычайнае - дробязь. Я адчувала гэта заўсёды: я маю на ўвазе Глэдзiс i справу з брошкаю. Яна - сумленная дзяўчына; яна не брала гэтай брошкi. Тады чаму мiс Скiнер западозрыла яе? Сама мiс Скiнер не дурная, зусiм не дурная! Чаму ж яна так хацела пазбавiцца ад дзяўчыны, якая была добрай служанкаю,

калi знайсцi новую прыслугу вельмi цяжка? Гэта было незвычайна, разумееце. Таму я зацiкавiлася. Вельмi зацiкавiлася. I заўважыла яшчэ адну дзiўную рэч! Мiс Эмiлiя - iпахондрык, але яна - першы iпахондрык, хто адразу не запрасiў хоць якога-небудзь доктара. Iпахондрыкi любяць дактароў. Мiс Эмiлiя - не!

– На што вы намякаеце, мiс Марпл?

– Я намякаю на тое, што мiс Лавiнiя i мiс Эмiлiя - дзiўныя людзi. Мiс Эмiлiя ўвесь час праводзiць у цёмным пакоi. I калi яе валасы - не парык, я... я з'ем свой шыньён! I вось што я скажу: вельмi можна худой, бледнай жанчыне з сiвымi валасамi, якая ўвесь час хныкае, стаць кругленькай, з ружовымi шчочкамi i чорнымi валасамi. I нiхто, я ўпэўненая, нiколi не бачыў разам мiс Эмiлiю i Мэры Хiгiнс.

Хапае часу, каб зрабiць адбiткi ўсiх ключоў, хапае часу, каб даведацца ўсё пра другiх кватарантаў, пасля пазбаўляюцца ад мясцовай дзяўчыны. I вось аднойчы ўначы мiс Эмiлiя робiць хуткую прагулку праз вёску i на другi дзень прыязджае на станцыю як Мэры Хiгiнс. I потым, у зручны момант, Мэры Хiгiнс знiкае i пакiдае пасля сябе шум i гвалт. Я скажу вам, iнспектар, дзе вам знайсцi яе. На канапе мiс Эмiлii Скiнер! Вазьмiце ў яе адбiткi пальцаў, калi вы не верыце мне, i пераканаецеся, што я кажу праўду! Пара спрытных зладзеек вось хто такiя Скiнеры, i я не сумняваюся, што яны робяць гэтыя справы з тымi, хто хавае крадзенае, не ведаю, як вы iх там называеце. Але гэтым разам яны не знiкнуць з крадзенымi рэчамi. Я не магу дапусцiць, каб сумленная рэпутацыя дзяўчыны з нашай вёскi была сапсавана. Глэдзiс Холмс з сумленнем чыстым, як крышталь, i ўсе павiнны пра гэта ведаць! Добрага вам здароўя!

I пакуль iнспектар Слэк апамятаўся, мiс Марпл з дастойным выглядам пакiнула кабiнет.

– Фю!
– прысвiснуў ён.
– Дзiўна, калi гэта праўда.

Неўзабаве ён пераканаўся, што гэта так.

Палкоўнiк Мэлчэт падзякаваў Слэку за хуткае расследаванне, а мiс Марпл запрасiла на гарбату Глэдзiс з Эднаю i сур'ёзна пагаварыла з Глэдзiс, параiла ёй знайсцi добрую работу i трывала асталявацца.

Поделиться:
Популярные книги

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4