Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А пасля было так цяжка, што ён уцёк сюды і толькі тут трошкі супакоіўся. Усё па-даўнейшаму. Сустрэне сапраўдную, адзіную сярод усіх, - адаб’е нават ад дзесяцёх. Не сустрэне - не трэба ніякай.

Паступова Лявон уцягваўся ў жыццё гарадка. Яно было простым, як чаргаванне дзён і начэй, працы і адпачынку.

Уночы ён звачайна браў у гаспадыні човен і, карыстаючыся брызам, адплываў далёка ад берага.

Уздыхала мора, курылася лёгкім туманам. Галава рабілася мокрай ад расы. Ён спакойна засынаў на дне чоўна, ведаючы, што мора будзе спакойнае аж да самых асенніх бур падчас раўнадзенства. Сон быў чуйны: праз кожныя дзесяць хвілін ён знікаў, пасля зноў ахутваў вочы. Човен

пагойдвала.

А калі сон не прыходзіў, Лявон ціха чытаў любімыя вершы:

У моры імчыць карабель-невідзімка, Згас за марамі Альдэбаран. З зорнага сяйва, расы і дымкі Шлях пралягае за акіян. Ванты спяваюць! Ванты спяваюць! Ціша панавала над морам, плыў блакітны, празрысты туман.

Асабліва баяўся цяпер Лявон сустрэчы з якім-небудзь земляком-інтэлігентам. І ўсё ж лёс не ўбярог яго ад такога шчасця.

Часам Касачэўскі заходзіў у бар выпіць шклянку моцнага мясцовага піва. Часцей за ўсё ён рабіў гэта тады, калі ў бары было мала народу. Ды і садзіўся ён у кутку, ля самага ўваходу, за вялікай філадэндрай, мясістае лісце якой добра хавала яго.

Т акія меры былі дарэчы, таму што ў гарадку з’явілася некалькі Лявонавых суайчыннікаў. Жылі яны не тут, а ў невялічкай гавані, базе маторных ботаў, даволі далёка ад пасёлка, на поўнач ад яго, і з’яўляліся ў гарадку, а значыць і ў бары, толькі часамі. Лявон у твар ведаў некаторых з іх і не вельмі любіў.

Адзін з іх быў высокі, вельмі спешчаны мужчына з маладой сівізною - вядомы рэжысёр. Другі -маленькі, са смешным памятым тварам - яго сябра, крытык Моршч (а для ўсіх проста Вінцук). Астатнія былі, напэўна, артысты: падкрэсленая выразнасць жэстаў, што па-за сцэнай здаецца ненатуральная, тэмбрыстыя галасы. Чаго яны тут, Лявон не ведаў. Ён чуў, праўда, што рэжысёр Грабоўскі заўзяты яхтсмен, таму і не здзіўляўся, што бачыў іх тут. Яго больш хвалявала тое, што хтосьці, напэўна, рэжысёр, заходзіў у адсутнасць Лявона да яго на кватэру. Гэта было непрыемна.

І трэба ж было так здарыцца, што ў той вечар Касачэўскі зайшоў у бар і не паспеў агледзецца, як пачуў размову гэтай вясёлай кампаніі амаль поруч з сабою, за вялікай філадэндрай.

Размаўлялі аб ім.

– Што, уласна кажучы, такое з гэтым Касачэўскім?
– спытаў адзін з артыстаў.

Рэжысер прыгожым жэстам (ён трымаў папяросу ў выцягнутых і паўсагнутых пальцах, агнём да далоні) збіў попел:

– Уласна кажучы, звычайная гісторыя. Прафан у адносінах да жанчын. Звычайная дзяўчына была, я нават ведаў яе. Прыгожая. Абрыдла ёй занадта вялікая сумленнасць жаніха, і яна вырашыла ў чаканні шлюбных радасцей зрабіць размінку.

Малады чалавек з занадта калматай “канадкай” рагатнуў.

Яшчэ адзін сабутэльнік, чалавек з пароды тых, якіх завуць “грыбазвонамі”, усміхнуўся:

– Кіньце жартаваць, хлопчыкі. Гэта хоць і смешна, а чалавеку няшчасце... І ўсё ж, які шчанюк! “Ненавидя человечество, от него бежит спеша”.

Крытык Моршч усміхнуўся аднымі вачыма.

– Самае дзіўнае, што з усяго Бальманта нашы крытыкі ведаюць адзін толькі гэты радок. І жывуць гэтым капіталам да сівых валасоў.

– Не пра гэта справа ідзе, любы, - з паблажлівай пагардай сказаў Грабоўскі.
– Можа, гэта і смешна, а я інстынктам не люблю гэтага чалавека. Ведаю - добры хлопец, ведаю - неблагі паэт, ведаю -не ханжа. А не люблю таму, што ён у адносінах, скажам, да мяне, -белая варона. Мне

ён быў патрэбен - вы ведаеце па якой справе, -конча патрэбен. Песні мне патрэбны ў яго духу. Заходжу да яго -няма, пайшоў кудысьці. А на стале - я не цікавіўся, але адразу трапляе ў вочы - чаго толькі няма: “Сагі пра вікінгаў”, “Гісторыя конунгаў Нарвегіі”, раманы Канрада. І на самай сярэдзіне стала -“Легенды паўночных мораў”. Я па запрашэнню гаспадыні чакаў хвілін дваццаць і цікнуў у гэту кнігу. Адкрыта на гісторыі Лятучага Галандца. Ну нашто гэта патрэбна, каму? Разумее ж ён гэта. А ў асабістым жыцці... ах, дамы і трубадуры, ах, Гаральд Вілабароды!

Чалавек-рамантык, сцвярджаю гэта, у наш век тое самае, што жывы мамант.

Моршч рэзкім рухам адсунуў разам з сурвэткаю шклянку з віном. З грымасай гідлівасці ўзяў чужую папяросу.

– Глупства кажаш, стары. Чалавек - гэта ўсё. Гэта метад кесоннай адліўкі і язычаскія абрадавыя песні, сучасная філасофія і лятучы галандзец, атамная фізіка і вершы галіярдаў. Усё патрэбна на зямлі, усё -чалавек. А ты кажаш звычайную пошласць. Што ж, адабраць у дзяцей беларускія легенды, адабраць Пакацілу, вужыную каралеву, Яна Прыгожага. Хто з іх вырасце? Голыя практыкі без фантазіі. Я не ведаю, але я ўпэўнены, што Эйнштэйн чытаў казкі Андэрсена.

– Увага, - з сумам азваўся рэжысёр, - прысутнічаем пры нараджэнні серыі новых артыкулаў.

– Так, новых артыкулаў, - выбухнуў чырвоны Моршч.
– Чыгунныя мазгі ў вас, вось што. Я таксама лепей пайшоў бы на дзюны і слухаў там мора замест таго, каб слухаць твае жарты. Што ж, прымусьце чалавека пісаць тэхнічныя раманы ў духу “Рэльсаў” П’ера Ампа. Будзе ў літаратуры яшчэ адной нудотай больш.

– Пайшла, паехала, - махнуў рукою рэжысёр.
– Любчык, не перабівай ты чалавека, які аж на тыдзень старэйшы за цябе. Зразумей, няхай сабе ён піша, што хоча, але няхай жыве, як кожны чалавек. Глядзі ты, не спадабалася яму звычайная дзяўчына.

– Не звычайная дзяўчына, а... сказаў бы, але баюся цябе пакрыўдзіць, такія ў тваім гусце.

– Ну няхай, няхай, супакойся, мая дзетухна. Не трэба чакаць ад жанчын надзвычайнага: казачнай прынцэсы, бога з машыны, трасцы з хваробай. А сам звычайнага асабістага жыцця не здолеў наладзіць.

– І гэта не твая справа, - адрэзаў Моршч.
– Ведаеш, я малю бога, каб яму дасталася сапраўдная прынцэса. Так абрыдлі шлюбы толькі з-за таго, што мужчыне апрыкралі сталоўкі.

– Перабольшваеш, - сказаў “грыбазвон”.

– Ну добра, падвяду базіс. Жанчыне жахліва, калі пустэча ў ёй самой, а мужчына баіцца пустэчы вакол сябе. Сумна, цяжка, хочацца, каб пашкадаваў нехта. Ну і з’яўляецца дзяўчына, добрая, простая. Каханне. Пажаніліся. Пасля каханне або ломіцца - тады развод, - або пераходзіць у прывычку.

Моршч паклаў далонь на вочы і скалануў галавой. Пасля сказаў нейкім незвычайным, цёплым голасам:

– Магчыма, яно і лепей, што чалавек адзін з нямногіх не жадае задавальняцца проста жонкаю, а чакае сапраўднага кахання, што як удар бліскавіцы. Прыходзіць яно - чалавек шчаслівейшы за ўсіх на зямлі, а калі няма, дык лепей ужо нічога не трэба.

Рэжысёр, відаць, не адразу пазбавіўся ўражання ад гэтых слоў і таму сказаў ненатуральна фатаўскім тонам:

– Ты сёння, бачу я, проста п’яны... А я не магу так разважаць. Няма казачных прынцэс. Дзікае сцвярджэнне, але я асабіста ўпэўнены ў гэтым: няма на свеце кахання. Фізіялогія - гэта так, сям’я

– гэта так. І дурань твой Касачэўскі, што шукае фей там, дзе іх няма. Вымерлі феі.

Мімаволі ў яго словах за п’янай зухаватасцю прагучаў сум, і Моршч гэта зразумеў. Сказаў упрашальным, душэўным голасам:

Поделиться:
Популярные книги

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник