Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Былі ў мяне мядзведзі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Шчанюк! — ахнуў я.

Шчанюк быў велічынёй з рукавічку, маленькі-маленькі, светлы. І вочкі былі ці то сінія, ці то проста з блакітнай каламуццю, як то бывае ў шчанюкоў. А дурныя ж, дурныя!

— Якой пароды? — спытаў я.

— Мядзведжай пароды, — адказаў бацька. — Гэта медзведзянятка.

— Такі малы? Смяешся, так?

Я шмат разоў бачыў мядзведзяў і не паверыў яму.

— Э-ех, Сяргейка, розуму ў цябе, — сказаў Марка. — А яшчэ лесавік. Мядзведзі ж узімку не ядуць. Вось мядзведзіха такіх і нараджае. Малака ім з напарстак трэба, і яны ўсю зіму амаль не растуць. Іначай высмакталі б ушчэнт. Здохла б матка з голаду. Затое ўжо вясной, як

выйдуць на лясны хлеб, пачынаюць як на дражджах перці. Гэта ж не людзі прыдумалі, а натура. Тыя б неадменна прыдумалі нейкае глупства, дый яшчэ горшае, чым у Маркавічах, бо маркавічане хаця са сваёй дурнасцю за вёску не лезуць. А яна му-удрая!

Тады я яшчэ не ведаў анекдотаў пра нібыта фенаменальную дурасць жыхароў вёскі Маркавічы, беларускага Пашахоння, але першы ўрок аб мудрасці прыроды завучыў цвёрда і назаўсёды.

Мядзведзіка занеслі ў хату, і там маці, узяўшы яго на рукі, пачала мачаць палец у цёплае малако і даваць яму злізваць. Язычок у таго быў шэры і толькі ледзь-ледзь у ружовае. А пасля Марка вярнуўся з гарадка, з пакупак, і прывёз аранжавую, як апельсін, спрынцоўку, і тады справа ўвогуле пайшла на лад.

Мабыць, з той прычыны, што было ўдосталь покарму, мядзведзік не стаў чакаць вясны, каб пачаць расці. Распірала яго, сапраўды, як на дражджах. Хутка мы пачалі даваць яму ўжо і крышаныя яйкі, і мёд, разбоўтаны ў вадзе. У гэтых выпадках ён асабліва чыста вылізваў сподак.

Спаў ён у маім мезанінным закутку на старым кажусе, пасцеленым ля грубкі, але часамі ўначы пачынаў так жаласна енчыць і квіліць, сумуючы па чымсьці, што я браў яго да сябе ў ложак, пад коўдру, хаця рабіць гэта мне забаранялі. Трапіўшы туды, ён адразу супакойваўся і пачынаў цмокаць языком усё саладзей і саладзей, аж пакуль не засынаў, а тады ўжо толькі соп. А я баяўся толькі прыспаць яго, ненарокам наваліўшыся ў сне. Занадта ўжо ён быў малы.

Раніцаю бацька, каб не лезці па сходах, грукаў кіем у столь, і я хутка адносіў медзведзяня на месца… Часцей за ўсё ён і не прачынаўся пры гэтым.

А я, пасля ўсіх гэтых ненавісных умыванняў і парэчкавых чаёў, ставаў на лыжы і ішоў пяць кіламетраў у свой трэці клас. І заўсёды шкадаваў, што мядзведзь застаецца дома адзін. Узяць яго з сабой я, аднак, не наважваўся, інстынктыўна адчуваючы, што прысутнасць мядзведзя ў класе асаблівага захаплення ў настаўнікаў не выкліча.

Бурык рос, і ў маім пакоі зніклі аконныя занавескі, бо ён меў звычай караскацца на іх і гайдацца. І знікла сурвэтка са стала, бо ён двойчы сцягваў яе разам з чарніліцай і сшыткамі. Сшыткі ён акуратна дзёр на часткі, седзячы, як чалавек, на падлозе, беручы карэньчык у рот, а астатняе давяршаючы лапамі. І мне давялося хаваць сшыткі, і чарніліцу, і туфлі, што, між іншым, мела вялікае выхаваўчае значэнне. За год ён так прывучыў мяне не раскідваць рэчы, што жонкі і дагэтуль ставяць у прыклад мужам, маім сябрам, маю акуратнасць. У гэтым выпадку праклёны сяброў, па-мойму, павінны падаць не на маю галаву, а на галаву бедалагі Бурыка.

А той раскашаваў у вялізным доме. Аднойчы забраўся ў камору, перакуліў на сябе банку з мёдам, а пасля высыпаў на сябе мяшэчак з мукой. Калі яго заспелі на гарачым, ён з дзелавітым буркатаннем аблізваў з сябе мярзотную бела-аранжавую кашу. Аблізваў плечы. Здымаў гэтую кашу з дзіцячага, амаль голага, круглага пуза. Перакульваўся на спіну і стараўся злізаць гэта яшчэ і з тоўстых голых пятак.

Матка ахнула, схапіла яго за вуха і павалакла на кухню мыць у балеі. Я дужа баяўся, што бацька возьмецца за шпандыр, хаця ні мяне, ні сабакі, ні каня,

нікога ён ніколі не біў. Так, матляне карбачом над крыжам каня, і той слухмяна пераходзіць у намёт.

— Ты не бі яго, — сказаў я.

— А чаго яго біць, — спакойна сказаў бацька і нібы растлумачыў: — Мядзведзь. Узялі, то цярпець маем. Мёд — гэта ўжо вышэй за яго і за дысцыпліну. Гадзіць прывучылі за дзвярамі, а ўжо да гэтага, Сярожа, яго не прывучыш. Усё адно як дзённікі не дзерці. Праўда ж?

Я пачырванеў, бо і сапраўды аднойчы, грэшным чынам, назнарок пакінуў дзённік на стале. У дзённіку было першае маё "пасрэдна", адзнака, што адпавядае сучаснай тройцы. Карысці мне гэта не прынесла. Паршывец Бурык, як назнарок, падзёр у дробныя шматкі ўсе старонкі дзённіка, акрамя той, на якой была злашчасная адзнака.

Я быў досыць праўдзівы хлопец, бо мяне ніколі не каралі звыш меры і патрабавалі "толькі не хлусіць".

І тата ведаў, што я раскайваюся, а таму і перавёў размову на іншае:

— Таму і і імя яму — мядзведзь. Мёд ведае. Ведае, дзе мёд. Або мёдам ведае, як, скажам, Сялюк ведае райфа, я — лесам, Мурашэвіч — сельэлектрам, а Падута, скажам, дэпутат — Вярхоўным Саветам. Кожнаму свая пасада.

— Дык гэта ж пасада, абавязкі, - сказаў я, — мядзведзь. А імя яму як?

Бацька паглядзеў на мяне з цікавасцю.

— Глядзі ты, кеміць пачынаеш. Кораня шукаць. Гэта добра. Без гэтага, хлопец, толькі дурні жывуць… Хаця, магчыма, ім жыць і лягчэй. Толькі… мала ў гэтым гонару для чалавека.

Памаўчаў.

— Чуў, як Маркава бабця гаворыць? Ніколі не скажа "вадзянік", а заўсёды "зялёны" або "мокры падол", бо ў таго, хоць ён чалавекам прыкінься, заўсёды з падолу капае. І не "чорт", а "рагаты", і не "воўк", а "шэры пан". І калі сабакі зімой небяспечныя бываюць, то "паны, што на саломе спяць і зубамі ішчуцца".

— Гэта чаго? Чаму гэта?

— Забабонная. Верыць, што "пра ваўка размова, а воўк у хатку". А калісь так усе людзі баяліся. Вось і назвалі звера, "той, хто мёд ведае", мядзведзь.

— А сапраўднае імя забылі?

— Забылі. Мянушку за сапраўднае палічылі. Унь Маркава нават кліча яго "дзядзька", або "таўстапяты". Хіба толькі ўскосна можна адзначыць першародную беларускую назву. Як называецца месца, дзе ляжыць?

— Барлог.

— "Бар-лог", "бара логава". Можа, і сапраўды зваўся ён калісьці, як у немцаў "Вar"? Агульнае было слова. Тым больш што і "барлог" у нас і ў іх падобна гучыць "Вarenloch", мядзведжы склеп. У нас жа таксама кажуць і "склеп" і "лёх". І, хутчэй за ўсё, менавіта немцы ў нас гэтае слова запазычылі.

— Не хачу, як у немцаў, - сказаў я. — Фашысты яны.

Бацька зноў зірнуў на мяне. Занадта ўважліва:

— Гэх, Сярожа-Сярожа. Далёка не ўсе яны і фашысты.

— То чаго ж тады?.. — абурыўся я.

— Я вось усё думаю. Нарадзіўся б ты, скажам, там.

— Яшчэ чаго, — ускіпеў я. — Як гэта магло быць? Я — тут.

— Ну так, ты беларус. І гэта, павер, зайздросная бацькаўшчына. Ну, а раптам… Або проста нарадзіўся б там такі самы някепскі хлопец. І пачалі б яму талдычыць, што Гімлер — цаца, што Гітлер — бог. Не давалі б ні адпачынку, ні часу. Казалі б, што адзін ты такі на зямлі, што трэба вось другіх хлопцаў, бо ім не адкрытая праўда фюрэра, забіць. Дзяўблі б і дзяўблі. І ўдзяўблі б. Галава ў цябе доўгая, валасы і вочы светлыя. Будзеш высокі і стрункі. І глядзеў бы ты з пагардай і нянавісцю і на Маркава ўнука, бо ён паляшук чарнявы, і на Пінева Хоню і на Мамедава Асана з Татарскага Канца. А людзям, як і мядзведзям, усім патрэбна павага.

Поделиться:
Популярные книги

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1