Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блакiтны вецер (на белорусском языке)

Стрельцов Михаил Леонович

Шрифт:

Толькi ён, Лагацкi, цяпер не думаў пра гэта. Спаў горад, нязвыклая таямнiчасць панавала наўкол. I такi даступны i недаступны цяпер адзiноце, Лагацкi глядзеў i слухаў - i цiшыня, i ноч цяклi паўз яго. Ляцелi на лiхтар сняжынкi, нячутныя i цiхiя, бы начныя матылi. Сiпеў i чухкаў недзе ў шэрых прыцемках паравоз. Трапяткi i тонкi праменьчык спускаўся з неба: мiргала над горадам зорка. I многае, многае адкрывалася тады i сэрцу, i зроку, i здавалася Лагацкаму, што ён чуе, як вастравата i скупа пахнуць i снег пры дарозе i лядок на ёй, i якi асаблiвы, густы халадок iдзе ад цэглы,

панакiданай ля дома, i якi зусiм iншы, скразняковы ветрык дзьме з праёмаў пустых вокнаў. Сасновай свежасцю патыхала ад штабеля заiнелых дошак. I было адчуванне, што вось яшчэ трошкi, варта толькi захацець i напружыцца, як адкрыецца недаступная раней i нiколi яшчэ нязведаная пранiзлiвасць думкi, як прыйдуць небывалы спакой i яснасць. I ён тады неяк па-новаму гляне на сябе i на людзей.

Але нiчога не прыйшло, i на душы засталася горыч. Са шкадаваннем успомнiўся сон, светлая цiша ў пакоi, ранейшы настрой, i ён падумаў: "Куды ж адышло ўсё гэта?" Замест адказу паўстаў у памяцi ўчарашнi вечар, праводзiны, Толiк, i цяпер ужо выразнай, неадступнай стала незадаволенасць сабой. "Я чэрствы, раўнадушны чалавек, - сказаў сабе Лагацкi, - але не хачу прызнацца ў гэтым i таму гуляю ў хованкi з сабой. Тры гады жыў побач з гэтым Толiкам i амаль не ведаю яго, зрабiў яму прыкрасць - i хачу апраўдацца. Я не пайшоў таму, што проста баюся людзей, баюся, каб яны не ўбачылi, што ў мяне згубiлася нешта i што ўсё мне нецiкава. I гэтых новых студэнтаў я не люблю таму, што яны не такiя, як я, што жывуць па-свойму i цiкавей за мяне".

Так ён думаў, i яму здавалася, што ён думае шчыра. I дзiўна: у гэтай гаворцы з сабою, у гэтых непрыемных прызнаннях была для яго нейкая помслiвая асалода. Яшчэ раз ён агледзеўся: падумаць толькi, гэта ж нечага прастаяў тут, папаўшыся, як дзiця на забаўку, на нейкiя марныя летуценнi. Брала злосць на сябе, Лагацкi адчуў нечакана, што ўвесь схаладнеў. Ён наставiў каўнер i пайшоў па вулiцы. Гэта нават яшчэ не вулiца была, а проста дарога: дамы тут стаялi з аднаго толькi боку. Справа, затулены нейкiмi майстэрнямi, цягнуўся нешырокi пустыр, аж пакуль не ўставаў на яго шляху адзiнокi, вясковага выгляду дамок. Дарога за iм збочвала ў яшчэ адну, шырокую вулiцу. Недзе там узнiмалася сцяна таполяў, i Лагацкаму вiдно было, як трапяталася зыркае святло лiхтара ў шэрым iх галлi.. На адкрытым месцы яшчэ больш даў адчуць сябе халадок. Несучы зялёны агеньчык, з-за адзiнокага домiка вышмыгнула таксi, пранеслася паўз Лагацкага. Пачулася з машыны музыка. Стала маркотна. I можа так i трэба было - выплыў успамiн... Генадзь Парукаў - выкладчык англiйскай мовы, iнстытуцкi знаёмы. Чарнявы, з коратка стрыжанымi валасамi, аднагодак Лагацкага, ён заўжды прыязджаў у iнстытут на матаролеры. Да позняй восенi хадзiў без шапкi. Употай Лагацкi зайздросцiў яму, наогул - ён зайздросцiў людзям, што ўмелi ўладкаваць сваю душэўную гаспадарку. Парукаў, здавалася яму, гэта ўмеў. Мусiць, для яго не было нявырашаных пытанняў у жыццi i, мусiць, не было нiчога недаступнага. I ў паставе яго, i ў гаворцы адчувалася нейкая незразумелая Лагацкаму ўпэўненасць i сiла.

Дык вось гэты самы ўспамiн. Неяк

пацягнула Лагацкага за язык - пакпiў з таго парукаўскага матаролера. Як ён цяпер разумеў: была ў гэтым не ўсвядомленая яшчэ i смешная спроба як бы наперад апраўдацца перад кiмсьцi ў нейкай сваёй няздатнасцi.

– Браце мой, - сказаў яму Парукаў, - ты разважаеш недаравальна для дарослага чалавека. Спытай у любога школьнiка, ён табе скажа, што мы жывём у атамны век. Матаролер хоць i не ўзносiць мяне да вяршынь цывiлiзацыi, але, заўваж сабе, сведчыць пра псiхалагiчныя зрухi ў маiм характары. Я раблюся сучасным чалавекам.
– Ён засмяяўся, пераводзячы ўсё на жарт.
– Ахвяруй, браце, сваiм вясковым iдэалiзмам, не трэба быць "дзядзькам у Вiльнi". Ясна?

Чорт бы яго спазнаў, гэтага Парукава, ён умеў разважаць лагiчна. Жарты жартамi, але Лагацкi адчуў сябе нiякавата: нiбы вось узяў чалавек ды i даў яму мiмаходзь, як малому, безуважна крыўдную пстрычку. "Ну, браце, адстаў ты ад жыцця, куды табе - не разумееш простых рэчаў" - гэткае пачулася Лагацкаму ў тых жартаўлiвых парукаўскiх словах.

"I сапраўды як "дзядзька ў Вiльнi", - думаў цяпер Лагацкi спакойна неяк, быццам з тым непрыемным успамiнам было пакончана назаўсёды i быццам усё цяпер будзе iнакш. Хада супакойвала яго. Незаўважна для сябе ён пачаў прыглядацца да вулiцы, i зноў, як нядаўна, калi стаяў перад домам, убачанае навокал западала ў памяць. Ён бачыў, як сцiшана, таямнiча застылi ў змроку за платамi сады, як мякка лiлося запозненае святло з акна драўлянага домiка, аднесенага ў глыб двара, i як, схаваўшыся ад холаду, драмаў у тэлефоннай будцы ля магазiна вартаўнiк. Так, аглядаючы ўсё наўкол сябе, дайшоў Лагацкi да чыгуначнага пераезда i спынiўся там. Блiскучы прамень каўзануўся па брыжыку рэйкi i пабег аж туды, дзе пяшчотна млелi чырвоныя агеньчыкi на стрэлках i дзе ўжо iншыя, высокiя i зыркiя, узнiмалiся насустрач агнi. I як бы дачакаўшыся чалавека, пранiзлiва i тонка азваўся недзе наперадзе паравоз. "Трэба абавязкова з'ездзiць у вёску, да мацi, - адзначыў сабе Лагацкi.
– Гэта ж столькi часу не наведваўся туды". I яму стала прыемна, што ён падумаў гэтак, i непрымушанае, лагоднае прыйшло тады адчуванне: "Я спакойны - гэта добра. Але спакойны не так, як яшчэ нядаўна, калi прачнуўся". Як бы ў нейкую новую i вялiкую дарогу збiраўся ён цяпер, i ад таго, што яна наперадзе, было прыемна.

Яму ўжо не стаялася на пераездзе, ён павярнуўся i пайшоў дамоў. I нейкiм радасным для яго i такiм значным было цяпер гэта вяртанне.

На пустыры, мiнуўшы вулiцу, ён спынiўся. Белая роўнядзь снегу кiнулася яму ў вочы, i ён ступiў на яе, паволi пайшоў, прыглядаючыся, як цьмяна мроiлiся каля ног сняжынкi. Ён нахiлiўся i, узяўшы рукою i сцiснуўшы ў далонi камячок снегу, прыклаў яго да твару. Прыемная i свежая заструменiлася тады прахалода. Лагацкi выпрастаўся. "Трэба жыць, - падумаў ён, - трэба смялей i весялей жыць: пазбыцца раўнадушша, чэрствасцi, замкнутасцi ў сабе. I тады нiколi не пакiне мяне блакiтны вецер".

Ён павярнуўся i, прыемна ўзрушаны, лагодны, пайшоў на дарогу.

1960 г.

12
Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Законник Российской Империи. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 4

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Вперед в прошлое 10

Ратманов Денис
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов