Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

I раптам вочы ў яго заблiшчалi, быццам з iх упала нейкая заслона: стары ў думках вяртаўся ў першае, трэцяе або шостае дзесяцiгоддзе свайго жыцця, праводзiў у апошнюю дарогу сваiх дзяцей. Каго? Ёганну цi Генрыха? На чыю белую труну кiдаў ён зараз жменьку зямлi i кветкi ўроссып? Цi тыя слёзы, што цяпер стаялi ў яго ўваччу, былi слязьмi з 1909 года, калi ён хаваў сваю Ёганну; цi з 1917 года, калi ён стаяў над Генрыхавай магiлай? А можа, гэта былi слёзы з сорак другога года, калi ён атрымаў паведамленне аб смерцi Оты? Альбо ён плакаў цяпер каля брамы псiхiятрычнай бальнiцы, за якой толькi што знiкла яго жонка? Слёзы, што засцiлi яму вочы, пакуль ад цыгары цягнулiся лёгкiя воблачкi дыму, былi слязьмi з 1894 года; тады ён пахаваў сваю сястру Шарлоту, дзеля якой ён ашчаджаў залатоўкi, каб потым зрабiць лягчэйшым яе жыццё; труна ссоўвалася ў дол на рыпучых вяроўках пад спеў школьнага хору: "Вежы, скажыце, куды адляцела саколка?"; шчабятанне дзiцячых галасоў залятала ў вокны i

ў дзверы гэтага бездакорна абсталяванага бюро, а старэчы голас спяваў тую песню з далечынi мiнулага паўстагоддзя; толькi гэты кастрычнiцкi ранак 1894 года быў сапраўдны: смужнае мроiва над Нiжнiм Рэйнам, палосы туману над бураковымi палеткамi, у вербах крумкаюць варанячыя зграi, нiбы запусныя бразготкi; Леанора ў гэтую хвiлю праводзiла чырвоным «хойсам» па вiльготнай губцы. За трыццаць год перад тым, як яна нарадзiлася, вясковыя дзецi спявалi: "Вежы, скажыце, куды адляцела саколка?" Яна правяла па губцы зялёным «хойсам». Увага, лiсты да Гохбрэта аплачваюцца паводле тарыфу для мясцовай карэспандэнцыi.

Калi такое находзiла на старога Фэмеля, ён быў падобны да сляпога; Леаноры вельмi хацелася збегаць па кветкi ў краму, купiць яму ладны букет, але яна баялася пакiдаць яго самога. Стары распасцёр рукi ў паветры, яна асцярожна падсунула яму папяльнiчку; ён, iзноў узяўшы цыгару ў рот, зiрнуў на Леанору i прамовiў цiха:

— Hе думай, дзiцятка, што я з'ехаў з глузду.

Леанора любiла яго. Ён часцяком заходзiў па яе ў бюро, прасiў злiтавацца з яго бухгалтэрыi, што нядбайна вялася там, на другiм баку вулiцы, высока над друкарняй, дзе ён кватараваў у "атэлье сваёй маладосцi"; стары Фэмель яшчэ захоўваў дакументы, якiя рэвiзавалi падаткавыя агенты, чые магiлы былi забытыя, перш чым яна навучылася пiсаць; акцыi ў ангельскiх фунтах, у доларах, пакеты на плантацыi ў Сальвадоры; там, уверсе, Леанора корпалася ў запыленых рахунках, расшыфроўвала запiсаныя ад рукi выняткi з рахункаў у даўно лiквiдаваных банках, чытала тэстаманты, дзе ён завяшчаў грошы альбо маёмасць сваiм дзецям — тым, каго ён перажыў на сорак гадоў. "Сыну майму Генрыху аддаю ў неабмежаванае карыстанне абедзве сядзiбы з зямлёю, Штэлiнгер Гротэ i Гёрлiнгер Штуль — бо прыкмецiў у iм тыя спакой i радасць, якiя надае яму бачанне развiцця тых рэчаў, што мне здаюцца неабходным варункам жыцця гаспадара на зямлi…"

— Тут, — ускрыкнуў стары, узмахнуўшы цыгараю, — тут я дыктаваў тэстамант майму цесцю, увечары, напярэдаднi таго, як я адыходзiў у войска. Я дыктаваў, а мой хлопчык тады спаў наверсе; назаўтра ўранку ён яшчэ праводзiў мяне на вакзал… пацалаваў мне ў шчаку — вуснамi сямiгадовага дзiцяцi, але нiхто, чуеш, Леанора, нiхто не прыняў маiх дарункаў: усё вярнулася да мяне — маёнткi i рахункi ў банках, працэнты з рэнтаў i падаткаў. Я нiводнага разу не змог чаго-небудзь ахвяраваць; толькi мая жонка магла рабiць гэта, i яе дарункi прымалiся — але калi я ўночы ляжаў каля яе, я не раз чуў, як яна нешта мармытала: доўга, лагодна сплываў, як вада, шэпт: "навошта-навошта-навошта…"

I зноў плакаў стары чалавек, цяпер у вайсковай форме, капiтан сапёрных войскаў у запасе, радца Генрых Фэмель; адпушчаны на некалькi дзён дадому ў сувязi са смерцю сямiгадовага сына; Кiльбава фамiльнае гробiшча прыняло белую дамоўку: цёмны, вiльготны мур i свежыя, нiбы сонечныя прамянi, лiчбы, год смерцi 1917-ты. Роберт, у чорным аксамiтавым касцюмчыку, чакаў на вулiцы ў карэце…

У Леаноры выпала з рук марка, гэтым разам фiялетавая; у яе не ставала адвагi наклеiць яе зараз на лiст да Шрыта; конi, запрэжаныя ў карэту, пырхалi ад нецярплiвасцi перад могiлкавай брамаю, а двухгадоваму Роберту Фэмелю было дазволена патрымацца за лейцы: чорная скура, патрэсканая па краях, i свежае золата лiчбаў, што зiхцела ярчэй ад сонечных прамянёў…

— Чым ён займаецца, што робiць мой сын — адзiны, якi застаўся ў мяне, Леанора? Што ён робiць у гатэлi "Прынц Генрых" шторанiцы, з паловы дзесятай да адзiнаццацi… яму было дазволена зблiзку паглядзець, як коням падвязваюцца торбы з аброкам; што ён робiць? Скажыце мне, прашу Вас, Леанора!

Вагаючыся, яна падняла фiялетавую марку i сказала цiха:

— Я не ведаю, што ён там робiць. Далiбог, не ведаю.

Стары зноў засунуў цыгару ў рот; усмiхаючыся, адкiнуўся ў фатэлi — як быццам нiчога не адбылося.

— Як Вы паглядзiце на тое, калi я запрашу Вас на пастаянную работу ў другой палавiне дня? Я б заходзiў па Вас сюды, у бюро, мы б разам палуднавалi, а з другой да чацвёртай або да пятай, як Вы жадаеце, Вы б дапамагалi мне ўпарадкоўваць паперы там, наверсе. Што Вы пра гэта думаеце, мiлае дзiцятка?

Леанора згодна кiўнула галавой:

— Добра.

Яна ўсё яшчэ не наважвалася правесцi фiялетавым «хойсам» па губцы, наклеiць яго на канверт; паштовы чыноўнiк выцягне яго са скрынкi, машына праштэмпелюе лiст: "6.09.1958., 13.00.". А тут сядзiць стары чалавек, якi зноў вярнуўся ў канец свайго восьмага — у пачатак свайго дзевятага дзесяцiгоддзя.

— Добра, добра, — сказала яна.

— Можна, такiм чынам, лiчыць, што Вы ў мяне на рабоце?

— Вядома.

Яна ўглядалася ў яго вузкi твар,

дзе яна на працягу гадоў дарэмна iмкнулася адшукаць нейкае падабенства з яго сынам; толькi ветлiвасць, здавалася, была спадчыннаю рысай Фэмеляў; але ў старога яна была больш фармальная, дзеля аздобы; гэта была ветлiвасць старасвецкая, амаль што «грандэцца» — але не ветлiвая матэматыка, як у сына, якi культываваў сухую гжэчнасць, i толькi бляск яго шэрых вачэй дазваляў здагадвацца, што ён здольны да меншай афiцыйнасцi. Стары Фэмель напраўду карыстаўся насоўкай, жаваў канец цыгарэты, часам гаварыў Леаноры камплiменты пра яе прычоску, колер твару; яго гарнiтур быў паношаны, i не сказаць — каб трохi, гальштук быў заўсёды няроўна завязаны; пальцы — крыху заплямленыя тушшу, на абшлагах рукавоў — заўсёдныя сляды ад гумкi; алоўкi, цвёрдыя i мяккiя, кожны раз тырчалi з кiшэнi камiзэлькi; часам ён выцягваў з сынавага стала аркуш паперы, хуткiмi штрышкамi маляваў анёла, божае ягнятка, дрэва або партрэт такога, як сам, пажылога чалавека з вулiцы. Калi-нiкалi ён даваў ёй грошы на пiрожныя; аднаго разу папрасiў яе купiць другую фiлiжанку пад каву, i Леанора адчувала сябе шчаслiваю, што нарэшце можа ўключыць электрычную кававарку камусьцi яшчэ, не толькi сабе самой. Гэткае было жыццё ў бюро, з якiм яна звыклася: гатаваць каву, купляць пiрожныя i слухаць апавяданнi, у якiх усё iшло натуральным парадкам: пра жыццi, пражытыя ў тыльнай частцы дома, пра смерцi, якiмi там памiралi. Стагоддзямi Кiльбы шукалi там продыху i святла, граху i збавення, былi скарбнiкамi i натарыусамi, бургамiстрамi i канонiкамi; там, у тыльнай частцы будынка, у паветры асталося яшчэ нешта ад суровых модлаў пазнейшых прэлатаў; цёмныя грахi Кiльбiчанак — тых, што засталiся ў дзеўках, i раскайныя практыкаваннi пабожных маладзёнаў — у гэтым самым доме, дзе цяпер, штодня ў паабедзеннай цiшы бледнатварая дзяўчына з цёмнымi валасамi рабiла школьныя заданнi i чакала свайго бацьку. А можа, па абедзе ён сядзеў дома? Дзвесце дзесяць вiнных пляшак, апарожненых ад пачатку мая да пачатку верасня… Цi ён выпiў iх сам, а можа, з дачкой, з прывiдамi? Можа, з тым Шрэлам, якi нiколi нават не пытаўся пра яго? Усё было нейкае нерэальнае, больш нават нерэальнае, як попельнага колеру валасы сакратаркi, што пяцьдзесят год таму сядзела тут, на Леанорыным месцы, на варце таямнiц натарыяльнай канторы.

— Я i кажу, яна сядзела якраз на тым самым месцы, дзе Вы, Леанора, седзiцё цяпер; iмя яе было Жазэфiна…

Цi стары Фэмель i ёй таксама гаварыў камплiменты пра яе валасы i колер твару?

Стары засмяяўся i паказаў рукой на плакат над сынавым сталом — адзiная рэлiквiя мiнулых часоў: сентэнцыя, выпiсаная белымi лiтарамi на шыльдачцы з дрэва: "Правая рука iх поўная дарункаў". Дэвiз Кiльбавай i Фэмелевай непадкупнасцi.

— Абодва мае швагры, апошнiя мужчыны ў родзе Кiльбаў, не выказалi вялiкай цягi да юрыспрудэнцыi; аднаго пацягнула ў кавалерыю, да ўланаў, другому не хацелася рабiць нiчога; але абодва, улан i гультай, загiнулi ў адзiн дзень, у адным i тым палку, пад час аднаго штурму; пад Эрбi-ле-Юэт яны паскакалi проста ў кулямётны агонь, сцерлi прозвiшча Кiльб, панеслi свае грахi, што квiтнелi ярка-чырвоным колерам, разам з сабой у магiлу, там, пад Эрбi-ле-Юэт.

Стары Фэмель быў шчаслiвы, калi раптам знаходзiў на калашынах сваiх нагавiц плямы ад бетоннага раствору i мог папрасiць Леанору адмыць iх. Ён часцяком прыходзiў з вялiзнымi сувоямi рысункаў пад пахай. Леанора магла толькi здагадвацца, калi ён браў iх з свайго архiву цi сапраўды меў нейкiя новыя замовы.

Ён паволi сёрбаў каву, хвалячы яе; потым падсунуў да Леаноры сподачак з пiрожнымi, зацягнуўся цыгарай. На яго твары зноў быў выраз задуменнасцi.

— Робертаў школьны таварыш? У такiм разе я павiнен яго ведаць. Яго прозвiшча часам было не Шрэла? Вы ўпэўнены?.. Hе, не, ён не курыў бы гэткай цыгары, глупства! I Вы накiравалi яго ў "Прынц Генрых"? Ну, даражэнькая Леанора, вядома, будзе вялiкая лаянка, бойка будзе. Роберту не даспадобы, калi хто ўлазiць у ягоныя прыватныя справы. Ён яшчэ малы быў такi: гжэчны, ветлiвы, iнтэлiгентны, карэктны; але калi нехта заступаў за вызначаную мяжу, ён не ведаў лiтасцi. Нават забiць мог бы. Я заўсёды яго трохi баяўся. I Вы таксама? Ах, дзiцятка, але ж ён Вам нiчога дрэннага не зробiць, будзьце разумныя. Хадзем, з'ямо чаго-небудзь разам, адсвяткуем гэткiм чынам Вашу новую пасаду i мой дзень нараджэння. Hе рабiце толькi нiякiх глупстваў. Калi ён ужо лаяўся па тэлефоне, дык нiчога больш не будзе. Шкада, што Вы не запомнiлi прозвiшча. Я i не ведаў, што Роберт падтрымлiвае зносiны з былымi школьнымi таварышамi. Ну, хадзем. Сёння субота, ён не будзе наракаць, калi Вы крыху раней скончыце работу. Адказнасць бяру на сябе.

Гадзiннiк на вежы сабора Святога Севярына акурат адбiваў дванаццатую. Леанора хуценька пералiчыла канверты, дваццаць тры, склала iх у стос, узяла ў руку. Няўжо стары пан Фэмель прабыў тут усяго паўгадзiны? Якраз бомкнуў дзесяты з дванаццацi ўдараў.

— Hе, дзякуй, — сказала яна. — Плашч не буду браць, i, калi ласка, толькi не ў "Пад iльвом".

Усяго толькi паўгадзiны; друкарскiя машыны больш не грукаталi, але з дзiка ўсё яшчэ цякла кроў.

2

Поделиться:
Популярные книги

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Книга пяти колец. Том 4

Зайцев Константин
4. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 4

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV