Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Iдзi наверх ды прыбяры галубочкаў, што заляцелi да нас учора.

Людаедзiху вельмi здзiвiла мужава дабрыня. Яна не здагадвалася, што ён меў на ўвазе, кажучы прыбраць гэтых хлопцаў. Яна думала, што ён загадвае добра ды чыста iх апрануць. Добрая кабета паднялася наверх i... аслупянела ад здзiўлення, убачыўшы, што сем яе дачушак ляжаць зарэзаныя ў крывi.

Канечне, яна адразу самлела, бо гэта першае, што робяць амаль усе жанчыны ў такiх выпадках. Тым часам людаед пачаў

непакоiцца, чаму жонка, якой ён даручыў справу, так доўга корпаецца. I ён сам падняўся дапамагчы. Але як жа ён быў здзiўлены, калi ўбачыў такую жахлiвую карцiну!

– А што ж я нарабiў!
– залямантаваў ён.
– А гора мне, гора! Ну, паганцы! Вы мне заплацiце за гэта!

Ён плюхнуў жонцы ў твар цэлы збан халоднай вады i, калi яна ачулася, крыкнуў:

– Ану, цягнi хутчэй мае сямiмiльныя боты, я павiнен дагнаць гэтых шалахвостаў!

Ён кiнуўся ў пагоню, але яшчэ доўга папабегаў ва ўсе бакi, пакуль натрапiў на сцяжыну, па якой iшлi бедныя хлопцы. Яны былi ўсяго за сто крокаў ад сваёй хаты, калi ўбачылi, як людаед бяжыць за iмi, пераскокваючы з гары на гару i пераступаючы цераз рэчкi так лёгка, быццам гэта маленькiя ручаiнкi. На шчасце, зусiм побач Малое Пальчанё заўважыў у скале пячору i загадаў братам схавацца. Потым ён залез туды сам i пачаў цiкаваць, што будзе рабiць людаед. А людаед, дужа стамiўшыся ад доўгае беганiны (бо той, хто носiць сямiмiльныя боты, вельмi ад iх стамляецца), захацеў адпачыць. Выпадкова ён сеў якраз на тую самую скалу, пад якой схавалiся хлопчыкi.

Людаед вельмi знямогся i, як толькi сеў, амаль адразу заснуў. Ён так страшэнна захроп, што бедныя хлопцы спалохалiся не менш чым учора, калi ён узяў нож i хацеў iх зарэзаць. Меней за ўсiх напалохаўся Малое Пальчанё. Ён сказаў братам, каб яны, пакуль людаед моцна спiць, хуценька беглi дадому, а пра яго не турбавалiся. Яны паслухалiся яго i неўзабаве былi ўжо дома.

А Малое Пальчанё падкраўся да людаеда, цiхутка сцягнуў з яго боты i хуценька iх надзеў. Боты былi вельмi вялiкiя, з вельмi шырокiмi халявамi. Але ж яны былi чарадзейныя, i таму маглi павялiчвацца цi памяншацца залежна ад таго, хто iх надзяваў. I калi Малое Пальчанё нацягнуў iх сабе на ногi, яны зрабiлiся яму ў самы раз, быццам былi на яго пашытыя. Тады ён пабег да людаедавай хаты i, убачыўшы людаедаву жонку, якая плакала над зарэзанымi дочкамi, сказаў:

– Ваш муж у страшнай небяспецы. Яго схапiлi зладзеi, якiя паклялiся, што заб'юць яго, калi ён не аддасць усё сваё срэбра i золата. Якраз калi яны падсунулi яму да горла нож, ён заўважыў мяне i папрасiў, каб я хутчэй бег да вас i расказаў пра ўсё, што з iм здарылася. Ён сказаў, каб вы аддалi мне ўсе каштоўнасцi i каб нiчога сабе не пакiдалi,

бо iначай яго заб'юць. Гэта трэба зрабiць як мага хутчэй. Таму ён i даў мне свае сямiмiльныя боты - каб я паспяшаўся i каб вы не падумалi, што я выдумляю.

Кабета вельмi напалохалася i адразу аддала Малому Пальчаню ўсё, што ў яе было. Яна шкадавала людаеда, бо хоць ён i еў маленькiх дзетак, але муж быў вельмi добры. Так Малое Пальчанё завалодаў усiмi людаедавымi багаццямi i вярнуўся дадому, дзе яго ўсе чакалi i сустрэлi з вялiкай радасцю.

Зрэшты, шмат хто не пагаджаецца з такiм канцом гэтай гiсторыi. Кажуць, што Малое Пальчанё нiколi не абкрадаў людаеда i што напраўду ён толькi i зрабiў, што зняў з яго сямiмiльныя боты, якiя абуваў потым, толькi каб паганяцца за малымi дзецьмi. Людзi запэўнiваюць, што гэта вядома iм з надзейных крынiц i нават ад самога дрывасека, бо яны бывалi ў яго ў хаце, дзе iх частавалi пiтвом ды рознымi стравамi. Яны пераконваюць, што, абуўшы людаедавы боты, Малое Пальчанё пайшоў да караля, бо той вельмi непакоiўся за лёс свайго войска, якое паслаў на бiтву за дзвесце мiль. Кажуць, нiбыта ён паабяцаў каралю, што яшчэ завiдна прынясе звесткi пра войска, калi на тое будзе каралеўская воля. Кароль вельмi ўзрадаваўся i сказаў, што, калi Малое Пальчанё зробiць гэта, яму заплацяць вялiкiя грошы. Таго ж вечара Малое Пальчанё прынёс каралю навiны з фронту, i гэты ўчынак прынёс яму такую вядомасць, што цяпер ён мог зарабляць, колькi хацеў: кароль шчодра плацiў яму за тое, што ён насiў загады ягоным войскам, а незлiчоныя паненкi не скупiлiся на падарункi, каб хутчэй атрымаць вестку ад сваiх каханкаў. I трэба сказаць, што ад жанчын яму даставалася асаблiва багата.

Часам, бывала, i некаторыя жонкi прасiлi яго занесцi лiст мужу. Але плацiлi яны за гэта такую дробязь, што за яе i купiць нiчога людскага не купiш. I таму Малое Пальчанё ўвогуле нават не лiчыў гэта за заробак.

Працуючы пасланцам, Малое Пальчанё добра разбагацеў i, калi вяртаўся ў бацькаву хату, усе яму так радавалiся, што i сказаць немагчыма. Дзякуючы меншаму сыну ў сям'i нарэшце з'явiўся дастатак. Бацьку i братам Малое Пальчанё купiў неўзабаве тытулы ды чыны i добра ўладкаваў iх у жыццi. Дый на сябе Малое Пальчанё таксама не забыўся: ён знайшоў нявесту i, ажанiўшыся з ёю, пачаў жыць-пажываць дый гора не ведаў.

Мараль

Бадай, няма вялiкага няшчасця,

Калi сыноў прыносiць жонка ў хату часта.

Каб толькi кожны быў прыгожы ды руплiвы.

Але бяда, калi адзiн - цяльпук:

Усе ўжо кпяць ды пазiраюць крыва...

А часам гэткi вось хлапчук

I робiць ўсю сям'ю шчаслiвай.

Поделиться:
Популярные книги

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Трудовые будни барышни-попаданки 3

Дэвлин Джейд
3. Барышня-попаданка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Трудовые будни барышни-попаданки 3

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Адвокат вольного города 2

Парсиев Дмитрий
2. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 2

Зомби

Парсиев Дмитрий
1. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Зомби

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II