Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:
Неўзабаве ён з'явiўся зноў, усё яшчэ штосьцi мармычучы. Ён адчынiў дзверы, але перш чым я паспеў увайсцi, ён зачынiў iх перад маiм носам.
Я вырашыў агледзець дом i патрацiў на гэта нейкi час, стараючыся рухацца як мага цiшэй. Дом быў зусiм стары, ды такi сыры, што шпалеры адсталi ад сцен, i поўны пацукоў. Амаль усе дзвярныя ручкi паварочвалiся вельмi туга, i я баяўся чапаць iх. Некаторыя пакоi былi зусiм без мэблi, а iншыя завалены тэатральным хламам, якi быў куплены - калi меркаваць па яго знешнiм выглядзе - з другiх рук. У пакоi побач са спальняй я знайшоў кучу старой вопраткi. Я стаў нецярплiва капацца ў ёй i, захапiўшыся, забыўся пра тонкi слых гаспадара. Я пачуў асцярожныя крокi i падняў
– Чорт бы яе ўзяў!"
Ён бясшумна зачынiў дзверы i тут жа замкнуў iх на ключ. Я пачуў яго крокi, якiя аддалялiся. I раптам я зразумеў, што замкнуты. У першую хвiлiну я разгубiўся. Прайшоў ад дзвярэй да акна i назад i спынiўся, не ведаючы, што рабiць. Мяне ахапiла шаленства. Але я вырашыў перш за ўсё агледзець вопратку, i першая ж мая спроба сцягнуць вузел з верхняй палiцы, зноў устрывожыла гаспадара. Ён з'явiўся яшчэ больш змрочны, чым раней. На гэты раз ён зачапiў мяне, адскочыў i, уражаны, спынiўся, разявiўшы рот, пасярод пакоя.
Неўзабаве ён крыху заспакоiўся. "Пацукi", - сказаў ён напаўголасу, прыклаўшы палец да губ. Ён вiдавочна быў некалькi напалоханы. Я бясшумна выйшаў з пакоя. Але пры гэтым рыпнула маснiца. Тады гэты д'ябал стаў хадзiць па ўсiм доме, з рэвальверам напагатове, замыкаючы ўсе дзверы i хаваючы ключы ў кiшэню. Уцямiўшы, што ён задумаў, я прыйшоў у такое шаленства, што ледзьве было не прапусцiў зручны момант. Я цяпер дакладна ведаў, што ён адзiн ва ўсiм доме. Таму я без усялякiх цырымонiй стукнуў яго па галаве.
– Стукнулi па галаве?!
– усклiкнуў Кемп.
– Так, аглушыў яго, калi ён iшоў унiз. Стукнуў яго стулам, якi стаяў на пляцоўцы лесвiцы. Ён пакацiўся ўнiз, як мех са старым абуткам.
– Але, дазвольце, простая гуманнасць...
– Простая гуманнасць падыходзiць для звычайных людзей. Вы зразумейце, Кемп, мне трэба было выбрацца з гэтага дома апранутым - i так, каб ён мяне не ўбачыў. Iншага спосаба я не мог прыдумаць. Потым я заткнуў яму рот камзолам эпохi Людовiка Чатырнаццатага i завязаў яго ў прасцiну.
– Завязалi ў прасцiну?
– Зрабiў з яго нешта накшталт вузла. Добры сродак, каб напалохаць гэтага iдыёта i пазбавiць яго магчымасцi крычаць i рухацца, а выбрацца з гэтага вузла было б не так проста. Дарагi Кемп, нечага сядзець i глядзець на мяне, як на забойцу. У яго ж быў рэвальвер. Калi б ён убачыў мяне, ён мог бы апiсаць маю знешнасць...
– Але ўсё ж, - сказаў Кемп, - у Англii, у наш час... I чалавек жа гэты быў у сябе дома, а вы... вы ўчынiлi грабеж!
– Грабеж? Чорт ведае што такое! Вы яшчэ, бадай, назавеце мяне злодзеем. Спадзяюся, Кемп, вы не настолькi неразумны, каб скакаць пад старую дудку. Няўжо вы не можаце зразумець, як мне было?
– Магу. Але як было яму!
– сказаў Кемп.
Невiдзiмка ўскочыў.
– Што вы хочаце сказаць?
– спытаўся ён.
Твар Кемпа прыняў некалькi суровы выгляд. Ён хацеў было загаварыць, але ўстрымаўся.
– Урэшце, - сказаў ён, раптам мяняючы тон, - я думаю, што нiчога другога вам не заставалася. Ваша становiшча было бязвыхаднае. А ўсё ж...
– Вядома, я быў у бязвыхадным становiшчы... у жудасным становiшчы! Ды i стары давёў мяне да шаленства - ганяўся за мной па ўсiм доме, пагражаў сваiм дурацкiм рэвальверам i адчыняў i замыкаў дзверы... Гэта было невыносна! Вы ж не вiнавацiце мяне, праўда? Не вiнавацiце?
– Я нiколi нiкога не вiнавачу, - адказаў Кемп.
– Гэта зусiм выйшла з моды. Ну, а што вы зрабiлi потым?
– Я быў галодны. Унiзе я знайшоў бохан хлеба i крыху
Я пачаў старанна аглядваць пакой за пакоем. Напэўна, гарбун ужо даўно жыў у гэтым доме адзiн. Цiкавая асоба... Усё, што толькi магло мне спатрэбiцца, я сабраў у пакой, дзе ляжалi касцюмы, потым стаў прыдзiрлiва ўсё перабiраць. Я знайшоў сакваяж, якi мог аказацца мне вельмi карысным, пудру, румяны i лiпкi пластыр.
Спачатку я прыдумаў было нафарбаваць i напудрыць твар, каб зрабiць яго бачным, але тут жа ўцямiў, што ў гэтым ёсць вялiкая нязручнасць: для таго, каб зноў знiкнуць, мне спатрэбiўся б шкiпiнар i некаторыя iншыя сродкi, i гэта забiрала б шмат часу. Нарэшце я выбраў маску, злёгку карыкатурную, але не ў большай ступенi, чым многiя чалавечыя твары, цёмныя акуляры, бакенбарды з сiвiзной i парык. Бялiзну я не знайшоў, але яе можна было купiць пазней, а пакуль што я захутаўся ў каленкоравае дамiно i белы шарсцяны шалiк; шкарпэтак не было, затое чаравiкi гарбуна падышлi амаль якраз. У касе аказалася тры савярэны i на трыццаць шылiнгаў срэбра, а ўзламаўшы шафу, я знайшоў восем фунтаў золатам. Забяспечаны такiм чынам, я змог зноў выйсцi на белы свет.
Тут мяне апанавала сумненне: цi сапраўды мая знешнасць праўдападобная? Я ўважлiва агледзеў сябе ў маленькiм туалетным люстэрку, паварочваючыся то так, то гэтак, правяраючы, цi не ўпусцiў я чаго-небудзь, - не, як быццам усё ў парадку: фiгура гратэскавая, штосьцi накшталт жабрака са сцэны тэатра, але агульны выгляд нiштаваты, бываюць i такiя людзi. Крыху супакоiўшыся, я спусцiўся з люстэркам у краму, апусцiў фiранкi i зноў агледзеў сябе з усiх бакоў у трумо.
Некалькi хвiлiн я збiраўся з духам, потым адчынiў дзверы i выйшаў на вулiцу, дазволiўшы маленькаму гарбуну сваiмi сiламi выбiрацца з прасцiны. У блiжэйшыя пяць хвiлiн я зварочваў за вугал на кожным скрыжаваннi. Мой выгляд не прыцягваў нiякай увагi. Здавалася, я пераступiў цераз апошнюю перашкоду.
Ён замоўк.
– А гарбуна вы так i пакiнулi на волю лёсу?
– спытаўся Кемп.
– Так, - сказаў Невiдзiмка.
– Не ведаю, што з iм сталася. Напэўна, ён развязаў прасцiну, дакладней разарваў яе. Вузлы былi моцныя.
Ён зноў замоўк, падняўся i стаў глядзець у акно.
– Ну, а потым вы выйшлi на Стрэнд - i далей што?
– О, зноў расчараванне! Я думаў, што нягоды мае закончылiся i цяпер я магу беспакарана рабiць усё, што ўздумаецца, калi толькi захаваю сваю тайну. Так мне здавалася. Я мог рабiць усё, што хацеў, i не лiчыцца з вынiкам: варта толькi скiнуць вопратку, каб знiкнуць. Затрымаць мяне нiхто не мог. Грошы можна браць дзе захочаш. Я вырашыў даць сабе раскошны пiр, пасялiцца ў лепшым гатэлi i абзавесцiся новай маёмасцю. Самаўпэўненасць мая не ведала гранiц, нават непрыемна ўспамiнаць, якiм я быў аслом. Я зайшоў у рэстаран, стаў заказваць абед i раптам уцямiў, што, не адкрыўшы твару, не змагу пачаць есцi. Я заказаў абед i выйшаў разгневаны, сказаўшы афiцыянту, што вярнуся праз дзесяць хвiлiн. Не ведаю, цi даводзiлася вам, Кемп, галоднаму, як воўк, зведаць такое расчараванне?