Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Дзейнiчаць ён вырашыў неадкладна, бо i зачэпка вось была - выпадак з пахаваннем Казангапа. Ён даў сабе слова выказаць настойлiвасць ля шлагбаўма i не адыходзiцца адтуль, пакуль яго не выслухае самы вялiкi начальнiк...

– Таўбакель! Калi ў сабакi ёсць гаспадар, дык у воўка ёсць бог! падбадзёрыў ён сябе i ўпэўнена прыспешыў Каранара, паварочваючы яго ў бок шлагбаўма.

Тым часам сонца

села, пачало ўвачавiдкi цямнець. Калi ён наблiзiўся да зоны, было ўжо зусiм цёмна. Заставалася каля паўкiламетра да шлагбаўма, калi наперадзе пачалi выблiскваць лiхтары. Тут, не даязджаючы да паставога, Едыгей злез са свайго вярблюда. Той быў не памочнiк яму ў задуманай справе. Ды i невядома, колькi часу ўсё гэта зойме, i таму лепш заявiцца самому па сабе, а Каранара пакуль пакiнуць стрыножаным у стэпе. Няхай сабе пасвiцца.

– Ну ты пачакай пакуль мяне, а я пагляджу, як там будзе, - прабурчаў ён, звяртаючыся да Каранара.

Пакуль Едыгей важдаўся ўпоцемку з путамi, было так цiха наўкол, такая глухая цiшыня стаяла, што ён чуў сваё дыханне i кожны гук наўкол. Над галавой засвяцiлася вунь колькi зор, вунь як абсыпалi неба. Так цiха было, нiбы ўсё наўкол чакала нечага...

Нават звычайны да цiшынi Жалбарс i той, насцярожыўшыся, нудзiўся нечага. Чым яму не падабалася гэтая цiшыня?

– Тут яшчэ i ты блытаешся пад нагамi!
– нездаволена сказаў гаспадар. Потым ён падумаў: а куды дзець сабаку? I нейкi час быў заняты гэтай думкай. Сабака будзе замiнаць яму. Пасмяюцца з яго i з сабакi. Скажуць, у памагатыя ўзяў. Так што лепш без яго. I тады Едыгей рашыў прывязаць яго да вярблюджай збруi. Няхай пабудуць разам. I ён паклiкаў сабаку. "Жалбарс! Жалбарс! Хадзi сюды", - i схiлiўся, каб завязаць вузел на ягонай шыi. I тут якраз нешта здарылася ў небе, нешта скранулася ў пространi, нешта нарастала, грымотна нарастала там. I зусiм побач, недзе блiзка зусiм, у зоне касмадрома, ускiнулася ў неба яркая ўспышка грознага полымя. Буранны Едыгей аж здрыгануўся ад нечаканасцi i спалоху, а вярблюд з крыкам кiнуўся ў саразекi... Сабака цiснуўся да Едыгеевых ног.

Гэта пачала ўздымацца ў неба першая баявая ракета-робат, прызначаная для стрэчнай аперацыi "Абруч". У саразеках было роўна восем гадзiн вечара. Услед за першай iрванулася ўвысь другая, за ёй трэцяя, i

яшчэ, i яшчэ... Ракеты памкнулi ў дальнi космас закладваць вакол зямнога шара пастаянны кардон, каб нiчога не зыначылася ў зямных справах, каб усё заставалася як ёсць...

Неба абрынулася на галаву, страсянулася ў клубах рухомага полымя i дыму... Чалавек, вярблюд, сабака - гэтыя безабаронныя iстоты звар'яцела кiнулiся прэч. Ахопленыя жахам, яны беглi разам, шукаючы падтрымкi адно ў адным, беглi стэпам, i аграмадныя вогненныя блiскi высвечвалi iх...

Але як бы доўга яны нi беглi, гэта быў бег на месцы, бо кожны новы выбух накрываў iх з галавой вiхурай неабдымнага полымя i святла, аглушаў нетутэйшымi грымотамi...

А яны беглi - чалавек, вярблюд i сабака, беглi не аглядваючыся, i раптам, здалося Едыгею, над iм з'явiлася нейкая белая птушка - цi не тая, што некалi пырхнула з белай хусцiнкi Найман-Аны, калi жанчына падала з сядла, працятая стралой уласнага сына-манкурта... Белая птушка ляцела побач з чалавекам i крычала яму ў тых грымотах i ў тым сконе свету:

– Чый ты? Як тваё iмя? Успомнi сваё iмя? Твой бацька - Даненбай, Даненбай, Даненбай, Даненбай, Даненбай...

I доўга яшчэ чуўся яе голас у пагусцелай цемры...

Праз колькi дзён з Кзыл-Арды прыбылi на Баранлы-Буранны абедзве Едыгеевы дочкi Саўле i Шарапат, з мужамi, з дзецьмi, атрымаўшы тэлеграму аб смерцi саразекскага Казангапа. Памянуць, падзялiць з усiмi жалобу прыехалi, а разам з тым i пагасцяваць у бацькоў, бо не бывае дабра без горычы.

Калi яны сышлi з цягнiка ўсёй гурмой i аб'явiлiся каля Едыгеева парога, бацькi дома не было, а Укубала выбегла насустрач i, плачучы, кiдаючыся ў абдымкi, цалуючыся, усё прыгаворвала:

– Дзякуй, вялiкi дзякуй табе, божа! Ай, як добра! Бацька як узрадуецца! Як добра, што прыехалi! I ўсе разам прыехалi, сабралiся ды прыехалi! Бацька такi ўжо будзе рады!

– А дзе ж бацька?
– спыталася Шарапат.

– А ён вернецца пад вечар. Паехаў з ранiцы да начальства нейкага, па важнай справе. Потым раскажу. Ды што ж вы стаiцё? Гэта ж ваш дом, дзецi мае...

Цягнiкi ў гэтых мясцiнах усё гэтак жа iшлi з захаду на ўсход i з усходу на захад...

Поделиться:
Популярные книги

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга